Драматургічная спадчына Янкі Купалы

Даследаванне праблем ў драматургічных творах. Мастацкія асаблівасці п’есы "Прымакі". Праблематыка, вобразы п’есы "Паўлінка", "Тутэйшыя". Трагедыя беларускага сялянства ў драме "Раскіданае гняздо". Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 08.12.2016
Размер файла 65,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Сімвалічны вобраз “Вялікага сходу” - таксама станоўчы. Гэта тое мажлівае месца, дзе спраўдзіцца пошук гкроямі свае долі, Бацькаўшчыны. Але нельга сказаць, што аўтар нясе ў творы ідэю рэвалюцыі, бо ў Купалы яна звязваецца з пажарам. Сымон жа і Зоська ідуць у супрацьлеглы пажару накірунак.

У драме “Раскіданае гняздо” ўвасоблена і душа Песняра, і самая галоўная ідэя яго жыцця -- ідэя нацыянальнага адраджэння, і вялікая мудрасць. Увасоблена і нам дакляравана.

4. Праблемы і вобразы п'есы “Тутэйшыя”

У час росквіту “нашаніўскай” драматургіі ішло пашырэнне дэкадансу і мадэрнізму. Актыўна працавалі ў гэты перыяд Г. Ібсэн, М. Метэрлінк, А. Стрындберг, Г. Гаўптман, Ст. Выспянскі, Ст. Пшыбышэўскі, Л. Андрэеў - прадстаўнікі так званай “новай драмы”. Яны часта падключалі да дзеяння твораў сімвалічны падтэкст, стваралі містычную, ірацыянальную атмасферу спектакляў, спрабавалі спасцігнуць таямніцу чалавечай падсвядомасці. І беларускія драматургі актыўна засвойвалі новыя формы вобразнасці. Асабліва, што нараджаліся пад улывам сімвалізму: драматычныя паэмы Я. Купалы п'есы “Раскіданае гняздо”, “Тутэйшыя”. П'есы пісьменніка вызначаюцца “беспамылковым пачуццем гістарызму”. Вернасць гэтаму прынцыпу перадалася, перш за ўсё, у дакладнасці адлюстравання духу эпохі, у выдатным адчуванні зрухаў у тагачасным грамадстве. У драматургіі Я. Купалы філасофская, сацыяльна-палітычная змястоўнасць адыгрывае значную ролю, але пісьменнік, разам з тым, з'яўляецца рамантыкам па спосабу бачання свету і ў сваіх творах ён стварае трагічную рэальнасць.

Без перабольшання можна сказаць, што з асаблівай сілай талент Купалы-драматурга, яго наватарства ў гэтым жанры выявіўся ў трагікамедыі “Тутэйшыя”. .

Ні ў чым Янка Купала як сын свайго народа не быў такім паслядоўным, настойлівым і палымяным, як у сцвярджэнні ідэі нацыянальнай годнасці беларусаў і нацыянальнага адраджэння. Рэалізацыя гэтай ідэі дазволіла Купалу праблему нацыянальнага адраджэння забіць трывогу на цэлы свет, сабраць у адзін фокус усё тое, што раней, у паэзіі выглядала рассеяным.

Магчыма, у больш спрыяльных гістарычных з'явах п'еса Я.Купалы “Тутэйшыя” не загадала б яе чытачам і даследчыкам столькі загадак, колькі мы маем цяпер.

Адсюль пытанне: як падыходзіць сёння да твора? Як да аб'екту пераасэнсавання або як да літаратурнай навацыі, да нанава адкрытага твора?

Паспрабуем разабрацца ў пастаўленых намі пытаннях. Рэч у тым, што твор не выкрэсліваўся цалкам з літаратурнай гісторыі. Ён друкаваўся ў 3-м томе збору твораў Я.Купалы (1927), аднак наступныя зборы - выходзілі ўжо без “Тутэйшых”. Час дзеяння ў творы: 1 дзея - люты 1918 г., 2 дзея - снежань 1918 г., 3 дзея - ліпень 1919 г., 4 дзея - чэрвень 1920 г. Згадваюцца такія падзеі гісторыі, як разгон Першага Усебеларускага кангрэса, утварэнне БНР, нямецкая і польская акупацыі, прыход бальшавікоў, прыезд Чарвякова… Бязладдзе і стыхійнасць узрушэнняў гэтага часу (1917-1920 гг.) ацэньваецца амаль кожным героем п'есы. Таму не дзіўна, што амаль адразу пасля выхаду п'есы яна была забаронена. Напаўзабарона хавалася пад сакраментальнымі, да болю знаёмымі формуламі: “ці варта друкаваць?”, “ці робіць гэты твор гонар самому аўтару?” ранавата, пачакайма. Гэтай жа палавінчатайсцю, палахлівасцю азмрочаны нешчаслівы тэатральны лёс “Тутэйшых”.

У п'есе “Тутэйшыя” выявілася вялікая трывога аўтара за духоўную спадчыну беларускага народа, яго нацыянальную свядомасць. З тутэйшасцю -- беспрынцыповасцю, недастаткова развітай свядомасцю, пасіўнасцю, скоранасцю -- трэба змагацца, лічыць драматург. Падкрэсліваючы трагедыйны лад п'есы, Я. Купала назваў яе “трагічна-смяшлівымі сцэнамі”. Напісаны твор у 1922 г., сцэнічнае жыццё атрымаў у БДТ-1 у 1926 г. Але хутка п'еса была знята з рэпертуару як твор нацыяналістычны. Толькі ў 1982 г. пра п'есу ўспомніў Магілёўскі абласны драматычны тэатр (рэжысёр В. Маслюк). Нядоўгім было сцэнічнае жыццё п'есы і тут: пасля паказу ў Мінску яе знялі з рэпертуару. У 1988 г. твор Купалы быў надрукававы ў 9-м нумары часопіса “Полымя”, а з 1990 г. ідзе на сцэне нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы (рэжысёр М. Пінігін). Зараз п'еса “Тутэйшыя” ўведзена ў школьныя праграмы, да яе звяртаюцца шматлікія літаратураведы і публіцысты.

Сёння “Тутэйшыя” з поспехам ідуць на сцэне акадэмічнага купалаўскага тэатра. Мінецца час - і даследчыкі змогуць больш канкрэтна распавесці пра прычыны дзіўнай напаўзабароны,пра яе выканаўцаў і дырыжораў. Сам жа гэты феномен сведчыць пра тое, што тут, як і ў выпадку з “Паўлінкай”, адбыўся пераход ірэальных з'яваў твора ў рэальнае, але гэтаксама таямнічае, непадуладнае пад час логіцы жыццё.

Падзеі ў п'есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час, калі адна акупацыя змянялася другой. Цэнтральнай фігурай у творы з'яўляецца Мікіта Зносак (звычайны выхадзец з вёскі), які пры царызме быў калежскім рэгістратарам -- ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. У новых умовах жыцця гэты чалавек забывае сваё паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: “Можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае”. Таму для Мікіты ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве (польскай, нямецкай, царскай, савецкай), хто ён сам (беларус ці не беларус), абы толькі была ежа, вопратка і добрая служба. Палітычная сітуацыя ўплывае нават на імя галоўнага персанажа, які называе сябе то па-польску (Нікіціуш Знасілоўскі), то па-руску (Никитий Зносилов).

П. Васючэнка ў сваёй манаграфіі трапна зазначыў: “У вобразе галоўнага персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальнага нігіліста, здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога ён з пагардай называе “панам дырэктарам беларускай басоты”. Зносак адмаўляе ўсё беларускае, калі гаворыць пра “адзіны непадзельны рускі язык”, які б ён “завёў ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну” [1, c. 146]. У п'есе Я. Купала з'едліва і іранічна выкрывае не толькі Зноска, але і іншых тутэйшых: Усходняга і Заходняга вучоных, Спічыні, Насту Пабягунскую, Даму, Папа, Спраўніка, Пана і інш. Вучоныя Усходні і Заходні з'яўляюцца ў п'есе тройчы, у часы крутых паваротаў гісторыі, змены ўлады. Адзін другому яны спрабуюць даказаць, што тэрыторыя Беларусі належыць або да Расіі, або да Польшчы. Згаджаюцца вучоныя толькі ў адным: Беларусь не можа быць самастойнай. Вобразамі вучоных аўтар імкнецца паказаць згубны ўплыў на людзей невуцтва, псеўдавучонасці, нацыянальнага нігілізму.

Усіх герояў мінскай “брахалкі” можна назваць кампаніяй учарашніх гаспадароў жыцця, якіх бурлівыя падзеі выкінулі на сметнік гісторыі. Шукаючы цёплага месца пад сонцам, імкнучыся да асабістай нажывы, яны адракліся ад сваёй мовы, роднай зямлі, нават ад саміх сябе.

Такім чынам, майстэрства ў драматургіі праяўляецца праз такія рысы як пытанні і прамблемы, якія аўтар ставіць і рашае пры дапамозе вобразаў і герояў. У драматургічнай спадчыне аўтар звяртаецца да праблем жыцця і смерці, часу і прасторы, імгненння і вечнасці, якія вырашаюцца праз паказ чалавека, бо чалавек застаецца вечнам у адносінах да хуткаплыннага чалавечага існавання на зямлі.

Ідэя нацыяныльнай годнасці і нацыянальнага адраджэння рэалізуецца драматургам праз вобразы-антыподы -- Мікіты Зносака і Янкі Здольніка і праз непрымірымы канфлікт паміж імі, на якім і грунтуецца п'еса. Да Янкі Купалы і творцы, і свядомая,здаровая частка інтэлігенцыі шукалі “ворагаў беларушчыны” паўсюдна і дзе заўгодна. Упершыню “на свет цэлы” Янка Купала забіў трывогу і паставіў дакладны дыягназ: самы страшны “вораг беларушчыны” -- тутэйшыя з іх ідэалогіяй, што працуе толькі на страўнік, з іх прынцыпамі -- служу тым, хто болыш плаціць. Такія гатовы на ўсё: “Вось вам, ясне мусье немец, гер германіш, пакуль што кантрыбуцыя, заўтра дам анэксію, а там, калі не хопіць, жонку, дзяцей залажу, между протчым, толькі дайце перадыпіку”. Такія, як вычарпальна сказала пра сына Гануля, -- “ні богу свечка, ні чорту качарга”, “ні тое ні сёе, ні к сялу ні к гораду, але якія ж небяспечныя!” У пачатку апошняй дзеі Гануля паведамляе радасным маладажонам Янку і Аленцы, што “былі і сягоння гэтыя нібы вучоныя Мікітавы” і намагаліся, які “магнэс” яго болей прыцягвае -- усходні ці заходні. Малады настаўнік знаходзіцца адразу: “Трэ было, цётачка, сказаць, што ні той, ні сёй, а тутэйшы”. У гэтай паваротнай рэпліцы сканцэнтравана ідэя твора: “тутэйшасць” -- самы страшны “магнэс”, нацыянальная бяда. Забыццё і вырак свайго паходжання, мовы, радзімы. Нагадваем, што зноскам у народзе называюць недаразвітае, маленькае курынае яйка. Недаразвітасць пачуцця нацыянальнай, (а значыць, і чалавечай!) годнасці ў Мікіты маюць самыя ганебныя выявы: нігілізм, цынізм, здрадніцтва. I ўсё ж трагічнае ў творы наўрад ці абмяжоўваецца толькі канстатацыяй Тутэйшасці і ўсяго таго, што судакраналася з народам, які мусіў адмовіцца ад належнага яму імя і называцца проста тутэйшымі.

Трывожнае і трагічнае ў творы звязана з Купалавым усведамленнем наступстваў тутэйшасці. Словы “каб не было запозна” папераджальныя не толькі для тых, каго, падкарміўшы, можна павесці ў любы бок. Ды і наўрад ці такія апомняцца.

У п'есе пераважае сатырычны пафас. Гумарыстычнасць падкрэсліваецца наступнымі сродкамі: ужываннем словаў паразітаў: “меджду протчым”, заменай прозвішча і імя (Мікіта Зносак - Нікіцій Знасілаў), камічнымі дзеяннямі “гаварыць як найгусцей у нос, рабіць рэверанс”, іранічнымі лекцыямі-сарказмамі, вобразамі трох партфеляў (асмейванне служачых), прыхаваная крытыка замужаства па разліку (Наста выйдзе замуж, толькі пры ўмове, калі Мікіта стане асэсарам), Спічыні вучыць Мікіту розным мовам, аратарству, ужываюцца інтэрмедыі - арыстакратычныя балі, палярная палеміка Усходняга і Заходняга вучоных, іх вывучэнне беларусаў, тэма народнасці “беларусы - падатлівы народ”, падкрэсліваецца ўтапічнасць іх вучэнняў.

Такія “тутэйшыя” выклікаюць не толькі насмешку, непрыязнасць, але і жаль, горыч, пакутлівы роздум аб тым, што хвароба “тутэйшасці” не вылечана і сёння.

Мы настолькі звыкліся з ёй, што не заўважаем, як ганьбіцца беларуская культура, забываецца родная мова. Я. Купала ў п'есе як бы прарочыў гэту хваробу і той час, калі зноскі і спічыні стануць прадвызначаць лёс бацькаўшчыны.

Заключэнне

Такім чынам, станаўленне драматургіі прайшло вялікі шлях. Беларуская драматургія ў сваім развіцці прайшла шлях ад сінкрытычнага абраду да народнага і прафесіянальнага тэатра.

Сучасная ж п'еса ? гэта вынік творчага пошуку, які яднае мастацкую традыцыю з наватарствам, раскрыццём, пераасэнсаваннем, а часам і мастакоўскім пераадоленнем новых рэалій.

П'еса заўсёды актуальная сваёй праблематыкай і зместам, палемічна завостраная, напоўненая балючымі пытаннямі, трывогамі і надзеямі свайго часу. Драматургія ніколі не цуралася бягучага, хуткаплыннага зменлівага ў жыцці. Яна здаўна выкарыстоўвала неад'емную сваю здольнасць ? адгукацца на падзеі часу, уплываць на свядомасць гледача. Сцэна была і застаецца не толькі люстрам чалавечых характараў і страсцей, але і скрыжаваннем розных пунктаў гледжання, месцам палемікі, дыспутаў, спрэчак, роздуму ўслых. Такой сцэнай і была на працягу доўгага часу айчынная беларуская драматургія. На гэтай сцэне плённа і творча працаваў Я.Купала.

Адзін з лепшых даследчыкаў драматургіі Янкі Купалы і, адначасова, драматург Пятро Васючэнка слушна адзначаў: “Купала -- творца сусветнай значнасці, які шлях да ўніверсуму пракладаў праз роздум пра лёс Бацькаўшчыны. Прагнозы Купалы, на жаль, спраўджваліся: ён прадказваў фашызм, таталітарызм, панаванне крывавых дэспатаў, папярэджваў пра ўзмацненне энтрапіі і разладу, якія штурхаюць цывілізацыі на аблудны шлях” [1, c. 170].

Сказаныя пра геній Купалы словы цалкам справядліва будзе аднесці і да ўсёй беларускай драматургіі, менавіта таму творы Янкі Купалы, увасобленыя на тэатральнай сцэне, гучаць сёння на дзіва актуальна і адначасова ўніверсальна, дазваляюць у большай ступені, чым творы савецкіх і сучасных беларускіх драматургаў, весці з гледачом шчырую размову пра трагічны лёс Беларусі на гістарычных скрыжалях і пра сённяшнія праблемы грамадства.

У апошнія гады раз-пораз даводзіцца чуць меркаванні наконт таго, што ў параўнанні з краінамі-суседкамі беларуская драматургічная спадчына не можа пахваліцца вялікім багаццем і разнастайнасцю. Да таго ж, маўляў, прыйшоў час адарвацца нарэшце ад мінулага і пачаць больш пільна ўглядацца ў дзень сённяшні, пераакцэнтоўваючы ўвагу на сучасную драматургію.

Ды толькі спакон веку вядома: хто не шануе ўласныя традыцыі, той не мае і будучага. Іншая справа, што шанаванне гэта заўсёды мусіць быць не фармальным паўтарэннем пройдзенага, а шчырым зваротам -- з імпэтам адкрыць у добра вядомых творах штосьці новае, неасэнсаванае, важнае і сугучнае нашаму часу.

Як зазначае тэатральны крытык Т. Команава: “Навідавоку эвалюцыя нашых узаемаадносін з персонамі айчыннай культуры: першапачатковае асэнсаванне творчай спадчыны, затым -- спробы паяднаць і пераплесці творчае і асабістае, шукаючы паралелі-пераклічкі, і нарэшце -- суцэльны “вывад” у сферы духоўна-надчалавечыя. Статус прарока і пакутніка за нацыянальную культуру аўтаматычна вызваляе нас ад неабходнасці думаць пра спадчыну паэта, разважаць, аналізаваць, імкнуцца адчуць і прачуць яе. Нам сённяшнім пасля сучасных некаторых пастановак застаецца толькі ўпасці на калені перад драўляным ідалам, выказваючы такім чынам пашану і прызнанне велічнасці асобы песняра. Але ж ці для гэтага ствараў свае вершы і п'есы сам Купала? Ці пакланенне было яму патрэбна? Напэўна, як любы іншы сапраўдны творца, ён стараўся прыцягнуць увагу людзей да думак, якія выказваў у сваіх творах. А асабістае жыццё... Яно ўсяго толькі “прыправа”, яго функцыя -- дадаваць смаку асноўнай страве. Мы ж, заігрываючыся ў пошукі, стварэнне і кананізацыю прарокаў, вельмі часта перастаём чуць, што яны нам кажуць, у які бок спрабуюць скіраваць нашы позіркі” [8, c. 1].

Купалу называюць песняром, прарокам, геніям сваёй нацыі. Але драма разладу, гэтак гарманічна ўвасобленая ў купалаўскіх творах, закранае не толькі Беларусь. Дэзарыентацыя ў часе, страта гістарычнай памяці, няздольнасць да гістарычнага выбару. Шмат у чым яны выкліканы тым, што ў з'явах камп'ютарна-кнопачнай цывілізацыіі губляецца рэальная, прадметная аснова існавання, размываюцца ягоныя асноўныя якасці. Існаванне чалавека ў век звышхуткасцяў ды звышінфармацыі робіцца як бы фіктыўным. Машынная цывілізацыя нясе з сабою заняпад духоўнага існавання - індывідуальнага ды калектыўнага несвядомнага, і гэта вядзе да страты чалавечае самавітасці, рэлігійнага ды нацыянальнага пачуццяў.

Мэта далейшага даследвання, вывучэння з'яўляецца і будзе з'яўляцца доўгі час актуальнай, таму што крытычная думка не стаіць на месцы. Хуткаплынны час змяняецца,не стаіць на месцы, але твор, тытанічнага мастака Купалы застаецца, і агляд яго з падыходу іншага кроку, зроку больш маладога пакалення, як вынік новага часу, новага погляду, успрымання. І гэты пункт гледжання, не будзе благі, ён будзе ўвогуле іншы, непадобны ні на што ранейшае, гэта новае ўспрыманне часу, новае светаўспрыманне.

драматургічный п'еса драме купала

Спіс выкарыстанай літаратуры

1 Васючэнка, П. Драматургічная спадчына Янкі Купалы / П. Васючэнка.? Мінск. ? Навука і тэхніка, 1994. - с.43-63

2 Казлоўская, М. Універсальнае ў драматычным канфлікце п'есы Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” / М. Казлоўская // Веснік БДУ. Сер. 4.? 2006.? №3. - с.11

3 Кабржыцкая, Т. Драматургічны геній Янкі Купалы / Т. Кабржыцкая // Полымя. ? 2004.? № 9. - с.167

4 Бандарык, А. Калі пытанне робіцца адказам? На моўным матэрыяле Янкі Купалы / А. Бандарык // Роднае слова.? 2010.? №13. - с.67

5 Купала, Я. Поўны збор твораў. Т. 7. / Я. Купала. - Мінск, 2001.? Т.9

6 Асабіна, С. Моўныя асаблівасці п'есы Янкі Купалы “Прымакі”. - Манаграфія / С. Асабіна. - Мінск. ? 2002. - с.24

7 Якалцэвіч, М. Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні: зборнік навуковых артыкулаў / М. Якалцэвіч. - Гродна, 2009. - с.214-216

8 Замоцін, І. Праблемы стылістыкі твораў Я. Купалы / І. Замоцін.? Мінск. ? 1980.? с.72

9 Гніламёдаў, У. Жыццё і творчасць Янкі Купалы / У. Гніламёдаў. - Мінск. - 2002. - с.123

10 Каладзінскі, В. Сімволіка драмы Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” / В. Каладзінскі. - Мінск. - 1981. - с.161-167

11 Команава, Т. Ці вернуцца класікі? - Электронны рэсурс : www. http://kupalauski.by// Дата доступа: 10.03.2015.

12 Сачанка, Б. “Сняцца сны аб Беларусі” / Б. Сачанка. - Мінск. - Мастацкая літаратура, 2012. - с.594-611

13 Купала, Я. Энцыклапедычны даведнік / Я. Купала. - Мінск. - 1986.

14 Бярозкін, Р. Свет Купалы / Р. Бярозкін. - Мінск. - 1965. - с.86

15 Ляшчынская, В., Шведава З. Слоўнік параўнанняў у мове мастацкіх твораў Янкі Купалы / В. Ляшчынская., З. Шведава. - Гомель, 2004.

16 Багдановіч, І., Саламевіч І. Купалазнаўстава / І. Багдановіч., І. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. Мінск. - 1999. - с.28-29

17 Лаўшук, С. Драматургія: Гісторыя бел. літ. ХХ стагоддзя / C. Лайшук. - Мінск. - 2003. - Том 4. - Кн 2. - с.88-116

18 Ярош, М. Пясняр роднай зямлі: Жыццё і творчасць Янкі Купалы / М. Ярош. - Мінск. - 2003.

19 Навумовіч, У. Беларуская літаратура / У. Навумовіч. - Мінск. - 2007.

20 Карнейчык, Г. Тутэйшаства як стан душы / Г. Карнейчык // Полымя. - 2012. - № 7.

21 Лаўшук, С. Гарызонты беларускай драматургіі / С. Лаўшук. - Мінск. - 2010.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

    курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014

  • Сімвалічная функцыя міфалагічных персанажаў у паэзіі Янкі Купалы. Асаблівасці стварэння Купалам міфа пра гаротную Беларусь. Адметнасці мадэлявання савецкага міфа пра Беларусь. Сюжэты беларускай міфалогіі і легендарнай гісторыі беларускага народа.

    дипломная работа [116,4 K], добавлен 13.06.2016

  • Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нацыянальнай самасвядомасцi. Паэтычны талент Купалы на аснове дзвюх стыхiй: лiтаратурнай i народна-песеннай.

    реферат [17,7 K], добавлен 12.11.2011

  • Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.

    курсовая работа [35,4 K], добавлен 16.10.2013

  • Літаратурнае імя як крыніца звестак пра героя. Імянаслоў прозы Янкі Брыля. Народна-гутарковыя формы імені. Прозвішчы літаратурных персанажаў Янкі Брыля. Мянушка як трапны індэнтыфікатар героя. Роля прозвішчаў, марфемнае ўтварэнне літаратурных прозвішчаў.

    реферат [84,9 K], добавлен 29.08.2014

  • Мастацкія асаблівасці прозы Ш. Ядвігіна, яго шлях ад твораў сатырычна завостраных, алегарычных, блізкіх да фальклорных да рэалістычна-псіхалагічных апавяданняў і лірыка-філасофскіх імпрэсій. Фальклорныя матывы ў творах. Спосабы мастацкай тыпізацыі герояў.

    курсовая работа [86,7 K], добавлен 17.12.2014

  • "Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.

    курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаблівасці аўтара. Трактоўка паняцця свабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць творчыя патэнцыі.

    курсовая работа [86,2 K], добавлен 04.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.