Структурна-семантычная характарыстыка мянушак гомельшчыны
Мянушка як неафіцыйнае найменне чалавека. Простыя, складовыя, складаныя мянушкі. Мянушкі, якія характарызуюць фізічныя, псіхічныя якасці. Мянушкі, што ўказваюць на месцажыхарства і нацыянальнасць. Неафіцыйныя найменні, утвораныя ад фауністычных назвау.
Рубрика | Литература |
Вид | дипломная работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 24.05.2013 |
Размер файла | 167,9 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
Размещено на http://www.allbest.ru/
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
"Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускай мовы
Дыпломная работа
СТРУКТУРНА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА МЯНУШАК ГОМЕЛЬШЧЫНЫ
Выканаўца:
студэнтка гр. БФЖ-52 Несцерава Анастасія Эдуардаўна
Навуковы кіраўнік:
к. ф. н., дацэнт Бобрык Уладзімір Андрэевіч
Рэцэнзент:
к. ф. н., дацэнт Лапіцкая Надзежда Іванаўна
Гомель 2012
Змест
- Уводзіны
- 1. Мянушка як неафіцыйнае найменне чалавека
- 2. Простыя мянушкі
- Мянушкі, якія характарызуюць фізічныя якасці асобы
- Мянушкі, якія характарызуюць псіхічныя якасці асобы
- Мянушкі, утвораныя ад уласных імён, імён па бацьку і прозвішчаў
- Мянушкі, якія характарызуюць чалавека па сацыяльным статусе і родзе дзейнасці
- Мянушкі, што ўказваюць на месцажыхарства і нацыянальнасць чалавека
- Неафіцыйныя найменні, утвораныя ад фауністычных назваў і назваў флоры
- 3. Састаўныя мянушкі
- Мянушкі, якія характарызуюць асобу паводле знешняга выгляду
- Мянушкі, якія характарызуюць асобу паводле фізічных асаблівасцей або паталагічных адхіленняў
- Мянушкі, што характарызуюць чалавека па рысах характару
- Мянушкі, якія з'явіліся ў выніку рэальнага здарэння, якое адбылося з чалавекам
- Мянушкі, што адлюстроўваюць захапленні асобы
- Мянушкі, што ўказваюць на месца жыхарства чалавека
- Мянушкі, якія ўказваюць на асобныя ўласцівасці чалавека
- Мянушкі, што ўказваюць на род заняткаў вяскоўцаў, іх сацыяльнае становішча, род дзейнасці
- 4. Складаныя мянушкі
- Заключэнне
- Спіс выкарыстаных крыніц
- Слоўнік мянушак Гомельскай вобласці
Уводзіны
Кожны з нас напэўна задумваўся, адкуль пайшло яго імя, ад чаго ідуць яго карані і які сэнс у сабе нясе. Існаванне сёння разнастайных імён абавязана менавіта мянушкам, бо яны з'явіліся нашмат пазней за імя і нават за імя па бацьку. "Мянушка - гэта прыдуманае слова, у якім засведчаны характэрныя асаблівасці побыту, заняткаў чалавека, яго становішча ў сям'і ці ў грамадзе, сярод суседзяў, аднапасяленцаў. У мянушцы адлюстраваны якасці чалавека як асобы (дужы ён ці кволы, разумны ці дурны, спагадлівы або злы, жорсткі, бедны ці багаты, дзе пасяліўся - на гары пры даліне, за балотам, пад якім дрэвам, да якой жывёліны падобны ці з якой раслінай можа быць параўнаны)" [1, с.106]. У тлумачальных слоўніках чытаем:
"Мянушка - назва, дадзеная чалавеку жартам, у насмешку або для канспірацыі" [2, с.74];
"Прозвище - название, даваемое человеку по какой-нибудь характерной его черте" [3, с.610];
"Прозвище - имя, какое приложили кому-либо в шутку, или по какому-либо случаю” [4, с.538].
У старажытнасці на Беларусі былі пашыраны мянушкі, якія характарызавалі фізічныя здольнасці. Адны з іх узвялічвалі чалавека (Асілак - дужы), іншыя наадварот - прыніжалі (Верабей - нядужы, слабы). У дахрысціянскі перыяд імёны з'яўляліся празваннямі. Чалавек у той час адухаўляў прыроду, верыў, што з навакольным светам можна весці размовы, што жывёлы, дрэвы, назвы якіх былі ўзяты ў якасці імён, становяцца апекунамі іх носьбітаў. Таму найменню прыпісвалася некаторая магічная сіла, імя атаясамлівалася з душой. На язычніцкіх уяўленнях пра містычную ўладу імён заснаваны шматлікія бытавыя забабоны. Нярэдка дзіцяці давалася такое імя, якое адштурхоўвала сваім значэннем, каб злыя сілы не забралі яго да сябе. Гэта імёны са значэннем, напрыклад, "дурань”.
Увогуле ў дахрысціянскі перыяд імя было роўнае мянушцы. ІІазней мянушкі, якія былі блізкія да функцыі ўласнага асабовага імя, сталі выціскацца хрэснымі імёнамі.
Мянушкі набывалі асаблівую папулярнасць у тых народаў, у якіх уласныя асабовыя імёны з'яўляліся запазычанымі і простыя людзі не разумелі першаснага значэння свайго імені. Таму амаль кожны чалавек, акрамя царкоўнага, меў яшчэ дадатковае імя, якое, па сутнасці, і з'яўлялася мянушкай. "Функцыі мянушак у старажытнасці адрознівавюцца ад іх ролі ў наш час: у старажытнасці мянушкі выконвалі найперш намінатыўна - ідэнтыфікацыйную і прафілактычна-пажадальную функцыі, сёння ж яны выкарыстоўваюцца як сродак эмацыянальна-экспрэсіўнай характарыстыкі чалавека. У X ст. імёны-мянушкі былі адзіным сродкам ідэнтыфікацыі асобы, а ў наш час яны існуюць побач з іншымі антрапанімнымі адзінкамі" [5, с.118].
Даследчыкі называюць дзве асноўныя прычыны узнікнення мянушак: недастатковая колькасць афіцыйных імён (ні ў адной мове не існуе непаўторных імён) і імкненне да дакладнай персаніфікацыі пэўнай асобы, выдзяленне яе з асяроддзя па якой-небудзь прыкмеце, уласцівай толькі ёй.
Трэба адзначыць, што і сёння мянушкі не страцілі сваёй папулярнасці. Даследаваннем мянушак займаліся такія даследчыкі, як: А.М. Селішчаў, А.У. Суслава, А.В. Супяранская, М.В. Бірыла. Мянушкі Гомельскай вобласці даследавалі: Шур В.В., Новік Н.І., Бобрык У.А., Струкаў В.В. і інш.
А.М. Селішчавым у працы "Избранные труды" вылучана 19 груп мянушак па значэнню асновы. Гэта [6, с.108-114]: абставіны з'яўлення новага члена сям'і, сямейныя адносіны, знешні выгляд, уласцівасці, сацыяльнае і эканамічнае становішча, прафесія і заняткі, царкоўныя адносіны, татарскія імёны, імя народа і інш.
У сваёй працы "О русских именах” даследчыкі А.У. Суслава і А.В. Супяранская вылучаюць дзевяць груп імён [7, с.42-43]: лікавыя імёны, імёны, дадзеныя па колеры валасоў і скуры, імёны, дадзеныя па іншых знешніх прыкметах, імёны, якія прысвойваліся ў залежнасці ад характару і паводзін дзіцяці, імёны, у якіх якіх адзначалася пажаданасць або непажаданасць з'яўлення дзіця ў сям'і, імёны, якія даваліся па часе нараджэння дзіцяці, імёны, што ўзыходзілі са старажытных павер'яў, імёны, па якіх можна даведацца пра суседзяў, з якімі жылі ўсходнія славяне, імёны, звязаныя з жывёльным і раслінным светам.
М.В. Бірыла ў кнізе "Беларуская антрапанімія: Структура ўласных імён: Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы" вылучае такія групы, як [8, с.280-281]: назвы свойскіх жывёл, рыб, членістаногіх, павукападобных, птушак, назвы хвароб, раслін, частак раслін і пладоў, назвы са значэннем зборнасці і рэчыўнасці, назвы абутку, адзення. Даследчык звяртае ўвагу на тое, што ў якасці мянушак могуць выкарыстоўвацца практычна ўсе імёны.
М.І. Новік, у сваю чаргу, даследавала мужчынскія мянушкі ў вёсцы Каплічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Ёю былі вылучаны і памешчаны ў працу "Матываваныя мужчынскія мянушкі" наступныя групы неафіцыйных найменняў [9, с.21]:
1. Па росце і целаскладзе: Бобыль (высокага ўзросту), Маляй (нізкага ўзросту), Борух (тоўсты), Перахлябісты (худы);
2. Па рысах твару: Губрэй (з тоўстымі губамі), Зубовіч (з вялікімі зубамі), Кот (з доўгімі вусамі), Лупаты (з вялікімі круглымі вачамі), Носар (з вялікім носам);
3. Па параметрах і форме галавы, наяўнасці валасоў і іх колеры: Гаршчок (галавасты); Глобус (круглаваты, лысы), Рыжы (па колеры валасоў);
4. Па вопратцы, прычосцы і асаблівасцях хады: Ахламон (неахайны), Космач (непрычэсаны), Капілаты (валасаты), Шагайло (шырока ступае);
5. Па рысах характару: Казак (смелы), Скоры (спрытны), Гайдамака (легкадумны), Заец (палахлівы);
мянушка неафіцыйнае найменне
6. Па фізічных асаблівасцях і паталагічных адхіленнях: Лоб (мажны), Дахадзяга (хваравіты), Бязногі (без нагі);
7. Па разумовых здолнасцях: Вучоны (адукаваны), Абух (някемлівы);
8. Па адносінах да працы: Гарушчы (працавіты), Байбус (гультай);
9. Па характары заняткаў у вольны час: Туз (карцёжнік), Курач (даглядае курэй);
10. Па назвах прадуктаў харчавання: Блін, Кісель;
11. Па сваяцкіх адносінах і становішчы ў сям'і: Блізнюк, Прымак, Унук.
Мянушкі ўваходзяць у самы старажытны пласт лексікі. Іх можна назваць пастаяннымі спадарожнікамі чалавека, якія не толькі называюць асобу, але і нясуць інфармацыю пра яе. Разам з развіццём грамадства з'яўляецца ўсё больш і больш новых неафіцыйных найменняў. Гэта няспынны працэс, які будзе ісці пакуль існуе чалавецтва, людскія зносіны, пакуль людзі не страцяць сваю камунікабельнасць. Таму абраная намі тэма несумненна з'яўляецца актуальнай. Даследаваць мянушкі ў гаворках Гомельшчыны - значыць пазнаваць частку нашай культуры, асаблівасці нашага светапогляду і ўзаемаадносін.
Мэта дадзенай дыпломнай работы: выявіць мянушкі ў гаворках Гомельскай вобласці.
Для дасягнення пастаўленай мэты былі абазначаны наступныя задачы:
правесці класіфікацыю мянушак паводле структуры, разгледзець семантыку існуючых неафіцыйных найменняў Гомельшчыны.
Матэрыялам для напісання дыпломнай работы паслужылі ўласныя запісы, сабраныя падчас практык.
1. Мянушка як неафіцыйнае найменне чалавека
Як ужо адзначалася, мянушка - гэта неафіцыйнае найменне чалавека, якое дадзена яму па зешніх прыкметах ці ўнутраных асаблівасцях, роду дзейнасці, паводзінах і інш. "Адметнасць ужывання вулічных мянушак у параўнанні з літаратурнай мовай заключаецца ў тым, што ў народна-гутарковай мове яны выкарыстоўваюцца без удакладненняў і не спалучаюцца з тымі імёнамі, якія называюць" [10, с.117].
Неафіцыйныя найменні могуць мець выразную ўнутраную форму, якая не ўяўляе цяжкасці для асэнсавання, і невыразную форму, якая надае мянушцы недастатковую матываванасць. "Характарыстычная значымасць такіх мянушак зацемнена і, пры адсутнасці аўтарскіх заўваг-тлумачэнняў, для выяўлення яе патрэбна рабіць нескладаныя лінгвістычныя вышукі, выкарыстоўваючы для гэтых мэт слоўнікі беларускай мовы, у тым ліку і дыялектныя” [10, с.159]. Увогуле мянушкі можна падзяліць на агульнабытавыя і ўнутрысямейныя, у залежнасці ад таго ў якіх умовах чалавек яе атрымаў. Для называння дарослага чалавека ў грамадстве, якое знаходзілася на пачатковых стадыях свайго развіцця, дастаткова было ўнутрысямейнага імені. Але з цягам часу, у сувязі з развіццём грамадства, чалавеку спатрэбіліся дадатковыя найменні, якія вылучалі б яго ад астатніх. Мянушка, дадзеная чалавеку ў калектыве, далучалася да яго ўласнага імя, якое давалася пры нараджэнні. Дадатковае імя адлюстроўвала прыкметы, якія характэрызавалі малое дзіця. Асаблівасці яго нараджэння, адносіны да яго бацькоў, з паводзінамі ў маленстве:
Нячай - калі дзіцё з'яўлялася нечаканым (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Ждан - калі дзіцё ў сям'і было жаданым, чаканым (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н).
"Акрамя прамога выкарыстання лексікі, што існавала ў той час, шляхам розных перабудаванняў, ствараліся асобныя словы, звязаныя са з'яўленнем чалавека на свет, найбольш прыдатныя для называння. Такія спецыяльныя ўтварэні можна лічыць паўнацэннымі ўласнымі імёнамі мінулага” [5, с.119].
3 цягам часу аднаго ўнутрысямейнага імені стала недастаткова - яно не давала поўнай характарыстыкі асобы. Сям'я была адносна замкнёным колам, унутрысямейныя мянушкі не выконвалі размежавальнай функцыі. Па гэтай прычыне пачалі выкарыстоўваць другое ўласнае імя, імя-мянушку.
У асноўным агульнабытавыя мянушкі з'яўляліся нейтральнымі, яны проста канстатавалі факт. ІІІмат з іх зараз з'явіліся б для нас непрыемнымі, зневажальнымі:
Чаплавухі - вушасты (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Пятак - чалавек з вялікім носам (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);
Крывалап - крываногі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Чарнамазы - чалавек са смуглай скурай (в. Шкураты, Брагінскі р-н).
Што тычыцца сучасных неафіцыйных найменняў, то яны бываюць групавымі і індывідуальнымі. Групавыя мянушкі называюць некалькі чалавек, будзь то калектыў або цэлая сям'я:
Цімур і яго Каманда - група хлопцаў, аб'яднаных агульнымі інтарэсамі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Квартэт - чацвёра сяброў, якія часта праводзяць разам час (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);
Дудкі - сям'я Дудковых (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н).
Ёсць выпадкі, калі мянушка залежыць ад таго, у якой часцы населенага пункта чалавек жыве. Жыхары адной з такіх частак будуць мець агульную мянушку. Такія мянушкі адносяцца да групавых:
Заходнія - жыхары, якія жывуць у заходняй частцы вёскі (в. Лапаціна, Гомельскі р-н).
Сямейныя ж мянушкі распаўсюджаны перш за усё ў сельскіх мясцовасцях, дзе вядомая кожная сям'я і прыналежнасць да яе пэўнай асобы часта з'яўляецца індывідуальнай характарыстыкай. Нярэдка сямейная мянушка можа адрознівацца па форме ў старэйшых і малодшых членаў сям'і. Напрыклад, калі галаву сям'і клічуць Чорт, то жонку будуць клікаць Чарціхай, сына - Чартком; бацька Сібірак, матка Сібірачка, сын Сібірачок; калі бацька носіць мянушку Гармонік, то дзяцей будуць клікаць Гармонічкамі.
Унутрысямейныя найменні падзяляюцца на: патронімы - найменні нашчадкаў, утвораныя ад мянушак бацькоў ці продкаў па бацькоўскай лініі, матронімы - найменні нашчадкаў, утвораныя ад маці ці продкаў па мацярынскай лініі, андронімы мянушкі жонак, якія ўтвораны ад найменняў мужоў, гінонімы - мянушкі мужоў, якія ўтвораны ад найменняў жонак, адэльфонімы - найменні братоў і сясцёр.
"Сямейныя мянушкі-матронімы па форме часта супадаюць з прыналежнымі прыметнікамі і ўтвараюцца ад імені галавы сям'і: Барысавы, Піліпавы, Лукашовы, Валодзевы, Федзіны. Найменні могуць быць матываваны таксама назвай прафесіі ці пасады галавы сям'і: Кузняцы, Бондары, Аграномавы, Брыгадзіравы, Дохтаравы" [5, с.122]. Цікава, што мянушкі-патронімы могуць утварацца як пры дапамозс суфікса - ов - (Паўлючкова), але і пры дапамозе іншых суфіксаў і нават прыставак:
Нікіфарчык - сын Нікіфара (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н);
Талян - сын Анатоля (в. Лапаціна, Гомельскі р-н).
Тое ж самае тычыцца і мянушак-матронімаў, якія ўтвараюцца пры дапамозе суфікса - к-, - ішк-:
Нюшка - дачка Нюшы (Ганны) (в. Радуга, Веткаўскі р-н);
Удовішка - дзяўчына, маці якой носіць мянушку Удава (в. Хальч, Веткаўскі р-н).
Пры ўтварэнні андронімаў выкарыстоўваецца суфікс - іх (а) - , а таксама - ін-:
Светкіны - ад імя маці Святлана (в. Станькоў, Рагачоўскі р-н);
Бараніха - муж носіць мянушку Баран (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);
Зомбіна, Скварчыха (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н).
Адэльфонімы, у сваю чаргу, распаўсюджваюцца на малодшых у сям'і. Часта яны адрозніваюцца фармантамі: калі старэйшы брат носіць мянушку Сіні, то сярэдні брат будзе Падсінены, а малодшая дачка - Сінічка. Есць выпадкі калі мянушкі ад старэйшых перайшлі на малодшых у сям'і без якіх-небудзь змен.
Індывідуальныя мянушкі, у сваю чаргу, большыя за групавыя па колькасці і называюць аднаго чалавека, вылучанага з грамадства па якой-небудзь прыкмеце:
Рыбка - чалавек, які мае прозвішча Рыбкін (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Сострава (з вострава) - дзяўчына, якая заўсёды лётае ў аблоках (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Бакен - хлопец з бакенбардамі (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н).
Паводле структуры неафіцыйныя найменні можна падзяліць на простыя, складаныя і састаўныя. Простыя мянушкі - гэта аднаслоўныя адзінкі, якія маюць толькі адзін корань:
Знайда - жанчына, якая шмат чаго ведае (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);
Фама - чалавек, які нікому не верыць (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);
Фантамас - заросшы, нямыты чалавек (в. Леніна, Добрушскі р-н).
Складаныя мянушкі маюць два корані і больш, якія ўтвараюць адно слова:
Мазгалом - хлопец, які ўсім дакучае (в. Каравышань, Гомельскі р-н);
Мегамозг - разумны чалавек (в. Хальч, Веткаўскі р-н).
Да складаных можна аднесці абрэвіятуры: складовыя (Зачуха - заведуе чужым хазяйствам), літарныя (ПП - ад імя Пётр ІІятровіч) і гукавыя (ЕВА - ад імя Елкіна Вера Аляксандраўна).
Састаўныя мянушкі складаюцца з двух або больш слоў:
Брацец Кролік (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);
Белы Арол (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н);
Баба Насця (в. Рэчкі, Веткаўскі р-н);
Рваны Кед (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н).
Мянушкі складаюць семантычна шматпланавую лексіку. У межах яе можна выдзеліць пэўныя тэматычныя групы. У народным асяроддзі існуе шмат агульных слоў-найменняў, якімі сяльчане называюць людзей па розных матываваных прыметах, і ўласных назваў, што сталі другім, неафіцыйным імём чалавека. Мянушкі прадстаўнікоў розных сацыяльных і ўзроставых груп маюць шэраг агульнага ў матывацыі: многія з іх паходзяць ад прозвішчаў, характарызуюць захапленні, псіхічныя і фізічныя носьбіты, узнікаюць пасля нейкіх учынкаў чалавека. Часта можна сустрэць мянушкі, утвораныя ад назваў музычных груп, папулярых герояў перадач, мультыплікацыйных персанажаў, персанажаў з кінафільмаў. Такія мянушкі сустракаюцца найперш сярод моладзі і ўключаюць адзінкі са слэнга:
Халява - хлопец, які нічога не вучыць (в. Радуша, Жлобінскі р-н);
Масяня - дзяўчына, якой падабаецца дадзены мультыплікацыйны персанаж (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Шнур - чалавек, які цікавіцца творчасцю Сяргея Шнурава (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н).
Сярод моладзі сустракаюцца мянушкі, утвораныя ад уласных асабовых імён у іх змененым, пераасэнсаваным выглядзе:
Сэр Гей - ад імя Сяргей, Кашка - ад Аркашка (в. Радуга, Веткаўскі р-н).
2. Простыя мянушкі
Існуе шмат класіфікацый простых мянушак па семантыцы. Гэта звязана перш за ўсё з тым, што яны могуць быць звязаны і дадзены чалавеку ў выніку любой бытавой з'явы, асабістых характарыстык, яго становішчам у грамадстве. Мянушкі характарызуюцца сваёй разнастайнасцю, шматграннасцю, выдзяленнем нейкай чалавечай асаблівасці.
Для даследавання мы абралі наступныя групы мянушак у гаворках Гомельскай вобласці: мянушкі, якія характарызуюць фізічныя якасці асобы; мянушкі, якія характарызуюць псіхічныя якасці асобы; мянушкі, ўтвораныя ад уласных імён, імён па бацьку і прозвішчаў; мянушкі, якія характарызуюць чалавека па сацыяльным статусе і родзе дзейнасці і інш.
Мянушкі, якія характарызуюць фізічныя якасці асобы
Знешні выгляд чалавека заўсёды звяртае на сябе ўвагу іншых людзей, гэта яркая прыкмета, па якой мы ўспрымаем адзін аднаго, прыкмета, якая стварае першаснае, агульнае ўражанне пра асобу. Зразумела, што гэта тая асаблівасць, якая больш усяго падвяргаецца крытыцы і часта ляжыць у аснове мянушак. Найменні, якія апісваюць знешні выгляд носьбіта, складаюць адну з самых багатых па колькасці груп. Гэта групы, якія характарызуюць чалавека па росце і целаскладзе, асаблівасцях частак цела, асаблівасцях валасоў, голасу, колеры скуры, вачэй, адзенні і інш.
У Гомельскай вобласці выяўлены наступныя мянушкі, якія характарызуюць носьбіта па росце і целаскладзе:
Вол - мянушка дужага, здаровага чалавека (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);
Вузёл - малы, тоўсты мужчына (в. Вікаў, Рагачоўскі р-н);
Вудзілька - доўгі, як вудка для лоўлі рыбы (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);
Шнурок - мужчына з малым ростам (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);
Рэмба - малы і худы чалавек, які аднойчы падняў стог сена (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);
Старвякі - худыя, як стэрны (в. Новая Алба, Жлобінскі р-н);
Карась - мужчына дробнага целаскладу (в. Радуша, Жлобінскі р-н);
Кабылка - тоўстая, крупная па целаскладзе жанчына (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);
Крапчак - высокі, моцны мужчына (в. Збораў, Рагачоўскі р-н);
Калатуха - вельмі тоўстая жанчына (г. Жлобін);
Кусюля - маленькая жанчына (в. Пакалюбічы, Гомельскі р-н);
Камарок - мужчына вельмі маленькага росту (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);
Борух - вельмі тоўсты мужчына (г. п. Лельчыцы, Гомельскі р-н);
Даўгель - чалавек высокага росту (в. Радуша, Жлобінскі р-н);
Таран - худы мужчына (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н) і інш.
Багатая колькасць мянушак складае групу, што характарызуе асобу паводле росту: малы-высокі. У гаворках Гомельшчыны намі зафіксаваны наступныя найменні са значэннем малы:
Арэх (в. Баршчоўка, Рэчыцкі р-н);
Бацыла (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Бублік (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);
Гарбузка (в. Радуша, Жлобінскі р-н);
Гномік (г. Гомель);
Каларад (г. п. Церахоўка, Жлобінскі р-н);
Капейка (в. Хільчыцы, Жыткавіцкі р-н);
Карлік (в. Курганне, Рагачоўскі р-н);
Кепа (в. Майскае, Жлбінскі р-н);
Кіеўка (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н);
Лапка (в. Саўгасная, Буда-Кашалёўскі р-н);
Малекула (в. Баршчоўка, Добрушскі р-н);
Малыш (в. Радуша, Жлобінскі р-н);
Метр (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н);
Молька (в. Мохаў, Лоеўскі р-н);
Пончык (в. Саўгасная, Буда-Кашалёўскі р-н);
Піпка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Пятак (в. Міцуры, Петрыкаўскі р-н);
Шкалік (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);
Шнурок (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н).
У некаторых гаворках Гомельшчыны мянушкі з дадзеным значэннем нясуць дадатковую інфармацыю аб носьбіту паводле тых ці іншых прыкмет. Сярод іх наступныя найменні, якія называюць:
· малога і паўнаватага чалавека: Гладыш (в. Майскае, Жлобінскі р-н), Грыб, Грыбіха (в. Алексічы, Хойніцкі р-н), Дзежка (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н); Калабок (в. Майскае, Жлобінскі р-н), Каробачка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н), Пузыр (в. Піркі, Брагінскі р-н), Ступа, Ступка (г. п. Касцюкоўка, в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н), Таполя (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н), Топсік (в. Заходы, Рэчыцкі р-н);
· малога і з чырвоным тварам: Варэнік (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н), Карась (в. Чорнае, Рэчыцкі р-н);
· малога і вусатага: Кот (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н); Чабурашка (в. Курганне, Рагачоўскі р-н., в. Нісімкавічы, Чачэрскі р-н).
Група мянушак са значэннем вялікі таксама багатая і разнастайная. У гаворках Гомельшчыны намі былі выяўлены наступныя лексемы:
Аглобля (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Бусел (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Бусак (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н);
Багор (в. Гіроў, Рэчыцкі р-н);
Вудзільна (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);
Дубец (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Кран (в. Збораў, Рагачоўскі р-н);
Пістон (в. Лапаціна, Гомельскі р-н).
Тут таксама сустракаюцца мянушкі, якія нясуць дадатковую інфармацыю аб носьбітах вялікага росту і называюць высокага і худога чалавека: Антэна (п. Грохаў, Лоеўскі р-н), Гвозд (в. Беланавічы, Петрыкаўскі р-н), Гілява (в. Радуша, Жлобінскі р-н), Дубіна (в. Навасёлкі, Веткаўскі р-н), Жэрдка (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н), Каўбаса (в. Мадора, Рагачоўскі р-н), Макарон (в. Леніна, Добрушскі р-н), Навойка (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н), Шкілет (г. Гомель), Шнурок (в. Збароў, Рагачоўскі р-н).
Найменні, дадзеныя па асаблівасцях частак цела валодаюць празрыстай унутранай формай і характарызуюць форму галавы, зубы, вушы, нос і іншыя часткі цела:
Каган - чалавек з крывымі нагамі (г. п. Церухоўка, Добрушскі р-н);
Клынак - інвалід на ногі (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);
Кока - мужчына, у якога галава як яечка (в. Малінаўка, Лоеўскі р-н);
Насаты - мужчына з вялікім носам (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);
Камбала - аднавокавая жанчына (в. Радуша, Жлобінскі р-н);
Лакатар - чалавек, у якога тырчаць вушы (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Кролік, Зубаты - мужчына з вялікімі пярэднімі зубамі (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);
Вадзяны - чалавек з вялікім жыватом (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);
Баксёр - мужчына, на носе ў якога засталася гарбінка пасля пералому (в. Рэчкі, Веткаўскі р-н);
Піпка - чалавек з дэфектам носа (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);
Кастыль - чалавек з адной нагой (г. Жлобін) і інш.
У гаворках Гомельскай вобласці таксама шматлікія па колькасці мянушкі, якія называюць чалавека па асаблівасцях валасоў, голасу, колеры скуры, вачэй, адзенні:
Рамашка - жанчына з белымі валасамі (в. Клімавічы, Чачэрскі р-н);
Чарпак - лысы мужчына (в. Вулкан, Лоеўскі р-н);
Баран - кучаравы чалавек (в. Церахоўка, Лоеўскі р-н);
Вожык - чалавек, які доўга не прычэсвае валасы (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);
Калейдаскоп - чалавек з рознымі па колеры вачыма (в. Косіцкая, Веткаўскі р-н);
Сівы - чалавек з сівымі валасамі (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);
Ахламон - неахайны чалавек (в. Радуша, Жлобінскі р-н);
Мамант - чалавек з валасатым целам (в. Стоўпня, Рагачоўскі р-н);
Бакен - хлопец з бакенбардамі (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);
Мядзянка - дзяўчына з рыжымі валасамі (г. п. Тураў, Жыткавіцкі р-н);
Эфіоп, Чорт - чалавек з цёмнай скурай (в. Кажушкі, Хойніцкі р-н);
Вулька - мянушка жанчыны, якая звала курэй "улюшка! улюшка! ” (в. Хальч, Веткаўскі р-н).
Мянушкі, дадзеныя па асаблівасцях адзення:
Кеды - чалавек, які заўсёды носіць кеды (в. Зябраўка, Гомельскі р-н);
Клоун - чалавек, які ходзіць у адзенні яркага колеру (в. Пакалюбічы, Гомельскі р-н);
Хіпі - чалавек, што неахайна апранаецца і не сочыць за сваім знешнім выглядам (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Зялёны - мужчына, які працуе пагранічнікам і мае службовую форму зялёнага колеру (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);
Фраер - мужчына, які багата апранаецца (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);
Рэпер - хлопец, які апранаецца ў шырокія штаны і "байкі" з капюшонам (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н) і інш.
Мянушкі, якія характарызуюць псіхічныя якасці асобы
Калі найменні, дадзеныя па фізічных асаблівасцях характарызуюць асобу са знешняга боку, то мянушкі, дадзеныя па псіхічных асаблівасцях гавораць аб унутраным свеце чалавека, яго характары, звычках, выхаванасці і, у некаторых выпадках, пра прыналежнасць асобы да пэўнага асяроддзя. Найменні гэтага тыпу падкрэсліваюць наступныя асаблівасці носьбітаў: злы,
добры, ганарысты, працалюбівы, хітры, упарты, нелюдзімы, гняўлівы, песімістычны, шмат плача, шмат вучыцца, любіць доўга паспаць і многія іншыя.
Трэба адзначыць, што дадзеная група мянушак характарызуецца тым, што яна найперш прадстаўлена найменнямі з адмоўнай ацэнкай. Мянушкі ж са станоўчым адценнем з'яўляюііца адзінкавымі.
Воўк - нелюдзімы характар (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Заяц (Заец) - палахлівы чалавек (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);
Ліса (Лісіца) - хітры, ліслівы (в. Церахоўка, Добрушскі р-н; в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);
Маталыга - чалавек, які не клапоціцца пра ўласны дабрабыт і ўсё тое, што ў яго ёсць, пускае на вецер (в. Збароў, Рагачоўскі р-н);
Мэт - чалавек, які ўсіх падманвае, ашуквае (в. Збароў, Рагачоўскі р-н);
Ямеля - вельмі гаварлівая жанчына (г. п. Капаткевічы, Петрыкаўскі р-н);
Мазурка - вельмі любіць плясаць (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);
Шухлі - усё да сябе граблі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Шчупак - любіў лавіць рыбу, шчупакоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Шаўкун - падманшчык (в. Мадора, Рагачоўскі р-н);
Шугавей - бяздумны, бязвольны (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);
Шулепа - дурны чалавек (в. Любавічы, Жыткавіцкі р-н);
Суслік - палахлівы чалавек (в. Аціркі, Петрыкаўскі р-н);
Смаленка - жанчына, якая была вельмі злосная, яе баяліся чапаць, бо тады гора не абярэшся (в. Новая Альба, Жлобінскі р-н);
Кобза - п'яніца, якая хапае ўвосень чужую бульбу і прадае (в. Радуша, Жлобінскі р-н);
Кот - чалавек ціхі, павольны (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);
Каратыст - вельмі любіць памахаць рукамі (г. Жлобін);
Кашэль - увесь час просіць жонку пакласці што-небудзь у кашэль (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Юдзіха - жанчына, якая ні з кім не сябруе (в. Патапаўка, Буда - Кашалёўскі р-н);
Табаёк - чалавек, які шмат еў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Тарпеда - чалавек, які вельмі хуткі ў сваіх справах (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);
Туча - вельмі грозны мужчына (г. п. Церухоўка, Добрушскі р-н).
Мянушкі, утвораныя ад уласных імён, імён па бацьку і прозвішчаў
Сярод такіх онімаў пашыраныя менавіта адыменныя і адпрозвішчныя. "Сярод даследчыкаў няма адзінства погляду на функцыю адпрозвішчных мянушак. Часам такія адзінкі нават не ўключаюць у разрад мянушак, матывуючы гэта тым, што іх функцыя выключна намінатыўная: яны не могуць нічога характарызаваць, з'яўляюцца асемантычнымі" [5, с.130]. Але, як заўважае І.А. Шумская, цалкам пагадзіцца, што яны ніяк не характарызуюць чалавека нельга. "Бо ўсякая мянушка ёсць моўны знак, і ён, як і іншыя словы-знакі, мае багатую гаму адценняў. Таму і адпрозвішчныя мянушкі не могуць быць асемантычнымі, гэта супярэчыла б іх прызначэнню" [12, с.26].
Адпрозвішчныя мянушкі складаюць вялікі пласт лексікі, яны адрозніваюцца паміж сабой спосабамі ўтварэння, таму можна выдзеліць некаторыя групы адпрозвішчных мянушак. Па-першае, гэта найменні, якія гавораць аб прыналежнасці асобы да пэўнага роду. Гэта абагуленая назва членаў пэўнай сям'і (Карылавы, Касцюкі). Акрамя гэтага, некаторыя мянушкі даюцца чалавеку па прозвішчу ці імені бацкоў, мужа або жонкі (Сідаравы, Сцёпіна). Як адзначалася раней, падобныя найменні адносяцца да разраду сямейных. Трэба адзначыць, што значная частка адпрозвішчных мянушак утварылася пад уплывам кіно і телебачання. Імя чалавека, падобнае да імя героя пэўнага - кіна або мультыплікацыйнага фільма, палітычнага дзеяча, нярэдка становіцца прычынай для стварэння мянушкі (Дзед Мазай). Некаторая частка адпрозвішчных мянушак з'явілася ў выніку скарачэння канцоўкі прозвішча, або само імя падалося скарачэнню (Каган, Сайка). Сустракаюцца таксама некаторыя онімы, якія нясуць негатыўную ацэнку носьбіта, ужываюцца каб абразіць чалавека, пасмяяцца з яго (Падліза). Некаторыя мянушкі ўзнікаюць пад уплывам фальклору, літаратурных, музычных ці мультыплікацыйных твораў (Артэмон, Крыса). Існуюць мянушкі, утвораныя шляхам метафарызацыі, калі імя чалавека вызывае пэўныя асацыяцыі (Цвецік).
У групе адпрозвішчных мянушак можна выдзеліць мянушкі мужчынскія і жаночыя. У гаворках Гомельскай вобласці былі вылучаны наступныя мужчынскія адпрозвішчныя мянушкі:
Бабок - ад Бабкоў (в. Зяцькавічы, Кармянскі р-н);
Басяк - ад Басячэнка (г. Гомель);
Баслайка - ад Баслаеў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Башмак - ад Башмакоў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);
Бяроза - ад Бярозаўскі (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Бабёр - ад Бобрык (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Баран - ад Баранаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Боўс - ад Боўсаў (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);
Бамбук - ад Бамбукоў (г. Гомель);
Бірук - ад Бірукоў (в. Кашалёва, Буда-Кашалёўскі р-н);
Бушлык - ад Бушлыкаў (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);
Бондар - ад Бондараў (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н);
Былёк - ад Былькоў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);
Балдуй - ад Балдуеў (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);
Бола - ад Балоннікаў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Баёк - ад Байкоў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);
Белы - ад Белінаў (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);
Ваўчок - ад Волкаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Верабей - ад Вераб'ёў (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);
Варвоны - ад Варвановіч (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);
Войт - ад Войцікаў (в. Старая Рудня, Жлобінскі р-н);
Гарох - ад Ярохаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Гарбуз - ад Арбузаў (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);
Гладыш - ад Гладкевіч (в. Беланавічы, Петрыкаўскі р-н);
Грач - ад Грачоў (в. Старое Сяло, Петрыкаўскі р-н);
Грызун - ад Баброў (в. Майскае, Жлобінскі р-н);
Грыб - ад Грыбаў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Горб - ад Гарбачэнка (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);
Гусан - ад Гусанаў (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);
Гусь - ад Гусеў (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);
Дзед Мазай - ад Мазаеў (в. Карма, Добрушскі р-н);
Дзюдзік - ад Дзенісюк (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);
Дзяцел - ад Дзятлаў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);
Дрыбух - ад Драбышэўскі (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);
Дус - ад Дусаў (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);
Жданок - ад Жданаў (г. Ветка);
Жук - ад Жукавец (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Журавель - ад Жураўскі (в. Алексічы, Хойніцкі р-н);
Жучка - ад Хрушчоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Жыр, Жырок - ад Жалняроўскі (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Звер - ад Валчкоў (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);
Зубок - ад Зубараў (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Зубр - ад Зубрыцкі (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);
Зуб - ад Зубараў (в. Кузьмінічы, Добрушскі р-н);
Зуй - ад Зуеў (в. Навасёлкі, Веткаўскі р-н);
Каваль - ад Кавалёў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Карп - ад Карпенка (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Карп - ад Карпаў (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);
Калач - ад Калачоў (в. Радуга, Веткаўскі р-н);
Каліна - ад Калінкоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Кефір - ад Нікіфараў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);
Кіруха - ад Кірушчанка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Кароль - ад Каралёў (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Кукушка - ад Кукушкін (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Каган - ад Каганаў (в. Навасёлкі, Веткаўскі р-н);
Капуснік - ад Капусцін (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);
Клім - ад Клімовіч (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Крупач - ад Крупскі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Корж - ад Коржаў (в. Станькаў, Рагачоўскі р-н);
Кузя - ад Кузьміч (в. Майскае, Жлобінскі р-н);
Кулік - ад Кулікоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Куся - ад Кусянкоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Куля - ад Кулагін (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Ліс - ад Лісеў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Лука - ад Лукомскі (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Лён - ад Ленаў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);
Лысы - ад Лысавец (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);
Лебедзь - ад Лебедзеў (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Лазнюк - ад Лазніцкі (в. Радуга, Веткаўскі р-н);
Леў - ад Леўшуноў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Маўрын - ад Маўра (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Мазька - ад Мазько (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);
Мароз - ад Марозаў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Мазай - ад Казазан (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);
Меля - ад Мельнікаў (п. іМаяк, Гомельскі р-н);
Мухей - ад Мухін (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Маляўка - ад Малец (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Максім - ад Максімчыкаў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Матвей - ад Матвейчык (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Меля - ад Мельнікаў (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Маёр - ад Маёраў (в. Зялёны Сад, Гомельскі р-н);
Магон - ад Магоненка (в. Маркавічы Гомельскі р-н);
Маркела - ад Маркелаў (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);
Нос - ад Насенка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Навум - ад Навуменка (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Пастух - ад Пастушкоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Піражок - ад Піражкоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Петушок - ад Петрушэнка (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);
Пугач - ад Пугачоў (в. Ліпляны, Добрушскі р-н);
Рагуля - ад Быкаў (в. Майскае, Жлобінскі р-н);
Рабчык - ад Рабцоў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);
Рыжок - ад Рыжкоў (г. Гомель);
Рог - ад Рагачоў (г. Гомель);
Развод - ад Разводаў (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Рача - ад Рачкоў (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);
Сабака - ад Сабік (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Салома - ад Саломенны (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Сандаль - ад Сандалеў (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);
Сліва - ад Сліўны (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);
Сокал - ад Сакалоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Салавей - ад Салаўёў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Сербал - ад Сербулоў (в. Азершчына, Рэчыцкі р-н);
Салома - ад Саломенны (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Сучок - ад Сучкоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Сава, Савок - ад Савіцкі (г. Жлобін);
Сахар - ад Сахарэвіч (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);
Сідар - ад Сідарэнка (п. Вірскі, Жлобінскі р-н);
Савось - ад Савасценка (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);
Сівы - ад Сівуха (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Турмай - ад Турмаеў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Трошка - ад Атрошчанка (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);
Топаль - ад Тапальцоў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Улас - ад Уласаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Уюн - ад Уюнаў (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);
Філя - ад Філіповіч (г. п. Капаткевічы, Петрыкаўскі р-н);
Фон - ад Афонькін (в. Азяраны, Рагачоўскі р-н);
Хатынь - ад Хатынаў (г. Гомель);
Хоўра - ад Хоўрын (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);
Хруня - ад Хрушчоў (в. Рудня, Кармянскі р-н);
Хаўка - ад Хавін (в. Лапаціна, Гомельскі р-н);
Хома - ад Хамякоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Ціша - ад Цішоў (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);
Цяпка - ад Цяпін (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Цітаўка - ад Цітовіч (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Цыганок - ад Цыганкоў (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);
Чаёк - ад Чайкоў (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Чарняк - ад Чорны (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);
Чубок - ад Чубаноў (п. Нагорнае, Гомельскі р-н);
Шыпа - ад Шапавалаў (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Шыла - ад Шылаў (в. Хальч, Веткаўскі р-н).
Сярод жаночых адпрозвішчных неафіцыйных найменняў былі вылучаны наступныя:
Бараша - ад Барабанава (г. Гомель);
Вусіха - ад Усевіч (в. Радзеева, Добрушскі р-н);
Дэма - ад Дзямешка (в. Ціхінічы, Рагачоўскі р-н);
Дзяркачка - ад Дзяркач (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Жора - ад Жыроўская (г. Гомель);
Каркуша - ад Вароніна (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Кіруха - ад Кірушчанка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Кліма - ал Кліменка (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Кунца - ад Кунцэвіч (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Кубаніха - ад Кубан (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Кудзеля - ад Кудзелька (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);
Кукушка - ад Кукушкіна (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Ластаўка - ад Ластаўчэнка (в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі р-н);
Лапата - ад Лапаценка (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Марка - ад Марчанка (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Пачка - ад Панчанка (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Піскуніха - ад Піскун (в. Матневічы, Чачэрскі р-н);
Семка - ад Семчанка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Сіля - ад Сільчанка (г. Гомель);
Сіма - ад Сямкова (г. Гомель);
Сіпена - ад Асіпенка (г. Гомель);
Смалячка - ад Смаляк (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Хомка - ад Хомчанка (в. Уборкі, Лоеўскі р-н);
Цярох - ад Цярохіна (г. Гомель);
Цяпа - ад Цяпугіна (г. Гомель);
Шчука - ад Шучанка (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Што тычыцца адыменных мянушак, то яны ўтвараюцца практычна тым жа шляхам, што і адпрозвішчныя і не саступаюць ім у разнастайнасці.
Адыменныя антрапонімы таксама падзяляем на мужчынскія і жаночыя. Сярод мужчынскіх адыменных мянушак Гомельскай вобласці вылучаны:
Барэся - ад Барыс (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);
Гейка - ад Сяргейка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Грыня - ад Рыгор (Григорий) (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Дзёма - ад Дзям'ян (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);
Дзёмчык - ад Дзям'ян (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Кера - ад Кірэй, Кірыш (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);
Ладзя, Ладзік - ад Валодзя (в. Пірэвічы, Жлобінскі р-н; в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Фомка - ад Фама (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);
Цітаўка - ад Ціт (г. Гомель);
Цёма - ад Арцём (г. Гомель);
Юрась - ад Юра (в. Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);
Ярошык - ад Яраш (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Серы - ад Сяргей (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Сахен - ад Саша (в. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);
Генус - ад Гена (в. Багрымавічы, Петрыкаўскі р-н);
Мішар - ад Міша (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н);
Моська - ад Міхаіл (в. Краўцоўка, Гомельскі р-н);
Мінька - ад Міша (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н);
Раманіч - ад Раман (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Сімівон - ад Лявон (г. Буда-Кашалёва);
Стасёк - ад Станіслаў (в. Кольна, Жыткавіцкі р-н);
Юркешын - ад Юра (в. Чалюшчавічы, Петрыкаўскі р-н);
Юрачколаў - ад Юра (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);
Юстынаў - ад Усціня (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н).
Сярод жаночых адыменных мянушак у Гомельскай вобласці выяўлены:
Аўдотка - ад Аўдоцця (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н);
Ганюня - ад Галіна (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Еўжык - ад Вольга (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);
Марук - ад Марка (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Міроніха - ад Мірон (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);
Муся - ад Маруся (в. Перадзелка, Лоеўскі р-н);
Маланка - ад Малання (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);
Мэра - ад Вера (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Маньчык - ад Маня (в. Станькоў, Рагачоўскі р-н);
Маньковіч - ад Маня (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Нюрая - ад Нюра (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Сямёніха - ад Сямён (в. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);
Шманька - ад Манька (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н).
Мянушкі, якія характарызуюць чалавека па сацыяльным статусе і родзе дзейнасці
Тое, чым займаецца чалавек у жыцці, яго хобі, або прафесійная дзейнасць заўсёды з'яўляліся полем для стварэння мянушкі. Асабліва гэта адбываецца ў тым калектыве, у якім асоба знаходзіцца ў сувязі з родам дзейнасці. Адным з першых сацыяльных калектываў, які ўплывае на характар асобы і асабліва на яе паводзіны. "У школьным асяроддзі актыўна функцыяніруюць неафіцыйныя найменні, сярод якіх можна вылучыць традыцыйныя і ўнікальныя. Так, мянушкі настаўнікаў, дадзеныя вучнямі, варта аднесці да ліку традыцыйных, звязаных з прадметамі выкладання” [5, с.137]. Такія мянушкі часта абагуленыя, неіндывідуалізаваныя, могуць мець на ўвазе адразу некалькі людзей, якія выкладаюць адзін і той жа прадмет (Геаграфіца). Таксама ў дадзенай групе могуць сустракацца найменні ад перайначаных, відазмененых назваў пасад (Дырык, Істэрычка).
Таксама на склад неафіцыйнага іменніка ўплываюць працоўнае месца, род дзейнасці асобы са станоўчым адценнем ці адмоўным (Паганец, Рэкецір). Сустракаюцца мянушкі, якія паўтарюць прозвішчы літаратурных герояў (Зінгер, Вэксаль).
Сярод мянушак, якія ўказваюць на сацыяльны статус асобы выдзяляюцца найменні, што абазначаюць багатых ці бедных людзей (Ракфелер), адзінокіх (Бабыль, Каціха); мянушкі, што даюцца па сямейных адносінах (Малы). У дадзенай групе мянушак выдзяляюцца так званыя кантактныя, якія называюць былы статус асобы (Марак, Праваднік).
Заяц - паляваў на зайцоў (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Карабель - мужчына, які служыў на флоце (в. Радуша, Жлобінскі р-н);
Каціха - жанчына, якая была не замужам, але мела дзіця (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);
Овечур - мянушка мужчыны, які амаль усё жыццё пасвіў авец (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);
Падводны - чалавек служыць падводнікам (в. Капараўка, Рэчыцкі р-н);
Праваднік - чалавек, які некалі працаваў правадніком (п. Маяк, Гомельскі р-н);
Марак - мужчына некалі хадзіў у мора, дальнія плаванні на караблях (в. Капараўка, Лоеўскі р-н);
Доктар - чалавек, які працуе медбратам (в. Давыдаўка, Чачэрскі р-н);
Істэрычка - жанчына, якая выкладае гісторыю (ад "гістарычка”) (г. Жлобін);
Геаграфіца - настаўніца геаграфіі (г. Гомель);
Паганец (ад "пагранец”) - чалавек, які працуе пагранічнікам (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);
Вэксаль - мянушка жанчыны, якая можа пазычыць грошы (в. Іванькоў, Лоеўскі р-н);
Вабыль - адзінокі мужчына (в. Вікоў, Рагачоўскі р-н);
Малы - малодшы ў сям'і (г. Жлобін);
Зінгер - жанчына, якая ў вольны час шые вопратку (г. п. Тураў, Жыткавіцкі р-н);
Мадзяр - мужчына, які калісьці служыў у Венгрыі (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);
Байт - мужчына-праграміст (г. Жлобін);
Дырык - мужчына, які займае пасаду дырэктара (в. Лапаціна, Гомельскі р-н)
Ракфелер - багаты чалавек (в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі р-н).
Мянушкі, што ўказваюць на месцажыхарства і нацыянальнасць чалавека
Найменні, якія адносяцца да гэтай катэгорыі, паказваюць на тое, дзе чалавек пабудаваўся, жыве ці жыў раней (сам ці яго бацькі). Сярод іх нярэдка сустракаюцца мянушкі з інфармацыяй аб краіне, у якой служыў яе носьбіт, а таксама з характарыстыкай чужых, прышлых людзей. У дадзенай групе назіраюцца мянушкі і з указаннем нацыянальнасці чалавека.
Неафіцыйныя найменні Гомельскай вобласці, якія паказваюць на канкрэтнае былое месцажыхарства:
Заведаўка - з вёскі Заведаўка (в. Леніна, Добрушскі р-н);
Залешанка - з в. Залессе (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);
Слепчанка - з в. Слепцы (зараз Знаменка) (в. Сямурадцы,
Жыткавіцкі р-н);
Краўцовец - з в. Краўцоўка (в. Новая Гута, Гомельскі р-н);
Прагрэсіха - з в. Прагрэс (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);
Пухавічанка - з в. Пухавічы (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);
Жыляш - з в. Жылічы (в. Чамярысы, Брагінскі р-н);
Барбянка - з в. Барба (в. Барталамееўка, Веткаўскі р-н);
Бушавец - з в. Бушаўка (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);
Рытаўка - з в. Рытаў (п. Камінтэрн, Буда-Кашалёўскі р-н);
Озеранка - з в. Азяраны (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Глазаўка - з в. Глазаўка (в. Смычок, Буда-Кашалёўскі р-н);
Піліпаўка - з в. Філіпавічы (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);
Антонаўка - з п. Антонаўка (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);
Дзянісаўка - з в. Дзянісавічы (в. Новыя Маркавічы, Жлобінскі р-н);
Лужанка - з в. Чыстая Лужа (в. Колкі, Петрыкаўскі р-н);
Маскоўка - з г. Масква (в. Ліпнякі, Лоеўскі р-н);
Насаўлянка - з в. Насовічы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Недайка - з в. Недайка (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);
Неглюбка - з в. Неглюбка (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);
Цуперка - з в. Цупер (в. Лучын, Рагачоўскі р-н);
Чуваш, Чувашка - з Рэспублікі Чувашыя (в. Бывалькі, Лоеўскі р-н);
Чарнейка - з в. Чорнаўшчына (в. Алексічы, Жлобінскі р-н);
Баравічка - з в. Баравое (в. Картынічы, Лельчыцкі р-н);
Бабчынка - з в. Бабчын (в. Кажушкі, Хойніцкі р-н);
Сібірака - з Сібіры (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Гарошаўка - з в. Гарошкаў (п. Каралін, Гомельскі р-н);
Сторжаўлянка - з в. Старажоўцы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Хочэнка - з в. Хачэнь (в. Старажоўцы, Жыткавіцкі р-н);
Погошчанка - з в. Пагост (в. Бялёў, Жыткавіцкі р-н);
Рычоўка - з в. Рычоў (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Бурэзянка - з в. Буразь (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Хахлушка - з Украіны (в. Новыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);
Хохол - з Ураіны (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);
Куйбыш - з Куйбышаўскай вобласці (в. Салтанаўка, Жлобінскі р-н);
Курскі - з г. Курс (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);
Валынка - з Валынскай вобласці (в. Курчанне, Рагачоўскі р-н);
Адэсіха - з г. Адэса (в. Старыя Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);
Палячка, Полька - продкі з Польшчы (в. Шкураты, Брагінскі р-н);
Рускі - пераехаў з Расіі (в. Чалюшчавічы, Петрыкаўскі р-н);
Пенза - пераехаў з г. Пенза (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);
Тамбоўка - родам з Тамбова (в. Алексічы, Жлобінскі р-н);
Кіргіза - продкі з Кіргізіі (в. Галееўка, Гомельскі р-н);
Лях - з Польшчы (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Палешка - з Палесся (в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н);
Курыка - з в. Курыцічы (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н).
Таксама намі былі выяўлены мянушкі, якія паказваюць дзе пабудаваўся, жыў чалавек, у якой краіне служыў:
Забродзін - пабудаваўся за бродам (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);
Заліваніха - жыла далёка ад вёскі, у час веснавой паводкі залівала паселішча (в. Галееўка, Гомельскі р-н);
Канцавая - жыве на канцы вуліцы (в. Радзеева, Буда-Кашалёўскі р-н);
Карэльцава - у час вайны бацькі жылі ў Карэліі (в. Шарпілаўка, Гомельскі р-н);
Паддубны - пабудаваўся ў дубах (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);
Падгорніха - жыве пад гарой (в. Старое Сяло, Веткаўскі р-н);
Лужкаўцы - жывуць у лузе на канцы вёскі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Мадзяр - служыў у Венгрыі (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Малдаван - пераехалі жыць з Малдавіі (в. Елянец, Буда-Кашалёўскі р-н);
Маскоўка - бацька родам з Масквы (в. Чалюшчавічы, Петрыкаўскі р-н);
Масквіч - сын бацькоў-беларусаў, якія жывуць у Маскве (в. Ванюжычы, Петрыкаўскі р-н);
Северная - жыла на Поўначы (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Сібірка - жыла ў Сібіры (п. Каравышань, Гомельскі р-н);
Амерыканец - жыў у Амерыцы (в. Залаты Рог, Веткаўскі р-н);
Адэснік - абараняў горад Адэсу (в. Яроміна, Гомельскі р-н);
Амурац - служыў на рацэ Амур (в. Стоўпня, Рагачоўскі р-н);
Германка - бацька быў у палоне ў Германіі (в. Тонеж, Лельчыцкі р-н);
Наканечны - пабудаваў хату на канцы вёскі (в. Смычок, Буда-Кашалёўскі р-н);
Паляк - у час вайны быў у Польшчы (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);
Турак - продкі былі з Турцыі (в. Свяцілавічы, Веткаўскі р-н);
Фін - выязджаў у Фінляндыю (в. Уборак, Лоеўскі р-н);
Мінчучка - вучылася ў Мінску (в. Вуглы, Рагачоўскі р-н);
Мангол - служыў у Манголіі (п. Вялікі Мох, Буда-Кашалёўскі р-н);
Афганец - служыў у Афганістане (в. Каравацічы, Рэчыцкі р-н);
Куба - служыў на Кубе (в. Заходы, Рэчыцкі р-н).
Мянушкі Гомельскай вобласці, што характарызуюць людзей чужых, прышлых, указваюць на іх нацыянальнасць:
Западнік - хто перасяліўся не толькі з былой Заходняй Беларусі, але і заходніх раёнаў Гомельшчыны (в. Капаткевічы, Петрыкаўскі р-н);
Кацапка - руская па нацыянальнасці (г. Жлобін);
Казлы - жыхары іншых вёсак (в. Рудня, Жыткавіцкі р-н);
Бежанка - прыйшла ў вёску ў час вайны і засталася жыць (в. Малешаў, Жыткавіцкі р-н);
Чарнобылька - з адселенай зоны (в. Халоднікі, Калінкавіцкі р-н);
Набрыдзень - хто прыйшоў здалёку (в. в. Вікаў, Збароў, Рагачоўскі р-н);
Бандэрка - з Заходняй Украіны (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);
Нярускі - выхадзец з Азіі (г. п. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Навалока - прыйшоў з другой вёскі (в. Церабееўка, Рэчыцкі р-н).
У дадзенай групе можна выдзеліць асобную катэгорыю мянушак, у аснове якой ляжыць метафарычны перанос. Такія найменні заснаваны на характэрнай нацыянальнай асаблівасці той ці іншай краіны, або асобных народаў. Гэта такія мянушкі Гомельскай вобласці, як:
Абдула - з Сярэдняй Азіі (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);
Абрэк - прыезжы з Сярэдняй Азіі (в. Малінаўка, Лоеўскі р-н);
Гапак - родам з Украіны (в. Кругавец, Добрушскі р-н);
Церак - родам з Каўказа (в. Цярэшкавічы, Гомельскі р-н);
Чабан - родам з Каўказа (в. Пірэвічы, Брагінскі р-н);
Брыльянт - ездзіў на заробкі на Поўнач (в. Дзімамеркі, Лоеўскі р-н).
Неафіцыйныя найменні, утвораныя ад фауністычных назваў і назваў флоры
Трэба адзначыць, што вялікі пласт мянушак скаладаюць тыя, што ўтвораны ад фауністычных і фларыстычных назваў. Падобныя мянушкі даваліся чалавеку па асацыяцыі з якімі-небудзь жывеламі, птушкамі і іншымі прадстаўнікамі фауны. Гэта, напрыклад, назвы дзікіх або хатніх птушак, жывёл, грызуноў, назвы раслін, дрэў і іх пладоў. "Гумар, народная дасціпнасць і назіральнасць носьбітаў гаворкі з'яўляюцца рашаючымі фактарамі іх утварэння і ўжывання. Яны з'яўляюцца натуральнымі прадуктамі жывога ўжывання і на канкрэтных прыкладах дэманструюць шырокія словаўтваральныя магчымасці народна-дыялектнай мовы” [13, с. 19].
Былі вылучаны наступныя фауністычныя назвы ў мянушках Гомельшчыны:
Абезьяна - неахайная жанчына (в. Чорнае, Рэчыцкі р-н);
Баран - упарты чалавек (в. Уборкі, Лоеўскі р-н); разумова абмежаваны
(в. Майскае, Жлобінскі р-н);
Барсук - чалавек з вострымі рысамі твару (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);
Бобр - вастразубы (в. Малы Малешаў, Жыткавіцкі р-н);
Бегемот - вельмі тоўсты чалавек, пры гэтым і тварам подобны на гэтую жывёлу (в. Матнявічы, Чачэрскі р-н);
Белка - светлавалосая жанчына, або жанчына з белай скурай (г. Гомель);
Буслік - чалавек з доўгім носам (в. Чкалава, Гомельскі р-н);
Бык - дужы, працавіты (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);
Бычок - чалавек, які трымаў шмат быкоў (в. Ляхавічы, Жыткавіцкі р-н);
Варона - чалавек з чорнымі валасамі, маленькімі вачамі, доўгім носам (в. Радуга, Веткаўскі р-н);
Вожык (Ёжык) - ходзіць кароткім, дробным крокам (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н); чалавек, які жыве адзін (в. Рудня Целяшоўская, Гомельскі р-н);
Вутка (Качка) - ходзіць уразвалку (в. Глушыца, Жлобінскі р-н, в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Гусь - важная паходка (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Дрозд - чалавек, які ў галодныя часы смажыў драздоў (в. Падыгрушка, Чачэрскі р-н);
Жабка - чалавек, ў якогда паходка падобная да жабы (в. Патапаўка, Буда-Кашалёўскі р-н);
Заяц - чалавек, які шмат скача, скакун (в. Радуга, Веткаўскі р-н);
Зязюля - бесклапотная маці, якая пакідае дзяцей (в. Новая Алба, Жлобінскі р-н);
Індзюк - мужчына, у якога смех падобны на клёпат індзюка (в. Зарэчча, Рагачоўскі р-н);
Кабыла - неахайная жанчына (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Каза - сварлівая, склочная жанчына (в. Карпаўка, Лоеўскі р-н);
Казёл - упарты (в. Майскае, Жлобінскі р-н, в. Сямурадцы, Жыткавіцкі р-н; в. Целяшы, Гомельскі р-н);
Конь - чалавек, які смяецца раскацістым смехам (в. Рэпішча, Веткаўскі р-н); вельмі дужы (в. Конкавічы, Петрыкаўскі р-н);
Кролік - мужчына з вялікімі пярэднімі зубамі (в. Церахоўка, Добрушскі р-н);
Курыца - неахайная, абтрапаная жанчына (в. Хальч, Веткаўскі р-н);
Ластаўка - лёгкая, хрупкая, спрытная дзяўчына (в. Калыбаўка, Жлобінскі р-н);
Подобные документы
Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Жыццёвы шлях славутага асветніка, чалавека універсальных ведаў і унікальнага філосафа і прапаведніка, таленавітага пісьменніка і перакладчыка Сымона Будны.
реферат [35,1 K], добавлен 22.02.2011Літаратурная спадчына В. Казько з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Важныя і актуальныя праблемы, раскрытыя пісьменнікам у творы. Раскрыццё канцэпцыі чалавека ў рамане. Вызначэнне ўзаемаадносін чалавека і сусвету.
курсовая работа [40,5 K], добавлен 29.07.2016Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.
дипломная работа [122,9 K], добавлен 27.04.2013Жанрава-стылёвыя асаблівасці беларускай прозы ІІ паловы 60-х – сярэдзіны 80-х гг. Характарыстыка літаратурнага працэсу згаданага перыяду. Тэматычная разнастайнасць твораў разглядаемага перыяду. Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літаратуры.
реферат [22,2 K], добавлен 01.03.2010Асаблівасці жанру твора У. Караткевіча. Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора. Жанрава-кампазіцыйная характарыстыка. Стылёвая адметнасць рамана "Хрыстос прызямліўся ў гародні". Характарыстыка вобразаў рамана, адметнасці мовы.
курсовая работа [42,9 K], добавлен 05.03.2010Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя. Імянаслоў прозы Янкі Брыля. Народна-гутарковыя формы імені. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя. Роля прозвішчаў, марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў.
реферат [84,9 K], добавлен 29.08.2014Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы вялікай эпічнай прозы, творчасць апошніх гадоў жыцця. Апісанне літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.
презентация [6,5 M], добавлен 22.04.2010Задачы літаратурнага руху. Бурны ўсплеск этнічнай свядомасці. Этнічнае ўак радавая, масавая свядомасць у яе штодзённай праяве. Лірычныя малюнкі вясны, вясенняга ажыўлення як выява адзінства і гармоніі прыроды і чалавека у творчасці Я. Купалы, Я. Коласа.
контрольная работа [39,2 K], добавлен 25.09.2011Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.
курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора. Тэма, праблема, ідэя.
реферат [28,2 K], добавлен 06.03.2011