Рання творчасць Я.Пушчы

Язэп Пушча як прадстаўнік рэпрэсіраванай літаратуры, тонкі лірык, эксперыментатар у галіне вобразнасці, рытмікі, мелодыкі, псіхолаг, які мог перадаць найтанчэйшыя псіхалагічныя зрухі чалавечай душы. Праблемна-тэматычны дыяпазон ранняй творчасці.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.06.2016
Размер файла 66,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Другі канцэптуальны выраз (шлях) таксама мае сімволіка-метафарычнае значэнне. Ён вызначае сабой перспектыўны напрамак, у якім павінна развівацца паэзія, ствараючы адпаведны эпосе стыль, выступаючы прыкладам для іншых відаў мастацтва.

Калі ўнутраная пульсацыя мастацтва выражае найперш дынаміку сучаснага Я. Пушчы літаратурнага жыцця, упісваецца ў напружана-нервовы рытм рэвалюйных будняў, то вобразны канцэпт шляху лучыць ідэі ўзвышаўца Пушчы з літаратуразнаўчымі традыцыямі папярэднікаў. У прыватнасці, з літаратурна-крытычнай дзейнасцю Максіма Багдановіча, у мастацкай канцэпцыі якога паняцце шляху таксама мае вельмі істотнае значэнне.

М. Багдановіч і Я. Пушча, як самабытныя і не падобныя адзін на аднаго творчыя індывідуальнасці, выразнікі розных гістарычных эпох, вядома, неаднолькава ўяўлялі сабе канкрэтнае напаўненне паняцця шлях, па-рознаму бачылі спосабы мастацкага асваення рэчаіснасці і характар паэтычнага выражэння.

Але збліжае іх напружаны пошук новых сродкаў мастацкага спасціжэння жыцця, жаданне прадвызначыць далейшае развіццё нацыянальнай літаратуры ў самых агульных рысах. Для абодвух паэтаў былі характэрны ў вялікай ступені імкненне да тэарэтычнага асэнсавання асноў мастацкага працэсу, індуктыўны спосаб мыслення, сутнасць якога заключаецца ў руху думкі ад прыватных момантаў, падрабязнасцей, дэталей да абагульненняў.

Тым момантам, які найбольш збліжае мастацкія погляды Багдановіча і Пушчы, з'яўляецца выключнае значэнне, надаваемае імі паэтычнай вобразнасці. Менавіта сыходжаннем мастацкіх прыярытэтаў абодвух паэтаў у гэтым пункце можна ў значнай ступені вытлумачыць тую ўвагу, з якой заўсёды ставіўся Язэп Пушча да мастацкай спадчыны Багдановіча.

Даследчыкі творчасці Язэпа Пушчы, адзначаючы асаблівую зацікаўленасць паэта змястоўна-фармальнымі магчымасцямі вобразнасці, яго прыхільнасць да ідэй імажынізму, уплыў на яго паэзіі Сяргея Ясеніна, у той жа час не звярталі прыкметнай увагі на развіццё ім багдановічаўскіх традыцый. Так, М. Ярош у «Беларускай савецкай лірыцы» засяроджваецца якраз на даследаванні наступстваў ясенінскага ўплыву, прыводзячы пры гэтым сведчанне самога Пушчы і падкрэсліваючы, што «часцей за ўсё наследаванне Ясеніну ішло па лініі пераймання не самага лепшага» [12, с. 57].

Л. Мазанік, якая шмат зрабіла па тэксталагічнай пад рыхтоўцы і выданні твораў Пушчы, вывучэнні яго жыццёвага і творчага шляху, таксама не ўключае ўплыў М. Багдановіча ў сферу вызначальных фактараў фарміравання творчай індывідуальнасці паэта і крытыка з аб'яднання «Узвышша». Яна мяркуе, што «на фарміраванне творчай волі, мастацкага густу, асаблівасці формы мастацкага мыслення Я. Пушчы» вызначальнае ўздзеянне зрабілі «творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, С. Ясеніна, вобразнасць народнай паэзіі» [13, с. 76].

Аўтар аднаго з найноўшых даследаванняў па гісторыі беларускага літаратурнага авангарда дваццатых гадоў мінулага стагоддзя I. Багдановіч адзначае, што «творчая практыка Пушчы і іншых паэтаў давала падставы тагачасным крытыкам звязваць яго імя з імажынізмам, у якім ён выступаў як паслядоўнік С. Ясеніна» [14, с. 335]. Сам Язэп Пушча ў літаратурна-крытычных творах таксама звязваў свае творчыя пошукі з імажынізмам як літаратурным напрамкам, у цэнтры ўвагі якога знаходзіцца мастацкі вобраз.

Назва гэтай мастацкай плыні якраз і паходзіць ад англійскага слова image (вобраз). Рускі імажынізм блізкі па сваіх ідэйна-эстэтычных устаноўках той мастацкай школе, што існавала ў англамоўнай паэзіі 1910-х гг., у склад якой уваходзілі такія выдатныя майстры, як Т.С. Эліёт, Э. Паўнд, Э. Лоўэл і інш.

Язэп Пушча з першых сваіх крокаў у літаратуры, яшчэ знаходзячыся ў складзе аб'яднання «Маладняк», адной з галоўных для сябе лічыў праблему паэтычнага вобраза. Шмат у чым праграмным для маладога аўтара быў артыкул «Вобраз у беларускай паэзіі» (1924). Менавіта ў гэтым артыкуле Пушча заяўляе аб тым, што вобразатворчасць імажынізму блізкая прыродзе беларускай паэзіі і што ён бачыць шляхі яе развіцця ў шчыльнай паяднанасці з гэтым літаратурна-мастацкім кірункам. Беларуская паэзія, лічыць ён, «зараз выходзіць на прасторную пуціну імажынізму» [1, т. 1, с. 259].

Аднак варта падкрэсліць, што пушчаўскае разуменне імажынізму адрознівалася ад яго заходнееўрапейскіх узораў, таксама як і ад асноўнага напрамку развіцця рускага імажынізму. Ва ўсякім выпадку няма дастатковых на тое падстаў ставіць знак роўнасці паміж паэтычнай гворчасцю Пушчы і іншых беларускіх паэтаў дваццатых гадоў і імажынісцкімі плынямі ў іншых літаратурах.

Пры вызначэнні адметнасці пушчаўскага мастацкага светапогляду патрэбна ўлічваць дзве характэрныя для яго рысы: імкненне да паэтычнага выражэння нацыянальнай самабытнасці і наданне вобразнасці рэферэнтна-рэпрэгентатыўнага характару, усведамленне яе апасродкаванай сувязі з рэчаіснасцю. 3 аднаго боку, вобраз у мастацкай канцэпцыі Пушчы ў сваёй генезіснай выражанасці сыходзіць да міфа-паэтычнага светаўспрымання старажытнага беларуса, на якое рабілі моцнае ўражанне «шумлівы бор», «таемная пушча». 3 другога боку, ён з'яўляецца ўвасабленнем пазамастацкага свету, адказам на запатрабаванні і настроі сучаснай паэту эпохі.

Артыкул «Вобраз у беларускай паэзіі» Язэп Пушча пачынае з высвятлення праблемы генезісу вобразнасці. Міфалагічныя вобразы, якімі засяляўся свет чалавека ў старажытнасці, аўтар разглядае як своеасаблівую форму пазнання рэчаіснасці. Прадстаўнік архаічнага перыяду развіцця мастацтва спрабаваў вытлумачыць «чароўную казку наўкольнай прыроды» даступнымі яго разуменню сродкамі, «імкнуўся разгадаць, пазнаць» не што іншае, як самую таемнасць быцця. Пушчам неаднаразова падкрэсліваецца гэтая псіхалагічная асаблівасць архаічнага светаўспрымання: «вобразна-таемнае», «таемная вобразнасць»… [1, т. 1, с. 258].

Сінкрэтычны характар народнага мастацтва выражаецца праз спалучэнне свядомага і падсвядомага, прадметна ўявімага і няўлоўнага для ўяўлення. Менавіта такая шматмернасць мастацкага свету народнай паэзіі служыць падставай для захаплення «хараством яе нявінна дзіцячай вобразнасці» [1, т. 1, 258]. Фальклорная творчасць у сваім паэтычным выражэнні прадстае ў асноў-ным як песня, гэта значыць праз жанр найбольш сінкрэтычна ёмісты.

Я. Пушча збліжае народную песеннасць (меладыйна аформленае лірычнае выражэнне) са спецыфічным вобразным ладам, метафарычна-персаніфікаваным фальклорным успрыманнем. На яго думку, «калі і спяваў наш прадзед песні, то няйначай яму яго паэтычнае чуццё падказвала, каб і ў ёй была тая ж вобразнасць, якую ёц бачыць вакол сябе» [1, т. 1, 258]. Вылучанае намі ў пушчаўскім тэксце вельмі істотнае для разумення суадносін мастацкай рэальнасці і пазамастацкай рэферэнтнай сферы як у фальклорнай, так і ў літаратурнай творчасці. Пушча звяртае ўвагу якраз на тое, што ў народнай паэзіі ўвасабляліся не непасрэдна рэчаіснасць, навакольны свет, які акружаў стваральніка-выканаўцу фальклорнага твора, але іх вобразнае ўспрыманне - рэчаіснасць. ужо трансфармаваная ўяўленнем чалавека, прапушчаная праз яго свядомасць і суаднесеная з яго практычным досведам. Такія ж погляды на прыроду мастацкай творчасці, з пэўнай карэкціроўкай, Пушча, несумненна, праецыраваў і на літаратурны працэс сучаснай яму эпохі. Па сутнасці, гэта была аргументацыя супраць пануючай тады ў марксісцкай эстэтыцы звужана разуметай тэорыі адлюстравання.

На тэарэтыка-літаратурныя, эстэтычныя погляды Язэпа Пушчы, безумоўна, уплывала яго паэтычная творчасць. Літаратурна-крытычныя працы Пушчы тыпалагічна належаць, вядома, да пісьменніцкай крытыкі, якая вызначаецца сваёй спецыфікай. Малады творца мог часам з большай свабодай і нязмушанасцю выказаць свае погляды, чым літаратуразнаўца або крытык, скаваны ідэалагічнымі догмамі і жорсткімі тэарэтыка-метадалагічнымі канструкцыямі. Шчыры прыхільнік вобразнасці ў паэзіі, Пушча і ў літаратурнай крытыцы не абыходзіўся без яркай і кідкай метафары. Часам такая метафарычнасць, асабліва на першапачатковым этапе творчасці, у маладнякоўскі перыяд, вызначалася сапраўды маладнякоўскімі квяцістасцю і выштукаванасцю. Вось, напрыклад, як пачынаецца артыкул Я. Пушчы «Вобраз у беларускай паэзіі»: «Як вусная, так і сучасная найноўшая беларуская паэзія абвеяна цёплым павевам мілагучных вобразаў, сінявокая плынь якіх пяшчотна шумуе ў народнай песні і смела, а часам нават злосна бушуе ў вершах нашых маладых паэтаў» [1, т. 1, с. 258].

Каб выказаць сваю прыхільнасць да паэтычнай творчасці і мастацкіх поглядаў Максіма Багдановіча, Пушча скарыстоўвае рэмінісцэнцыю з твораў класіка. «Вобразы амаль у кожным народным творы, - піша Язэп Пушча, - прыветліва ўсміхаюцца нам, быццам васількі сярод красуючага жыта» [1, т. 1, с. 258-259]. Пераходзячы ад разгляду фальклорнай вобразнасці да аналізу ролі вобраза ў паэтычнай творчасці, Я. Пушча найперш непасрэдна звяртаецца да асэнсавання ўкладу Багдановіча. «Самым першым з гэтых паэтаў, які поўнай жменяю стаў сеяць смелыя вобразы ў сваіх пяшчотных песнях, з'яўляецца Максім Багдановіч» [1, т. 1, с. 260], - адзначае ён.

Характэрна тое, што Я. Пушча шырока карыстаецца, нягледзячы на пэўнае дыстанцыянаванне ад светапогляду і паэтыкі адраджанізму 1900-1910-х гг., якраз тэрміналогіяй, уласцівай менавіта гэтай пары мастацкага развіцця. У прыватнасці, часта ўжываецца ім паняцце (а ў нейкай ступені і метафара) песня. Паказальна, што нават творы такога «вобразнага», «жывапісальнага» паэта, як Багдановіч, Я. Пушча называе песнямі. У дачыненні ж да фальклорнай творчасці ён скарыстоўвае наступныя выразы: «народныя гуслі ў песнях жніўнай абраднасці […] гучаць гэтай вобразнасцю…»; «песня, у якой малюецца…» [1, т. 1, с. 259].

Я. Пушча, прыхільнік імажынізму, мастацкага кірунку, які абвяшчаўся ім найбольш адпаведным паэтычнаму развіццю тагачаснай эпохі, адзначае, што Багдановіч арыентаваўся на іншыя мастацкія сістэмы. «У яго паэзіі беларускае мастацкае слова пераліваецца адценнямі ўсіх колераў сучасных яму дасягненняў заходнееўрапейскіх літаратур у асобе школ: імпрэсіянізму і сімвалізму» [1, т. 1, с. 298]. Як мы памятаем, Пушча супрацьстаўляў выяўленчыя магчымасці імажынізму і сімвалізму, і якраз не на карысць апошняга. Аднак аб'ектыўнасць даследчыка прымушала яго прызнаваць, што вобразнасць Багдановіча, якога ён лічыў «блізкім, родным і дарагім нашаму пакаленню» [1, т. 1, с. 298], у большай ступені адпавядае якраз творчым праграмам імпрэсіянізму і сімвалізму. Магчыма таму Пушча, адчуваючы несупадзенне паміж вобразнай прыродай багдановічавага верша і ўласным разуменнем прызначэння вобразнасці, увесь час імкнецца як бы змен-шыць значэнне імпрэсіяністычнай вобразнасці. Вельмі асцярожна, з агаворкамі, ён сцвярджае, што «можа, гэта стыхія была крыху чужая для тагачаснай беларускай паэзіі» [1, т. 1, с. 298].

Калі Я. Пушча грунтоўна аналізуе паэтыку Багдановіча ў артыкуле «Кніга лірыкі як мастацкае цэлае», ён таксама не забывае, высока ацэньваючы майстэрства паэта, заўважыць імпрэсіяністычны адбітак на яго вобразнасці.

У паэтычным вобразе Я. Пушчам, маладым паэтам і крытыкам, маладнякоўцам, а пасля ўзвышаўцам, цэняцца майперш яго экспрэсіўныя магчымасні, сіла ўздзеяння на рэцыпіента, здольнасць выклікаць пэўныя ўяўленні.

Ен лічыць, што не ўражанні ад рэчаіснасці павінен перадаваць у першую чаргу вобраз, а сам мусіць непасрэдна ўражваць, узрушваць чытача.

У 1925 г., калі Пушча яшчэ знаходзіўся ў складзе літаратурнага аб'яднання «Маладняк», у яго ўзнікла патрэба патлумачыць сваё разуменне вобразнасці. Трэба тут заўважыць, што, выкладаючы ў артыкуле «Да тэарэтычнага абаснавання маладнякізму і аб вывіхах крытыкі» пастулаты мастацкай праграмы «маладнякізму», Пушча, можа, у большай ступені выказваў пры гэтым свае асабістыя погляды на прыроду паэтычнай творчасці. Думаецца, што эстэтычныя густы і мастацкія канцэпцыі Пушчы не маглі ўвогуле кардынальна змяніцца за нядоўгі час яго знаходжання ў літаратурных аб'яднаннях «Маладняк» і «Узвышша». Вельмі кароткі наогул адрэзак часу быў адпушчаны лёсам таленавітаму паэту і крытыку на рэалізацыю яго шматабяцальнага творчага патэнцыялу.

У сваю чаргу Я. Пушча таксама робіць акцэнт на ідэалагічным абгрунтаванні сваёй пазіцыі. «Маладняк», на яго думку, «зараз цвёрда становіцца на грунт маністычна-матэрыяльнага погляду на паэзію» [1, т. 1, с. 274]. Пушча падкрэслівае перавагу паэтаў-маладнякоўцаў над старэйшымі літаратарамі ў рэвалюцыйнай свядомасці, што забяспечвае ім «класава-пралетарскі і бядняцка-сялянскі ўзлёт над мінулай паэзіяй пары адраджанізму» [1, т. 1, с. 274].

Я. Пушча лічьшь вобраз асновай пазнання рэчаіснасці, а найперш сродкам выражэння ўнутранага стану лірычнага героя. I для гэтых мэт прыдатныя вобразы самыя раскаваныя, неардынарныя, кідкія, якія перадаюць «шчырую разухабістасць», што вырываецца разам з радасцю «з самай глыбіні душы» [1, т. 1, с. 272].

Вобраз, няхай самы незвычайны, экспрэсіўны і метафарычны, не так каштоўны сам па сабе, як тым, што ён уваходзіць у складаную, шматузроўневую сістэму. Сукупнасць вобразаў як «стылістычных адзнак» верша ўтварае кампазіцыйна «новы суцэльны сацыяльна-псіхалагічны вобраз» - вобраз героя. Вобраз, такім чынам, у сваім найбольш дасканалым увасабленні - пры раскрыцці ўсёй паўнаты рыс і характарыстык асобы - уяўляе сабой сінтэзаваны вынік, спалучэнне цэлага mapara прыватных мадуляцый. У такім сінтэзаваным вобразе, як лічыў Пушча, «сканцэнтраваны не толькі вобразы стылю, а таксама і вобразы ідэй, думак, ідэалогій і г. д.» [1, т. 1, с. 274].

У літаратуры часу «Нашай нівы» метафара яшчэ не займае значнага месца. Самыя распаўсюджаныя мастац-кія тропы ў гэты час - увасабленні, параўнанні…

Метафара, метафарычны эпітэт актуалізуюцца ў дваццатыя і наступныя гады.

У апісаннях прыроды побач з традыцыйным увасабленнем выкарыстоўваецца, а ў шэрагу выпадкаў і з яго самога вырастае метафара, метафарычны эпітэт.

Такім чынам, Я. Пушча дае яскравую характарыстыку твораў беларускіх паэтаў таго часу. У літаратурна-крытычных працах Пушчы вельмі своеасабліва паядноўваюцца песеннасць, як выражэнне лірычнай стыхіі, і вобразнасць з яе выяўленча-экспрэсіўнымі магчымасцямі.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы раннюю творчасць Я. Пушчы, мы прыйшлі да наступных высноў:

Даваенная паэзія Язэпа Пушчы засведчыла неардынарнасць тэматычных і вобразна-выяўленчых пошукаў Язэпа Пушчы. Паэт захапіўся новай паслярэвалюцыйнай рэчаіснасцю, але і вынес прысуд адмоўнаму ў жыцці, прадказаў трагічную пару ў лёсе грамадства. Даволі маштабнай і разнастайнай уяўляецца жанравая палітра даваеннай творчасці таленавітага майстра: аднолькава паспяхова стварае шэраг глыбокіх медытацый, узнімаецца на хвалю страсных публіцыстычных заклікаў. Паэзія Язэпа Пушчы ў цэлым надзвычай псіхалагічная, кожны зборнік аўтара - споведзь радаснайці спакутаванай душы, створаная па ўсіх законах рамантычнага мастацтва.

Амаль у кожным вершы паэт карыстаецца сваім любімым вобразам, надаючы яму розныя сэнсавыя адценні, звязваючы з ім веру ў дабро і справядлівасць, перадаючыім сваю бязмежную радасць. I, нібы сагрэтая гэтым вобразам, лірыка паэта стала надзвычай гарманічнай і цэласнай з'явай: мала ў ёй маладнякоўскай «бурапены» спакойна разгортваюцца падзеі, адсутнічаюць рэзкакантрастныя фарбы, паэт не зрываецца на рыторыку, рытмiка-інтанацыйныя малюнкі многіх твораў спакойна ўраўнаважаныя, у вершах амаль адсутнічаюць стракатыя фарбы, самамэтныя вобразы-дэталі. У паэзію ЯзэпаПушчы 20-30-х гадоў уваходзіш, як у свет дзе не грымяць перуны, не бліскаюць маланкі, не грукочуць машыны і не свішчуць «сталёвыя салаўі», дзе ўсё гарманічнае, спакойнае, асветленае промнямі яркага сонца.

Вершы Я. Пушчы - сведчанне нашай этнічнай і культурнай самабытнасці, жыццесцвярджальнага характару, схільнасці да гарманізацыі рэчаіснасці, здольнасці ўносіць сэнс у чалавечае існаванне.

Пейзаж у Я. Пушчы неаддзельны ад чалавека. Услаўленне прыроды як спрадвечнай крыніцы хараства суадносіцца з паэтызацыяй працы селяніна, якая ўвасабляе сілу і моц народа. Так паступова думка паэта ўсё больш і больш узбагачаецца, напаўняецца сацыяльнымі эмоцыямі.

Паэт ішоў шляхам сінтэзу. Ён не толькі паглыбіў і ўзбагаціў беларускую паэзію, але і надаў ёй філасофскія крылы, адкрыў новы свет яе вобразаў, эмоцый, увасабленняў, асацыяцый.

Велізарная паэтычная спадчына Я. Пушчы Ї не толькі тое, што ён стварыў, але і тое, што спарадзіў сваёй творчасцю. Такі маштабны погляд на творчасць Я. Пушчы дае магчымасць па-сапраўднаму ацаніць яго найбагацейшую спадчыну, вялікае значэнне яе гуманістычных, маральна-філасофскіх, мастацка-эстэтычных каштоўнасцяў у гісторыі нацыянальнай і сусветнай літаратуры.

Я. Пушча дае яскравую характарыстыку твораў беларускіх паэтаў таго часу. У літаратурна-крытычных працах Пушчы вельмі своеасабліва паядноўваюцца песеннасць, як выражэнне лірычнай стыхіі, і вобразнасць з яе выяўленча-экспрэсіўнымі магчымасцямі.

Спіс выкарыстаных крыніц

1 Пушча Я. Зб. тв.: У 2 т. / Я. Пушча. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1985. Ї 245 с.

2 Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Ї Мн.: Беларуская навука, 1999. Ї 975 c.

3 Гарэлік, Л.М., Мішчанчук М. І. Пушча Язэп // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 5. / Л. Гарэлік [і іншыя]. Ї Мн.: Беларуская навука, 1995. Ї С. 80-81.

4 Мiшчанчук, М. I. Беларуская савецкая паэзiя 20-х гадоў: Вучэб. Дапаможнiк для фiлал. Фак. Пед. iн-таў.: Мн.: Вышэйшая школа, 1988. Ї 191 с.

5 Перкін, Н.С. Шляхі развіцця беларускай савецкай літаратуры 20-30-х гг. / С.Н. Перкін - Мн.:навука i тэхнiка, 1960. Ї 395 с.

6 Гарадніцкі, Я. Мастацкі свет беларускай літаратуры 20 стагоддзя / Я. Гарадніцкі. Ї Мн.: Беларуская навука, 2005. Ї 206 с.

7 Пушча, Я. Вершы i паэмы / Я. Пушча. Ї Мн.: Мастацкая літаратура, 1985. Ї 245 с.

8 Максімовіч, В.А. Шыпшынавы край: Старонкі бел. літ. 20-30-х гг. ХХ ст.: Дапам. для наст. / В. Максімовіч. - Мн.: Вышэйшая школа, 2002. Ї 160 с.

9 Лазарук, М.А., Ленсу, А.Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў / М.А. Лазарук. - Мн.: Народная асвета, 2003. - 241 с.

10 Пушча, Я. Сады вятроў: Вершы i паэмы / Я. Пушча. Ї Мн.: Мастацкая лiтаратура, 1982. Ї 367 с.

11 Мушынскі, М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20-30-я гады / М. Мушынскі. Ї Мн.: Навука і тэхніка, 1975. Ї 376 с.

12 Ярош, М., Бечык, В. Беларуская савецкая лірыка / М. Ярош [і іншыя]. Ї Мн.: Навука і тэхніка, 1979. Ї 304 с.

13 Мазанік, Л. Вяртанне паэта / Л. Мазанік. // Шляхам гадоў. Гісторыка-гістарычны зборнік. Ї Мн.: Навука і тэхніка, 1993. Ї С. 72-86.

14 Багдановіч, І. Авангард і традыцыя. Беларуская паэзія на хвалі беларускага адраджэння / І. Багдановіч. Ї Мн.: Навука і тэхніка, 2001. Ї 387 с.

Размещено на Allbest.ru


Подобные документы

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Паходжанне, сям'я, маленства. Гады вайны і акупацыі. Ацэнка і значэнне творчасці. Пасмяротныя выданні. Ушанаванне памяці.

    презентация [2,0 M], добавлен 16.02.2015

  • Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.

    курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

    курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.