Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага

Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 04.03.2010
Размер файла 86,2 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Некаторыя праваслаўныя царкоўныя дзеячы, феадалы занялі катэгарычна-непрымірымую пазіцыю ў адносінах да заходняй навукі, філасофіі, культуры, абгрунтоўваючы яе неабходнасцю барацьбы з каталіцызмам, пратэстантызмам, ерасямі, абуджаючы і зацвярджаючы ў грамадстве непрыязнасць, а часам і адкрытую варожасць да ўсяголацінскага. Між тым у праваслаўным асяроддзі, асабліва ў другой па-лове XVI ст., расце апазіцыя палітыцы ізаляцыянізму, узрастае імкненне наладзіць дыялог з заходняй гуманістычнай культурай. Гэтая тэндэнцыя ўзмацняецца з утварэннем Астрожскай школы, асветніцкага гуртка пры Кіева-Пячэрскай лаўры, узнікненнем брацкіх школ. Сур'ёзным прарывам культурнай блакады з'явілася арганізацыя Кіева-Магілянскай акадэміі, якая адыграла вялікую ролю ў развіцці айчыннай культуры, філасофскай і грамадска-палітычнай думкі XVII--XVIII стст.

Штучная ліквідацыя са сферы культуры пануючага класа беларускай мовы вельмі адмоўна паўплывала на далейшае духоўнае жыццё Беларусі, істотна замарудзіла развіццё нацыянальнай самасвядомасці. Сапраўдным захавальнікам беларускай культуры стаўся народ, які ва ўмовах шматвяковай сацыяльнай эксплуатацыі і нацыянальнага прыгнёту змог зберагчы родную мову, стварыць на яе аснове ўласныя духоўныя каштоўнасці.

2. С. Будны як грамадска- палітычны дзеяч і асоба

2.1 Жыццёвы шлях С. Буднага

Першая гістарычная згадка пра Сымона Буднага -- кароткі запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэта за 19 кастрычніка 1544 г. наступнага зместу: «Сымон Будны з дыяцэзіі Плоцкай заплаціў за навучанне адзін грош». 1

Высокі навуковы ўзровень падрыхтоўкі Буднага, грун-тоўнае веданне старажытных моў -- лаціны, грэцкай, іўрыта -- дазваляюць меркаваць, што ён сапраўды меў універсітэцкую адукацыю, а сціслы запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэта мае непасрэднае дачыненне акурат да яго. Апрача таго, шырокая дасведчанасць Буднага ўжо ў юнацкія гады ў багаслоўскіх навуках дае ўсе падставы гаварыць, што ён верагодна скончыў тэалагічны факультэт.

Згаданы запіс надзвычай каштоўны. На сёння ён фактычна адзіны дакумент, які дае магчымасць вызначыць прыблізны год нараджэння асветніка. Калі зыходзіць з таго, што юнаку ў час паступлення ва універсітэт было блізу 14 год -- звычайны ўзрост для пачаткоўцаў, то няцяжка падлічыць, што Будны нарадзіўся прыклад-а у 1530 г. Але дзе ён нарадзіўся -- загадка. Розных версій і меркаванняў адносна месца нараджэння і этычнай прынадлежнасці асветніка шмат. Так, асобныя вучоныя, абапіраючыся на запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэта, лічаць, што Будны нарадзіўся ў мястэчку Буда на Мазовіі. Але ж у Беларусі і зараз існуе каля 10 вёсак з такой назвай.

Як аргумент у абарону польскага паходжання Буднага асобныя вучоныя прыводзяць факт напісання сваіх твораў на польскай мове. Але ж усім вядомы полілінгвізм еўрапейскіх пісьменікаў 16ст. Яшчэ адзін козыр у руках прыхільнікаў польскага паходжання - яго неаднаразовыя выказванні, тыпу "мы, палякі"("Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры"). Але кніга выдавалася ў час, калі ўжо была прынята Люблінская унія і многія пачалі называць сябе палякамі.

На карысць жа беларускага паходжання паказваюць наступныя акалічнасці:па-першае, ён вельмі дрэнна ведаў Польшчу, усё жыццё пражыў у ВКЛ, выязджаючы ў Польшчу зрэдку; па-другое, свае першыя кнігі "Катэхізіс" і "Апраўданне грэшнага чалавека перад богам" Будны напісаў на беларускай мове. Нявысветленым застаецца пытанне пра месца атрымання пачатковай адукацыі. Пытанні пра месца нараджэння асветніка і яго этычнае паходжанне застаюцца пакуль адкрытымі. Дакладна ж тое, што жыў Будны ў ВКЛ і пісаў свае творы на вытанчанай старабеларускай мове. Таму, бясспрэчна, яго творчасць належыць беларускаму народу. Будны пісаў і на польскай і на лаціне, што дае падставы гаварыць пра яго вялікі ўклад у развіццё ўсёй еўрапейскай культуры.

У другой палове XVI ст.-- час найбольш папружанай дзейнасці Буднага -- з кожным годам узмацняўся феадальна-прыгонніцкі прыгнёт. Пасля заключэння Люблінскай уніі (1569), якая ўмацавала саюз польскіх і беларускіх феадалаў, асноўным ворагам нацыянальна-вы-зваленчагаруху на Беларусі стала каталіцкая царква на чале з езуітамі. Каталіцкая царква зацвярджала і асвя-чала запрыгоненне сялянскіх мас, яна насаджала рэлігійную нецярплівасць, тармазіла развіццё беларускай культуры, рыхтавала захоппіцкія паходы на Усход.

Лютэранская і кальвінісцкая цэрквы спрабавалі захапіць кіраванне ў гарадах і ўмацаваць у іх панаванне заможнай вярхушкі, падаўляючы супраціўленне гарадской беднаты. Прыхільнікі Рэфармацыі на Захадзе паспелі ўжо ў першай палове XVI ст. патапіць у крыві сялянскія паўстанні і выступленні гарадскіх нізоў. Ад такіх праціў-нікаў рымскага папы можна было чакаць таго ж і на Усходзе.

Асноўны вывад Буднага аб неабходнасці расхістаць асновы папуючых цэркваў сустрэў не толькі супраціўленне ў асяроддзі рэлігійных артадоксаў, але і неразуменне радыкальна настроеных праціўнікаў прыгонніцтва. Католікі папракалі рэфарматараў у патуранні такім «вылюд-кам», як Будны, самі ж рэфарматары клеймавалі вучэнне Буднага, адракаліся ад яго, як ад ерэтыка.

Барацьба з царквою, у якую ўступіў Будны, патрабавала ў гэтых умовах асаблівай вытрымкі і тактыкі. Будны быў выдатным прамоўцам (яго прамовы, на жаль, амаль не захаваліся) і пісьменнкам, шэраг твораў якога быў знішчан і да нас не дайшоў. Нарэшце, ён жыў у краіне, дзе кнігадрукаванне натыкалася на вялікія цяжкасці, яно магло ажыццяўляцца толькі пры дапамозе багатых буйных феадалаў у іх маёнтках. Менавіта гэтыя асаблівасці развіцця друкарскай справы па Беларусі ў XVI ст. выклікаюць да цяперашняга часу спрэчкі. Гэта датычыць таксама і пісьменніцкай дзейнасці Буднага.

На нашу думку, значэнне кніжнай справы на Беларусі ў XVI ст., распаўсюджанне друкаванага слова незалежалі ні ад месцазнаходжання друкарняў, ні ад мовы выданняў. Уплыў кнігі таго часу трэба былоб ацаніць у першую чаргу па яе зместу. Калі разглядаць выданні XVI ст. па колькасці выпушчаных экземпляраў на асобных мовах або па месцу іх выхаду ў свет, не ўлічваючы, хто быў гаспадаром друкарскага двара, хто ўкладваў сродкі ў выданні і якія аўтары друкаваліся, то карціна распаўсю-джання і ўздзеяння друкаванага слова будзе не зусім дакладнай.

3 сярэдзіны XVI ст. стала з'яўляцца ўсё больш кніг на лацінскай і польскай мовах, прычым езуіты разгарнулі актыўную прапагандысцкую дзейнасць, выдаючы кнігі і брашуры на любых зразумелых насельніцтву мовах.

Сымон Будны знаёміўся з мноствам кніг, што з'яўляліся ў той час у Рэчы Паспалітай і за яе межамі. Асаблівую ўвагу ён звяртаў на працы выдатных мысліцеляў, якія трактавалі важныя пытанні: пражскія кнігі Скарыны, Эразма Ратэрдамскага, С. Кастальёна, Ф. Готмана, кракаўскае выданне А. Ф.-Маджэўскага. Будны лічыў, што кнігі трэба адрозніваць не па мове, не па месцу выдання, а па зместу. Кніга -- гэта носьбіт думкі, а для думак межаў няма. 3 любой кнігі можна тое-сёе узяць, але пе кожны аўтар шчыры, не кожны дабіваецца ісціны. У гэтым Будны спрабаваў пераканаць сваіх паплечнікаў і аднадумцаў, даказваючы, шго папская інкві-зіцыя забараняла навуковыя кнігі, спальвала на кастрах лепшыя творы філосафаў і даследчыкаў прыроды неза-лежна ад таго, на якой мове і дзе яны з'явіліся. У лік за-бароненых трапілі і ўсе творы самога Буднага.

Тое, што ў Беларусі XVI ст. сталі вельмі папулярнымі кнігі, насычаныя прагрэсіўпымі грамадскімі ідэямі, было абумоўлена гістарычнай рэчаіснасцю, абстаноўкай, што складалася на працягу многіх год. У барацьбе за вызваленне з-пад ярма крыжаносцаў яшчэ ў XV ст. і ад турэцка-татарскага нашэсця ў XVI ст. згуртаваліся патрыятычныя сілы беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў, літоўцаў. Радыкальныя рэлігійныя вучэнні, якія пераходзілі ў вальнадумства, аб'ядналі ў Бсларусі мясцовых мысліцеляў -- змагароў за прагрэс з дзеячамі з Італіі, Францыі, Германіі, якія ўцяклі ад праследаванняў інквізіцыі. У Беларусі поруч ішлі бсларускія, польскія, рускія, нямецкія, італьянскія і іншыя змагары за вызваленне ад царкоўных догматаў, ад прыгнёту феадалаў.

У гэтым асяроддзі нарадзіўся і расквітнеў незвычайны талент Сымона Буднага, які ўдумліва, пранікліва вызначыў адну з галоўных прычын бедстваў, што перажывалі народы Рэчы Паспалітай, і асабліва Беларусі: засілле пануючай каталіцкай царквы, якая пацкоўвала суседнія народы адзін на аднаго, ІІакідаючы ў цемры шырокія масы, асвячала дэспатызм прыгоннікаў, распаўсюджвала рэлігійныя забабоны, праследавала іншадумцаў. Сымон Будны ўсяляў у сваіх сучаснікаў упэўпенасць у тым, што барацьбой супраць царкоўнага дагматызму яны даб'юцца ўдасканалення чалавека і адносін паміж людзьмі.

Будны прыязджае ў Вільню прыблізна ў 1557 ці на пачатку 1558г. па запрашэнню пратэстанцкага суперінтэнданта Мымона Зака. Вільня стала для Буднага местам, дзе ён атрымаў выдатную мажлівасць развіць свой талент педагога, пісьменніка, філосафа і багаслова, дзякуючы існуючаму там асяроддзю. 11 студзеня ён пачаў выкладаць асновы тэалогіі ў Віленскім пратэстанцкім Зборы. Умовы былі вельмі спрыяльныя для развіцця асобы Буднага. З 15 ст. Вільня ператварылася ў найбуйнейшы асяродак культуры ВКЛ. Тут былі спрыяльныя ўмовы для развіцця літаратуры, розных кірункаў мастацтва, навукі асветы. Да 60-х гг.16ст. у сталіцы былі адкрытыя шматлікія праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкія навучальныя ўстановы. Пры двары вялікага князя, мана-стырах, заможных гараджан, дзеячаў культуры існавалі багатыя кнігазборы, што складаліся са старажытных славянскіх рукапісаў, выданняў антычных філосафаў, паэтаў, гісторыкаў і кніг, што выйшлі з-пад пяра пісьменнікаў-гуманістаў.

Будны распачаў сваю дзейнасць, калі рэфармацыйны рух пачынаў вызначаць культурна- рэлігійнае становішча ў ВКЛ. У 50-я і 60-я гг.16ст.многія прадстаўнікі найбуйнейшых шляхецкіх і князеўскіх родаў сталі прыхільнікамі пратэстанцтва, найперш-кальвінізму.

Працуючы ў Вільні, Будны набываў берасцейскія кнігадрукі, уважліва аналізаваў іх і абмяркоўваў іх з паплечнікамі.Будны ў віленскі перыяд заставаўся ў баку ад той дыскусіі, якая разгарэлася ў асяроддзі віленскіх пратэстанцкіх колаў і ў выніку якой адбылося рэзкае размежаванне рэфармацыйнай плыні на кірункі. Падзел адбыўся на глебе розных падыходаў да Тайнае Вячэры: адны сцвярджалі, што хлеб і віно ёсць сапраўдныя цела і кроў, другія - што гэта толькі знакі, алегорыя. Т.ч., у к.50-х гг. 16ст. у Віленскім пратэстанцкім Зборы выразна акрэсліліся дзве тэалагічныя дактрыны: Кальвіна і Лютэра.

Але Будны не спяшаўся з вызначэннем сваёй пазіцыі, не ў яго характары было прымаць на веру чужыя думкі. Бачна, што тут выявілася галоўная рыса Буднага - імкненне адшукаць ісціну, дайсці да сутнасці незалежна ад знешніх абставін. Але пасля працяглых спрэчак прымкнуў да кальвіністаў.

Каля 1560 г. С.Будны з Вільні пераехаў у Клецк, дзе ў кальвінскім мясцовым Зборы працягваў несці слова бога. Усе думкі і пачуцці выказаў С.Будны ў сваёй першай кнізе, што выйшла з Нясвіжскай друкарні 10чэрвеня 1562г.з вялікім загалоўкам "Катіхісіс, то ест Наука стародавная хрістіаньская от Святого Пісма, для простых людей языка руского, в пытаніах і отказах сбрана"."Прысвячэнне" князям Радзівілам, якім адкрываецца "Катэхізіс", падпісалі і М.Кавячынскі і Л.Крышкоўскі. Астатняе пісаў С.Будны.

"Катэхізіс" прывабліваў чытачоў зместам і характарам выкладання матэрыялу, логікай разваг і доказамі, якія пераконвалі.Твор уключаў чатыры асноўныя раздзелы: "Аб дзесяці запаведзях", "Аб веры", "Пра малітву Госпада", "Аб тайнах".Праз тры месяцы выходзіць з Нясвіжскай друкарні новы твор Буднага "Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам". Кніга прысвячалася земскаму падскарбію А.Валовічу, які даваў значную колькасць грошай на будаўніцтва друкарні. Да нашага часу не захавалася ніводнага экзэмпляра "Апраўдання..".

Жывучы ў Клецку, Будны ў 1562-1563гг. паступова пачаў наладжваць кантакты з дзеячамі заходнееўрапейскай Рэфармацыі. Буднага зацікавіла пытанне: адкуль, ад Айца ці Сына, зыходзіць Святы Дух. Гэта падштурхнула яго да напісання твора з адпаведнай назвай "Аб зыходжанні Святога Духа".

З сяр.1563г. напэўна пад уплывам польскіх арыянаў тэалагічныя погляды Буднага змяніліся: ён пачаў вызначаць адзінага Бога, адмовіўшыся ад дагматы Тройцы.

16 кастрычніка 1564г. з Нясвіжскай друкарні выйшлі "Размовы" Ютына ў перакладзе Буднага. У прадмове да кнігі перакладчык яшчэ раз выказаў сваё разуменне Хрыстовай навукі, адмоўнае стаўленне да юдэйскага вучэння. У Буднага ўзнікла грандыёзная задума: зрабіць вычарпальны пераклад Святога Пісання і, нарэшце, выправіць усе хібы ранейшых перакладаў. У гэтай справе Будны разлічваў на дапамогу Радзівіла. Аднак ажыццявіць свой план у Клецку не ўдалося, бо ў 1565г. М.Радзівіл Чорны адышоў у нябыт. Рэфармацыйны рух пазбавіўся сваёй галоўнай апоры. Нясвіжскі гурток распаўся, а жыццёвыя абставіны прымусілі Буднага шукаць новае месца. У 1565(1566)г. Буднага запрасілі ў Холхава міністрам арыянскага Збору. У жыцці пачаўся новы перыяд.

Будны працягнуў сваю працу над пераклдам Бібліі і Святога Пісання. Адлучаўся ён ад гэтай працы хіба толькі на Сіноды. Вынікам хрысталагічных дыскусій падчас Сінодаў

стала з'яўленне каля 1569г. твора "Аб зачацці Сына Божага", які не захаваўся да нашага часу. У 1570г. пасля руплівай працы над перакладам біблейскіх тэкстаў Будны друкуе ў Нясвіжскай друкарні Новы запавет і Апокрыфы. У 1570(1571)г. Будны пераязджае ў Заслаўе на год. У хуткім часе быў надрукаваны і Стары Запавет з "Прадмоваю да Чытача".

Залатой парой у творчасці С.Буднага стаў перыяд з 1573 да 1583г., калі ён жыў у Лоску. Тут Будны знайшоў спрыяльныя ўмовы для плённай працы. Па з'яўленні Новага запавету 1574г. да Буднага прыйшло прызнанне. Аднак з'явіліся прыхільнікі і праціўнікі. Свае хрысталагічныя ідэі Будны выказаў і ў творы "Кароткі доказ таго, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа Богам, як Бог Айцец"(1574г.). На погляды і выказванні праціўнікаў С.Будны не маўчаў. У 1575г. ён падрыхтаваў палемічны трактат "Да аргументаў Сімлера і некаторых іншых аб дзвюх прыродах Хрыста".

15 жніўня 1576г. Будны надрукаваў у Лоску свой галоўны тэалагічны трактат "Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры", які складаўся з двух твораў: "Вызнанне веры" і "Абарона Вызнання веры". Але апошняя не знайшла падтрымкі на Сінодзе. Гэта не спыніла Буднага, бо ён лічыў, што вельмі мала праўдзівых і разумных кніг і гэта падштурхнула да выдання твора.

За кароткі тэрмін пры падтрымцы А.Хамутоўскага піша "Вызнанне аб урадзе і ўрадоўцах" і "Абарону ўрада". Гэтыя творы склалі аснову зборніка "Аб савецкай уладзе", што выйшаў у студзені 1583г. з лоскай друкарні. Сюды ж увайшлі і "Апісанне Іеўскага Сінода 1568г.", "Адказ на Ліст Сеньёра".

2.2. С. Будны і беларускае арыянства

Сярод шматлікіх плыняў рэфармацыйнага руху на Беларусі разгарнулася выключна вострая ідэалагічная палеміка. Асабліва адметнае месца займала так званая арыянская ерась.

Творы Сымона Буднага, выдатнага антытрынітарыя, складаюць значную частку друкаваных выданняў, якія з'явіліся ў другой палове XVI ст. Усе цэрквы, уключаючы арыянскія сіноды, цураліся яго вучэння, клеймавалі аўтара за адступніцтна. I ўсё ж погляды Буднага, нягледзячы на іх своеасаблівасць, разглядаюцца даследчыкамі толькі як адно з адгалінаванняў арыянскай ідэалогіі, расцэньваюцца як водгук на заходнееўрапейскае антытрынітарства або разнавіднасць нямецкага і галандскага анабаптызму.

У апошнія гады цікавасць да поглядаў арыян узрасла. Прычыны таму: у арыянах бачылі першых польскіх сацыялістаў і пацыфістаў; дзейнасць і ўплыў арыян ахапілі шмат краін і атрымалі, такім чынам, міжнародны характар; вялікая сіла ўздеяння арыянскай ідэалогіі, нягледзячы на нешматлікасць яе прыхільнікаў.

У часы С. Буднага ў Беларусі склалася своеасаблівае становішча. Тут сутыкнуліся дзве ідэалогіі: уплыў праваслаўнай Маскоўскай дзяржавы і ваяўнічы каталіцызм, які быў заняты выкараненнем ідэй рэфармацыі. У той час, калі з Усходу пранікалі ў Беларусь загартаваныя ў барацьбе з татарскім ярмом ідэі стварэння адзінай рускай дзяржавы, адгалоскі рэфармацыі, што даносіліся з Захаду, выконвалі двайную ролю: па-першае, яны ўмацоўвалі антыкаталіцкі лагер, па-другое, абуджалі свядомасць гараджан. У сялянстве, якое найбольш глыбока зведала на сабе нацыянальны і класавы прыгнёт, яшчэ толькі збіраліся сілы для масавых выступленняў супраць прыгнятальнікаў.

Узбуджэнне грамадскай думкі пад уплывам сацыяльных супярэчнасцей выклікала рост спачування рэфармацыйнаму руху, з аднаго боку, у асобных свецкіх феадалаў, а з другога -- у дробнапамеснай шляхты і гараджан.

Адной з асаблівасцей гэтага руху, які адрозніваў Беларусь ад заходніх краін, было тое, што на чале яго аказалася непаслядоўная дробнапамесная шляхта. Яна шукала ў рэфармацыі магчымасць выказаць пратэст супраць наступу магнатаў на дробнае землеўладанне. У сваю чаргу, некаторыя магнаты бачылі ў рэфармацыі сродак барацьбы супраць неймаверна сквапных апетытаў вышэйшага каталіцкага духавенства, якое сапернічала з імі ў эксплуатацыі народа.

Жыццё і дзейнасць С. Буднага праходзілі ў Беларусі, якая стагнала пад класавым і нацыянальна-рэлігійным прыгнётам. Гэта, безумоўна, адбілася на поглядах Буднага. Ён супрацоўнічаў з прыхільнікамі Ф. Соцына, прысутнічаў на многіх сінодах арыянскіх братоў, аднак яго погляды шмат у чым не супадалі з ідэямі Ф. Соцына. Гжэгажа Паўла, Пятра Ганэзія, Якуба з Калінаўкі і інш. У поглядах С. Буднага было нямала хістанняў: утапічныя ідэі грамадскай і маёмаснай роўнасці, адмаўленне ад дзяржаўных пасад, евангельская беднасць або крайні пацыфізм не захапілі яго.

С. Будны зыходзячы з умоў рэчаіснасці, адхіляў утапічнае мераванне левых арыян, што сапруднаму хрысціяніну нельга займаць дзяржаўныя пасады і карыстацца ўладай мяча.Ён не патрабаваў як гэта абвяшчалі яны, адмовы ад маёмасці і поўнага разняволення сялян. Нарэшце, Будны апрўдаваў вядзенне справялівых войн у абарону краіны і асуждаў войны захопніцкія.

Вялікай заслугай С. Буднага з'яўляецца тое, што ён дэталёва, крытычна даследваў Евангелле. Гэта расхіствала асновы схаластычных поглядаў сярэдневяковых філосафаў і багасловаў. Э.М. Уілбер пісаў Будны угадаў прыблізна на два стагодзі шмат якія са знаходак сучаснага тэкстуальнага крытызму. Яго крытычныя даследванні Бібліі падцьвердзілі радыкальныя навуковыя погляды, да якіх вучоныя заўсёды імкнуліся.

2.3 С. Будны як філолаг

Будны абараняў родную мову ад засмечвання чужымі, незразумелымі народу словамі.

Вось як Будны спрабаваў паказаць асобу Хрыста, які з'яўляўся для яго ўзорам «дасканаласці чалавека». Сваё разважанне ён абгрунтоўваў па канкрэтным моўным матэрыяле, у дадзеным выпадку на шматзначнасці грэчаскага слова «аго». Гэта слова было выкарыстана евангелістамі ў сказе, які можна разумець дваяка, у залежнасці ад яго значэння. Будны пярэчыў супраць перакладу: «Хрыстос, будучы ў выглядзе бога, не лічыў захопам быць роўным богу».Ён прапанаваў свой пераклад: «Хрыстос, будучы ў выглядзе бога, не прад'яўляў патрабаванняў, каб быць роўным богу», таму што грэчаскае слова «аго»,-- гаварыў Будны,-- не толькі ў латыністаў «arbitro», а ў нас «прытрымліваючыся думкі, паважаю», а часцей нават азначае «патрабую, вяду, ганю». Вельмі цікавае тлумачэнне слова «першародны» (бахор). «Што датычыць гэтага эпітэта, то апостал называе сына боскага першародным не таму, што ён нарадзіўся раней, чым хто-небудзь іншы... Наша слова «першародны», а таксама лацінскае «primogenitus», таксама як грэчаскае «прототокос», гаворыць аб псршым нараджэнні; яўрэйскае імя «бахор» азначае таго сына ў бацькі, які камандуе сваімі братамі і тым самым з'яўляецца галавой незалежна ад таго, нарадзіўся псршым ці не першым». Абапіраючыся на адценне значэння слова «бахор»-- «пажаданы», Будны імкнуўся паказаць, што Хрыстос павінен быў валодаць рысамі звычайнага чалавека, а гэта пі ў якім разе не магло залежаць ад яго першародства.(9; с. 54)..

Будны даказваў, што іменна скажонае тлумачэнне слоў было выкарыстана прыхільнікамі абогатварэння Хрыста ў іх сцвярджэнні аб тым, што Хрыстос сын бога.

С.Будны падышоў вельмі сур'ёзна да перакладу, правяраючы і раздумваючы над кожным словам, каб даць людзям дакладны змест першакрыніц. Будны ў сваіх разважаннях адмяжоўваўся ад абогатварэння Хрыста і адкрыта пярэчыў супраць Хрыста -- сына божага. На яго думку, Хрыстос мог быць толькі рабом, слугой, але ні ў якім разе не сынам бога Тэолагі надавалі словам свяшчэннага пісання звышнатуральныя ўласцівасці. У гэтай сувязі асаблівую цікавасць уяўляе даследаванне Будным пытання аб артыклі. Будны адзначыў, што артыклі ўжываюцца ў грэчаскай мове і ў германскіх мовах, але ў лацінскай і ў славянскіх яны не назіраюцца. У гэтай сувязі ёнтаксамапрыводзіць прыкладыпамылак перакладу.

Будны звяртаўся да разбору значэння шэрага словазлучэнняў. Асабліва звярнуць увагу на разважанні Буднага аб шматзначнасці слоў, тэхніцы перакладу асобных тэрмінаў і сказаў.

Трэба было мець выключныя моўныя здольнасці і падыходзіць удумліва да моўных з'яў, каб

гэтак, як Будны, разбіраць словы, якія ўспрымаюцца многімі, нават адукаванымі людзьмі, па сённяшні дзень некрытычна. Будны разбіраў значэнне і формы вельмі многіх грэчаскіх слоў.

Растлумачваючы асобныя словы, Будны, звяртаўся да гістарычных паралеляў або спасылаўся на звычаі народаў, якія ўжывалі гэты выраз.

Гэта не вялікая, але патрэбная справа з'яўляецца прадметам навукі аб мове, якую Будны называў граматыкай і даў ёй ў 1583 г. належную ацэнку: «Бо адкуль яшчэ можна даведацца, што азначае тое ці іншае слова, калі не з граматыкі? “ Па Буднаму, граматыка вывучае значэнне і ўжыванне слоў у мове. Яшчэ ў 1574 г. Будны даў канкрэтнае азначэнне слова: «Словам завём менавіта тое, што грэкі --«лексис», г. зн. тое, чым што-небудзь называем».(9; с. 68).

Вядома, нездарма Будны спыняўся на перакладзе слова «логос». ён спрабаіваў пахіснуць вучэнне царкоўнікаў аб нейкім міфічным «слове» і паказаць, што спачатку магла быць толькі мова звычайнага настаўніка Хрыста.

Паказаўшы прыроду слова як вынік устойлівых моўных заканамернасцей, Будны не мог не звярнуць увагі на змяненне слоў у часе. Ён цалкам усведамляў моўны рух, абумоўлепы гістарычнымі прычынамі.

Будны не толькі разумеў, што развіццё моў непасрэдна звязана з гісторыяй народаў і з барацьбой розных культур, ён бачыў ўпутраныя змяненні, якія адбываліся ў асобных мовах. Адзначаныя Будным змяненні значэння і гучання слоў у славянскіх мовах у розныя гістарычныя перыяды сведчаць аб выключна глыбокім разуменні працэсаў, якія адбываліся ў мовах з больш блізкай або больш далёкай роднасцю.

Будны адным з першых спыніўся на гісторыі моў, асобных слоў, фанетычных з'яў і заўважыў

роднасць паміж мовамі.

Усе гэтыя прыклады сведчаць аб выключна тонкай назіральнасці Буднага над нормай мовы, якую ён разглядаў не ў адрыве ад гістарычнай рэчаіснасці, а ў цеснай сувязі з тым асяроддзем, у якім дзейнічала гэта норма. Падобныя разважанні аб жыцці мовы патрабавалі глыбокіх ведаў яе слоўнікавага складу, граматычнага ладу і гісторыі.

Будны звяртаў увагу чытача на граматычную форму слоў. У ходзе граматычнага разбору яшчэ паўней разгортваўся яго талент даследчыка ў галіне вывучэння заканамернасцей сістэмы мовы. Ведучы за сабой чытача ў разважанні аб значэнні граматычных форм, ён умела раскрываў, як змяненне слоў упльшае на змест думкі.

Трагічныя падзеі пач.80-хгг.16ст. пазбавілі Буднага душэўнай раўнавагі. Каля 1583г. ён пакінуў Лоск.Куды ён пераехаў-невядома. У перыяд з 1583 па 1593г. Будны нічога не пісаў, але сачыў з за багаслоўскімі дыскусіямі. Апошнія гады правёў у Вішневе. Памёр 13 студзеня 1593г. у доме шляхціца-пратэстанта Лявона Моклака. Бачна, што плям і пытанняў у біяграфіі Буднага шмат, і толькі праз усебаковае вывучэнне гісторыі і культуры 16ст., даследванні старажытных архіваў можна запоўніць прабелы.

2.4 С. Будны як публіцыст і філосаф

Будны адыграў станоўчую ролю ў гісторыі Беларусі, таму што прасунуў далёка наперад разумовае і культурнае развіццё краіны, вылучыў яе на прыкметнае месца ў Еўропе як прытулак для тых, каго праследавала рэакцыя, і рассаднік перадавых ідэй. Дзякуючы намаганням Буднага, падтрымку арыянам, хоць і кароткачасовую, аказалі князь Мікалай Радзівіл Чорны і ў асаблівасці магнаты Кішка, Валовіч, Дарагастайскі. Ў Беларусі ўзніклі шматлікія друкарні (у Нясвіжы, Брэсце, Лоску, Любчы і іншых месцах), школы (Іўе, Слуцк), выйшлі друкаваныя працы, якія садзейнічалі справе асветы.

Адначасова з Будным на барацьбу з рэакцыяй узняліся польскія прыхільнікі вальнадумства і гуманізму, якія жылі ў Беларусі.

Карані вучэння Буднага ідуць глыбока ў беларускую глебу. Плён яго дзейнасці абумоўлены ў якойсьці меры тым, што яна вырасла на праваслаўнай ерасі.

Яшчэ ў дарэвалюцыйнай рускай літаратуры шмат увагі ўдзелена дзейнасці Феадосія Касога, Башкіна, старца Арцёмія і іншых манахаў, што выступалі супраць догмаў праваслаўя. Протаіерэй Пліс лічыў Касога не настаўнікам Буднага, а толькі яго саюзнікам.

Перыяд найбольшых хістанняў у асяроддзі магнатаў--60--70-я гады XVI ст.--адзначаны барацьбой паміж пратэстантызмам і каталіцызмам, з адпаго боку, і праваслаўем і каталіцтвам -- з другога, але рымская царква брала верх.

Будны разгледзеў незадаволенасць знаці і дабіваўся павароту ў яе настроях супраць каталіцызму. Ён не ўзнімаў пытанне аб адмове ад маёмасці, а, наадварот, сцвярджаў, што сапраўдныя хрысціяне абавязаны падпарадкоўвацца ўладзе, што ім дазваляецца займаць дзяржаў-пыя пасады, насіць і карыстацца збройі. Будны дамагаўся таго, каб магнаты акружылі сябе вучонымі. Ён ведаў пра намаганні рускага цара ўзняць культуру і высока цаніў мерапрыемствы Івана Грознага па набыццю кніг,развіццю друкарскай справы. Будны разумеў, якое значэнне для барацьбы з каталіцызмам мела дзейнасць маскоўскіх друкароў і вучоных, якія адраджалі рускую культуру пасля вызвалення ад татарскага ярма, і пісаў аб гэтым ва ўводзінах да Новага запавету.

Будны ставіў перад сабой, аднак, больш важкія мэты, чым прапагандысты праваслаўя. ён імкнуўся пагасіць у вачах народаў арэол святасці над каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі: псраглядзець і адхіліць догматы аб тройцы, боскасці Хрыста, абвясціць верацярплівасць і свабоду думак у рэлігійных спрэчках. Сваю задуму ён стаў ажыццяўляць, зблізіўшыся з маскоўскімі ерэтыкамі і тлумачачы па-новаму святое пісанне.

Будны падкрэсліў, што маскоўскія друкары былі далёкія ад перагляду догмаў праваслаўя. Выступаючы супраць абаронцаў праваслаўя, усё ж галоўную небяспеку Будны бачыў у езуітах, якія спрабавалі пранікнуць на Усход і там усё захапіць.

Праследаванне ерэтычных вучэнняў у Маскоўскай дзяржаве ўзрушыла Буднага; ён зразумеў, што ў барацьбе з каталіцызмам маскоўскі цар -- небяспечны саюзнік і свабодалюбівым беларускім антытрынітарыям давядзецца зрабіць выбар: ці ўліцца ў рады праваслаўнага лагера, магчыма, не адмаўляючыся ад надзеі далучыць праваслаўных да новай веры, абаперціся на сілу Маскоўскай дзяржавы, ці весці наступленне на папскую рэакцыю сумесна з польскімі і маскоўскімі перадавымі мысліцелямі. Будны выбраў другі шлях, але не змог дабіцца адзінства ні дзеянняў, ні поглядаў з мяркуемымі аднадумцамі.

Будны, як і яго настаўнік Касы, таксама неаднаразова падкрэсліваў, што прадпісанні аб прыёме ежы, аб пастах і іншых знешніх рэлігійных абрадах не патрзбны, таму што хрысціянская вера патрабуе духоўнай, а не плоцкай ежы.

Будны ў «Катэхізісе» адмовіўся ад веры ў святых і памёршых.

Рззкія выкрыванні Касым праваслаўнай царквы не знайшлі водгуку ў Буднага: тое, што ў межах Маскоўскай дзяржавы было неабходна, аказалася ва ўмовах Беларусі не толькі не карысным, але нават шкодным. Будны ўсхваляў звычайны чалавечы розум, замест духоўнага розуму, які ўсхваляў Касы.

У процілегласць Буднаму Касы быў заўзятым праціўнікам свецкан улады. Рэалізм Буднага ўзмацнеў у барацьбе з ерэтычнымі вучэннямі, якія ўзніклі на Усходзе.

Буднаму патрэбны былі рэальныя саюзнікі і сярод праваслаўнага духавенства, і нават ся-род магнатаў, калі яны гатовы выступіць супраць езуітызму. ён ускладаў на свецкую ўладу абавязак выкараняць ідалапаклонства, разумеючы пад ім царкоўную службу ўсіх пануючых веравызнанняў:

С.Будны вырашаў таксама вельмі адказную задачу умацаванне сувязі з польскімі прагрэсіўнымі мысліцеля.

3 гэтай мэтай ён сумесна з Кіпрыянам Базылікам і Лаўрэнціем Крышкоўскім узяўся за пераклад лепшых твораў і ў першую чаргу прац А. Ф.-Маджэўскага.

Будны імкнуўся прыцягнуць беларускую знаць да справы адукацыі народа. ён уславіў у вершах заслугі Мікалая Дарагастайскага (Монвіда), які даў сродкі на пераклад з лацінскай мовы і выданне твора Маджэўскага «Аб выпраўленні Рэчы Паспалітай».

У прадмове да гэтага перакладу Будны пісаў, што Монвід зрабіў добрую справу: пераклаў твор Манджэўскага, за што будучыя пакаленні абавязаны яму.

Як вядома, у Лоску ў 1576 г. былі выдадзены чатыры часткі кнігі «Аб выпраўленні Рэчы Паспалітай», г. зн. усе, апрача часткі «Аб царкве». Няма нічога дзіўнага ў тым, што акружэнне Буднага, яго аднадумцы, не пажадалі папулярызаваць рэлігійныя погляды Маджэўскага, паколькі ён вагаўся ў канчатковым адыходзе ад догматаў рымскай царквы.

Прадмова Буднага насычана захапляючымі водгукамі многіх мысліцеляў аб гэтым творы. Будны адзначыў заслугі перакладчыкаў кнігі Маджэўскага на іншыя мовы.і выказваў сваё незадавальненне тым, што рэакцыйныя сілы перашкаджаюць распаўсюджванню найбольш каштоўных твораў. Недаступнасць лацінскай мовы для шырокага кола чытачоў была меншай перашкодай для пранікнення прагрэсіўных ідэй, чым адкрытая варожасць з боку рэакцыі. 3 выказванняў Буднага вынікае, што зла-маць змову маўчання вакол новых і патрэбных праблем, узнятых у працы Маджэўскага, было цяжэй, чым перакласці яго твор на даступную большасці чытачоў мову.

На навуковай юбілейнай сесіі Польскай акадэміі навук у 1953 г. былі выказаны меркаванні аб прычынах, якія схілілі Буднага садзейнічаць выданню гэтай кнігі. Гэта было быццам пачуццё нацыянальнай годнасці. Нацыянальная годнасць нібыта патрабавала, каб, падобна інпшм краінам, і ў Рэчы Паспалітай з'явіўся пераклад такога значнага твора. На самай справе Будны клапаціўся пра тое, каб пазбавіць каталіцкую царкву магчымасці спекуляваць зместам гэтых кніг, карыстаючыся незразумеласцю латыні, утойваць іх ад шырокай грамадскасці.

С. Будны лічыў патрэбным падкрэсліць, што твор Маджэўекага ўразіў вучоных навізной ідэй. Для падмацавання сваіх вывадаў і проціпастаўлення Маджэўскага прыхільнікам пануючых парадкаў С. Будны з горыччу адзначыў, што так заўсёды ў няўдзячным свеце зычайна адбываецца, што ніякі прарок не любімы ў сябе на радзіме.

«Катихисісъ то ест наука стародавная хрістіаньская от светого писма для простых людей языка руского в пытаніахь и отказехъ собрана», выдадзены ў 1562 г. у Нясвіжы і падрыхтаваны аўтарскім калектывам у складзе Сымона Буднага, Лаўрэнція Крышкоўскага і Мацвея Кавячынскага, з'яўляецца адным з ранніх помнікаў айчыннага пратэстанцкага рэлігійна-маральнага вучэння.

Асноўная рэлігійная ідэя Нясвіжскага «Катэхізіса»: апраўданне, г. зн. выратаванне, райскае жыццё, чалавек атрымлівае галоўным чынам праз асабістую веру, а не праз царкву. У творы абгрунтоўваецца не толькі ідэя рэлігійна-маральнага, але і грамадскага аднаўлення шляхам звароту да нацыянальнай культурна-гістарычнай традыцыі, роднай мовы. Ставячы перад князямі Радзівіламі задачу рэлігійна-маральнага, духоўна-культурнага, нацыянальнага аднаўлення, аўтары Нясвіжскага «Катэхізіса» апелююць не толькі да рэлігійнай свядомасці, але да іх грамадзянскіх пачуццяў, ідэі агульнага дабра, як гэта ў свой час рабіў Францыск Скарына.

У прадмове «К всем благоверным хрыстіаном языка руского» аўтары канкрэтызуюць пратэстанцкую рэлігійна-маральную ідэю. Галоўнае, што неабходна для выратавання - гэта вера. Аднак не проста вера, вера свядомая, шчырая, вера перакананне. Аднак у справу ўмяшаўся д'ябал.

Аўтары Нясвіжскага «Катэхізіса» пішуць пра скрыўленне, на іх думку, сапраўднага сэнсу хрысціянства ў каталіцтве і праваслаў'і, падмене свядомай і шчырай веры верай фармальнай, паказной, заснаванай на знешнім праяўленні рэлігійнай набожнасці, а не сапраўдным, шчырым, глыбокім рэлігійна-маральным пачуцці. Гэта асноўная, галоўная пратэстанцкая ідэя, якая з'яўлялася стрыжнем не толькі новай рэлігійнасці, але і новай маральнасці, дзе вырашальным матывам духоўнай дзейнасці чалавека выступае яго свядомая, шчырая, сумленная вера ў Бога.

На думку аўтараў пратэстанцкага «Катэхізіса», сучасныя ім каталіцкія і праваслаўныя святары сами мала ведаюць. Будны і яго сааўтары, як праз больш чым паўстагоддзе Сматрыцкі, Пацей, негатыўна характарызуюць маральны і нтэлектуальны ўзровень прадстаўнікоў пануючай царквы.

Стаўка робіцца на індывідуальную, асобасную рэлігійную, маральную і интэлектуальную актыўнасць чалавека. Кожны веруючы павінен сам спасцігнуць сутнасць Боскага слова і вучыць яму сваіх дзетак. Беларускі «Катэхізіс» арыентаваны персаналісцкі. Вера вызначае рэлігійнасць чалавека, а стрыжнем веры з'яўляецца не дагматыка, не культ, а этыка, маральныя запаведзі, якія змяшчаюцца ў Боскім Адкрыцці, Евангеллі. На першае месца аўтары Нясвіжскага «Катэхізіса» ставяць этыку. Яны лічаць, што запаведзі Божыя прадугледжваюць два фундаментальныя абавязкі чалавека: 1) абавязкі перад Богам 2) абавязкі перад чалавекам.

Разглядаючы абавязак перад Богам, беларускія мысліцелі фіксуюць факты адыходу ад яго ў грамадстве. Перш за ўсё гэта рэлігійная абыякавасць, перавага матэрыяльных інтарэсаў над духоўна-маральнымі.

Заслугоўвае ўвагі рашэнне аўтарамі Нясвіжскага «Катэхізіса» пытання аб пакаранні за амаральныя ўчынкі. Пакаранне, лічаць яны, павінна зыходзіць ад Бога, а не ад царквы. У гэтым выказванні змяшчаецца, па-першае ідэя прававой дзяржавы, па-другое - ідэя непадкантрольнасці чалавечых перакананняў.

Крытыкуючы праваслаўе і каталіцтва, стваральнікі Нясвіжскага «Катэхізіса» рашуча асуджаюць усякую спробу разбўрэння хрысціянскай рэлігіі як такой. Аўтары станоўча рашаюць праблему пераемнасці этыкі Старога і Новага запаветаў.

Будны і яго сааўтары закранаюць вельмі актуальнае ў тагачасным і прававым сэнсе пытанне прысягі. Прысягаючы, чалавек павінен абапірацца на сваё сумленне. Сумленнасць жа залежыць ал непасрэднага кантакту чалавека з Богам. Чалавек нясе індывідуальную маральную адказнасць за ісціннасць, праўдзівасць прысягі. Як вядома, менавіта ў пратэстанцкай «рэлігійна-маральнай лабараторыі» была вырашчана тая вернасць слову, абавязацельству, дагавору, кантракту, дзе-лавому абяцанню, што характарызуе сучасны цывілізава-ны прадпрымальніцкі свет. Менавіта такую мараль імкнуліся выхоўваць у сваёй паствы нясвіжскія рэфарматары, якія асвячалі слова, дагавор, прысягу, дзелавы кантракт аўтарытэтам Бога і толькі Бога.

У «Катэхізісе» закранаецца і рашаецца праблема супярэчнасці паміж мараллю і правам. Ці дапушчальна для чалавека, грамадзяніна не выканаць загад, парушыць прысягу, уступіць у канфлікт з юрыдычным законам, калі гэтыя загад, прысяга, юрыдычны закон супярэчаць Слову Божаму, запаведзям Хрыста, закону маральнаму? Будны і яго аднадумцы адказваюць на гэта пытанне адназначна: нельга.

Такім чынам, праблему выбару паміж законам юрыдычным і законам маральным нясвіжскія рэфарматары рашаюць на карысць апошняга. Перавагу Будны і яго аднадумцы аддаюць маральнаму закону.

Нясвіжскія катэхізісты істотна дыскрэдытавалі інстытут манаства, які яны, насуперак пануючай царкве, трактавалі як просты спосаб атрымаць свабодны час для добрых спраў, дзейнасці на карысць людзям, але не як ідэальны спосаб жыцця, які дае магчымасць заслужыць вечнае выратаванне. Манаства не разглядаецца як сродак дасягнення «неба». Тым самым рэлігійнае жыццё ў адпаведнасці з пратэстанцкай устаноўкай ураўноўвалася з жыццём свецкім, мірскім. Свецкая, мірская грамадска-карысная дзейнасць абвяшчаецца не менш карыснай і богаўгоднай, чым жыццё рэлігійнае. Тым самым беларускія мысліцелі ўраўноўвалі ў правах рэлігійна-царкоўную і свецкую дзейнасць. Менавіта ў гэтым заключалася адна з перадумоў станаўлення раннебуржуазнага складу жыцця і звязанага з ім новага светапогляду.

Маральныя нормы Нясвіжскага «Катэхізіса»у сваёй падставе мелі пазітыўнае значэнне. Яны апелявалі да духоўнага пачатку чалавека, вымушалі яго думаць пра вечнае, адхілялі яго ад п'янства, разгулу, паглыблення ў матэрыяльна-бытавую мітусню. Маральныя патрабаванні Нясвіжскага «Катэхізіса» арыентавалі дзейнасць чалавека на бескарыслівую дабрачыннасць, паляпшэнне становішча і абарону праў сялян, бедных гараджан і інш.

Этыка нясвіжскіх рэфарматараў у пэўнай ступені мае патэрналісцкі характар. Аўтары Нясвіжскага «Катэхізіса» набліжаліся да сучаснага ўяўлення пра грамадства, падставай якога з'яўляецца сям'я, прадпрымальніцтва, або праца, адукацыя. выхаванне, права, выканаўчая і судовая ўлада, духоўная культура. Без такога духоўнага комплексу, мяркуюць Будны і яго аднадумцы, немагчыма грамадскае жыццё наогул.

Даволі радыкальна рашаюць нясвіжскія філосафы праблему сацыяльнай несправядлівасці. Апошнюю яны трактуюць як зло, але яшчэ большым злом яны лічаць сацыяльны хаос і прававы нігілізм. Нават несправядлівая ўлада лепш, чым безуладцзе, якое з'яўляецца самым вялікім грамадскім няшчасцем. Абгрунтоўваючы дадзеную кан-цэпцыю, нясвіжскія рэфарматары спасылаюцца на Біблію. Яны перш за ўсё імкнуліся абараніць сам прынцып улады і законапаслухмянасці, зусім рэалістычна лічылі, што не можа быць улады, закону, суда ідэальных і абсалютна справядлівых.

Падсумоўваючы этычны змест Нясвіжскага «Катэхізіса», трэба адзначыць, што ў ім сцвярджаўся чалавек як маральна свабодная істота, якая нясе індывідуальную адказнасць за свае ўчынкі, кіруецца ў сваім жыцці як грамадскім абавязкам, так і сумленнем, прычым апошняе адыгрывае вырашальную ролю ў яго выбары. У гэтым творы зафіксавана пачатковая стадыя станаўлення новай асобы, здольнай гуляць не толькі па існуючых у грамадстве правілах, жыць у адпаведнасці з патрабаваннямі соцыума, але і супрацьстаяць традыцыі, насіллю, змагацца за свае маральныя прынцыпы і ідэалы. Менавіта пратэстанцкая этыка, у прыватнасці этыка Беларусі, сцвярджала гэты новы тып асобы, асобы эпохі свабоднага прадпрымальніцтва, прававой дзяржавы, парламентскай дэмакратыі.

У пісьме да швейцарскага тэолага Булінгера ад 18 красавіка 1563 г. Будны ўпершыню ўзяў пад сумненне догмат пра боскасць Хрыста і святой тройцы.

Будны не разумеў:калі субстанцыя і прырода бацькі і сына адна і тая ж (гэта значыць сын падобна бацьку з'яўляецца богам), то якім чынам святы дух зыходзіць з бацькі і не зыходзіць з сына».

Напэўна, адну частку сваёй кнігі «Аб апраўданніі...» Будны прысвяціў даследаванню пытання пра грахоўнасць чалавека ў святле хрысціянскіх догматаў. Гэта яму спатрэбілася для таго, каб адвергнуць асноўную догму -аб боскасці Хрыста. Новым матывам, які яшчэ не сустракаўся ў іншых яго творах, было сцвярджэнне, што Хрысту не было чаго выкупляць, паколькі Адам у раі і яго нашчадкі не саграшылі. Для доказу Буднаму было неаб-ходна выкрыць хлусню айцоў царквы і апосталаў.

У другой частцы сваёй кнігі «Аб апраўданні...» Будны, мяркуючы па словах Арцёмія, ставіў пытанне аб адзінасутнай тройцы. ён разбураў вучэнне аб богу-айцу, сыне і святым духу. Будны аддзяліў сына і святога духа ад бажаства.

У час напісання кнігі «Аб апраўданні...»

Будны адхіліўся ад вучэння Лютэра і Кальвіна. Будны выказаў думку аб удзеле «жаночага семя» ў нараджэнні Хрыста, маючы на ўвазе натуралнае нараджэнне Хрыста. Старац Арцёмій пярэчыў, спасылаючыся на святое пісанне.

Ужо ў 60-я гады Будны ўсумніўся ў міфе пра бязгрэшнае зачацце, назваўшы Хрыста простым чалавекам, прыраўняў простага чалавека да бажаства.

Сваю кнігу Будны пачынаў са «Звароту» да беларускага феадала Яўстафія Валовіча, і Арцёмій лічыў неабходным папярэдзіць яго аб небяспецы і шкодзе ідэй Буднага для хрысціянскай рэлігіі. Будны гаварыў у сваім «Звароце»пра чалавечае паходжанне Хрыста, агульнасць яго лёсу з усім чалавечым родам.

Задума Буднага: імкнуўся стварыць на тэрыторыі Беларусі ачаг прагрэсіўнай думкі і далучыць да яго мясцовых магнатаў, якія былі напалоханы засіллем каталіцызму і лічылі сябе прыхільнікамі развіцця культуры. Паміж двума мысліцелямі ўзнікла на гэтай падставе разыходжанне: у той час як Арцёмій клапаціўся аб чысціні і ўзвышанасці хрысціянскай веры, Будны бачыў у невуцтве народных мас галоўную перашкоду да перагляду дагматычных царкоўных вучэнняў. Будны адмовіўся ад веры і прымкнуў да вучоных, якія ставілі веды вышэй за веру.

Як бачым, Будны змог даходліва выкласці свае перакананні аб перавазе ведаў над верай і абараніць навуковы падыход да даследавання міфаў святога пісання.

Рознагалоссі паміж абодвума мысліцелямі адбіліся і ў пытанні аб кульце абразоў. Арцёмію былі недаступны патрабаванні Буднага «знішчыць ідалы». Ен успрымаў царкоўныя абразы толькі як адлюстраванне таго, што апісана ў свяшчэнных кнігах, і імкнуўся апраўдаць карыстанне імі як вобразным, даходлівым спосабам азнаямлення са зместам святога пісання. Будны даў правільную ацэнку ролі культу абразоў, бачачы ў іх дапамогу не толькі духоўнай, але і палітычнай уладзе, пануючай царкве. Разам з тым ён разумеў, што культ абразоў умацоўвае закаранелыя забабоны. Будны ўказваў, што абразы ў хрысціянскай царкве, па-добна да язычаскіх, «маюць вусны і не гавораць».

У закліку Буднага знішчыць ідалы быў чуваць адгалосак яго поглядаў на літургію. У Буднага быў такі намер: выкрыць карысталюбства духавенства і супрацьпаставіць яму сапраўдных настаўнікаў. для Буднага ж асноўным было выкрыццё тых, хто выкарыстаў веру простых людзей для асабістага ўзбагачэння, хто асабістыя інтарэсы ставіў вышзй за абавязкі.

У «Катэхізісе» і «Аб апраўданні...», а таксама вусных спрэчках з праціўнікамі Будны імкнуўся перацягнуць на свой бок праваслаўных дзеячаў.

Спрэчка Буднага з Арцёміем атрымала адлюстраванне ва ўпамянутым пісьме да Булінгера. Тут, з аднаго боку, гаварылася аб разыходжанні ў поглядах на рэлі-гійныя догмы, а з другога -- высвятляліся адносіны да праваслаўнай большасці ў Беларусі. Будны заявіў Булінгеру, што вывады рэфарматараў пра бога-айца, сына і святога духа не пераконваюць беларусаў.

Рэальныя цяжкасці прымусілі Буднага глыбей унікнуць у догматы пануючых цэркваў і ў адносіны асобных саслоўяў да рэлігіі. Ен разумеў, што антытрынітарскія ідэі італьянскіх прышэльцаў мала азнаёмленых з мясцовымі ўмовамі, а таксама спрэчкі, распачатыя імі з кальвіністамі, маглі прынесці толькі забаву панам. Лютэранскія і кальвінісцкія павевы з Германіі, Швейцарыі, Нідэрландаў садзейнічалі інтарэсам магнатаў, якія былі сквапнымі на багацце і ўладу каталіцкай царквы.

3 пісьма Буднага да Булінгера відаць, што яго погляды складваліся пад уплывам палемікі з праваслаўным духавенствам, і гэтыя абставіны тлумачаць прычыны павароту думкі ў бок пераацэнкі сваіх ранейшых перакананняў.

Спрэчка аб матэрыяльным і духоўным разгарэлася не выпадкова. Сімлер, абараняючы догматы хрысціянскай веры, спрабаваў даказаць, што Хрыстос з'яўляецца спрадвечным богам; Будны, абвяргаючы боскасць Хрыста, ставіў перад сабой мэту даказаць, што Хрыстос быў простым чалавекам.

Значыць, на думку Буднага, Хрыста не было да яго нараджэння і не стала з яго смерцю,-- вечнасць духа, такім чынам, выключаецца. Але вечнасць духа Хрыста злучаецца з вечнасцю святога духа. Будны, аднак, адхіляе і гэту догму. У «Каментарыях да Новага запавету», у кнізе «Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры» відаць непаслядоўнасць Буднага у пытанні аб зачацці Хрыста: лічачы Хрыста простым чалавекам, народжаным ад звычайнай жанчыны і мужчыны, ён усюды падкрэслівае садзейнічанне святога духа. Растлумачыць разуменне Будным ролі святога духа немагчыма толькі на падставе твораў, якія захаваліся. 3 іх робіцца звычайны вывад аб абмежаванасці Буднага; але калі прыслухацца да трывожнага голасу яго праціўнікаў, то стане зразумела, што меў на ўвазе Будны, калі разам з бацькам і маці прыпісваў садзейнічанне ў нараджэнні Хрыста святому духу.

Будны атаясамлівае «святы дух» з мужчынскім семем таксама, як да яго Сервет шукаў дух у крыві. Семя і кроў расцэньваліся, відаць, Серветам і Будным як вечная жыццёвая аснова, што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста

3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў боскасць Хрыста. Будны, уключаючы Хрыста ў лік іншых багоў, якіх прыдумалі людзі, не ператвараў Хрыста ў бога, а, наадварот, развенчваў і іншых багоў, як і Хрыста. Ён не збіраўся даказваць, што раннехрысціянская царква веры-ла ў простага чалавека, як у бога. Менавіта Будны абагатвараў простага чалавека, што мара аб дабрабыце людзей не залежыць ад Хрыста-бога, а залежыць ад чалавека, прыраўненага да Хрыста -- дасканалага чалавека. Будны патрабуе захавання лагічнай паслядоўнасці ў евангельскіх выказваннях. Будны неаднаразова адзначаў у сваёй кнізе, што ў асобных раздзелах пісання няма верагоднасці.

С.Будны аддае перавагу лацінскім тэкстам Евангелля перад грэчаскімі, хоць гэтыя апошнія больш старадаўнія і лаціняне іх перанялі ў грэкаў. Што ж да выступлення Буднага супраць догмы аб боскасці Хрыста, то спачатку Будны даў агульную характарыстыку прызначэння чалавека, лічачы, што чалавек па прыродзе добры, чалавек- бог, таму што дабрадзейны. Будны перакананы, што гэтак, як просты чалавек Адам быў падобны да бога, любы просты чалавек можа быць падобны да бога, г. зн. чалавек добры, справядлівы і вялікі, як бог.

Шырыня поглядаў Буднага заклюачалася ў тым, што ён не спыняўся перад атаясамліваннем чалавека з богам. Чалавек, які валодае якасцямі бога, інакш гаворачы, розумам, сілай, дабратой, справядлівасцю, станавіўся ідэалам для тых, хто ішоў за Будным. Пануючыя цэрквы, уключаючы рэфарматарскую, прыніжалі чалавека, рабілі яго забаўкай у руках бога. Будны ж мацаваў веру ў чалавека, у яго будучыню. Такім чынам, перад намі дзве канцэпцыі: Будны дабі-ваецца нябеснага жыцця для людзей на зямлі, Сімлер жа ўсімі сіламі спрабуе даказаць бяссілле смертных перад тварам бажаства. Паводле Буднага, вучэнне Хрыста трэба разумець так, каб людзі маглі дасягнуць боскага жыцця.

Погляды Буднага сустрэлі неразуменне, пагарду з боку абаронцаў дагматыкі. На яго абрушыліся не толькі католікі, але і прыхільнікі рэфармацыі, падобныя да Сімлера. Нягледзячы на скажэнне поглядаў Буднага, на магчымае пераблытванне цытат з яго твораў, крытыка Сімлера ў нейкай меры дае падставу думать, што мелі месца перакананні папярэднікаў навуковага атэізму ў Беларусі, якія фарміраваліся і мацнелі ў барацьбе з каталіцкай рэакцыяй.

Больш познія свае буйныя працы --«Каментарыі...» і «Аб асноўных артыкулах...»-- ён прысвяціў вывучэнню супярэчнасцей паміж розумам і догматамі хрысціянскай рэлігіі.

На працягу больш дваццаці гадоў шматграннай выдавецкай і палемічнай дзейнасці, пачынаючы з выхаду ў свет «Катэхізіса» ў 1562 г., Будны прыбягаў да разнастайных прыёмаў крытыкі рэлігіі. У першай частцы «Катэхізіса» гэта была спроба выкрыць абраднасць і духавенства. У «Каментарыях...» (1574) рязгорнуты тэксталагічны і гісторыка-філалагічны аналізы. У творах «Аб асноўных артыкулах...» (1576) і «Аб уладзе мяча» (1583К апрача таго, ёсць сацыялагічныя даследаванні. Сваёй крытыкай рэлігіі Будны ўнёс значны ўклад у навуку: ён адхіляў метафізічны метад, г. зн. абмяжоўваўся вывучэннем фактаў, не ствараючы тэорый і аспрэчваючы тыя з іх, якія высоўваліся на падставе недастатковага фактычнага матэрыялу. Ужо ў XVI ст. Сымон Будны даказваў, што святы дух -пазбаўлены боскасці дух зводзіцца да ўласцівасці матэрыі, якая ў пзўных умовах зараджае жыццё, а душа -- гэта рух крыві ў арганізме; спыненне гэтага руху і ёсць непазбежная смерць.Да высновы, што душа ёсць не што іншае, як толькі жыццё чалавека або яго цела, Будны прыйшоў у адным з найбольш яркіх сваіх твораў «Аб асноўных артыкулах...», выдадзеным у Лоску ў 1576 г. У творы больш як 150 доказаў супраць тройцы, вечнасці і боскасці Хрыста.

Даказваючы лжывасць міфаў аб Хрысце, Будны звяртаўся да філалагічнага аналізу месцаў «святога пісання». Па Буднаму, зачацце ў лоне дзевы Марыі адбылося натуральным шляхам без фізічнага ўздзеяння святога духа. Будны падкрэсліваў, што не трэба даслоўна ўспрымаць сціхі пісання. Будны быў паслядоўным. Карыстаючыся філалагічнымі метадамі, ён звярнуўся да ідэй гуманізму і рацыяналізму ў імя ўдасканальвання чалавецтва. Мэта Буднага -- не пакаянне перад богам і не пазнанне боскай міласэрнасці і гневу -- тое, што адасабляе паняцце чалавечага і боскага,-- а выхаванне ў людзей сапраўды чалавечых рысаў. Будны аддаў належнае заслугам усіх, хто выступаў у абарону свабоднага палёту чалавечай думкі. Працы Буднага ацэнены па заслугах, але царква, вымушаная прымірыцца з дасягненнямі даследчыкаў прыроды, не да-равала тым, хто адважыўся параўнаць чалавека з богам. Будны ж адхіліў пакланенне Хрысту, навукова даказаўшы неабгрунтаванасць догмаў пра яго боскасць.

У 1932 г. у Варшаве быў перавыдадзены адзін з лепшых твораў на сацыяльна-палітычную тэму, якія з'явіліся ў XVI ст., «Аб уладзе мяча». Гэта кніга ўпершыню выйшла з друку ў Лоску ў 1583 г. і з таго часу пакрылася пылам забыцця, гэтак як і іншыя творы яе аўтара Сымона Буднага, забароненыя і знішчаныя царкоўнай цэнзурай. У цяперашні час і новае выданне «Аб уладзе мяча» стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Будны, як паслядоўны рэаліст, не мог марыць ні пра нябесны, ні пра зямны рай, а спрабаваў знайсці канкрэтныя шляхі пераўтварэння грамадскіх адносін. Будны не толькі адхіліў догмы каталіцызму, але і не прызнаваў рэлігійнага шляху паляпшэння зямнога жыцця, прынятага рэфарматарамі тыпу Лютэра, Кальвіна.

У кнізе «Аб уладзе мяча» Будны выйшаў за межы тэалогіі рэфарматараў і містыцызму перахрышчэнцаў. Ён бачыў, што паражэнне паўстанняў сялян у шэрагу краін Еўропы пахіснула веру многіх не толькі ў магчымасць анаўлення народа-ўладдзя, а наогул у якія-небудзь ці ў грамадскіх адносінах. Разам з тым містычныя погляды, якія распаўсюдзіліся сярод левых рэфарматараў, падрывалі давер да інстытута свецкай улады наогул і, такім чынам, не столькі наносілі шкоду феадалам, колькі падрывалі асновы ўсялякага арганізаванага адпору феадальнаму насіллю.


Подобные документы

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.

    реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.

    реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009

  • Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.

    реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011

  • Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.

    курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016

  • Этапы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы грамадзянскай воны 1917-1920 гг. Ўклад у развіццё культуры прадстаўнікоў літаратуры. Аналіз найбольш выбітных твораў таго часу. Актывізацыя нацыянальна-культурнага руху, грамадска-палітычны выдання.

    курсовая работа [41,9 K], добавлен 20.03.2013

  • Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.

    курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010

  • Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.

    курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.