Максім Багдановіч і народная паэзія

Пейзажныя вершы-замалёўкі Багдановіча. Суадносіны рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Максіма. Сімвалізм канца XIX - пачатку XX ст. Пейзажныя вершы паэта. Максім Багдановіч як глыбокі, тонкі лірык. "Эміграцкая песня" як адзін з лепшых вершаў паэта.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 24.03.2013
Размер файла 88,9 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Мусім дадаць, што выява пагоні ёсць у гербах многіх бе-ларускіх і нават рускіх гарадоў, пра што такі дасведчаны эрудыт, як Багдановіч, не мог не ведаць.

Паэт як бы прадчувае новыя павевы - верш напісаны восен-ню 1916 г., таму ён праклінае здраду, раўнадушша, абыякавасць тых, хто не думае аб роднай зямлі.

Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх - бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...

I яшчэ гэты верш перадсмяротны. Паэт нібы прадчувае, што жыць яму засталося нядоўга.

Маці ррдная, Маці-Краіна! Не усцішыцца гэтакі боль... Ты прабач. Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмсрці дазволь!..

Беларуская культурная інтэлігенцыя пайшла працаваць у камітэты. 3 прыватных кватэр сюды, у камітэт, былі перанесены дэбаты, тут пачалося тое, што павінна было пачацца, няўхільна, абавязкова, тут пачалося размежаванне. Адны - былі і такія - сцвярджалі, што прыход немцаў дасць волю беларусам, самастой-насць. Другія бачылі ў прыходзе кайзераўскіх войск пагібель. Яны сцвярджалі, што толькі пры дапамозе славян беларускі народ вы-зваліцца з рабства. Трэція патрабавалі, каб беларускі народ пад-няць на самастойнае паўстанне. I калі аднаго разу ўдалося ўцягнуць у спрэчкі Багдановіча, ён выказаўся рэзка і катэгарычна: «Я ведаю гісторыю і ведаю, што ніколі тэўтоны не былі братамі славянам. Саюз з немцамі - гэта наша пагібель». I больш ён не гаварыў, ён не ўмеў спрачацца. Яму цяжка было слухаць бяскон-цыя гутаркі, ён пакідаў таварышаў і некуды знікаў»40, - згадвае Б. Мікуліч у аповесці «Развітанне».

«Эміграцкая песня» - адзін з лепшых вершаў М. Багдановіча. Верш нібыта напісаны «пад уражаннем артыкула «Горэй не будзе» за подпісам В. Л. («Наша Ніва», 1914, 7 марта). У ім паведамля-ецца аб продажы ў Амерыку 230 беларусаў па 80 руб. за галаву эмігранцкай канторай у Конга» (I, 654). Толькі тэма верша шырэй за змест заметкі. Відаць, пад уплывам Бадлера, Верлена паэт піша пра герояў валацужнага жыцця, пра людзей, чымсьці падобных на піратаў, гэткіх сусветных сарвігалоў.

Верш пабудаваны на супрацьпастаўленні. Дзве апошнія страфы якраз і расказваюць пра эмігрантаў-беларусаў, якія ніколі б не ад-важыліся на падарожжа ў заморскія землі, каб у краі родным «было дзеля нас хлеба».

Верш напісаны ў экспрэсіўнай, энергічнай манеры, увогуле не ўласцівай Багдановічу. ЁН - публіцыстычны. I толькі чатыры апошнія, поўныя пранізлівага болю, радкі як бы вяртаюць нам знаёмага, лірычна-мяккага Багдановіча.

I на вулцы пад грукат, пад гоман, Дзе натоўп закруціўся рухавы, Нам маячыцца вёсачка, Нёман I агні партавыя Лібавы.

«Пагоня», як і «Страцім-лебедзь» - творы перадсмяротныя. У іх у згушчаным выглядзе, у своеасаблівай квінтэсенцыі скандэн-саваны ідэі, што былі вядучай зоркай у жыцці паэта. Асабістым і грамадскім.

Першая ідэя - радзіма, бацькаўшчына. Ёй паэт служыў аддана і самаахвярна:

Бійце ў сэрцы іх - бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць!

Каго паэт мае на ўвазе? Людзей, якія выракліся роднай мовы, карыстаюцца мовай рускай або польскай. Імя такім - легіён, і наўрад ці будзе паэт адрасаваць ім крытычныя стрэлы.

Узнікае пытанне: чаму М. Багдановіч не паслаў «Пагоню» ў Вільню, у рэдакцыю «Гомана», дзе працавалі знаёмыя і нават блізкія людзі: браты Луцкевічы, Ластоўскі. Існавала, вядома, лінія фронту. Але, як сведчыць, напрыклад, вопыт М. Гарэцкага, яна была не вельмі шчыльнай, і пісьменнік даволі лёгка яе пераходзіў.

Ёсць яшчэ адно адкрытае пытанне. Багдановіч жыў разам з Бядулем і чаму не пакінуў вершаў «Пагоня» і «Страцім-лебедзь» яму?

Тут мы уступаем у краіну здагадак і больш-менш верагодных меркаванняў. Вядома, браты Луцкевічы, Ластоўскі заснавалі газету «Гоман», якая выходзіла калі не пад цэнзурай, то пад болын-менш пільным наглядам немцаў. Інакш не магло быць у прыфрантавым горадзе. Вільня траціла значэнне культурнага беларускага цэнтра. Ім станавіўся Мінск. Але ўсё адно беларускі друк, няхай сабе аб-межаваны, заставаўся ў Вільні. У Мінску Багдановічу нават не дазволілі прачытаць лекцыю на беларускай мове.

Вось палымяныя радкі «Пагоні»:

Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх, бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...

Хто ведае: магчыма радкі «Бійце ў сэрцы іх, бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць!» адрасаваны менавіта людзям, здольным здрадзіць славянству і рускай нацыі. Бо ў шырокім сэнсе слова рускія, беларусы, украінцы былі народамі рускай нацыі.

Удумаемся ў такое сцверджанне паэта. «Наконец, ведь укранн-цы - русскнй народ, н не ннтересоваться нх нацнональным раз-внтаем, нх нуждамн, нх культурнымн достнженнямн, значнло бы не ннтересоваться русской жнзнью» (II, 394).

Пры ўсім гэтым Багдановіч бачыць Беларусь еўрапейскай краінай. «Быть может, не менее крупное значенне нмело сблнже-нне ее с Западной Европой, с которой она нздавна вела ожнвлен-ные сношення благодаря связям как географнческнм, так н эко-номнческнм. Это сблнженне тем боллее следует отметнть, что нменно с той поры в выработке белорусской культуры участвует не только серая деревня, но н торговый город европейского тнпа, город, органнзованный на основах магдебургского права. Он сде-лал белорусскую культуру более красочной, многогранной, ввел ее в оборот западноевропейской жнзнн н стал, такнм образом, пере-довым форпостам Западной Европы на востоке» (II, 260-261).

Проза Максіма Багдановіча не ўяўляе такой яркай старонкі, як паэзія. Яна нібы іграе дапаможную ролю, займаючы ў творчасці паэта досыць сціплае месца. Хоць трэба агаварыцца: Багдановіч быў адораны і як празаік, нават якасці псіхолага-аналітыка ёсць у ягоным таленце.

Першы твор, надрукаваны васемнаццацігадовым Багдановічам, быў якраз празаічны. Гэта абразок-прытча «Музыка» (1907).

Калі мы гаворым, што проза Багдановіча як бы дапамагала яму як паэту, то гэта трэба разумець у тым сэнсе, што на празаічным асялку ён як бы правярае, замацоўвае ў свядомасці чытача па-этычныя ідэі.

«Музыка» - адзін з такіх твораў. Гэта, уласна, не апавяданне. Гэта нібы ўзятая з жыційна-павучальных кніг прытча, эскіз са скандэнсаваным маральна-філасофскім зместам.

У вершы «Песняру» ёсць такія радкі.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем. Як ударыш ты ім, - ён, як звон, зазвініць, Брызнуць іскры з халодных каменняў.

Прытча «Музыка» нібы падмацоўвае думку аб вялікіх намаган-нях, патрэбных для таго, каб даць людзям штосьці вартае іхняй увагі. Але прытча шырэй за ідэю верша. Музыка нібы спецыяльна закліканы, заангажыраваны, каб сеяць у душах людзей святую праўду, абуджаць іх ад сну. Ён народны змагар, звястун. «Ніхто не ведаў, што музыка ўсю душу сваю клаў у ігру. Душа яго знала ўсё тое гора, што бачыў ён па людзях; гэта гора грала на скрыпцы, гэта яно вадзіла смыкам па струнах; і ніводзін сыты не мог так граць, як грала народнае гора» (II, 7).

Прытча «Апокрыф» (1913) як бы прадаўжае філасофскую тэму Красы, Прыгажосці, адной са сталых тэм Багдановічавай паэзіі. Краса, па Канту, тое, што вабіць, прыцягвае чалавека да сябе, прытым прыцягвае незацікаўлена, бо ніякіх карыслівых мэт у праявах Красы чалавек не бачыць. У чымсьці гэтае сцверджанне блізкае да думкі Максіма Горкага, які пад Красой разумее такое спалучэнне гукаў, фарбаў, ліній, карацей, форму, што ўзбуджае чалавека, выклікае пачуцці радасці, захаплення, здзіўлення, г. зн. з'яўляецца актыўнай сілай.

Яшчэ два празаічныя творы Багдановіча - «Мадонна» і «Апа-вяданне аб іконніку і залатару» - перагукваюцца з вобразамі яго-най паэзіі. У першым выпадку варта ўспомніць невялікую паэму «У вёсцы» з яе незвычайным прывабным вобразам малой дзяў-чынкі, якая, тулячыся, суцяшаючы спалоханага, «гадоў двух хлоп-чыка», паўстае ў іпастасі Маці, Мадонны.

Другое апавяданне, прысвечанае іконніку і залатару, зноў жа вяртае нас да сталай думкі Багдановіча: у мастацтве галоўнае не тэма (нават святая), а майстэрства, высокая мастацкая даскана-ласць твора.

Трохі асабняком стаіць апавяданне «Шаман», твор глыбокага філасофскага зместу. Багдановіч з беларускіх пісьменнікаў бадай найглыбей зразумеў, чаму чалавек найбольш любіць край, зямлю, дзе нарадзіўся, жыве. «Доўгую такую, дзіўную песню зацягнуў (шаман. - /. Н.). Ні складу ў ёй, ні ладу не было, але затое сэнс яе дужа цікавы. Казалася ў гэтай песні, прымерам гаворачы, аб тым, што зямлі, лепшай ад Нарымскага краю, ува ўсім свеце нідзе не спаткаць. Чаго толькі тут ні ёсць: мох сцелецца, журавіны - аж не абабраць, нават бярозка - і тая расце; у рэках рыба водзіцца; штогод два разы птушкі вялікімі стадамі праносяцца; самае ж глаўнае - вазацкія сабакі і алені. Іх шаман асабліва старанна рассмакаваў. ...Коратка кажучы, з якога боку ні падхадзі, - усё Нарымскі край неспадзявана добры» (II, 67-68).

Максім Багдановіч дажыў да лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Але ніякіх водгукаў на гэтую падзею ў ягонай друкаванай спадчыне няма. Гэта магло б выклікаць здзіўленне, каб мы не ведалі, што і ў папярэднія гады паэт пазбягаў палітыкі, калі не лічыць некалькіх заметак, такіх, напрыклад, як «Н.К. Мнхайловскнй», «Г.В. Плеханов. Дневннк соцнал-демократа».

Паэзія беларуская пачатку XX ст. характарызуецца тым, што сілабічная сістэма канчаткова траціць вядучую ролю. Яна саступае месца сілаба-тоніцы і танічным вершам, якія больш адпавядаюць прасадычным нормам беларускай мовы. Ужо В. Дунін-Марцінке-віч, але асабліва Ф. Багушэвіч адыходзілі ад метрычнай скаванасці чыста колькасных нормаў сілабікі. якія супярэчылі інтанацыйна-меладычнай стыхіі народнай мовы.

Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і асабліва Якуб Колас бліжэй падыходзяць да новых нормаў вершатворчасці. Калі Купала амаль да канца застаецца прыхільнікам інтанацыйнага верша, то Якуб Колас у паэме «Новая зямля» дае ўзор сілаба-танічнага верша, у дадзеным выпадку чатырохстопнага ямба, якім напісана (за рэдкім выключэннем) уся паэма.

Найболыы пашырыў, узбагаціў версіфікацыйныя нормы і прынцыпы беларускага верша Максім Багдановіч. У яго, бадай, не знойдзецца і двух вершаў, якія б супадалі рытміка-інтанацыйным малюнкам. Зрэшты, Багдановіч ставіў перад сабой зусім свядомую задачу: даказаць, што беларуская, «мужыцкая» мова зусім прыдатная да самых вытанчаных рытміка-інтанацыйных і стра-фічных форм сусветнай паэзіі.

Паэт стварае тэрцэты, тэрцыны, рандэлі, актавы, санеты, скерца. Гэтыя эксперыментальныя формы ў яго выкананні гучаць няблага. Нібы дбайны садоўнік, ён прывівае беларускай паэзіі но-выя паэтычныя формы, жанры.

Паэзія па прыродзе сваёй мусіла паглыбляцца ў свет чалавечай душы, выяўляць у ёй самыя тонкія адчуваннні, пачуцці, іх нюан-сы, звівы, настроі.

Цікавы характар адносін Максіма Багдановіча да паэзіі французскага паэта Поля Верлена. Дарэчы, і эпоха, у якую тварыў Верлен, была чымсьці блізкай да часу, у які выступіў Максім Ба-гдановіч. Поль Верлен, удзельнік Парыжскай Камуны, быў глыбо-ка ўражаны высокімі ідэаламі, якія засталіся няздзейсненымі, растаптанымі, аплёванымі. Яго грамадзянскі смутак нібы прарос кветкамі нявер'я, расчаравання, роспачы. Апору паэт шукаў у мнагалучнасці жыцця, багацці яго праяў, у музыкальных, гука-вых, светавых выявах падзей, з'яў, чым увогуле вызначаецца імпрэсіянізм.

Светлае, цёплае ўражанне ствараюць пераклады Багдановіча з Верлена. Французскую мову беларускі паэт ведаў няблага ды яшчэ і латынь дапамагала (як аснова французскай мовы). Чымсьці пераклады з Верлена нагадваюць уласныя вершы Багдановіча. Не матывамі, не сюжэтамі - імкненнем выявіць паэзію ў праявах акаляючага свету, прычым на першы погляд непрыкметных, звы-чайных.

Варта пацікавіцца хоць на прыкладзе аднаго-двух вершаў прынцыпамі перакладаў Багдановіча з Верлена. Трэба сказаць: пераклады гэтыя можна назваць вольнымі. Беларускі паэт зусім не імкнецца да дакладнасці радка, тэкстуальнага супадзення. Га-лоўнае, ён хоча перадаць музыку, настрой, гучанне верша і, вядо-ма, яго паэтачную тэму. Не абавязкова словамі арыгінала. Багда-новіч бярэ адно-два апорныя словы і на гэтым будуе свой пераклад. Пераклад «Асенняй песні» ўяўляе хутчэй самастойны верш, створаны па матывах верленаўскага. Даслоўны тэкст:

Плач доўгі

Скрыпак

Восені Раніць маё сэрца

Зняможанасцю

Манатоннай.

Пераклад М. Багдановіча:

Як ранын, пяе I ў сэрца б'е Сумны тон. То, восень, іх, Бальных тваіх Скрыпак, стогн.

I далей даслоўны пераклад:

Увесь эадушлівы

I мярцьяна-бледны, калі

Звоніць час:

Я ўспамінаю

Дні былыя

I я плачу.

I я жыву

На ветры злым

Што нясе

Туды-сюды лісце мёртвае.

Пераклад М. Багдановіча:

Чу! Часу ўдар! Бляднее твар, Рвецца ўздых: Устаў карагод Мінулых год, Дзён былых. А віхр ліхі, Што ў лісць сухі, Дзьме ў мяне. Нясе туды, Нясс сюды, Ў даль імкне.

Багдановіч захоўвае рытміку, рыфму верленаўскага верша, яго настрой. Тым часам змест перадае пераважна сваімі словамі, во-бразамі.

Падобным чынам перакладзены амаль усе верленаўскія вершы. Максім Багдановіч, калі можна так сказаць, адчуваў душу верша, яго падтэкст, таму смела яго пераўвасабляў, пераасэнсоўваў.

Цяжка пераацаніць ролю Максіма Багдановіча як пераклад-чыка. Да яго проста не было паэта, які мог бы гэтую работу здзейсніць. ЁН хацеў даказаць і бліскуча даказаў, што беларуская мова прыдатная для перадачы самых тонкіх, складаных, «інтэлігенцкіх» пачуццяў. «Мужыцкая мова», мова селяніна, вёскі, калі і не выпрацавала некаторых тэрмінаў для вызначэння з'яў са сферы духоўнага жыцця, то давала шырокі манеўр для сло-ваўтварэння або замены адсутнага слова блізкім ці падобным.

Але не толькі дзеля гэтага звярнуўся Багдановіч да перакладу. Пераклады вершаў Поля Верлена ўзбуджаюць думку, наколькі яны мілагучныя, «сатканыя» нібы з паветра, сонечных промняў, музыкі і гукаў. Беларусь была для паэта гаючай крыніцай для палымянай, крылатай ягонай душы і хворага, змарнелага цела.

Моцна вызначыўся Багдановіч і як крытык. Лепшага, чым ён, не было ў беларускай літаратуры ні ў дарэвалюцыйную пару, ні нават у савецкі час. Маецца на ўвазе выключная эрудыраванасць, зацікаўленасць у прадмеце гаворкі, тонкі эстэтычны густ. Пра літаратуру пісаў не паважаны прафесар, які, па выражэнню Льва Талстога, спісваў у сшытак цытаты са ста кніг, а кроўна за-цікаўлены ў развіцці літаратуры чалавек, што бачыў у ёй сэнс уласнага жыцця. За спіной Багдановіча была вялікая школа: руская паэзія - Фет, Цютчаў, нарэшце, паэзія сімвалістаў, яе «сярэбраны век» - Блок, Брусаў. Праз гэтую досыць пярэстую па-ласу Багдановіч прыходзіць да Пушкіна, да яго простага і адначас-на шматслоўнага верша. Як крытык Багдановіч у першую чаргу глядзіць не на тое, пра штр піша паэт, а як піша. На якасць, па-этачнасць, на тайну паэзіі. У аглядах беларускай паэзіі «Глыбы і слаі» (1911), «За тры гады» (1913), «<Новый пернод в нсторнн белорусской лнтературы>» (1912) і іншых Багдановіч не прамінае ніводнай колькі-небудзь творча адоранай асобы.

Багдановіч не выракаўся ніякай літаратурна-публіцыстычнай работы. ЁН пісаў нататкі, крымінальныя рэпартажы (відаць, гэта даніна Багдановіча юрыспрудэнцыі), справаздачы аб дзейнасці Мінскага беларускага камітэта, Мінскай харчовай камісіі, дзела-выя паперы, нарэшце - лісты.

Максім Багдановіч - выдатны крытык, літаратуразнавец, гісторык літаратуры. Да самазабыцця любячы ўсё беларускае, Максім Багдановіч і як паэт вырас дзякуючы таму, што да драбніц вывучыў гісторыю края, ад якога быў адарваны жыццём. Яго ду-хоўныя набыткі - песні, казкі, міфы, творчасць сучасных яму і былых пісьменнікаў. Як у родным доме, адчуваў сябе ў розных стагоддзях беларускай гісторыі і літаратуры. Ён ганарыўся: Бе-ларусь была фарпостам еўрапейскай культуры на Усходзе.

Лірыка Багдановіча далёка не аднапланавая, пярэстая, у ёй не знойдзеш той устойлівасці, «непахіснасці», якую бачым, на-прыклад, у паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Багдановіч - паэт, інтэлігент, дзіця горада, ён шчыльней прылучаны да рускай і еўрапейскай паэзіі канца XIX - пачатку XX ст.

У той жа час ёсць моцныя ніці, якія яднаюць паэзію Багдано-віча з творчасцю ягоных настаўнікаў - Янкі Купалы і Якуба Ко-ласа. «Калі руцінёры з «Нашай Нівы» кляймілі маладога паэта «сімвалістам» і «дэкадэнтам», то ў гэтым перш за ўсё праявіўся іх страх перад свежым словам, іх жаданне ўтрымаць беларускую ў «зоне» бяскрылай і беспрасветнай правінцыяльнай «народнасці». Штосьці падобнае - і прыкладна ў тыя ж гады - прыйшлося чуць ад сваіх, украінскіх ахраніцеляў «самабытнасці» Івану Франко і Лесі Украінцы. Франко здзіўляўся: «Які я дэкадэнт? Я ёсць му-жык, уводзіны, а не канец».

Аснова дэкадэнцкай філасофіі і эстэтыкі - культ асобы, адарванай ад усенароднай агульнасці, усе духоўныя каштоўнасці якой засяроджаны ва ўласным «я».

«Едннственный н его время» - гэтая кніга М. Штырнера можа лічыцца запаветам індывідуалістычнай эстэтыкі, дэкадэнцкай творчасці. У Багдановіча, акрамя шырокай, адоранай душы, міма якой не праходзілі бурлівыя павевы неспакойнага веку, быў яшчэ край, народ, Беларусь, якія з'яўляліся для паэта найвышэйшай каштоўнасцю.

Верш «Краю мой родны! Як выкляты Богам...» па танальнасці, змесце не адрозніваецца ад твораў на гэтую тэму Купалы і Коласа. I іх прыкметны ўплыў на гэты верш адчуваецца. Тое ж трэба ска-заць пра вершы «***Кінь вечны плач свой аб старонцы!», «***Рушымся, брацця, хутчэй...», «3 песняў беларускага мужыка», «Над магілай мужыка», «Пан і мужык», «***Народ, Беларускі Народ!», «Эміграцкая песня», «Мяжы» і іншы. «Краю мой родны! Як выкляты Богам...» успрымаецца, як наследаванне вершу Якуба Коласа «Родны край». Толькі інтанацыйна-рытмічны лад іншы. Некаторыя вобразы ледзь не супадаюць. У Якуба Коласа: «забыты Богам край» у Багдановіча «выкляты Богам». Публіцыстычны, прасякнуты палымяным пафасам верш «Мяжы» таксама пера-гукваецца з купалаўскай і коласаўскай спадчынай.

Некаторыя даследчыкі ставяць Купалу, Коласа, Багдановіча ў адзін рад. Думаецца, рабіць гэтага не варта. Не таму, што талент Багдановіча не такі выразны, бліскучы, як у народных паэтаў. Ён іншы. Хоць па заслугах перад беларускай літаратурай месца Багда-новіча недзе побач з Купалам і Коласам.

Адказаць на гэтае пытанне, што складае дамінанту творчасці Багдановіча, не так проста. Бясспрэчна, і Багдановіча ўзняў нібы на крылах нацыянальна-вызваленчы рух, які пачаўся ў Беларусі. Беларускі народ прабудзіўся ад доўгага сну, разам з народам прабудзіўся Паэт. Янка Купала, Якуб Колас, бясспрэчна, указвалі шлях Багдановічу. У гэтым іх асноўная заслуга, уплыў на Паэта, якому прыйшлося жыць далёка ад Радзімы.

У Багдановіча не шмат вершаў, якія прысвечаны непасрэдна Беларусі. Але гэта справы не мяняе. Багдановіч «до корней волос» паэт беларускі, і ўсведамленне гэтага давала яму творчыя сілы.

Багдановіч адчуваў (свядома ці несвядома): ягоная роля ў бе-ларускай літаратуры адрозніваецца ад ролі Купалы і Коласа. У яго была іншая школа і іншыя настаўнікі.

Лёгка прыйсці да вываду: вялікае месца ў лірыцы Багдановіча займае тэма «я» і свет. Гэта выдае яго як паэта філасофскага скла-ду. 3 незвычайнай чуласцю паэт ловіць моманты навакольнага жыцця, якія могуць нарадзіць паэтычную, лірычную тэму. Больш за ўсё яму мілыя вечар і ноч. Бо менавіта ў гэтую пару Сусвет, Космас як бы прыадкрывае свой твар, таямнічую бязмежнасць.

Пры ўсім сяганні думкі паэта ў паднебныя высі ён бачыць свет у канкрэтных вобразах, адчуваннях. Тут нават не пахне расплыўчатасцю, няпэўнасцю, абстрактнасцю вобразаў паэтаў-сімвалістаў. Эпітэт у Багдановіча канкрэтны і прадметны. У яго-ным паэтычным мысленні пераважае рэальнасць.

Надзвычай гнуткая, разнастайная інструментоўка вершаў Ба-гдановіча. Ён тонка ўлаўлівае пераходы, пералівы пачуцця, за-стаючыся амаль заўсёды прыхільнікам класічнай архітэктонікі верша. Большасць вершаў напісана ямбам або харэем. Чатырох-стопны ямб і харэй - памер апавядальнага вершаскладання, у ка-торым асабістае «я» мастака не вылучаецца ў рэзкай форме, якая б заўсёды кідалася ў вочы. Нават у тых выпадках, калі спосабам вы-клічных сказаў і зваротаў у форме клічных склонаў пісьменнік імкнецца вылучыць сваё аблічча, той жа рэчытатыў чатырох-, шасцістопнага ямбу або харэю скрадвае лішнюю эмацыянальнасць гэтых спосабаў творчасці»44. Гэта так. У Багдановіча:

«Прывет табе, жыццё на волі»; «Добрай ночы зара-зараніца»; «Здароў, марозны звонкі вечар».

Памер пяці-, шасці- і сямістопнага ямба або харэя, праведзены праз увесь верш, яшчэ болын павялічвае рэчытатаўнасць, ствараючы апавядальны характар верша. Часта паэт карыстаецца скарочаным радком. Наогул строфы з уцятымі радкамі маюць разнастайны выгляд.

Апрача ямбічных і харэічных вершаў, значная колькасць вершаваных твораў заснавана на трохскладовай рытміцы - дакты-лічнай, анапестычнай і амфібрахічнай. Яны паўстаюць або ў чыс-тым выглядзе, або ў спалучэнні з двухскладовымі.

Розныя тыпы рыфмоўкі знаходзім у адным і тым жа вершы. Рыфмы бываюць перакрыжаваныя, сумежныя:

Зразаюць галіны таполі адну за адной... Без скаргі яны на зямлю чарадою лажацца, Бо смерць іх патрэбна, каб дзерава новай вясной Магло бы хугчэй развівацца.

Вытрыманы пяцістопны амфібрахій маем тут толькі ў другім радку. Першы і трэці заснаваны на поўным чатырохстопным ямбе і пяты - на ямбе ўсечаным. Чацвёрты радок укарочаны да памеру поўных трох стоп амфібрахія.

Максім Багдановіч бачыў сваю творчую задачу ва ўзбагачэнні форм, жанраў беларускай паэзіі. Усе гэтыя новыя формы загучалі на беларускай мове вельмі арганічна. Інакш не магло быць. Бе-ларуская мова належыць да сям'і індаеўрапейскіх моў, яе прасодыка, мелодыка, сістэма вакалізму, кансанантызму ў прын-цыпе не адрозніваюцца ад самых развітых індаеўрапейскіх моў. Яна мае рухомы націск, вызначаецца поўнагалоссем, мяккай му-зычнасцю, меладычнасцю.

У адрозненне ад Янкі Купалы Максім Багдановіч адмя-жоўваецца ад чыста песеннай стыхіі. Вялікія набыткі паэта ў га-ліне развіцця строфікі. Ягоная страфа істотна пашырае выяўлен-чыя, музычныя і пластычныя магчымасці верша. Такой страфы беларуская паэзія да Багдановіча не ведала.

Не адмаўляючыся ад вершаў «Калектыўна-масавай эмоцыі» («Краю мой родны! Як выкляты Богам...», «Мяжы» і інш.), паэт імкнецца раскрыць пачуцці асобы, унутраны свет асобы, багацце пераходаў, пераліваў пачуцця. Ён выкарыстоўвае мастацкія дасяг-ненні гарадскога раманса («3орка Венера ўзышла над зямлёю»), іншых паэтычных жанраў.

Багдановіч уводзіць у беларускую паэзію эпічную інтанацыю і малюнак, і гэта, бадай, найбольшая яго заслуга. Вершы «бела-рускага складу» ёсць у многіх паэтаў, а вось спакойная эпічная інтанацыя, багацце, рэчава-прадметнае бачанне свету - толькі ў яго. Без такіх вершаў, без усёй творчасці Максіма Багдановіча было б немагчымым далейшае развіццё беларускай паэзіі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

багдановіч сімвалізм вершаў

1. Бабарэка А. Максім Багдановіч у літаратурных ацэнках // Узвышша. 1927. № 2.

2. Багдановіч М. Творы. Т. II. Мн., 1928.

3. Грынчык М. Максім Багдановіч і народная паэзія. С. 170.

4. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.- 2-е выд., дапр. і дап.- Мн., 1991.

5. Березкнн Г. Человек на зарс. М., 1970.

6. Зубараў Л. Максім Багдановіч. Мн., 1989. С. 158.

7. Грынчык М. На магістралях вершатворчасці // Полымя. 1993. № 10. С. 225.

8. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.- М., 1982.

9. Навуменка I. Янка Купала. Мн., 1980; Яго ж. Якуб Колас. Духоўны воблік героя. Мн., 1968.

10. Узнясенскі А. Паэтыка Багдановіча // Крывіч. Коўна. 1926. № I (II). С. 46.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Кароткая гісторыя сям'і вядомага беларускага паэта, публіцыста, літаратуразнаўца, перакладчыка; класіка літаратуры і сучаснага мовы М.А. Багдановіча і яго продкаў. Фотаздымкі з яго сямейнага архіва. Меркаванне пра яго творчасць ад іншых дзеячаў мастацтва.

    презентация [582,1 K], добавлен 04.02.2015

  • Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоўваемых каляровых эпітэтаў ў вершах паэта, а таксама колерав, якія аўтар ужывае ў адзінкавых выпадках.

    курсовая работа [35,8 K], добавлен 27.10.2013

  • Тэматычная напоўненасць лірыкі А. Пісьмянкова - вядомага беларускага паэта, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола. Тэма Радзімы ў лірыцы А. Пісьмянкова. Тэма кахання ў паэзіі Алеся Пісьмянкова. Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў.

    курсовая работа [43,6 K], добавлен 17.02.2016

  • Сучасная беларуская паэзiя. Даследаванне інтымнай лірыкі знакамітага песняра Максіма Багдановіча. Раскрыцця вобраза кахання і любові на старонках яго зборніка: "У зачарованым царстве", "Каханне і смерць", "На ціхім Дунаі", цыклы "Мадонны" і "Эрас".

    курсовая работа [49,1 K], добавлен 06.02.2014

  • Творчае жыццё Максіма Танка. Духоўная, маральна-філасофская, гуманістычная эвалюцыя лірычнага героя ў паэзіі М. Танка. Праблемна-сімвалічнае поле паэзіі. Вобраз "сонца", канцэпт "дарога". Колеравая палітра вершаў. Асаблівасці паэтычнага радка М. Танка.

    курсовая работа [199,1 K], добавлен 03.02.2014

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці вершаў А. Хадановіча ў кантэксце існавання сучаснай беларускай паэзіі. Лімерыкі А. Хадановіча.

    курсовая работа [57,8 K], добавлен 21.11.2013

  • Фарміравання светапогляду Лучыны. Уплыв пазітывізму на паэтычную творчасць і вырашэнне праблемы тэхнічнага і сацыяльнага прагрэсу. Характарыстыка пошукаў сэнсу сэнсу жыцця і шчасця ў лірыцы паэта. Адметнасці мастацкага вырашэння тэмы смерці ў яго паэзіі.

    курсовая работа [48,6 K], добавлен 27.06.2016

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.