Рэгіянальныя асаблівасці у "Палескай хроніцы" І. Мележа

Рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа (на падставе палескіх раманаў). Ахарактарызаваць творчасць пісьменнікаў з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі. Паказаць звычаі і абрады, тыповасць абставін на Палессі. Адзначыць асаблівасці характараў.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 20.01.2014
Размер файла 57,0 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Сваты павінны быць кемлівыя, каб паказаць жаніха з найлепшага боку, весела, нязмушана і непасрэдна даведацца ў дзяўчыны пра яе намер. Гутарка часта вядзецца ў іншасказальнай форме (купляем або шукаем што-небудзь). У хаце нявесты ведаюць пра прыезд сватоў і рыхтуюць пачастунак. «Яны прыязджаюць пасля захаду сонца, каб людзі не бачылі, на выпадак, калі нявеста перадумае і не дасць згоды на шлюб. Сваты гавораць: «Мы чулі многа добрага аб вашай дачушцы, што яна і прыгожая, і гаспадыня дбайная, і да работы спраўная ды скорая. А ў нас ёсць галубок да пары вашай галубцы: і прыгожы, і гаваркі, і ў полі работнік, пашукаць такога. Дык ці не спараваць нашых галубкоў? Каб яны разам жылі, дзетак расцілі ды й нас не забываліся?» [15, 20].

Рытуал патрабуе, каб сваты вялі размову ў простай, жартаўлівай форме, іншы раз атрымліваецца нават грубавата: «У вас цялушка, у нас -- бык, наш бык да вашай цялушкі прынік». Нярэдка сваты выдаюць сябе за купцоў: «Мы, багатыя купцы, збіліся з дарогі. Ваша хата -- першая на павароце, вось мы і зайшлі». Бацькі нявесты пытаюць: «А што вы купіце?» Сваты адказваюць: «У вашым двары -- красна дзявіца, у нашым двары -- малады купец. Як сойдземся ў цане, дык яе купім» [15, с. 22]. Традыцыйна сваты прыносяць з сабой пірог. Калі дзяўчына ўзяла яго, значыць вяселлю быць. Не ўзяла -- не дала згоду на шлюб. У час сватання бацькі і сваты вызначаюць тэрмін вяселля.

Праз нейкі час пасля сватання ў доме нявесты ладзяцца запоіны. Тут дзяўчыну як бы «запіваюць» да роду жаніха, і яна ўжо не мае права адмовіцца ад замужжа. Пасля гэтага адказ яшчэ магчымы, хоць непажаданы. Звычайна запоіны прызначаюць на вечар у суботу ці нядзелю, калі не так многа гаспадарчых спраў. Жаніх з бацькамі і бліжэйшымі сваякамі ідуць да нявесты.

Вяселле прызначаюць на тыдзень-два пасля запоін, у залежнасці ад таго, як паспеюць падрыхтавацца.

Першы дзень вяселля (запрашэнне гасцей). Гасцей на вяселле звычайна запрашае бацька, недзе за тыдзень да ўрачыстасці. «Бацька носіць з сабой маленькую булачку ці проста акраец хлеба. Заходзячы ў хату, ён вітаецца, распытвае пра здароўе, навіны, а потым ужо запрашае на вяселле. Вяселле пачынаецца ў жаніха і нявесты асобна. Да жаніха яго род збіраецца крыху раней, таму што ў нявесты чакаюць прыезду жаніха» [15, с. 23]. У двары нявесты тым часам з самага ранку ладзіцца вясельны воз.

«У жаніха з ліку гасцей выбіраецца (звычайна бацькамі жаніха) яго дружкі або сваты, якія паедуць разам з ім да нявесты, у той час як усе іншыя застаюцца ў доме. Едуць чалавек пяць сватоў, старэйшым з іх з'яўляецца хрышчоны бацька жаніха....Акрамя сватоў з жаніхом едуць два дружкі, абавязкова нежанатыя. Гэта браты або сябры жаніха. 3 жаніхом едуць таксама пяць свах. Калі прыязджаюць да нявесты, выходзіць яе бацька і запрашае сватоў у дом. Першым у дом заходзіць хрышчоны бацька. За ім -- усе астатнія. Іх адразу ўсаджваюць за сталы, жаніха садзяць паміж дружкамі.

Сваты частуюцца. Праз некаторы час з'яўляецца нявеста, апранутая як заўсёды, яшчэ не ў вясельны абрад. Яна нясе талерку з цукеркамі. Ідзе абмен падарункамі паміж жаніхом і нявестай. Яны жадаюць адзін аднаму добрага здароўя. Жаніх дорыць нявесце, яе маці рэчы (туфлі, сукенку). Нявеста выходзіць з пакоя, ідзе пераапранацца ў свой шлюбны ўбор (звычайна ў суседні дом). Што абазначае абмен падарункамі? Думаецца, што гэта адзін з момантаў далучэння нявесты да роду жаніха. Абмен падарункамі як бы замацоўвае іх саюз, узаконьвае новую роднасць. Пасля таго як нявеста пайшла апранацца, жаніх частуе ўсіх цукеркамі, якія пакінула нявеста. Цётка нявесты або яе старэйшая замужняя сястра абвязвае сватоў платком і даматканымі рушнікамі крыж-накрыж. Дружкі нявесты прымацоўваюць на грудзі жаніху і яго дружкам папяровыя яркія кветкі. Нявесту апранаюць. Убірае, прыхарошвае нявесту звычайна адна жанчына, не абавязкова сваячка. Запрашаюць такую жанчыну загадзя, ад яе паграбуецца ўменне добра прычасаць нявесту, падмаляваць, апрануць ёй вэлюм. У жанчыны аказваецца многа добраахвотных памочніц, і наогул збіраецца шмат гледачоў: усім цікава пабачыць, як нявеста, як трымае сябе» [15, с. 29-30].

У некаторых вёсках (у прыватнасці, Хойніцкага раёна) апранаць нявесту -- абавязак яе дружак.

Ад жаніха ідуць дружкі з гарманістам, каб адвесці маладую дамоў.

Ідучы дадому, нявеста нізка кланяецца людзям... Дома першымі нявесту сустракаюць бацькі і самыя блізкія сваякі. Нявеста тры разы нізка кланяецца маці, потым бацьку і іншым. 3 кожным цалуецца. Дружкі вядуць маладую за стол, але не за той, дзе сядзіць жаніх. Нявеста стаіць за сталом паміж сваімі дружкамі і не мае права садзіцца сама. Яе павінен пасадзіць брат або дзядзька. Гэта называецца «пасадзіць маладую на пасаг».

Нявесту дораць пад песню. Спачатку бацька. Едуць вянчацца. Калі далёка, то едуць на вазах. Заўсёды бывае многа гледачоў. Потым маладыя з царквы ад'язджаюць дадому, дзе вяселле ідзе ў традыцыйным парадку.

Прыязджаюць дамоў. Маладыя раскідваюць цукеркі ва ўсе бакі (або зерне сыплюць), госці адразу ж падхопліваюць іх» [15, с. 38 - 39].

Дарэчы, гэта традыцыя жыве на Палессі і цяпер. Вяселле пачынаецца ў хаце нявесты, а працягваецца -- у жаніха.

«Маладыя не могуць зайсці ў дом, пакуль бацька нявесты не выйдзе і не скажа: «Запрашаю, дзеці, дахаты». Можа сустракаць маладых і маці нявесты, але часцей гэта робіць бацька.

У хаце маладых саджаюць разам на аўчыне або на падушках» [15, с. 39].

Пачатак вяселля і раней, і сёння традыцыйны -- «горка», песні, танцы.

Вось так спрадвеку рыхтавалася і праводзілася вяселле нашымі продкамі ў палескіх вёсках. А цяпер звернемся да старонак рамана «Людзі на балоце» і прасочым, як выпісаны І. Мележам карціны сватання і першага дня вяселля.

«Бацька падышоў ці, разгублены, хвіліну маўчаў, не ведаў, як пачаць.

Кінь буракі ды прыбярыся... Сваты там... -- Ён не адразу дадаў: -- Корч і яго Яўхім...” [7, 5, с. 249].

«Ледзь яны ўвайшлі ў хату, Сарока ўскочыла, закруцілася, засакатала:

--А, прыйшла, гуска! Даждаўся гусачок малады -- час залаты! Круціў галаўкай, гусачку выглядаў, баяцца пачаў -- няма і няма! А яна от, паявілася --хата засвяцілася!

-- Не ждалі, -- сказала мачыха. -- Ганначка акурат буракі брала...

Сарока абышла, агледзела, абмацала вочкамі Ганну з усіх бакоў, падалася к сталу, за якім сядзелі Яўхім, стары Глушак і чорны, зарослы, як лясун, Пракоп.

-- Не ждалі, значыць? Не зналі, не гадалі, з якога боку гусачок пойдзе на гуску-дружку! 3 якога боку прыплыве шчасце-багацце! А яно от -- не з-за поля далёкага, не з-за лесу высокага, са свайго сяла. Прыйшоў малады хлапец -- добры купец!..

Сарока, сыплючы словамі, страляла вочкамі то на аднаго, то на другога, а найчасцей на старога Глушака, як бы чакала ўхвалы свайму красамоўству, свайму спрыту. Але Глушак, здавалася, не чуў і не бачыў яе -- маўклівы, затоены, стары Корч праз акуляры з вяровачкай, зачэпленай за вуха замест дужкі, разглядваў Ганну

-- Ваш тавар, наш купец! -- прабурчаў Пракоп, абводзячы панурымі вачыма з-пад чорна навіслых броў пірог і пляшку, якія ўжо былі на стале:

-- Купец -- усім купцам купец! Сам малады, чуб залаты, дабра поўныя клеці -- лепшы на ўсім свеце.

-- Купца не ганім, -- сказаў бацька. -- Толькі дзеўка гадамі шчэ не ў пары!.. Пагуляць бы шчэ трэба!..

-- Э, што з той гульбы!.. Ад гульбы конь псуецца, так і дзеўка!..

-- Семнаццаць гадкоў усяго!..

-- Самы час, самы лепшы квас! А то пераспее, закісне, стане ўсім ненавісна! Стане, як тая макуха, -- будзе векавуха! Шкадаваць будзе, матку, бацьку клясці, што не далі замуж пайсці! Жаніх бо які: што ўродай, што славай, што красой, што справай!..

-- Наша таксама -- дзякуй богу! -- уступіўся за Ганну бацька.

-- І старанная, і разумная, і слухмяная, -- адразу падтрымала яго мачыха. -- І з твару -- другую такую пашукаць. Хай хоць хто скажа: нічым не абдзяліў божа!

-- А Яўхім -- хіба, сказаць, не першы хлопец на ўсе Курані? А да ўсяго -- дастатак! Пойдзе каторая -- не нахваліцца на долю, і паесць, і пап `е ўволю.

-- Наша, канешне, не багатая… -- адгукнуўся быў бацька, але мачыха не дала яму дагаварыць, кінулася сама ў наступ:

-- Небагатая, затое -- з рукамі! Лішнім ротам не будзе! Як каторая з паўнай скрыняй! І зварыць,і спячэ, і сарочку чалавеку пашые! I свінча, і дзіця дагледзіць! Вішчаць ад голаду не будуць!..

-- Дай бог, бо ў нашага купца -- дабра без канца! І свінні, і парасяты, і авечкі, і ягняты, і гумно, і клець -- абы паспець!..

-- Чаго тут мянціць попусту, -- уступіў стары Глушак, нецярпліва, скрыпуча. -- Знаем усё і мы, і яны -- не далёкія... Адным словам, пірог бярэце?

Стары павёў акулярамі на мачыху, на бацьку, Ганны не запытаўся. Мачыха памаўчала для прыліку трохі, як бы разважаючы.

-- Ды мы што ж?.. Мы не супроціў, калі яно ўжэ на тое... Ганначко, пакланіся ўжэ сватам, вазьмі пірага... Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны. Глушакі, дзядзькі, цёткі Глушакоў пілі ў цеснай Чарнушкавай хаце самагонку, елі так упраўна, што наганялі на мачыху страх, бязладна і голасна гаманілі.

Калі ў хаце, нарэшце, стала цішэй і шырэй і засталіся толькі бацькі і сваты, пачалі дамаўляцца, цераз які час гуляць вяселле. Ганнін бацька казаў не спяшацца, прасіў адкласці на тыдні два-тры, а сваты Глушакоў даводзілі, што «адклад не ідзе ў лад «, дабіваліся, каб зрабіць вяселле адразу, у наступную нядзелю <...> Дамовіліся гуляць праз два тыдні. У той момант, калі ўсе згодна замоўклі, мачыха дала знак Ганне, і тая дастала са скрыні ручнік, падала сватам, Глушаку стараму і Яўхіму» [7, 5, с. 255-257].

Вечарам Ганна бачыць каля плота Васіля, але выйсці не рашаецца: нягожа гэта пасля змовін. «Выйсці?! Замоўленай! Чужой, другому аддадзенай!.. Не, не! Што з воза ўпала, тое прапала! Не яго цяпер! Не вольная -- каб сустракацца! Грэх...» [7, 5, с. 255-256], -- думае яна. Як заўсёды, Ганна кіруецца ўсё тымі ж «няўхільнымі законамі жыцця», робіць так, як спрадвеку было заведзена.

«У нядзелю, з самага ранку Чарнушка стаў ладаваць вясельны воз. Калёсы былі не свае, пазычаныя -- ладнейшыя, на лягчэйшым хаду, моцныя, акурат, каб ехаць у такую дарогу.

У хаце было трохі жанок, дзяўчат, Ганніных дружак і сябровак.

-- Матко, маладую час убіраць, -- сказала старая Аўдоля, што корпалася каля печы.

-- Знаю, сама знаю, што пара! -- Мачыха, не гледзячы на чалавека, паклала кофту на палаці, загадала Ганне садзіцца на ўслон. Усе, хто быў у хаце, жанкі, дзяўчаты, абкружылі Ганну: адны -- каб памагчы мачысе, другія -- каб зрабіць тое, што належыць ім, выбраным за дружак, трэція -- каб проста паглядзець. Такая падзея ж!

...Ганна...стаяла заплеценая, у новай кофтачцы, у чырвоным з зялёнымі клетачкамі андараку, у чырвоных матчыных чаравіках-паўбоціках.

Чарнушка глянуў -- вянок на Ганне, вэлюм спадае да долу, лёгкі, нібы і не важыць нічога.

Некалькі разоў убягалі ў хату дзяўчаты, аб'яўлялі: «Едуць!»... Дзяўчаты, жанкі спакойна гаманілі, нудзіліся...

Адна з Ганніных дружак, гарэзная, вяртлявая Марыся, ускочыла...абвяла вачыма дзяўчат, крыкнула:

-- Дружыно! Ето ж -- чужыя якіясьці пад'язджаюць! Маладую нашу Ганначку, мабыць, адабраць хочуць?! -- Яна грозна нахмурылася, кінулася к дзвярам: -- Не аддадзім яе!..

-- Не аддадзім, выручым, прагонім, калі што якое!.. Ці -- няхай па-добраму! Выкупяць няхай!.. -- Усе, хто быў у хаце, акрамя Ганны, з вясёлым шумам, крыкамі высыпалі на ганак, на двор...

...Ганне стаў чуваць гоман многіх галасоў, воклічы, нейкія каманды. Спрэчкі, рогат барацьбы... «Не пушчаюць. Выкупу дабіваюцца...» -- прайшло ў яе галаве...

...На ганак, у хату шоў гоман, людзі, многа людзей. Нібы ў сне, нібы чужога, убачыла яна Яўхіма, які пад віск і грукат музык, што зайгралі марш на двары, уварваўся ў хату з Ларывонам, з Сарокай, з цэлай хэўрай прыяцеляў сваіх, такі ж, як яны, шумлівы, рухлівы, вясёлы...

-- Памагай бог у хату! -- голасна сказаў Яўхім, зірнуў масляністымі вочкамі на Ганну.

--Дзякуем... Дзякуем на добрым слове! -- выбегла наперад яму мачыха Ганна ўбачыла -- яна, як дзіця, прыціскала да грудзей новыя боты -- напэўна, Яўхімаў падарунак. -- Азалаціў ты мяне! -- аж заспявала яна. -- Век -- пакуль буду -- богу маліцьму... за тваю ласку!.

Калі Яўхіма павялі да покуту, яна бегла побач.

-- От тут,.. От тут, Яўхімко, зяцёк ты мой залаты!.. Тут тваё мясцечко!.. А тут -- буяры твае!.. Яўхім сеўза стол, скамандаваў:

-- Буяры-гусары! Наша пазіцыя, кажуць, тут! Садзіся!

Ганну з дружкамі пасадзілі за другі стол. Як толькі паселі, барадаты Пракоп наліў чарку гарэлкі, і за сталамі, і не толькі за сталамі -- у парозе, каля печы, дзе тоўпіліся цікаўныя, за шыбамі, да якіх плюшчыліся твары, ураз прыціхлі: усе ведалі -- зараз будзе не абы-якое відовішча!

-- На талерку, на талерку пастаў!.. -- пачулі ўсе ў хаце Сарочын шэпт. Сарока шмарганула свата за рукаў.

-- Не трашчы! Сам знаю! -- вырваў ад яе рукаў, аб'явіў уголас Пракоп.

Сарока закапыліла губы, пакрыўджаная, злосная. Пракоп жа паставіў чарку на талерку і няўклюдна, з важным выглядам паднёс да Ганны. Чуючы на сабе позіркі многіх людзей, Ганна, як у даўно завучанай ролі, паклала на чарку хустачку. Усе, хто сядзеў за сталамі, стаяў у парозе і за вокнамі, добра ведалі, што і як павінна быць далей, але сачылі з пільнай увагай. Жыццё ў людзей было не надта багатае на падзеі, на ўцехі -- усе нязводна глядзелі, як Яўхім узяў хустачку, як выняў з пінжака, паклаў на талерку грошы. «Цэлыя тры рублі « -- заварушыліся, зашапталіся многія...

Як толькі выпіла чарку гарэлкі Ганніна дружка Маруся, мачыха выштурхнула наперад к сталам разгубленага, напалоханага Хведзьку... -- Хадзі ка мне! -- пазвала яго Ганна. -- Вазьмі за руку.

-- Ідзі, ідзі! Не бойся, браток! -- падскочыла да Хведзькі Сарока. -- Вядзі к сталу маладога кеб -- даў залатога!

-- Скажы, кеб заплаціў за маладую! -- не ўтрывала, памагла маці. Хведзька выціснуў:

-- Заплаціце... за маладую...

Страшны, як лясун, Пракоп паклаў у далоньку вялікі важкі кружок: гэта быў пятак.

Пасля таго як бацька і мачыха благаславілі маладых на вянчанне, пад віск дудкі, плач гармошкі і буханне бубна Ганна і Яўхім выйшлі на двор...

Ладаваліся ў царкву трыма вазамі: на першым Ганна з дружкамі, на другім Яўхім з братам Сцяпанам і дружынай, на апошнім -- Пракоп з Сарокай.

...У сяло ўехалі, як і трэба ўязджаць у сяло маладым, важна, урачыста. Яўхім наказаў -- каціць так, каб зналі нашых! Музыкі, якія зноў мясілі наперадзе ў лапцях, як толькі падыйшлі да першых хат, далі такога зыку, грукату, што алешнікаўцы, хто ў чым быў, умомант высыпалі на вуліцу, як на пажар.

...Пасля вянчання...бяздумная, спусцелая ехала яна <Ганна>, прабівалася цераз грэблю назад, аж пакуль пад віск і буханне марша не сышла каля сваей хаты, перад якой ужо стаяў на двары стол...

Дружкі быццам...заглушыць трывогу яе хацелі -- заспявалі ахвотна, голасна.

Калі маладыя з дружкамі, са сваякамі, са сватамі ўціснуліся ў хатнія дзверы, мачыха забегала, залямантавала:

-- Маладыя нашы! Жанішок наш дарагі! Сваточкі, госцечкі!.. Сядайце, паспытайце, чаго бог паслаў, чаго з яго міласцю прыдбалі!.. Кеб пасядзець разам, пачаставаць з вялікай радасці!..

-- Сядайце! -- ціха сказаў і Ганнін бацька.

--А чаго ж і сядзем! -- весела абвясціў Яўхім. -- Мы не ганарлівыя, можно сказаць, для етаго і прыехалі!

Іх пасадзілі разам, Яўхіма і Ганну, напокуце. Госці яшчэ доўга тоўпіліся каля лавак, залазілі за сталы адзін за адным, рассаджваліся.

Плёўся жвавы, радасны гоман са смехам, чулася, быў у хаце той настрой, які звычайна прыходзіць перад гульбою, гарэлкай, добрай ядою.

Потым ускочыла Сарока, паспытала нібы гарэлку, скрывілася, як ад палыну, стараючыся перакрычаць усіх, заявіла, што піць не можа, бо гарэлка горкая, і людзі, душачыся ядой, заверашчалі, загулі.

-- Горкая! Горко-о!

Сталі сварыцца прыпеўкамі сваты і дружкі. Дружкі на чале з задзірыстай, звонкай Марусяй кпілі, здзекваліся са сватоў:

Наш сваток не ўмее ля стала стаяці

Цай з дружкамі размаўляці.

Ідзі ў места ды купі сабе мыла,

Штоб жонка любіла!

Штоб дзеці пазналі!

Дай бацькам назвалі!

Толькі калі ўнеслі каравай і трое жанок, пастаўшы на лаўкі, узяліся здымаць з Ганны вянок і завязваць хустку, бацька зноў спахмурнеў, і губы яго смыкнуліся журбою і вінаватасцю, Ганна перахапіла позірк яго, весела, з любоўю ўсміхнулася, і ён паяснеў, нібы асветлены яе ўсмешкай.

Клапоцячыся пра бацьку, яна зусім не пашкадавала, што страціла вянок, знак сваёй дзявочай волі, але весялосці, як ні старалася, хапіла ненадоўга, пакуль не падзялілі каравай, пасядзелі для прыліку трошкі, і Сарока тонам знаўцы аб'явіла:

-- От папілі, пагулялі, пара і выходзіць. Пара ўжэ к другаму дому -- к суджанаму, к маладому!

От і настала пара ісці з дому, ісці зусім, назаўсёды

На Карчовым двары. Сарока паслізнулася і ўпала ў гразь, але не разгубілася, борзда ўскочыла, заверашчала:

-- Выходзь, свякрухо губата, --

Прыехала нявеста багата!..

Свякруха і свёкар, якія ўжо стаялі на ганку, добра відныя ў святле, што падала з хаты, запеялі наперабой:

-- Заходзьце... Заходзьце... Нявестачко мая... Людзі ўсе добрыя... Пад нашу страху... Заходзьце.

-- Заходзьце, заходзьце, людзі добрыя, -- жвава тупаў, трос сухой галоўкай Глушак...

-- І не тапчыцеся, як у гасцях. Туды бо к сталам адразу... Заходзьце, садзіцеся... Усё даўно гатово ўжэ... ідзіце...

-- Аге, заходзьце і садзіцеся. Дзе каму лепей, спадобней...» [7, 5, с. 369, 37і - 372, 373, 375, 375 - 376, 376 - 377, 379, 381, 384, 387,388, 389].

Як бачым, вяселле ў Куранях адбываецца амаль па тым самым сцэнары, што быў пададзены намі вышэй. Хіба толькі прыезд сватоў для Ганны быў нечаканасцю, а запоіны ў I. Мележа -- змовіны і нявесту апраналі дома.

Прыкметна, што абавязковым удзельнікам урачыстасці выступае Сарока. Яна карыстаецца аўтарытэтам і як спрытная, вясёлая жанчына, і як захавальніца традыцый даўніны. I нездарма: кабета надзвычай удала справілася з адказнай і адначасова ганаровай місіяй свацці. Гэта роля як быццам спецыяльна прызначана для яе, жанчыны гаваркой, знаходлівай, мова якой шчодра перасыпаная трапнымі выслоўямі. Так, трэба аддаць ёй належнае: старалася ад душы і апраўдала надзеі.

Урэшце, добрае вяселле справілі дачцэ Чарнушкі. Усё ў іх было арганізавана выдатна, каб, крый Божа, не асароміцца перад людзьмі. Хапала і ежы і пітва. Хоць і небагата жыла сям'я, аднак «рупіліся -- абы пабольш было, абы хапіла» [7, 5, с. 255- 256]. Ды ці будзе ў замужняй Ганны шчасце, пра якое марыць кожная жанчына? Наўрад... Але мы даведаемся пра гэта ўжо з другой кнігі -- «Подых навальніцы».

Такім чынам, І. Мележ у “Палескай хроніцы” раскрыў рэгіянальныя асаблівасці палескага вяселля, кіруючыся ўласнымі назіраннямі за вяселлем. вяселля продкаў. Пісьменнік паказаў усе этапы гэтага абраду: ад сватання да апошняй хвіліны. Найбольшую ўвагу скіраваў на паводзіны і ўзаемаадносіны маладых.

Прыкладзам палескага вяселле І. Мележ падкрэсліў сутнасць духоўнага багацця нашых продкаў, заклікаючы нас не цурацца такіх добрых традыцый, бо народныя звычаі выступаюць як своеасаблівае злучальнае звяно паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, паміж тымі, хто жыў і ствараў духоўнае багацце нацыі ў папярэднія эпохі, і тымі, каму яго належыць берагчы і памнажаць. Усё тое, што было створана нашымі “дзедамі”, трэба берагчы і перадаваць нашым дзецям.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы рэгіянальныя асаблівасці у «Палескай хроніцы» І. Мележа, мы прыйшлі да наступных высноў:

1. Выключную ролю ў станаўленні актыўнай грамадзянскай пазіцыі, пісьменніцкага таленту І. Мележа адыграла Палессе. Калі сёння перачытваеш трылогію і «Палескую хроніку», адчуваеш, які бязмежны свет чалавечых пачуццяў, якую вялікую народную праўду данес да нас гэты пісьменнікі. I міжволі думаеш, як патрэбны нам сёння такія кнігі, сагрэтыя цяплом сапраўднага чалавекалюбства, вялікага гонару за свой народ і палескі край, кнігі, якія нясуць у сябе не адзнакі правінцыяльнай абмежаванаці, а набываюць вялікую агульначалавечную значнасць.

2. Палескі край, Гомельшчына сталі «малой» радзімай І. Мележа. Тут ён рабіў першыя самастойныя крокі ў жыццё, тут сталеў, набіраў сілу яго талент. Бацькоўскі край для яго Ї гэта тое, што заўсёды было яму дорага, чаго не маглі выцясніць з душы ні гады вайны, ні асабістыя страты і пакуты, клопаты і турботы.

3. Аўтар трылогіі «Палеская хроніка» захапляўся бязмежнымі краявідамі гэтага краю, умеў глядзець на свет вачыма палешука. Плоскі, раўнінны рэльеф Палесся, бясконцыя балоты-пустэлі, пакрытыя купінамі і нізкарослым хмызняком, мокрая панурыя лясы, вёскі, мястэчкі, урочышчы, кожны лясок, кожная сцяжынка, дарогі, старасвецкі шлях, рэкі Ї гэта не прыдумана пісьменнікам. Замалёўкі прыроды служаць дзейсным сродкам раскрыцця таго асяроддзя, у якім жывуць і дзейнічаюць іх героі. Палеская прырода з'явілася для іх і сродкам выяўлення патрыятычных паяўццяў пісьменніка, замілавання да чароўнага і дзівоснага краю.

5. І. Мележ шматгранна адлюстраваў з'явы і падзеі, глыбокую любоў і павагу да чалавека працы, добрае веданне яго духоўнага свету, усяго таго, чым багата народнае жыццё. Адрэзаныя ад вялікага свету непраходнымі балотамі і пясчанымі выспамі Мележаўскія Курані жывуць па спрадвечных законах, як жылі некалі бацькі, дзяды, прадзеды, здабываюць нялёгкі хлеб, працуюць, гадуюць дзяцей, смуткуюць і радуюцца, плачуць і смяюцца. Аўтар раскрыў самабытнасць жыцця, народнага характару, дэталізаваў этнаграфічны каларыт краю, які быў мала вядомы сусветнай і нацыянальнай літаратуры.

6. Трылогія І. Мележа -- своеасаблівы паэтычны летапіс жыцця палешукоў, іх быту, нораваў. I тады, калі ён ўзнаўляе кліматычныя і геаграфічныя асаблівасці краю, і калі знаёміць нас з героямі, Ї усюды выяўляецца яго ўменне падаць жыццё народа ва ўсёй складанасці і зменлівасці. Цемната і забітасць палешукоў, іх абыякавасць, нават нейкая падазронасць да ўсяго новага, што парушала звыклы «балотны спакой» і для І. Мележа не проста палеская экзотыка. Гэта адзін са сродкаў, дзякуючы якому пісьменніку ўдалося паказаць, што ўсё гэта інерцыя старога ўкладу жыцця, з якой нельга не лічыцца і якая пераадольваецца не вельмі лёгка.

7. Аўтар «Палескай хронікі» глянуў на Палессе вачыма яго сына, кроўна зацікаўленага хлебароба, які паказаў свой край і яго жыхароў як бы «знутры», у глыбінным разрэзе, падаў сучаснае осэнсаванне многіх жыццёва важных праблем палескай вёскі, узнавіў драматызм і складанасць тых працэсаў, што адбываліся ў ёй. І. Мележ па-новаму зразумеў лёс палешукоў і Палесся ва ўсёй яго шматграннасці і непаўторнасці, «Палеская хроніка» сапраўды прасякнута такой любоўю да «бацькоўскай зямлі», што ўспрымаецца як «запаветная песня» І. Мележа. Увагу пісьменніка прыцягнулі складаныя праблемы: грамадзянская актыўнасць чалавека, матывы і вынікі яго паводзін у складаных сацыяльных узаемаадносінах, маральны выбар і самакаштоўнасць асобы, грамадзянскае і асабістае жыццё, складаныя узаемасувязі чалавека з зямлёй, чалавека і прыроды, працоўная сутнасць налешукоў.

8. Ва ўвасабленні духоўнай прыгажосці палешукоў, людзей, народжаных новай эпохай, бачыў Мележ-мастак сваю першачарговую задачу. Яна своеасабліва ўвасоблена ім і ў новых адвосінах да працы, і ў пачуцці асабістага гонару куранёуцаў, якія адчуваюць сябе гаспадарамі жыцця. Увагу аўтара «Палескай хронікі» прыцягваюць высокія маральныя якасці гэтых простых людзей, іх духоўнае багацце, дабрата і душэўнасць, мяккасць і чуласць сялянскай душы.

Такім чынам, у «Палескай хроніцы» ёсць штосьці сваё, асабістае ў тым тыпова беларускім, агульначалавечым, што адрознівае ўсю сучасную нацыянальную лігаратуру. Яно бачыцца ў той шчырай і пастаяннай зацікаўленасці лёсам свайго народа і «балотных людзей», якая нязменна адчуваецца за кожным словам пісьменніка. Гэта яго грамадзянская і мастакоўская пазіцыя.

мележа пісьменнікаў літаратуразнаўства раманаў

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Бугаёў, Дз. Паўнакроўнасць жыцця. Радасць і боль мастака: Роздум пра І. Мележа з нагоды юбілею. [Тэкст] / Дз. Бугаёў. // Роднае слова. - 1996. - №2. - С. 53-55.

2. Адамовіч, А. Вяртанне наперад. // Адамовіч, А Здалёк і зблізку. [Тэкст] / А. Адамовіч. - Мн.: Навука і тэхніка, 1976. - С. 3-157.

3. Палякова, Т.В. Вывучэнне “Палескай хронікі” І. Мележа ў 11 класе. [Тэкст] / Т. Палякова. // Беларуская мова і літаратура. - 2004. - №1. - С. 49-56

4. Ляшук, В.І. Мележ у школе. [Тэкст] / В. Ляшук. - Мн.: Народная асвета, 1981. - 197 с.

5. Пяцьдзесят чатыры дарогі. [Тэкст]. - Мн.: Навука і тэхніка, 1981. - 693с.

6. Навуменка, І. І. Мележ. [Тэкст] / І. Навуменка. // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х кн. - Кн. 3. - Мн.: Беларуская навука, 2002. - С. 574-597.

7. Мележ, І. Зб. тв.: У 10-ці т.т. Т. 5 [Тэкст] / І. Мележ. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1983-1985.

8. Андраюк, С. Талент глыбока беларускі. [Тэкст] / С. Андраюк. // Полымя. - 2003. -- №6. - С. 263-275.

9. Жураўлёў, В. Адвечная сіла зямлі. [Тэкст] / В. Жураўлёў. // Роднае слова. - 1999. - №7. - С. 27-31.

10. Адамовіч, А. Здалёк і зблізку. [Тэкст] / А. Адамовіч. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. - 459 с.

11. Мележ, І. Зб. тв.: У 6-ці т.т. Т. 6 [Тэкст] / І. Мележ. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1971-1974.

12. Шопенгауер, А. Избранные произведения. [Текст] / А. Шопенгауер. - М.: Наука и техника, 1997. Ї 489 с.

13. Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі. / Укл. А. Гурскі. [Тэкст] / А. Гурскі. - Мн.: Навука и тэхніка, 1975. Ї 645 с.

14. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. / Скл. К. Кабашнікаў і іншыя [Тэкст] / К. Кабашнікаў. - Мн.: Вышэйшая школа, 1996. - 597 с.

15. Палесскае вяселле. / Укл. В. Захарава [Тэкст] / В. Захарава. Ї Мн.: Навука і тэхніка, 1984. Ї 347 с.

16. Смыкоўская, В.І. Палессе ў творчасці Якуба Коласа і І.А Мележа [Тэкст] / В.І Смыкоўская. // Матэрыялы канферэнцыі. Ї Гомель., 1999. ЇС. 180-185.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • Семантыка-граматычныя і стылістычныя асаблівасці парэмій мовы трылогіі "Палеская хроніка" I. Мележа. Структурна-марфалагічныя асаблівасці, сэнсавая характарыстыка парэмій. Прыказка як моўная адзінка. Картатэка парэмій мовы "Палескай хронікі" Мележа.

    дипломная работа [122,9 K], добавлен 27.04.2013

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Аналіз літаратурнай спадчыні Віктара Шніпа з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Тэматычнае напоўненне паэзіі. Нацыянальныя матывы ў лірыцы. Мастацкія і жанравыя асаблівасці вершаў і творчай манеры аўтара. Інтымная лірыка паэта.

    дипломная работа [132,2 K], добавлен 11.12.2013

  • Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў. Творчасць І. Мележа і галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці. Шматграннасць духоўнага свету беларусаў. Учынкі, дзеянні, літаратурных герояў і іх рысы нацыянальнага характару.

    курсовая работа [93,8 K], добавлен 08.12.2011

  • Літаратурная спадчына Адама Міцкевіча з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Асаблівасці вобразнага разнастайнасці твораў. Маральна-этычны свет ладу русалкі ў баладах Адама Міцкевіча. Беларусь у паэме "Пан Тадэвуш".

    курсовая работа [41,7 K], добавлен 29.07.2016

  • "Дараманная" творчасць Ядвігіна Ш. Жыццёвы, творчы шлях пісьменніка. Станаўленне творчай індывідуальнасці. Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы. Мастацкія асаблівасці першага беларускага рамана. Раман "Золата" як адна са спроб стварэння псіхалагічнай прозы.

    курсовая работа [43,4 K], добавлен 28.06.2010

  • Публіцыстычная спадчана В. Быкава з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства. Праблемы, якія ён закранаў у публіцыстычных нататках. Асаблівасці разумення вайны В. Быкавым. Наватарскія здабыткі В. Быкава ў мастацкім увасабленні задумы.

    курсовая работа [46,4 K], добавлен 29.07.2016

  • Дэфініцыя і спецыфіка паняцця "лірычная проза". Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры. Вызначыня моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча. Асноўныя вобразныя сродкі. Даследаванне эсэ, лістоў, крытычных артыкулаў і нарысаў.

    курсовая работа [45,4 K], добавлен 20.06.2009

  • Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразамі. Наватарскія здабыткі Э. Акуліна ў мастацкім увасабленні задумы, у раскрыцці "вечных" вобразаў.

    курсовая работа [50,7 K], добавлен 01.01.2014

  • Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў - да пачатку ХХІ стагоддзя. Здабыткі сучаснай прозы. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна. Грамадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова.

    контрольная работа [20,4 K], добавлен 16.03.2010

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.