Характарыстыка кампаратыўных фразеалагізмаў у слоўніку фразеалагізмаў Якуба Коласа

Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых параўнанняў мовы твораў Я. Коласа. Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці.

Рубрика Иностранные языки и языкознание
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 11.07.2014
Размер файла 86,3 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

3.6 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуюць прастору

Устойлівыя параўнанні, якія ўваходзяць у дадзеную групу, даюць характарыстыку прасторы, адзначаюць яе аб'ём, месцапалажэнне прадметаў у прасторы, характарызуюць паветра і г. д., напрыклад: хоць абух вешай `нязносна душна, няма чым дыхаць (пра цяжкае, нясвежае паветра ў памяшканні) '; як пасля вайны ці патопа `нічога няма, нічым не запоўнена'; як вокам акінуць `наколькі даступна зроку, колькі можна ўбачыць'; як вароты ў гумне `шырока, ва ўсю шыр'; як у гробе `надзвычай ціха, жудасна'; як у гаршку`душна і спякотна'; як лес`вельмі густа, шчодра'; як у магіле `ціха, глуха'; як матня ў невадзе `шчыльна, туга'; як частакол `вельмі густа'; бы мёд растае `напаўняецца водарам і духмянасцю'; як у паўлітры `пра спёку, гарачыню'; як хлеў `прасторны'.

3.7 Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія называюць колькасць

Устойлівыя параўнанні гэтай групы ўказваюць на колькасць прадметаў, асоб, напрыклад: ні богу свечка ні чорту качарга `нічога, ніколькі'; адзін як былінка `зусім адзін, адзінокі'; як вады `колькі хочацца, уволю'; як гарох пры дарозе `адзінока жыць'; гушча-гушчай `у вялікай колькасці, у мностве'; бы зярнят на таку `вялікая колькасць, мноства'; як тая дурная калатоўка `адзінока'; як камароў у балоце `вялікае мноства'; нібы ў бочцы селядцоў `вельмі многа, столькі, што ні прайсці', не прапіхнуцца; як капыт `адзінока'; як лісце ўвосень `у вялікай колькасці'; як маку `вельмі многа'; адзін як палец `пра адзінокага, забытага чалавека'; як памост (ляжаць) `вельмі многа, у вялікай колькасці'; адзін як пень `усімі пакінуты, адзінокі'; як пяску `вельмі многа'; як саранча `незлічона многа, у вялікай колькасці'; як тых снапоў на таку `вельмі многа'; як тычка (стаяць) `адзінока'; як шэршні з дуплястага дрэва `ў вялікай колькасці, процьма, безліч'.

Такім чынам, устойлівыя параўнанні мовы твораў Якуба Коласа ўяўляюць сабой семантычна-разнастайную сістэму фразеалагічных адзінак, якія не толькі робяць вобразнай і эмацыянальна насычанай мову пісьменніка, але і дапамагаюць нам, нашчадкам, убачыць, адчуць, зразумець спадчыну беларускага народа шляхам увасаблення і выкарыстання фразеалагізмаў у творах Якуба Коласа.

Заключэнне

У фразеалагічным фондзе беларускай мовы шырока адлюстравана гісторыя, нацыянальная культура, светапогляд, умовы штодзённага жыцця беларусаў [1, с.124]. Менавіта часам жыцця пісьменніка, яго знітаванасцю з родным краем, бытам людзей, непадзельнасцю з прыродай абумоўлена выкарыстанне класікам беларускай літаратуры Якубам Коласам кампаратыўных фразеалагізмаў у мове сваіх твораў. Адметнасць коласаўскіх параўнанняў у іх "прыземленасці”, прывязанасці да звычайных з'яў, канкрэтных рэалій жыцця. Але па-майстэрску ўведзеныя ў тэкст, яны служаць трапнай і вобразнай аналогіяй да таго, пра што піша паэт [6, с.122].

Кампаратыўныя фразеалагізмы ўяўляюць сабой асобны клас фразеалагічных зваротаў, да якіх такасма адносяцца фразеалагічныя зрашчэнні, адзінствы, спалучэнні і выражэнні. Фразеалагічныя параўнанні, як і некампаратыўныя фразеалагізмы, характарызуюцца ўстойлівасцю, узнаўляльнасцю, з'яўляюцца ўзуальнымі моўнымі адзінкамі і адносяцца да лексіка-фразеалагічнага ўзроўню мовы, што адрознівае іх ад аказіянальных (індывідуальна-аўтарскіх) параўнанняў, якія належаць мове.

Кампаратыўныя фразеалагізмы вылучаюцца тым, што іх кампаненты маюць большую прывязанасць да свайго лексічнага значэння, бо інакш яны б не мелі такіх высокіх мастацкіх вартасцей. У аснову кампаратыўнага фразеалагізма пакладзена тая ці іншая прыкмета, паводле якой і адбываецца параўнанне, калі кампаненты страцяць сваё асабістае лексічнае значэнне, то немагчыма будзе абазначыць падставы, на аснове якіх параўнанне пабудавана. Напрыклад, кампаратыўны фразеалагізм працаваць як катаржнік `без перадышкі, напружана, у цяжкіх умовах' дапамагае правесці паралель паміж працай канкрэтнай асобы, якая параўноўваецца, з абстрактнай асобай катаржніка. Катаржнік - чалавек, які выконвае цяжкую фізічную працу. Па гэтай прыкмеце і адбываецца параўнанне, атаясамліванне суб'екта і аб'екта параўнання.

Уласна фразеалагізмы ўспрымаюцца як адзінства, якое не патрабуе абавязковага паглыблення ў значэнне кампанентаў, яны настолькі цесна ўпляліся ў наша маўленне, што для іх разумення неабавязкова праводзіць лексічны або этымалагічны аналіз.

Кампаратыўныя фразеалагізмы, якія адзначаюцца ў слоўніку фразеалагізмаў мовы твораў Якуба Коласа раскласіфікаваны паводле семантычнага значэння на шэсць груп:

1) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць чалавека і яго якасці;

2) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць прадметы, з'явы;

3) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія аднолькава могут характарызаваць як чалавека, так і прадметы;

4) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць дзеянне, яго прыкметы і ўласцівасці;

5) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць прастору, яе якасці і змяненні;

6) кампаратыўныя фразеалагізмы, якія характарызуць колькасны стан з'яў і прадметаў.

Такая класіфікацыя дазваляе глыбей і грунтоўней разгледзець і прааналізаваць творчую спадчыну мастака, выявіць густ, прыхільнасці Коласа, яго погляд на жыццёвыя рэаліі, адносіны да акаляючага свету, да народа, да працы, да ўсяго таго, што цікавіла пісьменніка, хвалявала яго. Кампаратыўныя фразеалагізмы, дзякуючы сваёй вобразнасці і экспрэсіўнасці, з асаблівай тонкасцю і сілаю дазваляюць падкрэсліць аўтарскія адносіны да той ці іншай рэчы, справы, з'явы грамадскага жыцця.

Аналіз устойлівых параўнанняў Якуба Коласа дае падставы зрабіць вывад, што яны - неад'емны, колькасна і якасна значны элемент у структуры яго твораў, што ўстойлівыя параўнанні складаюць індывідуальна-творчую адметнасць стылю пісьменніка, а яго вобразныя асацыяцыі абумоўлены найперш яго светапоглядам, зместам, задачамі твора і пэўнымі ідэйна-вобразнымі сувязямі з часткай кантэксту ці ўсім творам [6, с.124].

Літаратура

1. Пятрова, Н.П. Нацыянальна-культурная семантыка фразеалагічных адзінак у беларускай мове / Н.П. Пятрова // Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова. ? 2007. ? №4. ? С.123-127.

2. Кондаков, Н.И. Логический словарь справочник / Н.И. Кондаков. ? Москва, 1975. ? 720 с.

3. Юрченко, И.А. Адъективные устойчивые сравнения как составная часть фразеологии / Юрченко И.А. // Вестник Полоцкого государственного унивеситета. Гумунитарные науки. ? 2006. ? №7. ? С. 203-208.

4. Ашарчук, І.А. Індывідуальна-аўтарскае ўжыванне фразеалагічных і свабодных словазлучэнняў у мове твораў Якуба Коласа / Ашарчук І.У. // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. ? 2006. ? №3. ? С.39-41.

5. Слоўнік фразеалагізмаў мовы твораў Я. Коласа: Звыш 6000 слоўнікавых артыкулаў / Пад рэд.А.С. Аксамітава. Мінск, 1993. ? 655 с.

6. Ляшчынская, В.А. Слова ў паэзіі Янкі Купалы / В.А. Ляшчынская. ? Мінск, 2004. ? 272 с.

7. Долгова, А.О. Грамматическая и лексико-семантическая система устойчивых сравнений как класса фразеологических оборотов (на материале русского, английского, немецкого языков) / А.О. Долгова. ? Минск, 2007. ? 23 с.

8. Шанский, Н.М. Фразеология современного русского языка / Н.М. Шанский. ? Москва, 1969. ? 195 с.

9. Огольцев В.М. Устойчивые сравнения в системе русской фразеологии / В.М. Огольцев. ? Ленинград, 1978. ? 160 с.

10. Копыленко, М.М. Об объёме и методах фразеологии как научной дисциплины / М.М. Копыленко. ? Ташкент, 1965. ? 272 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаёнка, іх стылістычныя функцыі. Фразеалагізмы са структурай спалучэння слоў, сказа, словазлучэння.

    дипломная работа [101,7 K], добавлен 26.05.2013

  • Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў. Тыпы фразеалагізмаў па іх суадноснасці з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, несуадносныя з часцінамі мовы. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай словазлучэння, спалучэння слоў. Структурныя тыпы фразеалагізмаў.

    курсовая работа [68,5 K], добавлен 27.10.2013

  • Суадноснасць з: назоўнікам, прыметнікам, дзеясловам, прыслоўем, выклічнікам. Сінтаксічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем атмасферных з’яў. Фразеалагізмы-словазлучэнні, сказы. Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле кампанента-наймення.

    курсовая работа [53,2 K], добавлен 12.01.2016

  • Фразеалагізмы як частка лексікі любой мовы, разуменне іх сэнсу. Фразеалагізмы беларускай мовы: крыніцы паходжання і тлумачэнне паняцця. Біблія - універсальная аснова сусветнай культуры. Асаблівасць функцыяніравання біблейскіх фразеалагізмаў у мове.

    курсовая работа [86,1 K], добавлен 24.05.2015

  • Фразеалогія як асобны раздзел навукі аб мове. Групаванне фразеалагізмаў на аснове тэматычнай аднастайнасці кампанентнага складу. Фразеалагізмы, суадносныя са структурай простага сказа. Марфалагічная та сінтаксічная характарыстыкі фразеалагізмаў.

    курсовая работа [69,4 K], добавлен 26.07.2013

  • Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексіка-тэматычная класіфікацыя аб’екта і суб’екта параўнання. Устойлівыя параўнанні ў мове Янкі Купалы.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 27.10.2013

  • Характарыстыка і азначэнне фраземы. Групы фразеалагічных адзінак у рамане Шамякіна "Вазьму твой боль: паводле суаднесенасці з часцінай мовы, семантычнай злітнасці кампанентаў, сінтаксічнай структуры. Аманімічнасць, варыянтнасць і сінанімія у фразеалогіі.

    дипломная работа [106,7 K], добавлен 16.10.2013

  • Навукова-тэарэтычныя асновы вывучэння фразеалогіі беларускай мовы. Паходжанне фразеалагізмаў ў рускай, беларускай і польскай мовах. Аналіз этымалогія фразеалагізмаў з кампанентам "зямля", іх класіфікацыя па лексічных значэнняў і сінтаксічныя асаблівасцяў.

    курсовая работа [31,1 K], добавлен 16.03.2010

  • Метадалагічны аспект навучання. Германiзмы ў старабеларускай мове, тыпалогія. Лінгваметадычныя аспекты выкладання лексікі: вымаўленчыя навыкі, навучанне асваенню новай лексікі, фразеалагічны аспект. Пераклад фразеалагічных адзінак, маўленчы этыкет.

    курсовая работа [44,0 K], добавлен 10.04.2012

  • Вылучэнне выдатных лексічных адзінак, ўстойлівых спалучэнняў у нарысе "Зямля пад белымі крыламі". Ўпарадкаванне па лексіка-семантычным групамі дадзеных адзінак і выразаў. Марфалагічная і сінтаксічная характарыстыкі, этымалогія зафіксаваных лексем.

    курсовая работа [75,1 K], добавлен 02.01.2015

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.