Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага
Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.
Рубрика | Литература |
Вид | курсовая работа |
Язык | белорусский |
Дата добавления | 04.03.2010 |
Размер файла | 86,2 K |
Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже
Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.
У пачатку сваёй кнігі «Аб уладзе мяча» Будны спаслаўся на звесткіаб сялянскай вайне ў Германіі і аб Мюнстэрскай камуне. Будны з неадабрэннем характарызуе гэтыя падзеі.
Будучы крайнім праціўнікам каталіцызму, Будны глыбока спачуваў мюнстэрскім анабаптыстам, іх рашучай варожасці да каталіцкага духавенства. Ен вітаў іх абвяшчэнне, што ўсе абавязаны працаваць, паколькі сам гэтага дабіваўся ў сваіх творах. Захаванне ў Мюнстэры права за гаспадарамі карыстацца працай слуг і нават паднявольнай працай не выклікала ў Буднага пярэчан-няў, як і допуск князёў у рады анабаптыстау. Ен не адхіляў прымянння ўзброенай сілы для дасягнення справядлівай улады і абароны яе. Атрыбуты ўлады, на думку Буднага, не змяніліся з пераходам яе ў рукі анабаптыстаў: кожная ўлада застаецца уладай. Кожная ўлада, начальства, пасады ёсць ад бога, няхай гэта ўлада добрая або дрэнная.
Будны выкрываў анабаптыстаў, іх заклікі да вынішчэння людзей іншай веры, змоўніцкія і авантурыстычныя тэндэнцыі, якія чаргаваліся з перыядамі пакорлівасці і тактыкай чакання, лічыў, што справядлівы лад не можа быць доляй толькі абраных.
Распрацоўваючы пытанне аб уладзе, Будны знайшоў патрэбным выдаць твор «Аб свецкай уладзе». Палеолаг рэзка крытыкаваў праведных хрысціян, якія адмаўляюцца насіць зброю і ў той жа час без пярэчанняў плоцяць падаткі на ваенныя расходы і прызнаюць наёмных салдат. А Будны рэалістычна глядзеў на няўдалыя спробы абагульнення маёмасці, устанаўлення евангельскай роўна-сці. Разам з тым ён лічыў неабходным напомніць, што народ зрабіў спробу прыйсці да ўлады, але рашуча выступіў супраць анархічных тэндэнцый. На думку Буднага, прычынай паражэнняў паўстанняў было невуцтва і гэтая думка на той час поўнасцю апраўдалася. Хочацца адзначыць, што гэтае палажэнне і зараз мае пэўнае значэнне, калі не актуальнае пад час разгляду нашай гісторыі Беларусі. Колькі прыкладаў мы ведаем, калі невуцтва перашкаджала народу шлях да лепшага будучага. Будны імкнуўся пашырыць кола праціўнікаў каталіцызму, а польскія браты звузілі рады сваіх прыхільнікаў да мізэрнай кучкі членаў секты.
Ва ўмовах Беларусі Будны выступаў за захаванне інстытута ўлады. Адносіны Буднага да пытання аб уладзе былі абумоўлены становішчам, якое склалася на Беларусі к канцу XVI ст., а таксама яго філасофскімі поглядамі на сутнасць дзяржавы і права. Аб'яднанне ўсіх саслоўяў у барацьбе супраць наступлення каталіцкай рэакцыі патрабавала своеасаблівай тактыкі ў адносінах да мясцовых феадалаў, дробнапамеснай шляхты і мяшчан. Будны, не адмаўляючы таго, што людзі роўныя па паходжанню, паставіў пад сумненне магчымасць пераадолення цяжкасцей у барацьбе пры дапамозе пропаведзі евангельскай роўнасці. Побач з надзеяй на поспех аб'яднаных намаганняў усяго народа ў справе адпору езуітам непахіснасць яго поглядаў на сутнасць улады каранілася ў яго розуме.
Падрабязна спыніўшыся на пытанні аб дзяржаўнай уладзе, Будны, падобна да іншых гуманістаў, даследаваў паняцці аб уладзе, якія тады ўстанавіліся, і даваў узор справядлівага ўладара. Застаючыся, такім чынам, у рамках феадалізму, ен спрабаваў даказаць, што ўлада заклікана стаяць на абароне натуральнага права чалавека на жыццё і што каралі і князі, гетманы і сот-нікі і іншыя службовыя асобы прыгоннай іерархічнай лесвіцы -- гэта слугі народа.
Разам з тым Будны добра разумеў, з якімі цяжкасцямі звязана перабудова феадальнай дзяржаўнасці.
Будны даказваў, што не прызнаваць інстытут свецкай улады раўназначна адмове ад змянення яе. Пры гэтым ён спасылаўся на Евангелле: «Аддай кесару кесарава». Памылкова было б аднак, разумець яго агульныя заклікі да падпарадкавання ўладзе як прызнанне сапраўды пануючых манархаў.
Будны супаставіў хрысціянскіх каралёў феадальнага свету з язычнікамі і паказаў, якія рысы прыгоннага ўладара ненавісныя народу. Ён лічыў, што чыноўнік павінен быць добрым і справядлівым, як і яго падначаленыя.
Думка Буднага пра абавязкі караля не арыгінальная. Аўтар кнігі «Аб уладзе мяча» зрабіў за-мах на ідэалагічную аснову існуючага ладу -- на рымскую царкву, абвінаваціўшы менавіта яе ў тыраніі і падмане народа.
Такім чынам, Будны, паказваў, абаронцам чыіх інтарэсаў з'яўляецца царква. Адначасова ён праліу святло на скажонае разуменне царквою інстытута свецкай улады; менавіта царква стала апорай феадальнай тыраніі. Замест таго, каб быць слугамі народа, каралі разбэшчаны ўладалюбствам і карысталюбствам духавенства.
С Будны лічыў, што пытанне пра свецкую ўладу можа быць вырашана толькі грамадствам, але не рымскім прастолам, не якой іншай царквой. Дзяржава не павінна быць залежнай ад царквы.Супярэчнасці ў сацыяльных поглядах С.Буднага, які абараняў каралеўскую ўладу і патрабаваў ад яе справядлівасці, былі абумоўлены становішчам і барацьбой думак, што было характэрна для 14 ст., а таксама ваганнямі самога аўтара.Гэта адбілася ў своеасаблівай літаратурна-палемічнай форме яго твораў. "Катэхізіс", які па назве трэба было б лічыць выклданнем асноў веравывучэння ў форме пытанняў і адказаў, у сапраўднасці з'явіўся трактатам пра спрэчныя праблемы рэлігіі і грамадскіх адносін. Яшчэ больш выразна адлюстраваны гэтыя спрэчкі ў кнізе "Аб уладзе мяча", дзе ад імя арыян выступаюць не выдуманыя персанажы, а дзеячы гэтай плыні ў Беларусі.Выказванні С.Буднага насычаны рэалізмам і логікай разважанняў пра сацыяльныя пытанні, а твор
адрозніваецца напружанай ідэалагічнай барацьбой; у яго няма пярэчанняў супраць аргументаў пра бядотнае становішчасялян, пра неабходнасць змянення грамадскіх парадкаў. Ён толькі абараняў агульны прынцып інстытута свецкай улады, незалежнай ад царквы.
Будны лічыў неабходным растлумачыць заганы сацыяльнага ладу ўсёй Рэчы Паспалітай інакш, чым гэта рабілі да яго. Некаторыя, паказваючы дэспатызм, беззаконнасць, якія дапускаюцца шляхтай, не звязвалі пытанне аб класавым прыгнёце з пытаннем аб дзяржаўнай уладзе. У Буднага -- гэта бакі адной і той жа з'явы. Будны крытыкаваў феадальны лад, які даваў права прыватным асобам вяршыць правасуддзе над сваімі падданымі. Абмежаванасць Буднага заключаецца ў тым, што ён не бачыў у асобных дваранах прадстаўнікоў класа прыгнятальнікаў і не разумеў, што гэты клас устанаўлівае закана-даўчыя і выканаўчыя органы. Будны раскрыў свае адносіны да прыгоннага ладу. Пануючыя саслоўі, на яго думку, прыраўнялі сябе да службовых асоб, якія кіруюць лёсам падданых. Гэта несправядліва, таму што кіраванне ўяўлялася ім толькі як ажыццяўленне ўлады над свабоднымі людзьмі, шляхта ж прысвоіла сабе права караць і дараваць, а феадальнае заканадаўства ёй у гэтым патурала. У якасці першай абавязковай умовы ўсталявання справядлівасці Будны патрабаваў роўнага правасуддзя для ўсіх і настойваў на тым, каб кара-лі смерцю за забойства чалавека ўсялякага, незалежна. Для таго каб помста за нанесеныя крыўды не стала самавольствам, патрэбна арганізаваная гра-мадская сіла, улада і законы.
Будны абвяшчаў роўнасць усіх перад законам. Аб'ектыўна ва ўмовах феадальнай дзяржавы гэта было яўным заклікам да перагляду права на буржуазны лад. На думку Буднага, крыніцай несправядлівасці службовых асоб быў захоп чужых земляў і прыгнечанне народаў. ён даказваў, што ў старажытнарымскай дзяржаве насельніцтва на захопленых землях было пазбаўлена пра-воў. Падобна да таго як у старажытнасці рымляне, а ў сярэднія вякі туркі, так і ў Рэчы Паспалітай папуючыя саслоўі звялі народы Польшчы, Беларусі, Украіны да становішча рабоў і адабралі ў іх уладу. Будны прывёў гнеўныя словы пратэсту левых арыян аб становішчы на-родаў, прыгнечаных Рэччу Паспалітай. Будны даказваў, што рабства, пры-ватная ўласнасць і інстытут улады існавалі і ў часы раннехрысціянскіх абшчын.
Будны абвінавачваў Якуба з Калінаўкі ў тым, што ён звёў пытанне барацьбы з сацыяльнай несправядлівасцю да пасіўнага супраціўлення, да дэманстратыўнага адмаўляў свецкай справядлівай улады ў будучым. Процілегласць паміж уладай і «светам» Будны бачыў у тым, што ўладзе патрэбны пакорлівыя падданыя, якія б ва ўсім падпарадкоўваліся, а падданым, г. зн. «свету», патрэбна добрая, справядлівая ўлада. На працягу 20 гадоў Будны сумняваўся, лічыць Хрыста заканадаўцам ці толькі тлумачальнікам законаў. ён расказваў аб эвалюцыі сваіх поглядаў на ролю Хрыста ў адносінах да ўлады. Відаць, што канцэпцыя Буднага аб заканадаўчых, судовых і выканаўчых органах дзяржавы складвалася ў яго на працягу доўгага часу на падставе вывучэння рознага падыходу да хрысталагічнага пытан-ня. Пад выглядам абароны закона, пададзенага ў Старым запавеце, Будны адхіліў думку аб тым, што заканадаўст-ва Хрыста з'яўляецца новым. Затым ён паказаў, што абрады, прадпісаныя Старым запаветам, толькі сімвалізуюць законы духоўнага жыцця людзей.
Называў уладаю не тое, што аднойчы прынята і патрэбна траім, абараняецца ўсімі сіламі (добра гэта ці дрэнна); а для мяне гэта не ўлада, а тыранія і рабства, вельмі падобнае да папскага. Уладай было б, калі б не гасілі дух, усё выпрабоўвалі, а прымалі тое, што аказалася добрым... Дай нам бог такую ўладу, пры якой мы не думалі б аб сабе, не зневажалі іншых, дазвалялі га-варыць праўду адзін аднаму, не лічылі сябе непагрэшнымі.
Спаслаўшыся на выказванні аб дзяржаве такіх старажытных мысліцеляў, як Платон, Арыстоцель, упамянуўшы захады Драконта, Лікурга, Салона па арганізацыі дзяржавы, Будны прыйшоў да вываду: гісторыя заканадаўства не пачалася са з'яўленнем Бібліі: да хрысціянскага і да Майсеевага закона існавалі народы, якія не ведалі закона, дадзенага богам, але якія вялі барацьбу за справядлівае заканадаўства.
Такім чынам, Будны пераконваў сваіх слухачоў на саборы ў тым, што законы грамадства не залежаць ад боскага пачатку, грамадская і дзяржаўвая ўлада знаходзіцца ў руках людзей, якія ў адпаведнасці са сваімі поглядамі і інтарэсамі кіруюць народамі. Грамадства, у якім прыватныя інтарэсы людзей прыходзяць у сутык-ненне, не можа існаваць без арганізаванага насілля. Будны не змог усвядоміць дарэм-насць спроб перака-наць службовых асоб стаць сапраўднымі «слугамі гра мадства»; але ён здолеў паказаць, што ва ўмовах феа-дальнага прыгнёту «слугі грамадства» ператвараюцца ў паноў над ім і неабходны такі грамадскі парадак, пры якім службовыя асобы стануць сапраўдпымі слугамі народа.
Літаратурная спадчына Сымона Буднага мае неацэннае значэнне для народаў Польшчы, Літвы і ў асаблівасці Беларусі, таму што ў гэтых мясцінах праходзіла яго асветніцкая дзейнасць. У час панавання багаслоўя ідэі Буднага ўскалыхпулі розумы ў шэрагу еўрапейскіх краін, прарочачы абвяржэнне догматаў хрысціянства шляхам навуковага даследавання іх крыніц.
Няма нічога агульнага паміж тэорыяй верацярплівасці, якую і цяпер распаўсюджваюць прыхільнікі сучаснай царквы, і вучэннем Буднага аб неабходнасці свабоды думкі ў рэлігійных спрэчках. У першым выпадку гэта значыць адмовіцца ад праследаваня людзей іншай веры, захаваўшы веру ва ўсемагутнасць бога; у другім -- заклікаць да барацьбы ідэалогій ва ўмовах засілля пануючай царквы.
Заслуга Буднага заключаецца не ў растлумачванні некалькіх заблытаных месцаў у Евангеллі, не ў спробах аспрэчваць асобныя міфы хрысціянскай рэлігіі, як імкнуцца даказаць буржуазныя даследчыкі, а ў тым, што ён адзін з нямногіх свядома павёў наступленне на рэлігійныя догмы з пазіцый крытыкі свяшчэннага пісання. Будны даследаваў цела Евангелля і паказаў памылкі, якія ўзніклі ў працэсе тлумачэнняў і перакладаў. Ён удакладніў тое, што не падлягала ўдакладненню,-- менавіта выдумкі, не заснаваныя на фактах жыцця. Хрыстос Буднага быў не богам, не святым, а зямным чалавекам, надзеленым станоўчымі якасцямі.
Будны спрабаваў вызваліць Біблію ад таго, што служыла апорай пануючым цэрквам, і захаваць у гэтым помніку ўсё, што магло быць выкары-стана для пераўтварэння грамадства і перавыхавання яго членаў.
У часы пашырэння пратэсту супраць догмаў каталіцызму на Беларусі распаўсюдзіліся шматлікія варыянты перакладаў Бібліі, выдаваліся катэхізісы, якія па-рознаму трактавалі асноўныя палажэнні хрысціянскага веравучэння. Але ніхто з аўтараў гэтых твораў да Сымона Буднага не зрабіў замаху на святая святых хрысціянства -- тэкст свяшчэннага пісання.
Характарыстыка Бібліі, дадзеная Будным,асабліва кнігі Новага запавету далёка пераўзышла ўсё, што было да яго сказана пра недарэчнасці і памылкі у тэкстах свя-шчэннага пісання. Веру ў Хрыста, якая ўкаранілася дзякуючы Новаму запавету, Будны спрабаваў вытлумачыць як натуральнае імкненне чалавека да дабра і дасканаласці.
Будны даў стройны аналіз прычын памылак і скажэнняў у тэкстах свяшчэннага пісання. Адпой з прычын гэтых памылак з'яўлялася перапісваннс тэкстаў ад рукі. Будны звяязваў надзейнасць кніжных крыніц з развіццём друкарскай справы. Сам факт перапісвання ад рукі не мог бы выклікаць адхіленняў ад сэнсу і моўныя памылкі, калі б не нізкі ўзровень адукацыі перапісчыкаў, пагоня за знешняй формай.
Пералічваючы прычыны, якія садзейнічалі скажэнням тэкстаў, Будны ўказваў, што першая -- гэта бязглуздасць пісцоў, другая -- хітрасць ерэтыкоў, трэцяя - памылкі перакладчыкаў.
Пісцы не разбіраліся ў тым, ппо перапісвалі, а чытачы слепа верылі напісанаму. Калі дзе-небудзь адно і тое ж слова сустракалася два разы ў тэксце па суссдству, то пісцы, спяшаючыся, часта пераскоквалі з першага на апошняе і апускалі па няўважлівасці ўсё тое, што было паміж імі. Некаторыя пісцы, спадзяючыся на памяць, пісалі па аднаму ўзору такія месцы, дзе былі аднолькавыя словы. Апрача таго, яшчэ больш павялічылася колькасць памылак і скажэнняў у сувязі з тым, што вучоныя адзначалі на палях асобныя словы і строфы. Іншыя перапісчыкі, лічачы сябе разумнымі, самі выпраўлялі некторыя месцы, якія ім здаваліся лжывымі, і такім чынам скажалі змест.
Будні быў псракананы, што безадказныя адносіны манахаў да тэкстаў, абумоўленыя іх невуцтвам, не спыніліся з увядзеннем друкарскай справы.
Мэтай Буднага было як мага шырэй распаўсюдзіць сваё вучэнне. Яму былі блізкія ідэі зацвярджэння вальнадумства ў Беларусі, і разам з тым ён вы-казваў рэзкі пратэст супраць царкоўных праследаванняў і цэнзуры як на Усходзе, так і на Захадзе Еўропы. ён абураўся тым, што ў яго на радзіме не выдадзены каштоўныя творы рэфармацыйных. Яму былі ўласцівыя хістанні і нават непаслядоўнасць, але на працягу ўсёй яго дзейнасці назіраецца імкненне абгрунтаваць адносіны паміж людзьмі на асновах розуму.
Ён быў патрабавальны да іншых і да сябе. Гэта выяўлялася ў строгай самакрытычнасці і пастаянных творчых клопатах, прымушала яго да канца дзён час ад часу пераглядаць некаторыя з сваіх палажэнняў. Характэрныя ў гэтых адмосінах звесткі аб тым, што ў 1589 г., г. зн. незадоўга да сваёй смерці, Будны перавыдаў свае «Каментарыі да Новага запавету» з шэрагам паправак. Перакладчыцкая і каментатарская дзейнасць Буднага глыбока адбілася на ладзе думак яго прыхільнікаў.
У апошнія гады жыцця важак «літоўскіх братоў» быў вымушаны адступіць ад часткі сваіх вывадаў. Новая прадмова Буднага 1589 г. насіла палітычпы характар. У ёй Будны абвінаваціў Фауста Соцына ў тым, што ён дапамагаў праслсдаванню і пакаранню смерцю Францыска Давідзіса, аднаго з найбольш радыкальных дзеячаў арыянства. I ў новай сваёй прадмове Будны падкрэсліваў сваю прыхільнасць да ідэі адзінства ў антыкаталіцкім лагеры.
Бастыёнам рэакцыі ў Рэчы Паспалітай была каталіцкая царква. Яна перашкаджала развіццю навуковай думкі і ўсяляк імкнулася перашкодзіць пранікненню прагрэсіўных ідэй у шырокія колы грамадства.
Заключэнне
С.Будны пакінуў значны след у гісторыі беларускага прыгожага пісьменства. Ён валодаў унікальным талентам белетрыста і празаіка.
Творы С. Буднага напісаны захапляюча. Ён выкладаў свае думкі скупа, але пераканаўча.
Бліскучыя здольнасці ставяць яго ў адзін рад з вядучымі мысліцелямі рэфармацыйнага руху. Метадалогія Буднага з'явілася тым звяном непасрэднай сувязі з асветнікамі XVIII ст. якая прадбачыла, але разам з тым не абмежавалася рэлігійным рацыяналізмам Вішаватага і Крэля -- сацыні-ян XVIII ст.
Будны адхіліў містыцызм, і ў спрэчках з багасловамі, якія спрабавалі абараняцца, ён даказвау нелагічнасць іх довадаў. Будны не бачыў магчымасці вырашыць набалелыя пытанні у духу евангелічнай роўнасці; ён усумніўся ў правільнасці рэлігійных вучэнняў наогул і пачаў шукаць у іх разумны пачатак, здольны растлумачыць будучыню.
Будны адмежаваўся ад радыкальных грамадскіх поглядаў арыян («польскіх братоў»), назваўшы іх «анархітамі»; адначасова ён узначаліў найбольш крайнія выступленні супраць каталіцкай царквы. Ён усё жыццё мучыўся сумненнямі адносна мэтанакіраванасці свасй навуковай і грамадскай дзейнасці, і адсюль у яго поруч з жалезнай логікай аргументаў -- непаслядоўнасць і незакончанасць вывадаў. Праніклівы розум Буднага не знаходзіу моцнай апоры ў грамадстве, якое раздзіралася супярэчнасцямі класавага і рэлігійнага характару. Далёкі ад утопій, ён шукаў канкрэтнага вырашэння, але нічога дзіўнага, што гістарычныя абставіны не маглі яму нічога падказаць.
Вядома, што ў пачатку дзейнасці С. Будны спадзяваўся на нацыянальную самасвядомасць беларускіх феадалаў. Ён хацеў выкарыстаць варожыя пачуцці магнатаў да каталіцкага духавенства, іх часовую прыхільнасць да ідэй Рэфармацыі для таго, каб з іх дапамогай пракласці шлях да ўсенароднай асветы. Пераканаўшыся ў ілжывасці і класавай абмежаванасці буйных феадалаў, якія адкрыта перайшлі ад рэфарматарства да каталіцызму, Будны самастойна павёў наступ супраць асноу каталіцкай царквы, бачачы ў ёй галоўнага ворага прагрэсу грамадства. Яго абурала тое, што каталіцкая царква была ў цесным саюзе з прыгоннікамі.
С. Будны дабіваўся разрыву саюзу прыгонні-каў з каталіцкай царквой. ён задумаў пазбавіць прыгнятальнікаў ідэалагічнага апраўдання. Становішча, якое склалася ў Беларусі, дзе каталіцызм, праваслаўе, пратэстантызм раз'ядноўвалі феадалаў, спрыяла ўзпікненню ідэі аб новай царкве.
Выказваючы свае погляды, ён ведаў, чаго чакаць ад фанатычных прыхільнікаў каталіцызму і рзфармацыі. Узмацненне каталіцкай рэакцыі ў другой палавіне XVI ст. прымусіла Буднага ўважліва прыгледзецца да ўсіх праціўнікаў папства. Ён адхіліў лютэранскую і кальвінісцкую тактыку, якая прывяла ў выніку да Аўгсбургскага кампрамісу. Ен зразумеў, што крывавая расправа, учыненая рэакцыяй над паўстаўшым народам як у Чэхіі ў XV ст., так і ў Германіі і іншых краінах у XVI ст., стала магчымай з прычыны невуцтва народных мас і адсутнасці згуртаванасці ў стане барацьбітоў за новую царкву. Ацэнка гістарычных падзей павяла яго на думку аб неабходнасці аб'яднання ўсіх антыкаталіцкіх сіл у Беларусі на найбольш шырокай аснове. Варожасць да езуітаў, на яго думку. магла шмат каго згур-таваць: прыхільнікаў праваслаўя і кальвінізму, прагрэсіўных католікаў і радыкальна настроеных антытрынітарыяў. Магчыма, Будны спадзяваўся, што да новага руху далучацца беларусы і палякі, як у свой час да гусітаў немцы.
Будны раскрыў заганы феадальнага грамадства Рэчы Паспалітай. Ён не абмежваўся пералікам заган, прыведзеных Гусам, а даў поўную карціну разлажэння кіруючых саслоўяў. Ён упікаў паноў у тым, што яны абдзіраюць сваіх падначаленых «выдуманымі» подацямі, клеймаваў ліхвяроў, ігракоў, службовых асоб за несумленнасць, падман, хабарніцтва і г. д.
Будны абвяшчаў першынство розуму над верай. Будны заклікаў ісці па шляху тлумачэння тэа-лагічных, сацыяльных і палітычных пытанняў.
Да прыхільнікаў узаемаразумення і братэрства паміж народамі адносіўся і Будны. У яго творах гучалі заклікі да аб'яднання ўсіх барацьбітоў за псрамогу розуму і ісціны. Любоў да чэшскай мовы выявілася ў Гуса ў імкненні вызваліць яе ад нямецкіх наслаенняўабвяржэнні міфаў Новага запавету.
Літаратурнаму стылю С.Буднага ўласцівыя канцэптуальная строгасць, канкрэтнасць, багацце разнастайных паведамленняў і гістарычных звестак. Найбольш істотная асаблівасць паэтыкі твораў - энцыклапедычная паўната і дакладнасць апавяданняў, выверанасць характарыстык і ўвага да дэталяў.
Важным кампанентам белетрызаваных твораў С.Буднага з'яўляюцца дыялогі, якія вельмі часта даволі аб'ёмныя па памеры. Найбольш адметная рыса дяылогаў у творы - выключная інтэлектуальная насычанасць. Пісьменнік часта выкарыстоўвае рытарычныя пытанні, яркія параўнанні, выслоўі.
У творах вельмі шырокі дыяпазон моўных сродкаў. Мова твораў дасканалая і апрацаваная. Пісьменнік выкарыстоўвае стылістычна афарбаваную лексіку, знаходзіў адметныя метафары і параўнанні. Напрыклад, ныпросты шлях навучання ён параўноўвае з працай пчалы. Актыўна звяртаецца да народна-паэтычных вобразаў і сімвалаў - вужа, голуба, кубка, каменя. Творча выкарыстоўваў сюжэты іудзейскай, грэчаскай і рымскай міфалогіі.
С.Будны найбольш поўна выявіў сябе як пісьменнік-публіцыст. Беларускі інтэлектуал эпохі Рэфармацыі стварыў некалькі бліскучых публіцыстычных трактатаў, сярод якіх вылучаюцца “Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры”, “Вызнанне аб урадзе і ўрадаўцах”, “Абарона ўрада”, што склалі аснову яго кнігі “Аб свецкай уладзе”.
Публіцыстычная творчасць С.Буднага мела выразную гуманістычную і сацыяльную скіраванасць. Галоўнае месца на старонках яго твораў займала этычная праблематыка, сістэма каштоўнасцяў і духоўных арыенціраў чалавека.
У сваіх публіцыстычных творах С.Будны неаднаразова звяртаўся да палітыка-прававых праблем: аптымальнай арганізацыі жыцця грамадства, функцый дзяржавы і ўрадавых структур, адносін да прыватнай уласнасці. С.Будны выступаў супраць несправядлівых, захопніцкіх войнаў.
Новае прачытанне С.Будным Бібліі і пераасэнсаванне яе зместу стварылі ўмовы для перагляду ім традыцыйных поглядаў на Хрыстову Царкву. Услед за еўрапейскімі рэфарматарамі ён выступіў з крытыкай царкоўнай іерархіі, абсалютызаванай і абагатворанай улады папы рымскага. Адстойваючы гуманістычныя ідэі свабоды духу, індывідуальнай вартасці чалавека, унікальнасці кожнае асобы, С.Будны сцвярджаў, што ўсякі вернік можа размаўляць з Богам без пасрэднікаў.
Для філасофска - публіцыстычных і дыдактычных твораў С.Буднага, асабліва ранняга перыяду. Уласцівы непрыхаваны дыдактызм і маралізм - рысы, характэрныя для ўсёй старажытнай літаратуры Беларусі.
Творы маюць выразную дыдактычна-павучальную скіраванасць. Яго “Катэхізіс” можна лічыць узорным дапаможнікам, у якім арганічна спалучаўся навучальны матэрыял з выдатным літаратурна-публіцыстычным выкладам. Зварот да формы кароткіх пытанняў і поўных адказаў сведчыць пра яго асветніцкія памкненні. С.Будны проста і даступна адказвае на складаныя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў.
Даступнасць выкладу, моўна-стылёвая адшліфаванасць сказаў і выразаў, лагічнасць і паслядоўнасць думак, дакладнасць фармулёвак - характэрныя рысы стылю С.Буднага.
Перакладчыцкі талент С.Буднага найбольш ярка выявіўся ў час працы над Святым Пісаннем. Ён выкарыстоўваў самыя разнастайныя папярэднія выданні і рукапісы, шматлікія творы старажытных тэолагаў, якія хоць неяк закраналі ці цытавалі біблейскія тэксты.
Дзякуючы надзвычайным аналітычным здольнасцям асветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі, глыбокай дасведчанасці ў пытаннях Бібліі і дасканаламу веданню старажытных моў, навукова-крытычны ўзровень Новага Запавету 1574г. стаўся самым высокім сярод усіх вядомых на той час у Еўропе.
Такім чынам, творы С.Буднага паводле іх зместу пераважна палемічныя і філасофска-публіцыстычныя, з выразнай дыдактычнай скіраванасцю. Літаральна кожная праблема, трапіўшы на пяро асветніа, набывала актуальнае гучанне. Аўтар увесь час палымяна спрачаецца, пераконвае, прыводзіць у сваю абарону розныя рацыяналістычныя аргументы. Каб схіліць чытача на свій бок, ён нярэдка звяртаецца да гістарычных паралеляў, суправаджае паведамленні шматлікімі каментарыямі, прыводзіць меркаванні і сцвярджэнні аўтарытэтных вучоных, пераказвае сюжэты з Бібліі. Часта ў якасці эмацыянальных аргументаў пісьменнік скарыстоўвае яркія прымаўкі, афарызмы, што надавала яго творам мастацкую прыгажосць і эстэтычную дасканаласць.
Спіс літаратуры
1. Дорошевич Э.К. Философия эпохи Просвещения в Белоруссии.-Мн.: Наука и техника, 1971.-248с.
2. Идеи гуманизма в общественно-политической мысли Белоруссии (дооктябрьский период).-Мн.:Наука и техника, 1977.-280с.
3. Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избранные произведения 16-наяала 19вв.-Мн.:Изд-во АН БССР, 1962.-524с.
4. Козел А.А. Философская мысль Беларуси: Учебное пособие.-Мн.: Амалфея, 2004.-352с.
5. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік.-Мн.: Бел. Энцыклапедыя, 1995.-671с.
6. Очерки истории философской и социо-логической мысли Белоруссии (до1917г.).-Мн.:Наука и техника, 1973.-560с.
7. Падокшын С.А. Этычная думка ў культуры Беларусі 16-17стст.-Мн.: Бел.навука, 2004.-151с.
8. Падокшын С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Ф.Скарыны да С.Полацкага. Рэд.А.С.Майхровіча.-Мн.: Навука і тэхніка, 1990.-285с.
9. Парэцкі Я.І. Сымон Будны.-Мн.: Выд-ва БДУ,1975.-168с.
10. Подокшин С.А. Скорина и Будный: Очерк философских взглядов.-Мн.:Наука и техника,1974.-176с.
11. Саверчанка І.В. Сымон Будны - гуманіст і рэфарматар.-Мн.: Універсітэцкае, 1983.- 224с.
12. Саверчанка І.В. Сымон Будны - пісьменнік і інтэлектуал эпохі Рэфармацыі. // Беларуская мова і літаратура.- 2006. - №3. - С. 48-51.
13. Старажытная беларуская літаратура: Зборнік. Уклад. Л.С.Курбека.-Мн.: Юнацтва, 1990.- 350с.
14. Философские и общественно-политическая мысль Белоруссии и Литвы: Дооктябрьский период: закономерности развития, проблемы исследования. Ред. А.С.Майхровича, Р.М.Плечкайтиса.-Мн.: Наука и техника,1987.-336с.
15. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т.2.-Мн: Бел. энцыклапедыя імя П.Броўкі, 194.-537с.
Подобные документы
Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.
курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013Асаблівасці развіцця і галоўныя тэмы беларускай паэзіі 20-х гадоў, яркія прадстаўнікі дадзенага перыяду і аналіз іх твораў. Значэнне жаночай паэзіі ў дадзеным літаратурным перыядзе, яе лірызм. Характэрныя асаблівасці чаротаўскай авангардысцкай паэтыкі.
реферат [51,0 K], добавлен 25.03.2011Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.
дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".
курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах хвалявала пісьменніка ў твораў пра вайну. Твор як гераічная балада пра цану чалавечай мужнасці.
реферат [27,4 K], добавлен 07.10.2009Класіфікацыя літаратурных твораў па іх мастацка-эстэтычных вартасцяў і функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі. Адметныя асаблівасці літаратурнай класікі, масавай літаратуры і белетрыстыкі. Змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры.
реферат [34,0 K], добавлен 22.02.2011Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.
курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016Этапы і асаблівасці развіцця беларускай культуры ў часы грамадзянскай воны 1917-1920 гг. Ўклад у развіццё культуры прадстаўнікоў літаратуры. Аналіз найбольш выбітных твораў таго часу. Актывізацыя нацыянальна-культурнага руху, грамадска-палітычны выдання.
курсовая работа [41,9 K], добавлен 20.03.2013Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30 гады XX стагоддзя. Апавяданне "Крывавы вір": паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў. Трылогія "На ростанях": пошукі шляхоў у будучыню.
курсовая работа [81,1 K], добавлен 18.05.2010Творчасць Алеся Разанава і мастацкія прынцыпы сюррэалізму. Асаблівасці спасціжэння рэчаіснасці ў лірыцы паэта. Асацыятыўны падтэкст твораў. Змясоўная паралель "лагічнасць і нелагічнасць" вершаў. Лінгвістычныя і экстралінгвістычныя разважанні над паэзіяй.
курсовая работа [64,7 K], добавлен 29.07.2016