Структурна-семантычная характарыстыка мянушак гомельшчыны

Мянушка як неафіцыйнае найменне чалавека. Простыя, складовыя, складаныя мянушкі. Мянушкі, якія характарызуюць фізічныя, псіхічныя якасці. Мянушкі, што ўказваюць на месцажыхарства і нацыянальнасць. Неафіцыйныя найменні, утвораныя ад фауністычных назвау.

Рубрика Литература
Вид дипломная работа
Язык белорусский
Дата добавления 24.05.2013
Размер файла 167,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Леў - моцны, храбры мужчына (г. Гомель, Гомельскі р-н);

Ліс - мужчына, продкі якога хаваліся ад салдатчыны ў грамадзянскую вайну ў нару, выкапаную ля хаты (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Ліса - вельмі хітрая жанчына (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Малпа - чалавек, які ўвесь час крывіць твар (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Муравей - мужчына, што ў гаражы збірае вялікую кампанію (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Мурашка - мужчына, працавіты чалавек (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

Муха - мянушка мужчыны, які малы па росту (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Мышка - мянушка чалавека, які заўсёды сядзіць ціха, каб яго не заўважылі (в. Карма, Добрушскі р-н);

Мядзведзь - вялізны, непаваротлівы чалавек (г. Гомель);

Пеўнік - мужчына, які меў вельмі задзірысты, ветраны характар, забіяка, як малады пеўнік (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Рыба - нямы або маўклівы чалавек (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Рысь - чалавек з драпежным характарам (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Сава - жанчына з круглым, шырокім тварам у акулярах (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Сабачка - чалавек, які не гаворыць праўду (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Сокал - жаніх, прыгожы, смелы, удалы хлопец (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Свіння - брудны, неахайны (в. Конкавічы, Петрыкаўскі р-н);

Суслік - палахлівы чалавек (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);

Храк - вельмі дужы (в. Глушыца, Жлобінскі р-н);

Чайка - мітуслівая, неспакойлівая жанчына (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Шпак - малы ростам (в. Церахоўка, Добрушскі р-н); чалаваек з пастаянна адкрытым ротам (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н).

Выяўленыя ў Гомельскай вобласці мянушкі-фларызмы з назвамі раслін, грыбоў, дрэў:

Адуванчык - чалавек з кучаравымі жоўтымі валасамі (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н., в. Баршчоўка, Добрушскі р-н);

Бамбук - высокі і худы (г. Гомель);

Банан - вельмі любіў бананы (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бульба - рабіла шмат страў з бульбы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н); кірпаты нос (в. Уборак, Лоеўскі р-н.); з вялікай галавой (в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бульбеш - любіў стравы з бульбы (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бурак (Бурачок) - вельмі сарамлівы (в. Саўхозная, Буда-Кашалёўскі р-н, в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Гарбуз - з вялікім жыватом (в. Вуглы, Рагачоўскі р-н);

Гарбузка - малы і тоўсты (в. Прысно, Веткаўскі р-н);

Гарох - любіў страву з гароху (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Гурок - высокі і худы (в. Васільеўка, Добрушскі р-н); любіў агуркі (в. Бяланавічы, Петрыкаўскі р-н);

Васілёк - з блакітнымі вачыма (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Вербачка - шмат плача (в. Карма, Добрушскі р-н);

Зверабой - лячыў травамі (в. Васільеўка, Добрушскі р-н);

Кавун - з вялікім круглым жыватом (в. Рудня Целяшоўская Гомельскі р-н); з чырвоным тварам і круглай галавой (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н);

Каліна - прыгожая, статная (п. Красны Маяк, Гомельскі р-н); ад прозвішча Калінковіч (г. Гомель);

Кактус - востры на язык (в. Рэчкі, Веткаўскі р-н);

Камыш - высокі з чорнымі валасамі (в. Кругавец, Добрушскі р-н);

Капуста - надзявала на сябе шмат адзення (в. Пыхань, Веткаўскі р-н);

Качан - безбацькавец, знайшлі ў капусце (в. Целяшы, Гомельскі р-н); касалапы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н); галава ў форме качана (в. Маркавічы, Гомельскі р-н); невысокі і тоўсты (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н);

Кіеўка - гарбаты (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Кісліца - кіслы выгляд твару (в. Насовічы, Добрушскі р-н);

Колас - высокі і худы (в. Заходы, Рэчыцкі р-н);

Крапіўка - востры на язык (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Лапітка - любіў лапітку. Лапітка - мясцовая назва гароху (в. Кругавец, Добрушскі р-н);

Лапух - разумова абмежаваны (в. Насовічы, Добрушскі р-н);

Лён - ад прозвішча Лёнаў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Люцік - малы ростам (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Мак - любіў булкі з макам (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Макаўчык - садзіў многа маку (в. Алексічы, Хойніцкі р-н);

Маліна - вырошчваў маліну (в. Ліпнякі, Лоеўскі р-н); ад прозвішча Маліноўскі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Маркоўка - вельмі высокі (в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі р-н); любіў моркву (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Махорка - вырошчваў і курыў табак (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Мятлік - з светла-рыжымі валасамі (в. Стоўпня, Рагачоўскі р-н); Падсолнух - з рыжымі валасамі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Памідор - з чырвоным тварам (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Папаратнік - любіў лес (в. Бяланавічы Петрыкаўскі р-н);

Перац - востры на язык (в. Леніна, Добрушскі р-н); малы, але злы (в. Майскае, Жлобінскі р-н, в. Міцуры, Петрыкаўскі р-н); любіў востры перац (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Рамашка - белыя валасы (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Роза - вельмі прыгожая (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Рэпка - малы і тоўсты (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н);

Цыбульнік - вырошчваў добрую цыбулю (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н); ноччу краў цыбулю (в. Струмень, Кармянскі р-н);

Цыбуля - тоўсты, з круглым жыватом (в. Шкураты, Брагінскі р-н); Цыбуліна - злы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н).

Арэх - малы ростам (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н); любіў збіраць арэхі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Асіна - баязлівы (в. Карма, Добрушскі р-н);

Антонаўка - трымаў шмат яблык у садзе (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Бяроза (Бярозка) - прыгожая, статная (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н); ад частага ўжывання выразу "Бярозка ты мая. ” (в. Курганне, Рагачоўскі р-н); ад прозвішча Бярозаўскі, Беразоўскі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Вішня - тоўстая і чырвоная (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Вішанька - прыгожая, статная (в. Карма, Добрушскі р-н);

Груша - галава формы грушы (в. Кругавец, Добрушскі р-н);

Дзічка - дзічыўся людзей, жыў асобна (п. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Дуб - высокі, прыгожы (п. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н), разумова абмежаваны (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н);

Жолуд - малы ростам (в. Славань, Светлагорскі р-н);

Лімон - заўсёды кіслы выгляд твару (в. Карма, Добрушскі р-н);

Персік - ружовы твар (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Рабіна - кучаравая (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Сліва - сіні твар ад алкаголю (г. Рагачоў); ад прозвішча Сліўны (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Таполя (Топаль) - тоўсты, малы ростам (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н); ад прозвішча Топальцаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Апенька - разумова абмежаваны (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Баравік - невысокі, дужы (в. Колкі, Петрыкаўскі р-н, в. Рагі, Гомельскі р-н);

Грыб - тоўстыя губы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н); ад прозвішча Грыбаў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Масляк - з тоўстымі губамі, слюнявы (в. Тонеж, Лельчыцкі р-н);

Маслякі - любіў збіраць маслякі (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Мухамор - з чырвоным тварам (в. Касцюкоўка);

Смарчок - малы ростам (в. Рагі, Гомельскі р-н);

Сыраежка - любіў збіраць грыбы (в. Аляксандраўка, Рэчыцкі р-н, в. Міцуры, Петрыкаўскі р-н).

У асноўным у якасці простай мянушкі фігурыруюць агульнаўжывальныя літаратурныя лексемы, але шырокаўжывальнымі з'яўляюцца і дыялектныя словы. Такім чынам, простыя мянушкі маюць вялікую разнастайнасць значэнняў і складаюць шматлікія лексіка-тэматычныя групы.

3. Састаўныя мянушкі

Мянушкі маюць сваю семантычную класіфікацыю. Састаўныя мянушкі не ствараюць выключэння. Трэба адзначыць, што адназначнай класіфікацыі ўласных назваў не існуе, таму і састаўныя мянушкі мы класіфікуем умоўна. Для даследавання мы абралі наступныя групы мянушак у гаворках Гомельскай вобласці: найменні, якія характарызуюць асобу паводле знешняга выгляду; мянушкі, што ўказваюць на рысы характару носьбіта; мянушкі, якія адлюстроўваюць спецыфічныя асаблівасці гаворкі камунікантаў; найменні, што з'явіліся ў выніку рэальнага здарэння, якое адбылося з чалавекам; мянушкі, якія адлюстроўваюць захапленні асобы; мянушкі, што ўказваюць на месца жыхарства чалавека; мянушкі, якія ўказваюць на асобныя ўласцівасці чалавека; мянушкі, што ўказваюць на сацыяльнае становішча чалавека.

Мянушкі, якія характарызуюць асобу паводле знешняга выгляду

Большасць састаўных мянушак характарызуюць вяскоўцаў паводле знешняга выгляду. Гэта звязана з тым, што гэта яркая прыкмета, па якой мы ўспрымаем адзін аднаго, прыкмета, якая стварае першаснае, агульнае ўражанне пра асобу. Найменні, якія апісваюць знешні выгляд носьбіта, складаюць адну з самых багатых па колькасці груп. "Мянушкі, што называюць знешнюю прымету, пераважаюць над тымі, што ўтрымліваюць унутраную характарыстыку. Гэта натуральна, бо менавіта знешнія, а не ўнутраныя якасці з'яўляюцца найбольш паказальнымі пры апісанні асобы" [5, с. 193]. Да названай групы адносяцца неафіцыйныя найменні, якія характарызуюць чалавека па колеры валасоў, колеры і рысах твару.

У Гомельскай вобласці выяўлены наступныя мянушкі, якія характарызуюць носьбіта па колеры валасоў:

Белы Васіль (в. Верхняя Алба, Жлобінскі р-н), Белая Таццяна (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н) - чалавек з белым колерам валасоў;

Іван Цыган, Коля Чыгун (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі p-н), Манька Чорная (в. Асобіна, Буда-Кашалёўекі р-н) - асоба, якая мае чорныя валасы;

Сяргей Медны (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н), Шура Рыжы (в. Церуха, Гомельскі р-н) - з рыжымі валасамі.

па колеры твару:

Васіль Рабец (в. Колкі, Петрыкаўскі р-н), Паўло Рабы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н) - вяснушчатая асоба, з рабым тварам;

Красны Дзед - чалавек з чырвоным тварам (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Агаф'я Паганка - бледны, як паганка, чалавек (в. Хальч, Веткаўскі р-н).

А таксама, у Гомельскай вобласці выяўлены найменні, характарызуючыя асобу па рысах твару:

Сцяпан Коршак - мужчына з носам, падобным на дзюбу каршуна (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н);

Коля Барада (в. Бушацін, Лоеўскі р-н), Егор Барадач (п. Маяк, Гомельскі р-н) - барадаты мужчына;

Пеця Курносік - курносы чалавек (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Карнавухі - лапавухі мужчына (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Касое вока - чалавек з касымі вачамі (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Міха Лупасцік - асоба з лупатымі вачамі (в. Хальч, Веткаўскі р-н).

Таксама намі быў выяўлены шэраг мянушак, што называюць асобу паводле знешняга падабенства да вядомых дзеячаў, артыстаў. Трэба адзначыць, што асабліва часта такія найменні сустракаюцца сярод моладзі:

Коля Курт - ад імя амерыканскага спявака Курта Кабэйна (в. Кашалёва, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Марэся - ад прозвішча лётчыка, Героя Савецкага Саюза Марэсьева А.П. (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Міцька Ждан - Жданаў А.А., дзяржаўны і палітычны дзеяч (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Вадзімка Цой - падобны да спявака Віктара Цоя (в. Хальч, Веткаўскі р-н).

Мянушкі, якія характарызуюць асобу паводле фізічных асаблівасцей або паталагічных адхіленняў

Зразумела, што дадзеная асаблівасць, больш усяго падвяргаецца крытыцы і часта ляжыць у аснове мянушак. Пераважная большасць такіх мянушак характарызуе чалавека з адмоўнага боку, выкрываючы яго фізічныя недахопы. Такімі вулічнымі найменнямі называюць чалавека, калі яго добра ведаюць.

Домна Бык - мажны чалавек (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Грышка Крот (в. Леніна, Добрушскі р-н), Томка Скалавокая (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н) - блізарукі чалавек;

Ганна Глухая (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н), Васіль Глухар (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н) - глухі чалавек;

Насця Гарбаціха (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н), Сергей Горбаты (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н) - гарбаты чалавек;

Раман Крываногі - мужчына з крывымі нагамі (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Насця Крывабока - жанчына з крывым бокам (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Іван Безрукі (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н), Іван Калека (п. Нагорная, Гомельскі р-н) - мужчына без рукі;

Васіль Калчаногі (в. Зялёныя Лукі, Гомельскі р-н), Шурка Кастыль (в. Рэчкі, Веткаўскі р-н) - чалавек без нагі;

Іван Гніліцкі - харавіты мужчына (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Лена Сухая - худая жанчына (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Міколай Слепы - сляпы чалавек (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Набор касцей (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н), Кіло кожы (в. Васількава, Рэчыцкі р-н) - худы;

Шапка-сапагі - малы ростам (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н);

Кот Базіліа - сляпы чалавек (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Гуляй нага - кульгавы (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Пухлы грыб - з адным вухам (в. Касцюкоўка, Гомельскі р-н);

Конская галава - з вялікай галавой, шырокімі ноздрамі, тоўстымі губамі (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н).

Мянушкі, што характарызуюць чалавека па рысах характару

Дадзеныя найменні складаюць значную падгрупу мянушак. Такія мянушкі гавораць аб унутраным свеце чалавека, яго характары, звычках, выхаванасці. Найменні гэтага тыпу падкрэсліваюць наступныя асаблівасці носьбітаў: злы, добры, ганарысты, працалюбівы, хітры, упарты, нелюдзімы, гняўлівы, песімістычны, шмат плача, шмат вучыцца, любіць доўга паспаць і многія іншыя.

Трэба адзначыць, што дадзеная група мянушак характарызуецца тым, што яна найперш прадстаўлена найменнямі з адмоўнай ацэнкай. Мянушкі ж са станоўчым адценнем з'яўляюцца адзінкавымі. Сюды трэба аднесці наступныя назвы:

Маня Далгарукая (п. Нагорная, Гомельскі р-н), Сашка Бык (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н) - чалавек-злодзей;

Федзя Канька - звяглівы чалавек (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);

Сонька Вырві глаз - жанчына з цяжкім характарам (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Цімох Брындух - легкадумны чалавек (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Крот Вольга - палахлівая жанчына (в. Тонеж, Лельчыцкі р-н);

Жэнька Тарзан - смелы (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Шут - вясёлы чалавек (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Іван Зубар (в. Мікалаеўёка, Светлагорскі р-н), Пеця Куркуль (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н) - сквапны чалавек;

Паўло Стрык (ад стрыкаць "гаварыць супраць”) - супярэчлівы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Баба Каза - задзірыстая (в. Чорнае, Рэчыцкі р-н);

Кіслае малако - усім незадаволены, кіслы, кволы (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Марат Казей - ціхмяны, самастойны (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Дзед Талаш - чалавек, які любіў лес (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Сабачы сват - звяглівы, зайздросны (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н).

Мянушкі, якія адлюстроўваюць спецыфічныя асаблівасці гаворкі камукікантаў

Гэтая падгрупа выклікае асаблівую цікавасць. Мянушкі, што з'явіліся ў працэсе моўных зносін, адлюстроўваюць спецыфічныя індывідуальныя асаблівасці гаворкі пэўных камунікантаў, указваюць на артыкуляцыйныя асаблівасці мовы, называюць словы ці выразы, якія носьбіт часта ўжывае, характарызуюць гучнасць голасу:

Мішка Варона - картавы чалавек (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Шван - чалавек, які шапялявіць (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Коля Тліццаць тлі - асоба, якая не выгаварвае літару р (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Гуру - мужчына, які хутка выгаварваў слова гавару і чулася гуру (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Маруся Бляха - жанчына, якая часта ўжывала слова бляха (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Скажам так - часта ўжываў выраз скажам так (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Васіль Доля праклятая - часта ўжываў выраз і сваё жыццё называў доляй праклятай (в. Мікалаеўка. Светлагорскі р-н);

Іван Гібека - ад частага ўжывання выразу "Паціху гібею" (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Іван Каструлька - ад частага ўжывання выразу "Закрой сваю каструльку” (в. Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Міша Пасамому - замест па салому гаварыў па самому (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Фёдар Савось - ад верша Я. Коласа "Каток”. У Савосева суседа Быў пярэсценькі каток. (в. Кашалёва, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Званар - звонкі голас (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Мікіта Нерэальны - часта ўжываў слова нерэальны (г. Жлобін).

Мянушкі, якія з'явіліся ў выніку рэальнага здарэння, якое адбылося з чалавекам

Вельмі часта ў аснове той ці іншай састаўной мянушкі ляжыць рэальны факт або здарэнне, якое адбылося ў жыцці таго ці іншага вяскоўца. Прычым, ў аснове мянушак пэтай падгрупы ляжыць незвычайнае здарэнне, якое з'яўляецца запамінальным. Напрыклад, у гаворках Гомельскай вобласці былі выяўлены наступныя мянушкі дадзенай падгрупы:

Андрэй Каталуп - адлупцаваў шкадлівага ката (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Федзя Крыга - у час веснавога паўнаводдзя выцягнулі з-мад крыгі (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Іван Рыбкін - каля дома стаяла вялікая лужа, якую ён называў возерам і збіраўся там лавіць рыбу (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Баба Клёніха - ляжала пад клёнам і спявала: "Клён - мой дом родной” (п. Усход, Буда-Кашалсўскі р-н);

Воўчая смерць - вельмі часта ў час палявання забіваў ваўка (п. Зялёны Сад, Гомельскі р-н);

Бацька Пень - уз'ехаў у лесе трактарам на пень і не мог самастойна з'ехаць (в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Міцька Сірата - затрымалі безбілетным і схлусіў, што з'яўляецца сіратой (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Сем ліноў - злавіў аднаго ліна, а ўсім хлусіў, што сем (п. Глушыца, Жлобінскі р-н);

Святы айцец - заўсёды хадзіў у чорным адзенні (п. Зялёны Сад, Гомельскі р-н).

Мянушкі, што адлюстроўваюць захапленні асобы

Неафіцыйныя найменні дадзенай падгрупы гавораць аб схільнасцях чалавека да таго ці іншага дзеяння. Такія мянушкі часцей за ўсё складаюцца з уласнага імя і назвы пэўнага захаплення носьбіта:

Мішка Кампазітар - захапляўся музыкай (в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі р-н);

Міхась Маэстра - іграў на баяне (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Лёнька Паэт - складаў вершы (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Шура Парцізан - любіў лес (в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н);

Дзед Талаш - любіў адзін хадзіць па лесе (п. Нагорная, Гомельскі р-н);

Марыя Хлапчурка - дзяўчына, якая сябравала з хлопцамі (в. Бушацін, Лоеўскі р-н);

Алік Высоцкі - любіць творчасць спявака У. Высоцкага (г. Гомель).

Мянушкі, што ўказваюць на месца жыхарства чалавека

Такія найменні таксама называюць тапанімічнымі. Мянушкі гэтага тыпу гавораць аб месцы нараджэння, жыхарства або смерці чалавека. "У старажытнасці і Сярэднявечча такія мянушкі былі вельмі распаўсюджанымі і служылі для размежавання некалькіх людзей з адным і тым жа асабістым імем. Тапанімічная мянушка магла замацавацца ў якасці радавога імя (прозвішча) па сканчэнні некалькіх пакаленняў” [14].

Іван Заход - з вёскі Заходы (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Коля Бечанец - з вёскі Бечы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Ева Курыка - з вёскі Курыцічы (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);

Сцянан Лях - чалавек з Польшчы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Васіль Буразь - з вёскі Буразь (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Галя Слепачка - ад былой назвы вёскі Слепцы, зараз вёска Знамёнка (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н).

Мянушкі, якія ўказваюць на асобныя ўласцівасці чалавека

Да гэтай падгрупы мы можам аднесці мянушкі, якія характарызуюць пэўную асаблівасць носьбіта, якая мае дачыненне да разумовых здольнасцей чалавека, схільнасцей да прадуктаў харчавання, або адносін да шлюбу.

Намі былі вылучаны наступныя састаўныя мянушкі, што характарызуюць схільнасці асобы да прадуктаў харчавання, страў:

Валодзя Боршч - чалавек, які любіць боршч (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Коля Ерш - асоба, у якасці любімай стравы аддае перавагу яршу (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Міша Печонік - чалавек, які любіў печанае (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н).

Вылучаны мянушкі, якія характарызуюць разумовыя здольнасці асобы. Пераважная большасць такіх мянушак называюць невялікія разумовыя здольнасці чалавека:

Мар'я Нізнайка (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н), Іван Дуб (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н), Коля Цюк (в. Радуша, Жлобінскі р-н), Пустая каструлька (в. Любавічы, Жыткавіцкі р-н) - чалавек невялікіх разумовых здольнасцей;

Мікіта Галава - разумны чалавек (п. Маяк, Гомельскі р-н).

Таксама існуюць найменні, якія называюць мужчын у залежнасці ад іх адносін да шлюбу, сямейнага становішча:

Колька Бенок - пазашлюбнае дзіця (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н);

Вася Цэлачка - не жанаты мужчына (в. Дражня, Светлагорскі р-н);

Іван Нехачун - чалавек, які не хацеў ажаніцца (г. Рэчыца).

Мянушкі, што ўказваюць на род заняткаў вяскоўцаў, іх сацыяльнае становішча, род дзейнасці

Toe, чым займаецца чалавек у жыцці, яго хобі, або прафесійная дзейнасць заўсёды з'яўляліся полем для стварэння мянушкі. Асабліва гэта адбываецца ў тым калектыве, у якім чалавек знаходзіцца ў сувязі з родам дзейнасці. Адным з першых сацыяльных калектываў, які ўплывае на характар асобы і асабліва на яе паводзіны.

Андрэй Печнік - мужчына, які займаецца кладкай печаў (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Міцька Батрак - наёмны рабочы (в. Гіроў, Рэчьшкі р-н);

Галя Багатырка - жанчына з "мужской" прафесіяй (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Купі-прадай - чалавек, які працаваў індывыдуальным прадпрымальнікам (в. Гарочычы, Гомельскі р-н);

Шэфа-бос - займае галоўную пасаду (г. Гомель);

Колька Кірпіч - працаваў будаўніком (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Міколка Паравоз - машыніст лакаматыва (г. Жлобін).

Састаўныя мянушкі характарызуюцца сваёй шматграннасцю, арыгінальнасцю, выдзяленнем нейкай чалавечай асаблівасці. Гумар, народная дасціпнасць і назіральнасць носьбітаў гаворкі з'яўляюцца рашаючымі фактарамі іх утварэння і ўжывання.

4. Складаныя мянушкі

Яшчэ адна з груп мянушак, на якія яны падзяляюцца паводле структуры - складаныя мянушкі. Складаныя найменні маюць найчасцей дзве, але часам і больш каранёвых марфем, якія ўтвараюць адно слова: Плесканос, Самазванка, Гарбаносы, Бензабак, Крутагаловік, Казладзёр.

Да ліку складаных варта аднесці таксама мянушкі-абрэвіятуры. Яны, у сваю чаргу, дзеляцца на:

· складовыя: Зачуха - заведуе чужым хазяйствам;

· літарныя: ПП (утворана ад пачатковых літар імені і імені па бацьку носьбіта - Пётр Пятровіч), ЖБ (ад імені Женя і прозвішча Баранаў), ЛД (утворана ад Лілія Дзмітрыеўна);

· гукавыя: ЕВА - ад Елкіна Вера Аляксандраўна.

Існаванне мянушак-абрэвіятур можна растлумачыць выкарыстаннем своеасаблівай "шыфроўкі” паведамлення, паколькі сэнс мянушкі-абрэвіятуры звычайна вядомы абмежаванаму колу людзей.

Гомельская вобласць даволі багатая на складаныя мянушкі. Ва ўсёй іх разнастайнасці мы вылучылі пэўныя групы: мянушкі, якія характарызуюць знешнасць чалавека, найменні, што указваюць на фізічныя уласцівасці носьбіта, мянушкі, якія нясуць інфармацыю аб рысах характару.

Найменні, якія апісваюць знешні выгляд асобы, складаюць адну з самых багатых па колькасці груп. У Гомельскай вобласці гэта наступныя складаныя мянушкі:

Белазоры - светлыя вочы (в. Уборак, Лоеўскі р-н);

Гарбаносы - з гарбінкай на носе (в. Чкалава, Гомельскі р-н);

Гнілазуб - з гнілымі зубамі (в. Пакалюбічы, Гомельскі р-н);

Губашлёп - мужчына з вялікімі вуснамі (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);

Краснаморды - чырвоны твар (в. Малежаў, Жыткавіцкі р-н);

Пласканос - плоскі нос (в. Уборак, Лоеўскі р-н);

Сіняноска - сіні нос (в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі р-н);

Белавус - белыя плямы на вусах (в. Наваселкі, Веткаўскі р-н);

Белабрысы - з белымі валасамі (в. Малінаўка, Лоеўскі р-н);

Чарнавус - чорныя вусы (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Чарнагузка - вялікія чорныя вочы, нібы гузікі (в. Васільеўка, Добрушскі р-н);

Чарнагалоў - з чорнымі валасамі (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Чаплавухі - вушасты (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Краснаносы - з вялікім красным носам (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Куцаморды - вузкі твар (в. Студзёная Гута, Гомельскі р-н);

Трыпузы - неахайны, брудны (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н);

Трысцен - здаровы, каранасты (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н);

Чарнамазы - па цвеце скуры (в. Радуга, Веткаўскі р-н);

Краснагубка - старая жанчына з падмалёванымі вуснамі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Крывалапік - з крывымі нагамі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Златазубка - з залатымі зубамі (в. Маркавічы, Гомельскі р-н);

Сінягуб - сінія губы (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Сухастой - высокі і худы (в. Нісімкавічы, Чачэрскі р-н);

Сухалепы - малы і худы (г. Рагачоў);

Сыракваша - кіслы твар (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);

Стаматолаг - чалавек - прыгожымі зубамі (в. Зялёны Сад, Гомельскі р-н);

Крываносы - нос з гарбінкай (в. Каржывічы, Лельчыцкі р-н);

Жаўтапузка - па колеры твару (в. Ліпнякі, Лоеўскі р-н);

Длінавус - з доўгімі вусамі (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

Дзюбанос - з доўгім носам (г. Жлобін).

Намі сабраны багаты фактычны матэрыял, які дазваляе вылучыць састаўныя мянушкі, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб фізічных уласцівасцях. Прычым пераважная большасць іх характарызуюць чалавека з адмоўнага боку, выкрываючы яго фізічныя недахопы:

Аднакрылы - з адной рукой (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Аднарукі - з адной рукой (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н, в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Аднавокі - з адным вокам (г. Рэчыца);

Біндавокі - з адным вокам (г. Жлобін);

Трыгубы - з рассечанымі губамі (в. Глушыца, Жлобінскі р-н);

Аблавухі - адтапыраныя вушы (в. Каравышань, Гомельскі р-н);

Вірлавокі - вялікія вочы навыкат (в. Аннаўка, Рагачоўскі р-н).

Што тычыцца неафіцыйных найменняў Гомельскай вобласці, якія утрымліваюць інфармацыю аб рысах характару носьбіта, то сюды варта аднесці таксама мянушкі, якія гавораць аб унутраным свеце чалавека, яго звычках, выхаванасці:

Аднаасобнік - чалавек, які любіць быць адзін (в. Буда-Люшаў, Буда-Кашалёўскі р-н);

Вадахлёб - любіць піць ваду (в. Церахоўка, Гомельскі р-н);

Дамасед - заўсёды сядзіць дома (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Сыракваша - любіць кіслае малако (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Самадум - нікога не слухае (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);

Торбахват - часта краў (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);

Усегаспадар - гаспадарлівы (в. Вялікі Лес, Буда-Кашалёўскі р-н);

Дрывасек - крычыць, быццам дровы сячэ (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н).

Такім чынам, складаныя мянушкі разнастайныя ў сваёй будове: могуць складацца з дзвюх і больш асноў, ці існаваць у выглядзе абрэвіятуры (гукавай, складовай, літарнай). Яны таксама ўтрымліваюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку, у сувязі з чым носяць жартаўлівы характар ці перадаюць адценне знявагі, адмоўнае стаўленне да асобы.

Заключэнне

Такім чынам, мянушкі з'яўляюцца адной з найбольш старажытных антрапанімічных катэгорый. Яны здаўна бытуюць у народным асяроддзі, уяўляюць сабой аб'ёмны лексіка-семантычны пласт.

"Жывая народная мова з'яўлялася і з'яўляецца асноўнай крыніцай узбагачэння беларускай літаратурнай мовы. Яна, па словах Я. Карскага, яе корань і аснова. Таму трэба адказна і сур'ёзна адносіцца да жывых скарбаў народнай мовы, у тым ліку і да вулічных мянушак" [13, с.233]. Мянушкі часта выкарыстоўваюцца ў сучаснай гутарковай мове і дакладна персаніфікуюць пэўную асобу, адлюстроўваюць разнастайныя аспекты штодзённага жыцця чалавека, яго ўнутраны свет і знешнія асаблівасці.

Разам з развіццём грамадства з'яўляецца усё больш і больш новых неафіцыйных найменняў, таму даследаваць мянушкі ў гаворках Гомельшчыны - значыць пазнаваць частку народнай культуры, асаблівасці нашага светапогляду і ўзаемаадносін.

Паводле структуры ўсе неафіцыйныя найменні намі падзелены на простыя (аднаслоўныя адзінкі, якія маюць адзін корань), састаўныя (складаюцца з двух ці больш слоў) і складаныя (маюць дзве і больш каранёвыя марфемы).

Мянушкі маюць шырокую класіфікацыю, у якой адлюстарваны чалавек, пачынаючы ад яго знешняга выгляду, заканчваючы яго характарам, манерамі паводзін.

У працэсе выяўлення мянушак у гаворках Гомельскай вобласці, намі зроблены вывад, што ў сувязі са сваёй шматграннасцю мянушкі могуць характарызаваць такія бакі носьбіта, як яго фізічныя якасці (рост і целасклад, асаблівасці частак цела, асаблівасці валасоў, голасу, кодеры скуры, вачэй, адзенні), псіхічныя якасці (злы, добры, ганарысты, працалюбівы, хітры, упарты, нелюдзімы, гняўлівы, песімістычны, шмат плача, шмат вучыцца, любіць доўга паспаць і многія іншыя).

Многія мянушкі, утвораныя ад уласных імён, імён па бацьку і прозвішчаў, мянушкі, якія характарызуюць чалавека па сацыяльным статусе і родзе дзейнасці. Разгледзеўшы мянушкі ў гаворках Гомельшчыны, было выяўлена, што асновай для ўтварэння неафіцыйных найменняў часцей за ўсё служаць фізічныя, псіхічныя, маральныя якасці чалавека, а таксама яго мова.

Чалавек атрымлівае найменне, знаходзячыся ў самым розным асяроддзі: у сям'і або ў пэўным калектыве. Яно можа быць звязана як з асаблівасцямі з'яўлення носьбіта на свет, адносінамі да яго іншых членаў сям'і, так і з інтарэсамі чалавека, звычкамі, яго характарам і светапоглядам. Бытуе шэраг мянушак, што перадаюцца па спадчыне ад бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Такія імёны-мянушкі выступаюць не толькі ў ролі вулічнага імя пэўнай асобы, але і для радаслоўнай назвы.

Такім чынам, мянушка нясе ў сабе своеасаблівы ўмоўны знак гісторыі, дазваляе выявіць свае карані.

У працэсе разглядання мянушак, намі зроблены вывад, што ў сувязі з матывацыяй узнікнення мянушкі, яе эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, яны падзяляюцца на пазітыўныя, якія носяць жартаўлівы характар, і негатыўныя, якія маюць адценне знявагі, часта носяць лаянкавы характар.

Выяўленыя мянушкі ў гаворках Гомельшчыны сведчаць аб тым, што рашаючымі фактарамі іх утварэння і ўжывання з'яўляюцца народны гумар і назіральнаспь. Даследаваць мянушкі ў гаворках Гомельскай вобласці неабходна перш за ўсё таму, што яны з'яўляюцца адлюстраваннем народнага светапогляду, культуры і сучаснай гутарковай мовы. "Такім чынам, мянушкі могуць служыць гістарычнаму даследаванню жыцця народа не ў меншай ступені, чым іншыя помнікі культуры і побыту, літаратуры і мовы. Калі па асобных мянушках цяжка акрэсліць усю іх каштоўнасць, то, сабраныя ў вялікай колькасці, яны ілюструюць шмат рысаў побыту беларусаў" [15, с.240].

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Юрэвіч, У.М. Слова жывое, роднае, гаваркое. [Тэкст]: Дапам. для настаўнікаў / У.М. Юрэвіч. - Мн.: Маст. літ., 1998. - 282 с.

2. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы [Тэкст]: у 5-ці т / Гал. рэд. БСЭ. - Мн., 1978-1979.

Т.3. - Л-П, 1979. - 192 с.

3. Ожегов, С.И. Толковый словарь русского языка [Тэкст] / С.И. Ожегов, Н.Ю. Шведова. - М.: Абуковник, 1999. - 944 с.

4. Даль, В.И. Толковый словарь русского языка. Современная версия [Тэкст] / В.И. Даль. - М.: ЭКСМО-Пресс, 2000. - 736 с.

5. Беларуская антрананімія: вучэбны дапаможнік [Тэкст] / Г.М. Мезенка

[і інш.]. - Віцебск: УА "ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2009. - 254 с.

6. Селищев, А.М. Избранные труды [Тэкст] / А.М. Селищев. - М., 1968. - 238 с.

7. Суслова, А.В. О русских именах [Тэкст] / А.В. Суслова, А.В. Суперанская А.В. - Л.: Лениздат, 1985. - 221 с.

8. Бірыла, М.В. Беларуская антрапанімія [Тэкст]: Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы / - М.В. Бірыла. - Мінск: Навука і тэхніка, 1966. - 328 с.

9. Новік, Н.І. Матываваныя мужчынскія мянушкі [Тэкст] / Н.І. Новік // Беларуская мова. - 1993. - №20. - С. 20-26.

10. Бобрык, У.А. Мянушкі Тураўшчыны [Тэкст] / У.А. Бобрык // "Проблеми украінськоі діалектологіі на сучасному етапі”, IV Республіканьска діалектологічна нарада. Тези доповідей і повідомлень. - Житомир, 1990. - С.25-26.

11. Струкаў, В.В. Мянушкі з невыразнай унутранай формай у мове раманаў Івана Мележа "Палеская хроніка" [Тэкст] / В.В. Струкаў // "Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў”, II Міжнародная навуковая канферэнцыя. - Мазыр, 2010. - С.159-162.

12. Шумская, І.А. Пра адзін тып антрапонімаў [Тэкст] / І.А. Шумская // Беларуская анамастыка. - Мінск, 1992. - С.26-31.

13. Бобрык, У.А. Фауністычныя назвы ў мянушках Гомельшчыны [Тэкст] / У.А. Бобрык // "Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся”, Міжнародная навуковая канферэнцыя. - Гомель, 2004. - С.16-19.

14. Топонимическое прозвище. [Электронны рэсурс] / Рэжым доступа: http://ru/wikipedia/org/wiki/Топонимическое прозвище/. - Дата доступа: 30.04.2012.

15. Бобрык, У.А., Парукаў, А.А. Мянушкі ў гаворках Гомельшчыны са значэннем малы-вялікі [Тэкст] / У.А. Бобрык, А.А. Парукаў // "Скарына і наш час”, III Міжнародная навуковая канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В. Анічэнкі. - Гомель, 2004. - С.233-235.

16. Бобрык, У.А. Мянушкі і прозвішчы Рэчыцкага раёна [Тэкст] / У.А. Бобрык // "Сёмыя міжнародныя Доўнарскія чытанні”, Міжнародная навуковая канферэнцыя. - Рэчыца, 2010. - С.220-240.

17. "Славянская ономастика в ареальном, этимологическом и хронологическом аспектах", II Mеждународная науч. конф. (2004; Гомель) II Международная научная конференция "Славянская ономастика в ареальном, этимологическом и хронологическом аспектах", 11-12 ноября 2004 г. [Тэкст]: материалы / редкол.: Р.М. Козлова [и др.]. - Гомель, 2004. - 304 с.

18. Барысевіч, К.А. Структурная характарыстыка беларускіх і англійскіх прозвішчаў (супастаўляльны аспект) [Тэкст] / К.А. Барысевіч // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2008. - №1. - С.23-31.

19. Барысевіч, К.А. Беларускія і англійскія прозвішчы і іх характарыстыка [Тэкст] / К.А. Барысевіч // Роднае слова. - 2008. - №10. - С.56-60.

20. Барысевіч, К.А. Семантыка прозвішчаўтваральных асноваў у беларускай і англійскай мовах [Тэкст] / К.А. Барысевіч // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2007. - №3. - С.86-91.

21. Бестужев-Лада, И.В. Имя человека его прошлое, настоящее и будущее [Тэкст] / И.В. Бестужев-Лада // Наука и жизнь. - 1968. - № 7. - С.20 - 24.

22. Бестужев-Лада, И.В. Исторические тенденции развития антропонимов [Тэкст] / И.В. Бестужев-Лада // Личные имена в прошлом, настоящем и будущем. Проблемы антропонимики: [сб. статей] / - М.: Наука, 1970. - С.24 - 33.

23. Бобрык, У.А. Мянушкі ў гаворках Петрыкаўшчыны [Тэкст] / У.А. Бобрык // Культура беларускага пагранічча: [зб. навук. прац]. Кніга V: Культура беларуска-украінска-расійскага сумежжа, - Мазыр-Брэст, 1999. - С.130-135.

24. Бобрык, У.А., Парукаў, А.А. Мянушкі характарыстыкі псіхічных якасцей асобы ў гаворках Гомельшчыны [Тэкст] / У.А. Бобрык, А.А. Парукаў // "Надзённыя праблемы лексікалогіі і анамастыкі славянскіх моў”, II Міжнародная навуковая канферэнцыя. - Гомель, 2010. - С.48-50.

25. Бобрык, У.А., Парукаў, А.А. Састаўныя мянушкі Гомельшчыны [Тэкст] / У.А. Бобрык, А.А. Парукаў // Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре: [сб. науч. труд.]. Выпуск 4. - Гомель, 2011. - С.140-145.

26. Бобрык, У.А., Парукаў, А.А. Састаўныя мянушкі ў гаворках Гомельшчыны [Тэкст] / У.А. Бобрык, А.А. Парукаў // "Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць”, Міжнародная навуковая канферэнцыя. - Мінск: Права і эканоміка, 2010. - С.131-136.

27. Бубновіч, І.І., Сіплівеня, Ж.С. Адлюстраванне маўленчых паводзін у мянушках жыхароў Гродзеншчыны [Тэкст] / І.І. Бубновіч, Ж.С. Сіплівеня // "Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць”, Міжнародная навуковая канферэнцыя. - Мінск: Права і эканоміка, 2010. - С.134-140.

28. Бут-Гусаім, С.Ф. Мянушка як сродак аб'ектывуючага адчужэння суб'ектаў беларускай мове [Тэкст] / С.Ф. Бут-Гусаім // "Славянские языки: системно-описательный и социокультурный аспекты исследования”, Международная научно-методическая конференция. - Брест: Изд-во БрГУ, 2006. - С.3-6.

29. Бут-Гусаім, С.Ф. Характарыстычныя назвы чалавека ў беларускай мове [Тэкст] / С.Ф. Бут-Гусаім // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. - 2001. - №5. - С.58-68.

30. Васільчук А.А., Мянушкі жыхароў вёскі Рухча Столінскага раёна Брэсцкай вобласці [Тэкст] / А.А. Васільчук // "Беларуская анамастыка. Гісторыя і сучаснасць”, Міжнародная навуковая канферэнцыя. - Мінск: Права і эканоміка, 2010. - С.140-145.

31. Воронцова, Ю.Б. Народные коллективные прозвища и присловья [Тэкст] / Ю.Б. Воронцова // Живая старина. - 2003. - №3. - С.2-4.

32. Восточно-славянская ономастика [Тэкст]: сб. науч. статей / отв. ред. А.В. Суперанская. - М.: Наука, 1972. - 367 с.

33. Гілевіч, Н.І. Аб адным тыпе антрапонімаў [Тэкст] / Н.І. Гілевіч // Беларуская мова. - 1980. - №8. - С.35-41.

34. Журавлёв, А.Ф. Этнография в прозвищах [Тэкст] / А.Ф. Журавлёв // Русская речь. - 1984. - № 3. - С.116-123.

35. Каваленка, А.М. Онімы як аб'ект этымалогіі: цытатныя і дэскрыптыўныя назвы [Тэкст] /А.М. Каваленка // Весці АНБ. Сер. гуманіт. навук. - 2007. - №4. - С.108-114.

36. Королёва, И.А. Прозвища и неофициальные наименования человека сегодня [Тэкст] / И.А. Королёва // "Беларуска-руска-польскае супастаўляльнае мовазнаўства, літаратуразнаўства, культуралогія”, VII Міжнародная навуковая канферэнцыя / рэдкал: Г.М. Мезенка [і інш.]. - Віцебск: УА "ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2006. - С.325-327.

37. Королёва, И.А. Из истории термина прозвище [Тэкст] / И.А. Королёва // Русская речь. - 2003. - № 3. - С.93-96.

38. Лазарева, О.Ю. К проблеме установления мотивационных типов современных русских и белорусских онимических наименований [Тэкст] / О.Ю. Лазарева // Вести института современных знаний. - 2008. - №2. - С.35-38.

39. Лазарева, О.Ю. Теоретические основы типологизации современных онимических наименований [Тэкст] / О.Ю. Лазарева // Вести института современных знаний. - 2007. - №4. - С.45-48.

40. Лобань, Н.П. Які Рыгорка, такая пра яго й гаворка: Мянушка як сродак выражэння ацэнкі і характарыстыкі літаратурнага персанажа [Тэкст] / Н.П. Лобань // Роднае слова. - 1999. - №7. - С.61-67.

41. Мачалава, А.А. Намінацыі асобы паводле роду дзейнасці ў беларускай і англійскай мовах [Тэкст] /А.А. Мачалава // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. - 2005. - №4 (35). - С.169-174.

42. Мезенка, Г.М. Сучасная беларуская анамастыка [Тэкст] / Г.М. Мезенка // Весці АНБ. Сер. гуманіт. навук. - 2000. - №1. - С.131-140.

43. Надзенныя праблемы лексiкалогii i анамастыкi славянскiх моў [Тэкст]: зб. навук. арт. / адк. рэд. А.В. Солахаў, В.В. Шур. - Мазыр: МДПУ, 2006. - 260 с.

44. Прозвища, образованные от личных имён. [Электронны рэсурс] / Рэжым доступа: http://kraeved. tsutmb.ru/upload/dir/bibl/prozvicha/ Page/g2.html. - Дата доступа: 01.05.2012.

45. Прозвища, образованные от фамилий. [Электронны рэсурс] / Рэжым доступа: http://kraeved. tsutmb.ru/upload/dir/bibl/prozvicha/Page/g1.html. - Дата доступа: 01.05.2012.

46. Семянькова, Г.К. Неафіцыйнае іменаванне жыхароў Віцебшчыны і светапогляд беларусаў [Тэкст] / Г.К. Семянькова // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2002. - №2. - С.89-94.

47. Семянькова, Г.К. Неафіцыйныя найменні ў студэнцкім асяроддзі / Г.К. Семянькова // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. - 2005. - №1. - С.69-73.

48. Шур, В.В. Анамастычная лексіка ў беларускай мастацкай літаратуры [Тэкст] / В.В. Шур. - Мінск, 2002. - 228 с.

49. Шур, В.В. Онім у мастацкім тэксце [Тэкст] / В.В. Шур. - Мінск, 2002. - 216 с.

Слоўнік мянушак Гомельскай вобласці

А

Абдула - з Сярэдняй Азіі (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Абезьяна - неахайная жанчына (в. Чорнае, Рэчыцкі р-н);

Аблавухі - з адтапыранымі вушамі (в. Каравышань, Гомельскі р-н);

Абрэк - прыезжы з Сярэдняй Азіі (в. Малінаўка, Лоеўскі р-н);

Агаф'я Паганка - бледны, як паганка, чалавек (в. Хальч, Веткаўскі р-н);

Аглобля - вялікі чалавек (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Аднаасобнік - чалавек, які любіць быць адзін (в. Буда-Люшаў, Буда-Кашалёўскі р-н);

Аднавокі - з адным вокам (г. Рэчыца);

Аднакрылы - з адной рукой (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);

Аднарукі - з адной рукой (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н, в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);

Адуванчык - з кучаравымі жоўтымі валасамі (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н., в. Баршчоўка, Добрушскі р-н);

Адэсіха - з г. Адэса (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Адэснік - абараняў горад Адэсу (в. Яроміна, Гомельскі р-н);

Алік Высоцкі - любіць творчасць спявака У. Высоцкага (г. Гомель);

Амерыканец - жыў у Амерыцы (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н);

Амурац - служыў на рацэ Амур (в. Стоўпня, Рагачоўскі р-н);

Андрэй Каталуп - адлупцаваў шкадлівага ката (в. Мікалаеўка, Светлагорскі р-н);

Андрэй Печнік - мужчына, які займаецца кладкай печаў (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Антонаўка - з п. Антонаўка (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);

Антонаўка - трымаў шмат яблык у садзе (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

Антэна - высокі і худы чалавек (п. Грохаў, Лоеўскі р-н);

Апенька - разумова абмежаваны (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);

Арэх - 1. малы і высокі чалавек (в. Баршчоўка, Рэчыцкі р-н);

2. малы ростам (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н);

3. любіў збіраць арэхі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Асіна - баязлівы (в. Карма, Добрушскі р-н);

Аўдотка - ад Аўдоцця (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Афганец - служыў у Афганістане (в. Каравацічы, Рэчыцкі р-н);

Ахламон - неахайны чалавек (в. Радуша, Жлобінскі р-н).

Б

Баба Каза - задзірыстая (в. Чорнае, Рэчыцкі р-н);

Баба Клёніха - ляжала пад клёнам і спявала: "Клён - мой дом родной” (п. Усход, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бабёр - ад Бобрык (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бабок - ад Бабкоў (в. Зяцькавічы, Кармянскі р-н);

Бабчынка - з в. Бабчын (в. Кажушкі, Хойніцкі р-н);

Багор - вялікі чалавек (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н);

Баёк - ад Байкоў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Байт - мужчына-праграміст (г. Жлобін);

Бакен - хлопец з бакенбардамі (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);

Баксёр - мужчына, на носе ў якога засталася гарбінка пасля пералому (в. Рэчкі, Всткаўскі р-н);

Балдуй - ад Балдуеў (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бамбук - ад Бамбукоў (г. Гомель);

Бамбук - высокі і худы (г. Гомель);

Банан - вельмі любіў бананы (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бандэрка - з Заходняй Украіны (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);

Баравік - невысокі, дужы (в. Колкі, Петрыкаўскі р-н, в. Рагі, Гомельскі р-н);

Баравічка - з в. Баравое (в. Картынічы, Лельчыцкі р-н);

Баран - 1. ад Баранаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

2. кучаравы чалавек (в. Церахоўка, Лоеўскі р-н);

3. упарты чалавек (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);

4. разумова абмежаваны (в. Майскае, Жлобінскі р-н);

Бараша - ад Барабанава (г. Гомель);

Барбянка - з в. Барба (в. Барталамееўка, Веткаўскі р-н);

Барсук - чалавек з вострымі рысамі твару (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Барэся - ад Барыс (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Баслайка - ад Баслаеў (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Басяк - ад Басячэнка (г. Гомель);

Бацыла - малы і высокі чалавек (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Бацька Пень - уз'ехаў трактарам на пень і не мог самастойна з'ехаць

(в. Радуша, Жлобінскі р-н);

Башмак - ад Башмакоў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Бегемот - вельмі тоўсты чалавек, тварам подобны на гэтую жывёлу

(в. Матнявічы, Чачэрскі р-н);

Бежанка - прыйшла ў вёску ў час вайны і засталася жыць (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Белабрысы - з белымі валасамі (в. Малінаўка, Лоеўскі р-н);

Белавус - белыя плямы на вусах (в. Наваселкі, Веткаўскі р-н);

Белазоры - светлыя вочы (в. Уборак, Лоеўскі р-н);

Белка - светлавалосая жанчына, або жанчына з белай скурай (г. Гомель);

Белы - ад Белінаў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);

Белы Васіль - чалавек з белым колерам валасоў (в. Верхняя Алба, Жлобінскі р-н);

Белая Таццяна - чалавек з белым колерам валасоў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);

Біндавокі - з адным вокам (г. Жлобін);

Бірук - ад Бірукоў (в. Кашалёва, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бобр - вастразубы (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);

Бола - ад Балоннікаў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);

Бондар - ад Бондараў (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Борух - вельмі тоўсты мужчына (г. п. Лельчыцы, Гомельскі р-н);

Боўс - ад Боўсаў (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);

Брыльянт - ездзіў на заробкі на Поўнач (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);

Бублік - малы і высокі чалавек (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);

Бульба - 1. рабіла шмат страў з бульбы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);

2. кірпаты нос (в. Уборак, Лоеўскі р-н.);

3. з вялікай галавой (в. Буда Люшаўская, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бульбеш - любіў стравы з бульбы (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бурак (Бурачок) - вельмі сарамлівы (в. Саўхозная,

Буда-Кашалёўскі р-н, в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);

Бурэзянка - з в. Буразь (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);

Бусак - вялікі чалавек (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н);

Бусел - вялікі чалавек (п. Маяк, Гомельскі р-н);

Буслік - чалавек з доўгім носам (в. Чкалава, Гомельскі р-н);

Бушавец - з в. Бушаўка (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бушлык - ад Бушлыкаў (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);

Бык - дужы, працавіты (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);

Былёк - ад Былькоў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);

Бычок - трымаў шмат быкоў (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);

Бяроза - ад Бярозаўскі (в. Леніна, Добрушскі р-н);

Бяроза - 1. прыгожая, статная (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н),2. ад частага ўжывання выразу "Бярозка ты мая" (в. Курганне,Рагачоўскі р-н),

3. ад прозвішча Бярозаўскі, Беразоўскі (в. Леніна, Добрушскі р-н).

В

Вабыль - адзінокі мужчына (в. Вікоў, Рагачоўскі р-н);


Подобные документы

  • Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Жыццёвы шлях славутага асветніка, чалавека універсальных ведаў і унікальнага філосафа і прапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка Сымона Будны.

    реферат [35,1 K], добавлен 22.02.2011

  • Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.

    курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016

  • Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.

    дипломная работа [122,9 K], добавлен 27.04.2013

  • Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.

    реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010

  • Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.

    курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010

  • Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя. Імянаслоў прозы Янкі Брыля. Народна-гутарковыя формы імені. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя. Роля прозвішчаў, марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў.

    реферат [84,9 K], добавлен 29.08.2014

  • Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.

    презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010

  • Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.

    контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011

  • Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.

    курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010

  • Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.

    реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.