Законы і правілы пунктуацыі і сінтаксісу
Суаднесенасць знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай простага сказа. Коска, кропка з коскай, двукроп'е і працяжнік. Пунктуацыйныя памылкі, іх прычыны і папярэджанне. Вусныя, пісьмовыя, інтанацыйна-сэнсавыя, графічныя практыкаванні. Пунктуацыйны разбор.
Рубрика | Иностранные языки и языкознание |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 11.07.2014 |
Размер файла | 73,3 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У ходзе працы над дыпломнай работай мажам зрабіць наступныя вывады:
валоданне пунктуацыйнай пісьменнасцю мае вялікае агульнакультурнае значэнне, з'яўляецца паказчыкам узроўня маўленчага развіцця чалавека, бо ўменне пішучым расстаўляць знакі прыпынку ў сваіх тэкстах сведчыць пра ўсвядомленасць іх адукаванасці. Школа заклікана навучыць дзяцей вольнаму карыстанню знакамі прыпынку ў сваіх пісьмовых выказваннях; Для гэтага настаўнік беларускай мовы павінен валодаць методыкай навучання пунктуацыйным уменням.
усе знакі прыпынку адыгрываюць значную ролю ў фарміраванні пунктуацыйных уменняў. Менавіта знакі прыпынку паказваюць нам, з якой інтанацыяй неабходна чытаць пэўны сказ;
пастаноўка знакаў прыпынку залежыць ад структуры простага сказа. Менавіта ў залежнасці ад таго, як сказ аформлены сінтаксічна, мы ставім той ці іншы пунктуацыйны знак. Для таго, каб выявіць сутнасць сувязі пунктуацыі з сінтаксісам, неабходна звяртаць увагу на пунктуацыйнае правіла. Наяўнасць пунктуацыйных знакаў у сказе абумоўлена найперш за ўсё будовай таго ці іншага сказа, яго сінтаксісам. Можна зрабіць вывад, што неабходнасць пастаноўкі знакаў прыпынку залежыць ад граматычных асаблівасцей сказа;
папярэджанне пунктуацыйных памылак адыгрывае важнае значэнне ў адукацыйным працэсе. Менавіта з дапамогай паўтарэння правіл па пастаноўцы знакаў прыпынку ў вучняў выпрацоўваецца навык пунктуацыйнай пісьменнасці. І таму з упэўненасцю можна сказаць, што сістэматычнае папярэджанне пунктуацыйных памылак, пастаянная работа над імі дапамогуць павысіць адукацыйны ўзровень вучняў;
Пры навучанні пунктуацыі выкарыстоўваюцца разнастайныя практыкаванні, якія накіраваны на развіццё ў школьнікаў слыху, умення чляніць тэкст на часткі. Неабходная ўмова разумення правіл па пастаноўцы знакаў прыпынку- уменне супастаўляць інтанацыю і пунктуацыю. Да ўсяго неабходна выконваць рознага тыпу практыкаванні: тлумачэнне сэнсавай ролі знакаў прыпынку, спісванне, выразнае чытанне тэксту з пастаўленымі знакамі прыпынку і іншыя.
Выпрацоўка ў вучняў пунктуацыйных уменняў і навыкаў адыгрывае вялікую ролю ў сістэме школьнага навучання. З дапамогай ведаў па пунктуацыі яны змогуць дакладна і правільна перадаваць свае думкі на пісьме, разумець маўленне іншых людзей, выразна чытаць.
Пунктуацыйныя ўменні і навыкі адыгрываюць у нашым жыцці значную ролю, неабходна ведаць пунктуацыю. І для таго, каб дасягнуць высокага ўзроўню ў гэтым накірунку, неабходна прымянаць свае веды на практыцы. Таму настаўнікі беларускай мовы прапануюць вучням розныя практыкаванні па пунктуацыі, якія найбольш эфектыўна садзейнічаюць засваенню правіл.
Пунктуацыйная пісьменнасць школьнікаў залежыць ад сфарміраванасці ў іх пунктуацыйных уменняў.
Кожнае з пунктуацыйных практыкаванняў мае важнае значэнне пры навучанні пунктуацыі:
вусныя практыкаванні садзейнічаюць развіццю ў школьнікаў выразнага маўлення, слыху, уважлівасці да чытача. Да гэтага тыпу практыкаванняў адносяцца такія, як чытанне, аналіз сказаў, прагаворванне прымянення правіла ці ўзору тлумачэння, праслухоўванне грамзапісаў, пераклад, канструяванне сказаў па схемах ці па апорных словах;
займальныя практыкаванні на ўроках беларускай мовы садзейнічаюць выхаванню ў вучняў цікавасці да роднай мовы;
састаўленне вучнямі сказаў па схемах як адзін з відаў графічных практыкаванняў выконвае дзве функцыі: садзейнічае замацаванню новага граматычнага матэрыялу і служыць сродкам трываласці пунктуацыйных уменняў;
графічныя практыкаванні садзейнічаюць замацаванню новага граматычнага матэрыялу і служаць сродкам трываласці пунктуацыйных уменняў;
інтанацыйна-сэнсавыя практыкаванні адыгрываюць значную ролю ў школьным навучанні таму, што вучні, у якіх навыкі інтанавання і выразнага чытання высока развіты, выкарыстоўваюць у пісьмовай мове больш сказаў, разнастайных па мэце выказвання, сказаў са звароткам, аднароднымі членамі, простай мовай, чым дзеці, якія не могуць перадаць у вуснай мове эмацыянальную насычанасць мастацкага тэксту. Калі школьнікі навучацца выразна чытаць тэксты, то яны змогуць правільна перадаваць свае думкі і пачуцці не толькі ў вусным маўленні, але і на пісьме;
пунктуацыйны разбор садзейнічае выяўленню ў вучняў такога ўмення, як матывацыя выкарыстання знака прыпынку ў сказе ці тэксце. Сфарміраванасць дадзенага ўмення забяспечвае авалодваннем дзецьмі ўменнем выдзяляць знакамі прыпынку пунктуацыйна-сэнсавыя адрэзкі.
З усяго вышэйсказанага мы можам зрабіць вывад, што пры навучанні пунктуацыі школьнікаў існуе значная колькасць розных практыкаванняў. З дапамогай іх вучні могуць праверыць набытыя веды на практыцы. На нашу думку, гэтыя практыкаванні садзейнічаюць развіццю ў школьнікаў пунктуацыйных уменняў і навыкаў.
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
1. Антанюк Л.А. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні) [Тэкст]/ Л.А. Антанюк [і інш.].- 2-е выд. - Мн.: НІА, 2005.- 328 с.
2. Алгазина Н.Н. Предупреждение ошибок в построении словосочетаний и предложений / Н.Н. Алгазина; под ред. В.А. Добромыслова. - М.: Изд-во АПН РСФСР, 1962. - 120 с.
3. Бадзевіч З.І. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. - 272 с.
4. Баринова Е.А. Методика русского языка. Учебное пособие для студентов фак. рус. яз. и литературы пед. институтов / Е.А. Баринова, Л.Ф. Боженкова, В.И. Лебедев.- М.: Просвещение, 1974.- 368 с.
5. Беларуская мова. У 2 ч.: Ч 2./ Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Н.І. Бурак, Л.М. Грыгор'ева і інш.; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор'евай.- 2-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш.шк., 1998. - 222 с.
6. Блинов Г.И. К характеристике пунктуационных ошибок // Оценка знаний, умений и навыков учащихся по русскому языку (Сборник статей из опыта работы): Пособие для учителя. - М.: Просвещение, 1986. - С.62-68.
7. Варановіч З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы: Вучэб. дапамож. 2-е выд., выпр. і дап./З.Б. Варановіч. -Мн.: Універсітэцкае, 1995. -248 с.
8. Валгина Н.С. Русская пунктуация: принципы и назначение: пособие для учителей / Н.С. Валгина. - М., 1979. - 125 с.
9. Выкладанне беларускай мовы ў школе [Тэкст]/ М.Г. Яленскі, Л.С. Васюковіч, І.М. Саматыя і інш.-Мн.: Нар. асвета, 1994-239 с.
10. Гапоненка І. Беларуская пунктуацыя / І. Гапоненка // Роднае слова. - 2004. - № 3. - С. 70 - 72.
11. Емельянчык М. Папярэджванне арфаграфічных і пунктуацыйных памылак (З вопыту) /М. Емельянчык // Роднае слова. - 1991. - № 7 - 8. - С. 40 - 42.
12. Каляда А.А. Гукавое выражэнне знакаў прыпынку / А.А. Каляда // Каляда А.А. Выразнае чытанне: 4-7 кл. - Мн.: Народная асвета, 1982. - 160 с.
13. Красней В.П. Беларуская мова ў табліцах і схемах: для школьнікаў/ В.П. Красней. - 2-е выд., перапрац. - Мінск: Аверсэв, - 2010. - 175 с.
14. Клюсаў Г.Н. Сучасная беларуская пунктуацыя / Г.Н. Клюсаў, А.Л. Юрэвіч. - Мн.: Вышэйшая школа, 1966. - 248 с.
15. Лаўрэль Я.М. Вывучэнне сінтаксісу тэксту / Я.М. Лаўрэль //Выкладанне беларускай мовы і літаратуры. - Мн.: Народная асвета, 1983. - С.65 - 83.
16. Ломизов А.Ф. Выразительное чтение при изучении синтаксиса и пунктуации: Пособие для учителя. - 2-е изд., перераб. - М.: Просвещение, 1986. - 96 с.
17. Ляшчынская В.А. Асаблівасці навучання пунктуацыі / В.А. Ляшчынская // Роднае слова. -2006, № 4.- С. 29- 31.
18. Ляшчынская В.А. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапаможнік/ В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава.-Мн.: РІВШ, 2007. -252 с.
19. Методыка выкладання беларускай мовы / М.Г. Яленскі і інш.- Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2007.- 448 с.
20. Методика преподавания русского языка в школе [Текст]/ М.Т. Баранов, Т.А. Ладыженская, М.Р. Львов; под ред. М.Т. Баранова.- М. 2000. - 368 с.
21. Праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.- Мн.: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі.-2009.
22. Протчанка В.У. Аб адным метадзе аналізу словазлучэнняў і сказаў / В.У. Протчанка // Народная асвета. - 1980. - № 10. - С. 43 - 47; № 11. - С. 40 - 43.
23. Протчанка В.У. Сінтаксічны аналіз простага сказа / В.У. Протчанка // Народная асвета. - 1981. - № 1. - С. 44 - 49.
24. Селезнева Л.Б. Разделительные знаки препинания в простом и сложном предложении/ Л.Б. Селезнева //Русский язык. - 2008. - №4. - С.41.
25. Селезнева Л.Б. Обучающие тесты по орфографии и пунктуации русского языка/ Л.Б. Селезнева //Русский язык. - 2009. - №4. - С.65 - 67.
26. Сіўковіч В.М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах: дапаможнік для вучняў старэйшых класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання [Тэкст]/ В.М. Сіўковіч.- Мн.: УніверсалПрэс, 2005.- 592 с.
27. Текучев А.В. Методика русского языка в средней школе / А.В. Текучев. - Изд. 3-е. - М.: Просвещение, 1980.
28. Хмялеўская А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове. 8-ы кл. [Тэкст]/ дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання/ А.У. Хмялеўская.- Мн.: Сэр-Віт, 2005.- 128 с.
29. Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова: зборнік тэстаў [Тэкст] / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. - Мн.: Аверсэв, 2006.- 92 с.
Размещено на Allbest.ru
Подобные документы
Асаблівасці правапісу галосных, яккага знака і апострафа, некаторых прыставак. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары. Правілы пераносу. Сінтаксіс і пунктуацыя. Аднародныя члены сказа. Спосабы цытавання. Знакі прыпынку пры цытатах. Тэксты дыктантаў.
учебное пособие [207,1 K], добавлен 04.01.2011Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.
курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013Выкананне заданняў па арфаграфіі і пунктуацыі. Устаўка ў словы прапушчаных літар, падбор да дадзеных слоў аднакаранёвых слоў з падоўжанымі зычнымі. Правільны канчатак роднага склону назоўнікаў. Пераклад слоў, тэрмінаў і словазлучэнняў на беларускую мову.
контрольная работа [23,7 K], добавлен 24.11.2010Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ, звароткі ў структуры сказа (на прыкладзе твораў Леаніда Дайнекі). Пабочныя і устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы.
дипломная работа [97,7 K], добавлен 19.05.2013Структура, сэнсавыя і сінтаксічныя функцыі параўнальных зваротаў, якія выступаюць у ролі членаў сказа. Заканамернасці граматычнага выражэння галоўнага кампанента параўнальнага звароту – аб'екта параўнання. Адрозненне мадальных злучнікаў ад немадальных.
курсовая работа [52,4 K], добавлен 07.02.2013Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.
дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013Сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці, спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекі.
дипломная работа [94,2 K], добавлен 20.06.2013Дзелавая карэспандэнцыя класіфікуецца на розных падставах на пэўныя групы. Па тэматычнай прыкмеце карэспандэнцыя падзяляецца на камерцыйную і дзелавую. Па знешняй форме дзелавыя пісьмы падзяляюцца на рэгламентаваныя (стандартныя) і нерэгламентаваныя.
реферат [27,9 K], добавлен 21.01.2011Лексическое значение слов. Словари русского языка. История возникновения устойчивых словосочетаний (фразеологизмов). Правила расстановки ударений в словах. Морфемный разбор слов, правила орфографии. Морфологический и синтаксический разбор словосочетаний.
контрольная работа [23,1 K], добавлен 01.04.2015Разгорнуты адказ і тэзісны план теми "Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы". Прыклады марфалагічнай і сінтаксічнай інтэрферэнціі. Выразы з публіцыстычнага, навуковага, афіцыйна-справавога стыля, сказы выразнай функцыянальна-стылявой прыналежнасці.
контрольная работа [23,8 K], добавлен 08.10.2012