Рання творчасць Я.Пушчы

Язэп Пушча як прадстаўнік рэпрэсіраванай літаратуры, тонкі лірык, эксперыментатар у галіне вобразнасці, рытмікі, мелодыкі, псіхолаг, які мог перадаць найтанчэйшыя псіхалагічныя зрухі чалавечай душы. Праблемна-тэматычны дыяпазон ранняй творчасці.

Рубрика Литература
Вид курсовая работа
Язык белорусский
Дата добавления 16.06.2016
Размер файла 66,1 K

Отправить свою хорошую работу в базу знаний просто. Используйте форму, расположенную ниже

Студенты, аспиранты, молодые ученые, использующие базу знаний в своей учебе и работе, будут вам очень благодарны.

Размещено на http://www.allbest.ru/

Размещено на http://www.allbest.ru/

Уводзіны

Язэп Пушча - прадстаўнік «вернутай» (па-іншаму - рэпрэсіраванай) літаратуры. Тонкі лірык, эксперыментатар у галіне вобразнасці, рытмікі, мелодыкі, псіхолаг, які мог перадаць найтанчэйшыя псіхалагічныя зрухі чалавечай душы:

Раскаяннем сэрца ніяк не расчулю,

Ад болю не рвецца, сціскаецца ў камень [1, т. 1, с. 79].

Па сіле трагедыйнага пачуцця, па захапленню імажынісцкай вобразнасцю амаль роўны любімаму ім Ясеніну (у аўтабіяграфіі ён прызнаваўся, што захапляўся творчасцю гэтага выдатнага мастака слова) - такім увайшоў пясняр у грамадскую свядомасць. Увайшоў, «каб застацца мастаком слова з «неагульным выразам твару», наватарам, а ў асобных творах (паэма «День Консула» (1928), цыкл вершаў «Асеннія лісты», вершы са зборніка «Песні на руінах» (1929)) прарокам нялёгкай народнай будучыні» [2, с. 137], Ї слушна заўважае М. Мішчанчук.

Нарадзіўся Я. Пушча (Іосіф Паўлавіч) у вёсцы Каралішчавічы, непадалёку ад Мінска. Сям'я была немалая, жылі з зямлі, гаспадаркі. Па ўспамінах блізкіх пісьменніку людзей, бацькі лішнія набыткі сваёй працы звозілі на рынак у блізкі горад. Дзеці праходзілі гаспадарскую навуку і ў полі, і каля дому, дапамагалі старэйшым. Пра свае дзіцячыя і юнацкія гады паэт сказаў у аўтабіяграфіі эмацыянальна і шчыра: «Рана, з дзіцячых гадоў, стаў пастушком, узыход часта сустракаў на выгане разам з каровамі; я слухаў у полі і чуў, як раніца рыкае. Гэты вобраз пазней увайшоў у маю паэзію» [3, с. 80]. I сапраўды, увайшоў настолькі грунтоўна, што падказаў і назву першага паэтычнага зборніка - «Раніца рыкае» (1925). Па наканаванасці лёсу ці паводле простяга супадзення ў мілай сэрцу вёсцы пасля чарговай пакошы 25 ліпеня 1930 года ўначы быў арыштаваны ўжо тады вядомы паэт.

Бацькі стараліся вывесці сваіх дзяцей у людзі. Не былі выключэннем і бацькі Язэпкі: прыехалі ў сталіцу, каб вучыцца, адраджаць нацынальную культуру. I імі было зроблена шмат на гэтай удзячнай ніве. Але ў канцы 20-х і пачатку 30-х гадоў у Савецкім Саюзе эканамічнае і культурнае жыццё пачало пераводзіцца на рэйкі жорсткага таталітарызму. Пачаліся беспадстаўныя рэпрэсіі. Многія пісьменнікі па фальшываму прысуду былі расстраляны, а іншыя, хто выжыў і вярнуўся, пасля шматгадовых пакут у страшных умовах сталінскіх ГУЛАГаў нібы нанова ўступяць у літаратуру. Ён, як і многія іншыя, спачатку вучыўся ў вясковай школе, затым - у Мінскім вышэйшым пачатковым вучылішчы. Гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны прыпалі на вучобу ў Мінскім рэальным вучылішчы, якое закончыў у 1920 г. у 18-гадовым узросце. Адразу ж паспрабаваў настаўніцкага хлеба пасля выгнання палякаў у сваёй былой пачатковай Каралішчавіцкай школцы. Як прыгадвае ён сам ва ўсё той жа аўтабіяграфіі, праграм не было, працаваў па аўтарскай, індывідуальнай, вёў заняткі і па мове, і па літаратуры, і па матэматыцы, у адным пакоі з малымі і старэйшымі дзецьмі адначасова. У 1922 г. былі закончены курсы беларусазнаўства ў сталіцы Беларусі, пасля чаго давялося працаваць інспектарам адукацыі ў Мазырскім і Мінскім павятовых аддзелах народнай асветы, выкладаць мову і літаратуру на агульнаадукацыйных курсах, у Мінскім музычным тэхнікуме. I далейшы лёс пісьменніка быў звязаны з працай у школе, настаўніцтвам.

Першыя крокі творчасці звязаныя з дзейнасцю самага масавага літаратурнага аб'яднання «Маладняк», адным з арганізатараў і стваральнікаў якога разам з сябрам Міхасём Чаротам, Алесем Дударом, Анатолем Вольным і іншымі ён і становіцца. Тым часам даводзіцца працягваць вучобу ў БДУ (1925-1927), у Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, пасля пераводу ў які ў 1929 г. закончыў чатыры курсы. Мяняецца жыццё, сталеюць погляды на задачы мастацтва, адзін за адным выходзяць зборнікі паэзіі «Vita» (1926), «Дні вясны» (1927), «Песні на руінах», якія сведчаць пра паглыбленні маральна-этычных і палітычна-сацыяльных уяўленняў іх аўтара ранняй пары. Адчуванне складанасці і неўладкаванасці чалавечага жыцця замяняе ружовую і светлую летуценнасць, стасункі да сябе, узрастаюць патрабаванні да мастацтва слова. Трывогай напаўняюцца многія творы - пра народ, Радзіму, адзіноцтва, пакуты душы. Паэт канфліктуе з былымі сваімі таварышамі - «маладнякоўцамі», уступае ў «Узвышша», імкнецца ствараць наватарскае ў вобразна-выяўленчым плане мастацтва, павышае культуру творчасці, беручы за эталон пошукі Сяргея Ясеніна. Вульгарна-сацыялагічная крытыка накідваецца на яго ў ліку першых, вінаваціць ва ўсіх цяжкіх грахах: упадніцтве настрою, песімізме, дробнабуржуазнасці, прыклейвае яму ярлык нацдэма. Чорным павоем ахутваецца імя чалавека, які хацеў выказацца па-свойму, шчыра раскрыць прычыны разлому ў грамадскім жыцці і ўласнай душы. Аднак трагедыйны настрой расцэньваўся тады як злачынства.

Азябла цела ў трагічным уздыме;

Зямлі нагату акрывае лістота.

Хто з крыжа краіну распятую здыме?

Узываю, малюся у грэшай істоце [1, т. 1, с. 132].

Арыштаваны Я. Пушча быў 24 ліпеня 1930 г. Пасля арышту паэт разам з М. Гарэцкім, А. Бабарэкам кінуты ў вядомую мінскую «амерыканку». Гаспадарка бацькоў хоць і лічылася «серадняцкай», але пасля арышту сына бацькі былі «раскулачаны» і вымушана жылі ў чужой хаце.

Пяць гадоў высылкі адбываліся ў Шадрынску на Урале, у саўгасе «Джэмтэ» каля Анапы. Давялося працаваць бухгалтарам. А затым блуканне па пакутах працягвалася: пошук працы пасля «вызвалення», недавер з боку чыноўнікаў. Нарэшце, Пушча пад сапраўным прозвішчам Плашчынскага, не выдаючы сябе за знакамітага беларускага паэта, уладкоўваецца працаваць на Мурамшчыне Уладзімірскай вобласці. Там, у сяле Чаадаева, у 1941-1958 гг. з кароткім перапынкам на вучобу ў другім Маскоўскім ваенна-палітычным вучылішчы ён жыве і працуе пераважна дырэктарам мясцовай школы. Вядзе заняткі па рускай мове і літаратуры. Друкуе рускамоўныя творы ў мясцовых выданнях. Нават пасля рэабілітацыі ў 1956 г. не вяртаецца адразу на Беларусь: ведаў пра нядаўнія паўторныя арышты сяброў-пісьменнікаў. Да гэтага часу расцё ў Чаадаеве пасаджаны Пушчам і яго вучнямі вішнёвы сад, а ў школе ладзяцца вечарыны, прысвечаныя творчасці як рускіх, так і беларускіх пісьменнікаў. Калі ў 1958 г. любімы многімі школьнікамі настаўнік пакінуў Чаадаева, яны ліставаліся з ім, слалі праграмы цікавых мерапрыемстваў ды запрашэнні да сябе ў госці.

У 1958 г. Язэп Пушча з сям'ёй перабраўся ў Мінск. Пачаўся новы перыяд у яго жыцці - перыяд надзей і спадзяванняў на лепшае, перыяд высокага настрою і адпаведных яму радасных песняў. Зноў заззялі ў яго творах вобразы Вясны, Сонца, забруяла радасць далучэння да стваральнай працы людзей, з'явілася адчуванне святлейшай перспектывы жыцця:

Сонца, праменні

Шчодра раскінь.

Нашы імкненні -

Гоман марскі [1, т. 1, с. 145].

Пушчу нанава прымаюць у Саюз пісьменнікаў, выдаюць яго кнігі «На Бабрынцы», «Вершы і паэмы» (абедзве - 1960), «Пачатак легенды» (1963). Адбываецца новае, паўторнае нараджэнне мастацтва слова, ды ўсё ж іншага, не такога празарлівага, як раней, з урачыста-парадным поглядам на свет. Лёс пісьменніка - яскравы прыклад служэння справядлівасці, гуманістычным і нацыянальна-адражэнскім ідэалам.

Такім чынам, паэзія Я. Пушчы - паэзія сувязей, супярэчнасцей, спалучэнняў, судакрананняў. I шырэй - той гармоніі, без якой немагчыма ўявіць сапраўднае мастацтва. Гармоніі Часу і Прасторы, Прыроды і Космасу, Розуму і Пачуцця, Нацыянальнага і Агульначалавечага. Толькі гармонія гэтая дасягаецца няпроста - усімі намаганнямі паэтычнага духу.

Творчасць Я. Пушчы ў сваіх артыкулах разглядалі такія даследчыкі, крытыкі, літаратуразнаўцы, як М. Мішчанчук [2, 4], Л. Гарэлік [3], Н. Перкін [5], Я. Гарадніцкі [6] і іншыя.

Яны разглядалі самыя розныя аспекты творчасці паэта: тэматыку і праблематыку яго твораў, мастацкую спецыфіку.

Тым не менш, многія аспекты творчасці Я. Пушчы патрабуюць свайго далейшага асэнсавання. Так, неабходна больш грунтоўна даследаваць эвалюцыю мастацкага мыслення пісьменніка, змястоўную глыбіню яго твораў. Існуе неабходнасць у суаднясенні твораў Я. Пушчы з духоўным кантэкстам сучаснасці.

Такім чынам, актуальнасць нашай работы заключаецца ў неабходнасці далейшага комплекснага, сістэмнага асэнсавання творчасці Л. Галубовіча.

Мэта курсавой работы - вызначыць iдэйна-мастацкiя асаблiвасцi ранняй творчасцi Я. Пушчы.

Мэтай прадвызначана вырашэнне наступных задач:

· асэнсаваць літаратурную спадчыну Я. Пушчы з вышыні сённяшніх дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі;

· па-новаму перачытаць лірыку Я. Пушчы, паказаць якія важныя і актуальныя праблемы ставіў і вырашаў паэт у вершах;

· раскрыць праблемна-тэматычны дыяпазон вершаў Я. Пушчы;

· выявіць мастацкія адметнасці твораў Я. Пушчы.

Аб'ект даследавання - ранняя лірыка Я. Пушчы.

Прадмет даследавання - ідэйна-мастацкія асаблівасці.

1. Праблемна-тэматычны дыяпазон ранняй творчасці Я. Пушчы

пушча літаратура лірык

Літаратурнае жыццё маладой рэспублікі ў дваццатыя і на пачатку трыццатых гадоў праходзіла бурна. I спрэчш і дыспуты, было размежаванне поглядаў і іных пазіцый, ствараліся розныя групоўкі па творчых прынцыпах, былі падчас крытычныя перагібы, былii ідэйныя памылкі, але была дамініруючай над усім гэтым чысціня сумлення і адданасць тым ідэям, якія несла роду ленінская партыя, жаданне служыць зброяй тацкага слова вялікай справе пабудовы сацыялізма. Класавая барацьба ў краіне патрабавала непрымірымых адносін да ўсялякіх праяў чужой ідэалогіі, да ўся праяў буржуазнага нацыяналізму. Адны пісьменнiкi цвёрда стаялі на перадавых ідэалагічных пазіцыя творчасці другіх былі прыкметны пасіўныя, упаднiцкiя матывы. У гэты час працягвалі працаваць пісьменнікі старэйшага пакалення, чыя творчасць узрастала ў рэчышчы нашанiўскай літаратуры Ї Я. Купала, Я. Колас, Зм. Бядуля, але прыйшлі і маладыя таленты Ї Я. Пушча, М Чарот, У. Дубоўка, У. Жылка і іншыя. Маладое пакаленне ў сваіх творах вітала рэвалюцыйныя пераўтварэнні свету, новую рэчаiснасць. Таму ў беларускай паэзіі 20-х гадоў пераважалі бадзёрыя матывы, і толькі зрэдку ў мастацкую творчасць пранікалі матывы няпэўнасці, хісткасці грамадскага жыцця. Самым галоуным набыткам лiтаратуры дваццатых гадоу, i у тым лiку паэзii, заключауся у тым, што яна як бы «пераплавiла» практыку сацыялiстычнага будаунiцтва у сапрауднае, эмацыянальна Ї страстнае i непауторнае мастацтва. Творы лiтаральна усiх пiсьменнiкау у гэты час былi прысвечаны новай рэчаiснасцi, пiсалiся пад непасрэдным уздзеяннем кастрычнiцкiх падзей. Здаралася так, што некаторыя паэты захаплялiся «вытворчай тэматыкай» празмерна, ператвараючы мастацтва народнага, у натуралiстычнае iлюстратарства, iншыя ж схiлялiся да фармалiстычнага эксперыментатарства, шукалiсамамэтныя вобразы-дэталi, расквечвалi апавяданне настолькi, што гублялася яго рэальная аснова.

Важнай падзеяй у гісторыі беларускай літаратуры пачатку дваццатых гадоў было стварэнне літаратурнага аб'яднання «Маладняк». Сваей мэтай маладнякоўцы лічылі культурна-асветніцкую творчую працу, услаўлялі новы лад жыццявобразы, жанры. Праз некаторы час у асяроддзi маладнякоўцаў адбыўся раскол па прычыне таго, што такія пісьменнікі, як К. Крапіва, А. Бабарэка лічылі, што літаратура не павiнна быць абслугоўваючай сферай, што літаратура Ї гэта найперш мастацтва, у якiм павінна прысутнічаць краса, гармонія, эстэтыка. У вынiку у 1926 годзе было ўтворана літаратурнае аб'яднанне «Узвышша».

Гэтыя палітычныя, сацыяльныя і грамадска-культурныя ўмовы паўплывалі на творчасць многіх пісьменнікаў. Не быў выключэннем i Я. Пушча, таму мэтазгодна звярнуцца да творчасцi мастака гэтага перыяду і прасачыць, як гэтыя ўмовы адбіліся на яго паэзii.

1.1 Патрыятычная матывы лірыкі Я. Пушчы

Патрыятызм (ад грэч. раіге - радзіма) - грамадскі і маральны прынцып, які характарызуе адносіны людзей да сваёй краіны і праяўляецца ў пэўным спосабе дзеянняў і складаным комплексе грамадскіх пачуццяў. Патрыятызмам звычайна завецца любоў да Радзімы.

Родная мова, матчына зямля… Гэтак ласкава, з пашанай называе наш народ сваю спадчыну. Узнёслыя і шчырыя словы, прысвечаныя мове, Радзіме, выказалі вядомыя дзеячы нашай нацыянальнай культуры: Ф. Скарына, Ф. Багушэвіч, Я. Купала, Я. Колас і інш. Гэтая традыцыя ўслаўлення роднай мовы, культуры, нацыянальнай спадчыны, паказу іх ролі і значэння ў жыцці беларуса набыла далейшае развіццё. Шмат твораў сучасных беларускіх паэтаў і празаікаў прысвечана Радзіме і роднай мове. Колькі ўзнёслых і прачулых радкоў, напоўненых патрыятычнымі пачуццямі і думамі пра свой край, мову, склалі яны! Не абмінуў гэту тэму і Я. Пушча.

Язэп Пушча - прадстаўнік маладой хвалі беларускіх пісьменнікаў, якая прыйшла ў літаратуру пасля Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, З. Бядулі, А. Гаруна. Народжаны бураломным часам, ён, як і многія яго равеснікі, захапіўся перабудовай свету паводле рэвалюцыйных намераў, служыў ідэалам перасатварэння рэчаіснасці на новы лад, калі «ніхто стане ўсім». У яго ранніх вершах на поўны голас гучыць сацыяльная вера, што будучыня здзейсніць вялікія спадзяванні народных мас:

Не спознімся, станем на вахту у часе,

Радзімы і Сонца народ дачакаўся!

«Радзіма і сонца» [7, c. 13].

Або:

Рэчанька не спіць, светлая бяжыць.

Смутак не імжыць, і ахвота жыць [7, c. 11].

Як ужо было заўважана вышэй, першыя крокі ў паэзіі Я. Пушча зрабіў, калі ў 1923 г. разам з іншымі пісьменнікамі стаў адным з заснавальнікаў і арганізатараў літаратурнага аб'яднання «Маладняк», а пазней - «Узвышша». З гэтага часу паэзія становіцца яго асноўным заняткам.

Аднак ужо і ў ранняй творчасці паэта ўсё часцей і часцей прарываюцца моманты сумнення ў правамернасці аднабаковага погляду на жыццё, на характар тых змен, якія ў ім адбываюцца. У вершы «Дажынкавае» (1924) ён у сваіх пачуццях-успамінах смела аддае перавагу Беларусі перад рэвалюцыяй. Прычым успамін пра рэвалюцыю ідзе з нейкай натугай, працяглым запытаннем у самога сябе:

Беларусь гэтаксама ўспомню,

А болей? Ну, што яшчэ болей?

Рэвалюцыі хіба мо помнік.

Атулены заравам бой [7, с. 29].

Калі паэт піша пра вёску, ён чуе «балючыя зыкі» і трывожыцца, ці ўвойдзе яна ў «новую вясну»:

Дык мае залатыя цымбалы,

Высявайце балючыя зыкі!

Не ўзысці ім у новую весну.

Гэтак грае апошні музыка

Ля вясковых паломаных весніц [7, c. 30].

Для ранніх вершаў паэта характэрны тонкае лірычнае светаадчуванне, шырыня асацыяцый, дакладнасць вобразнага мыслення, светлыя радасныя фарбы, бадзёрасць і жыццесцвярджальнасць. Уласцівыя маладнякоўскай паэтыцы арнаментальнасць і квяцістасць выявіліся ў многіх творах нязвычнымі метафарамі («Раніца рыкае» [7, c. 53], «Я раніцы кланяўся ў пояс» [7, c. 45], «Раніцу шчэбет пільнуе [7, c. 85], «Усміхаецца зорамі ночка» [7, c. 63], «Туляўся ў выбоінах грэблі заплаканы променя вырыс» [7, c. 36], «Беланогі, расчухраны месяц лявоніць у лісці кляновым» [7, c. 48]). У гэтых метафарах, якія падчас мяжуюць з нечаканасцю, нават вычварнасцю, у пранікнёных інтанацыях адчуваецца не толькі захапленне паэзіяй С. Ясеніна, у чым вульгарызатарская крытыка абвінавачвала Я. Пушчу. «У гэтай маладой задзірыстасці, нават свавольстве ўгадваюцца палёт фантазіі, імкненне для кожнай грамадскай праявы ці з'явы прыроды знайсці сваё, непаўторнае вобразнае тлумачэнне» [5, с. 69], Ї слушна заўважае Н. Перкін. Лепшымі лірычнымі творамі Я. Пушчы першай паловы 1920-х гг. з'яўляюцца «Радзіма і сонца» (1922), «Рэчанька не спіць» (1922), «Дажынкавае» (1924), «Эх, вёска…» (1924), «Я раніцы кланяўся ў пояс» (1924), «Прывітанне табе…» (1925):

Прывітанне табе, беларуская песня,

Ды ад постаці спелага жыта душы!

Твае шчокі румяняцца сонцам у снежні,

А мелодый калосся

Цэдзяць віно ў каўшы.

Табе, ой умыцца журбою не раз давялося!

Бо хіба не помнім, як вечар

Шчацініўся бурым мядзведзем… [7, с. 132].

Паэт трапіў пад прэс сталінскіх рэпрэсій. Пасля вяртання на Радзіму, ва ўмовах часовай хрушчоўскай адлігі і дэмакратызацыі жыцця, паэт праспяваў зноў радасныя песні і так і пайшоў з жыцця з верай - шчырай ці ўжо няпэўнай, пад цяжарам перажытага, у магчымасць усталявання гармоніі на зямлі пад знакам перамен, абвешчаных лідэрамі краіны.

Ранняя лірыка Язэпа Пушча зазнала моцны ўплыў сялянскай стыхіі, што фармавала светаадчуванне будучага паэта ў маленстве. У сваіх аўтабіяграфічных нататках Я. Пушча адзначаў:

«Асабліва ў часе жніва захаплялі мяне мелодыі жніўных песень, якія, здавалася, коцяцца і коцяцца з шумам сьпелых жытніх каласоў у чыстыя блакітныя далі. Нездарма ж гэта матывы маёй ранняй лірыкі» [8, с. 35]

На думку В.А. Максімовіча, гэтая акалічнасць абумовіла наяўнасць у ранняй лірыцы Я. Пушчы імажынісцкай вобразнасці і стылістыкі. Гэтую асаблівасць пісьма паэта заўважыў і даследнік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі ў артыкуле «Беларуская літаратура пасля «Наша Нівы»»: Шуканне і навізна выявіліся ў беларускай літаратуры пасля Кастрычніка, найперш у імажынізьме. Але… беларускі імажынізм неяк сам сабою зьнік, як нешта асобнае, і перайшоў, напрыклад, у Пушчы, у «зусім здаровую і патрэбную творчасьць арыгінальных слоў і вобразаў» [8, с. 37].

Як бачым, імажынісцкая тэндэнцыя ў творчасці паэта мела не толькі ўласна літаратурны перадвыток, а была звязаная найперш з імажынісцкай вобразатворчасцю ранняга С. Ясеніна, якога глыбока шанаваў Язэп Пушча. Ранняй лірыцы Я. Пушчы ўласцівы экспэрымэнтальны пошук магчымасьці выяўленчых сродкаў, слова, часткі, але ня цэлага. Ён не выходзіць за межы канстатацыі ўбачаных зяваў. На думку М. Мішчанчука, першы зборнік паэта «Раніца рыкае» - прыклад таго, як «фармальны экспэрымэнт адмоўна адбіваецца на паэзіі ў цэлым, але неабходны ў час пошуку новых паэтычных прыёмаў» [4, с. 64].

Такім чынам, вершы Я. Пушчы - сведчанне нашай этнічнай і культурнай самабытнасці, жыццесцвярджальнага характару, схільнасці да гарманізацыі рэчаіснасці, здольнасці ўносіць сэнс у чалавечае існаванне.

1.2 Пейзажная лірыка Я. Пушчы

«Пейзаж (ад франц. paysage, pays - краіна, мясцовасць) - карціна прыроды ў літаратурным творы. Пейзаж можа мець разнастайнае ідэйна-мастацкае значэнне» [9, с. 143]. Ён выконвае ролю апісання месца дзеяння, абстаноўкі, у якой адбываюцца падзеі, можа выяўляць думкі, настрой пачуцці, перажыванні аўтара або герояў (адпавядаць iм цi знаходзіцца ў кантрасце з iмi). Пейзаж арганічна ўваходзіць у вобразную сістэму твора, з'яуляючыся важным сродкам мастацкай выразнасці. Такім пейзаж стаў ў літаратуры не адразу. Упершыню пейзаж як важны сродак адлюстравання жыцця стаў выкарыстоўвацца ў творчасці пicьменнікаў-сентыменталістаў i рамантыкаў. Сентыменталісты звычайна паказвалі свaix герояў на фоне ціхай, спакойнай прыроды, якая дабратворна ўплывае на душу i пачуцці чалавека, процістаіць турботнаму, шумнаму жыццю горада. Рамантыкі выкарыстоувалі пейзаж для выяўлення бурных пачуццяў i страсцей свaix герояў (па сугучнасці або па кантрасту), для стварэння экзатычных карцін - месца дзеяння ix герояў. Найбольш разнастайна i шырока роля пейзажу выступае ў рэалістычных творах. Выдатнымі майстрамі пейзажу ў рускай літаратуры былі Ф. Цютчаў, Д. Тургенеў, Л. Талстой, Л. Лявонаў, К. Пaўcтoўcкi i іншыя. У беларускай літаратуры пейзаж як важны сродак мастацкай выразнасці найбольш поўна выяўляецца ў пісьменнікаў 20 ст.: Я. Коласа, К. Чорнага, І. Мележа, І. Шамякіна, В. Быкава, Ул. Караткевіча, А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча i іншых.

Яскравыя пейзажныя малюнкі мы знаходзім у Я. Пушчы.

Пазіцыя паэта, яго адносіны не толькі да прыроды, але і да жыцця наогул выяўляюцца ўжо ў загалоўках твораў, што грунтуюцца на раскрыцці і мастацкім тлумачэнні вобразаў-сімвалаў сонца, раніцы, вясны. Менавіта гэтыя міні-вобразы дамінуюць у ранняй лірыцы песняра. Зрок паэта на ўсё, што адбываецца ў жыцці, пераламляецца ў гэтых вобразных знаках, а іх змест знаходзіцца ў руху, у дынаміцы, перадае хваляванне, неспакой, імкненне наперад. Напрыклад, у вершы «Вечна…» (1926) душэўнае суладдзе лірычнага героя з прыродай пабуджае яго да душэўнай шчырасці, падаграе яго спавядальны пераскок да праблем грамадскага жыцця:

Пуста,

змрок прылёг пад кустам.

Сонца ўсходзіць паміж гор

і спіну залоціць зверху.

Усё ж не веру,

ой, не веру,

што мажорам

граюць на жалейцы,

што мажор

у прасторы льецца.

Адлятае ў вырай жораў…

Ну, няхай,

няхай

і гэтак.

Ой, шумі вясною, гай,

Ў перазвоне кветак!

Я сягоння босы,

я хаваю у жменю стыд.

Ой вы, сосны,

мае сосны,

сосны,

песенны запал астыў!

На грудзёх жыцця

апаўшыя лісты [1, т. 1, c. 55].

Паэт надзвычай чуйны да навакольнага жыцця, да тых з'яваў, якія народ прызвычаіўся адухаўляць у фальклоры. Памяць народа, вопыт народа становяцца яго памяццю і вопытам.

Аднак варта адзначыць, што прырода у Пушчы, як i ў творчасцi класiкаў нашай лiтаратуры, вельмi часта ўцягваецца у вiр сацыяльных праблем, неабыякавая да таго, што робiцца у свеце, не iзаляваная, не адгароджаная ад свайго часу: праз асабiстае, часам нават iнтымнае яна глыбока выражае сацыяльнае. Пра гэта сведчаць раннiя вершы паэта, датаваныя 1992-1924 гадамi, «Рэчанька не спiць», «Не пагасла», «Радзiма i сонца», «Я ранiцы кланяуся у пояс», «Ранiцу шчэбет пiльнуе», «Песня сонцу», «Вясна».

Дынамiка, рухомасць лiрычнага пачуцця вынікаюць у пералічаных творах з выразнасці аўтарскай пазіцыі, з веры ў дыялектыку жыцця, у яго зменлівасць і пастаяннае імкненне наперад.

У гэтых адносінах вельмі характэрны верш Язэпа Пушчы «Не пагасла». У ім паэт надзвычай чуйны да навакольнага жыцця, да тых з'яў, якія народ прызвычаіўся адухаўляць у фальклоры. Памяць народа, вопыт народа становяцца яго памяццю і вопытам, яму так хочацца пабачыць зораньку, што ўзышла над зямлёй, і «шырокі шлях», што лёг на зямныя грудзі, так хочацца прытуліцца да сырой зямлі. Ён заклікае вецер спыніцца на часінку, даць паслухаць «вольны спеў крыніц», гоман рэчкi, яе хваль, якія «бягуць-снуюць да сонца, ўдаль». Вобразы твора (зоранька, шлях, сонца), а таксама эпітэты - шлях шырокі, эямля сырая, спосаб рыфмоўкі (сумежная), павольная, спакойная інтанацыя, на якую працуюць паўторы слоў (бягуць-снуюць, ніцма-ніц), стрыманая глыбокая ўсхваляванасць, гармонія пачуццяў - усё гэта служыць выяўленню паэтавай веры ў светлыя і радасныя перамены на зямлі, яго ўнутранай ураўнаважанасці.

Вершы «Раніца» (1923), «Песня сонцу» (1923), на першы погляд, таксама толькі пейзажныя замалёўкі. Аднак пры ўсёй выразнасці, закончанасці пейзажных карцін, створаных у вершах, пры ўсёй адухоўленасці, якая дасягаецца высокай ступенню метафарызацыі:

Бярозка усміхаецца,

Цалуючы прамень [1, т. 1, с. 69];

3 сявенькай працы на плячах

Ратай яго спаткаў.

Уцеха сонца ў вачах

I ў росах кожнага лістка [1, т. 1, с. 131];

Прамяніся, сонейка, у полі, -

Крынічнай вадзiцай цябе мы напоiм [1, т. 1, с. 73].

Галоўнае ў гэтых творах - гарманічны, некалькі ўрачысты аўтарскі настрой, выкліканы тым, што, нарэшце, сонца асвяціла неабсяжныя зямныя прасторы, агарнула ласкай палі, лясы і лугі, акрыліла хлебароба, натхніла яго на працу, змяло «плаксівую смугу». Менавіта ў пейзажных вершах ўскладняецца лірычнае пачуццё, адбываецца сплаў прыватнага і агульнага, канкрэтнага і абстрактнага, якога так неставала паэзіі дваццатых гадоў. У вершы тэма сонца, святла спалучаецца з вечнай для беларускай літаратуры, асабліва для паэзіi, тэмай працы на полі, сяўбы. Паэт тым самым прадаўжае і замацоўвае пачатае даўно, яшчэ ў часы старажытнасці традыцыйна беларускае, нацыянальнае «будзем сеяць!», сцвярджае сяўбу як аснову жыцця беларускага народа прычым сяўбу пры сонечным святле, калі чалавек знаходзіцца ў добрай згодзе з сонцам, кідае зерне ў раллю пад яго мяккімі і цёплымi промнямi.

У вершы «Раніцу шчэбет пільнуе» (1924) сонца паўстае ў жнівеньскім тумане, за жоўта-зялёным лісцем. Яно губляе ў тумане іскры, «песціцца… ў трысці, ветру цалуючы ў шчокі», а недзе побач, амаль адначасова, «ветры, пужлівыя коні рвуцца ў мурожныя далі»; «у зараслях пудзяцца песні». Зноў новы паварот тэмы: адчуванне нечага трывожнага. Не выпадковы тут туман, праз якi, высільваючыся, прабіваюцца іскры сонца, не выпадковыя і пужлівыя коні, і спуджаныя песні.

Верш «Я раніцы кланяўся ў пояс» (1924) адносіцца да ліку аўтабіяграфічных твораў. Вялікае значэнне надаецца ў ім рэаліям з асабістага жыцця паэта:

Апрануты латаным зрэб'ем,

У хаце сялянскай я вырас [1, т. 1, с. 72];

Ён ужыты ў першай і паўтораны ў апошняй страфе. На яго нанізваюцца і іншыя вобразы-рэаліі сялянскага жыцця: «Сахою я гонейкі песціў» [1, т. 1, с. 53]; «Падпаскам, ганяючы быдла, // Я раніцы кланяўся ў пояс» [1, т. 1, с. 146]; «I ветры мяне калыхалі ў ядранажытняй пасцелі» [1, т. 1, с. 65]. Менавіта такія рэаліі, трапныя мастацкія дэталі сведчаць пра сталасць мыслення маладога Пушчы, пра яго вучобу ў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Многія такія вобразы - ад захаплення лірыкай Сяргея Ясеніна, які быў для паэта першым аўтарытэтам на пачатку яго творчасці. Адбілася на іх ужыванні і захапленне творамі імажыністаў, якія, як вядома, фетышызаналі вобраз-дэталь, надавалі яму вартасць і значэнне мастацкага цэлага. Такія вобразы-дэталі ў паэзіі Язэпа Пушчы заставаліся вобразамі, замкнёнымі ў саміх сабе.

Такім чынам, пейзаж у Я. Пушчы неаддзельны ад чалавека. Услаўленне прыроды як спрадвечнай крыніцы хараства суадносіцца з паэтызацыяй працы селяніна, якая ўвасабляе сілу і моц народа. Так паступова думка паэта ўсё больш і больш узбагачаецца, напаўняецца сацыяльнымі эмоцыямі.

1.3 Філасофская лірыка Я. Пушчы

Вялікія паэты-наватары пашыраюць межы магчымага ў паэзіі. Тое, што ўносіць кожны з іх у літаратуру, індывідуальнае і непаўторнае. I адначасова яно сілай мастацкага таленту ўзводзіцца да ступені ўсеагульнага, тыпалагічнага, набывае агульначалавечае значэнне.

Літаратуразнаўцамі грунтоўна даследаваны многія найважнейшыя асаблівасці паэтычнай спадчыны Я. Пушчы. Аднак некаторыя праблемы купалазнаўства патрабуюць далейшага, больш паглыбленага асэнсавання. Сярод іх Ї філасофская лірыка паэта.

Я. Пушча Ї творца глыбокага лірычнага дару, грамадзянскага пафасу, абагульнена-філасофскага ўспрымання жыцця. Яго філасофская лірыка Ї найвялікшы здабытак беларускай літаратуры. Тут знайшлі адлюстраванне вечныя праблемы чалавечага быцця: людскога лёсу, свабоды, волі, шчасця, сэнсу жыцця, дабра і ліха, смерці і несмяротнасці, кахання.

Другі этап творчасці паэта ўмоўна можна вызначыць 1926-1927 гг. Яго творчасць набыла новыя адзнакі: сталейшым, глыбейшым стала мысленне, і ўвогуле ўзрасла роля аналітычнай думкі. Адчуванне радасці жыцця нібы прытупілася, мастак пачаў задумвацца над унутранай сутнасцю рэчаў, пераасэнсоўваць свае адносіны да свету і да сябе. У стылёвых і ідэйных адносінах узмацняюцца такія фактары, як натуральнае спалучэнне светлых і змрочных фарбаў, што ўласціва рэальнаму жыццю. Афарыстычнасць мацнее ад твора да твора, відавочная перавага вобразаў-дэталяў, што раскрываюць «пагранічны стан прыроды і душы», - вобраз раздарожжа, крыжа і ўкрыжавання, восені пахмурнай раніцы, сутоння і вечаровых прыцемкаў, узлесся, сумежжа паміж дабром і злом. Менавіта непазбежная пераходнасць духоўнага стану, спроба знайсці сябе ў шырокай (зямной, агульнапланетарнай, нават касмічнай) і вузкай (дом, сям'я, няўтульная, з камяніцамі гарадская вуліца) прасторы, у межах вялікага і малога часу (паводле формулы М. Бахціна) і выводзіць Язэпа Пушчу ў гэтыя гады на шлях суб'ектыўнай, індывідуалізаванай, незалежнай ад прынятых на той час сацыяльных пастулатаў творчасці. На гэты час паэт паступова адасабляецца ад «Маладняка», выходзіць з яго і разам з К. Крапівой, К. Чорным, У. Дубоўкам, А. Бабарэкам стварае аб'яднанне «Узвышша», мэта якога - захаванне і памнажэнне папярэдне выпрацаваных традыцый, высокая культура творчасці, намаганні ў стварэнні высокага, сапраўднага, а не дылетанцкага мастацтва слова. Выпрацоўцы іншых, філасофска-паглыбленых поглядаў на рэчаіснасць спрыяла таксама і вучоба ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце, куды ён перавёўся з БДУ, дзе ўзровень інтэлектуальнага жыцця быў надзвычай высокім.

Пераходны ад мажорнага ў цэлым да філасофска-аб'ектыўнага ў сваіх вытоках настрою двухгадовы перыяд творчасці Я. Пушчы складаюць творы са зборнікаў «Vita» і «Дні вясны». Першы ў перакладзе азначае «жыццё». Сам паэт у прадмове тлумачыць паходжанне назвы кнігі, якая з'явілася пасля сустрэчы ў траўні 1923 г. з паэтам Н. Чарнышэвічам і крытыкам А. Бабарэкам, калі сябрам захацелася вызначыць назву кірунку ў тагачаснай беларускай літаратуры, «разгадаць яе заўтра». «Кожны з нас больш-менш пагаджаўся, што чарговае яе заданне - сінтэз, стройная сугучнасць рамантызму жыцця з яго рэалізмам, і гэта мы хацелі назваць словам «Vitaа» - жыццё - «вітавізм». Зборнік складаецца з чатырох раздзелаў - «Жыццё», «Мелодыі», «Сугучнасць» і «Нашы дні». Роздумнасць выступае тут апанентам апісальнасці і выцясняе яе амаль канчаткова. Назіраецца дыктат думкі ў абсалютнай большасці твораў. Гэта відаць ужо з першага верша: «Жыццё! - суровасць і закон…», якім пачынаецца кніга. Паэт спрабуе даць у ім ацэнку жыццю, у якім спалучаюцца «суровасць» і «закон», яму мроіцца «сонцавейная сяўба», радасць, вясна. Ён шукае адзнакі «надрання эры», але суровая рэальнасць разбівае яго ўражанні і прыніжае настрой. Калі ў першым паэтычным зборніку рамантычная мара і не менш рамантычная вера ў гармонію рэчаіснасці перамагалі, то ў другім яны нібы сутыкнуліся з рэальнай явай і спыніліся на палове дарогі, сталі на тым рубяжы, за якім здарыцца трагедыйны разлад мастака са светам, з людзьмі, з самім сабой - ранейшым.

Раўнавага душы парушана. З'яўляюцца, паўтараюцца, узмацняюцца з твора ў твор сентэнцыі накшталт наступных: «прыйшоў з пакрыўджанай сям'і», «мой смех паранен», «у сэрцы холад, гнеў, у сэрцы смутак стыне». Парушэнне раўнавагі, адчуванне дысгармоніі жыцця нараджаюць у многіх вершах трагедыйнасць светаадчування. Яна ў сваю чаргу адлюстроўваецца ў малюнках прыроды, якіх раней мастак проста не заўважаў. У сувязі з гэтым надзвычай характэрны верш з цыкла «Мелодыі» - «Вечар асенні, вечар маўклівы»:

Вечар асенні, вечар маўклівы

Песціць, цалуе, песціць каліны.

Песня зблудзіла, песня у гаі,

Зоры ж у высі, зоры мігаюць. Срэбрам на лісце, срэбрам на стромы, -

Ўсюды сугучнасць, ўсюды так стройна.

Струны у сэрцы; струны-браціхі

Звоняць умітусь, звоняць не ціхнуць.

Як жа мне з імі, як жа, каліны,

Ў вечар асенні, вечар маўклівы? [7, c. 25]

Надзвычай характэрная ў плане заключнага вываду, раскрыцця асноўнага пафасу канцоўка твора - пра калючкі з бальзамаў, нібы прадказанне нялёгкай будучыні самога паэта, яшчэ большых ран у душы і на сэрцы.

Сур'ёзны, медытатыўны погляд на свет, жаданне ўбачыць у ім не знешняе, а існае прыводзяць лірычнага героя на сцежку пісьменніка-аналітыка, чалавека цвярозай думкі, а не летуценніка, як было раней. Паэт сцвярджае не сваю анархісцкую непакорлівасць і непрычаснасць, а палымяную грамадзянскасць, прагу ісці сваёй, незалежнай сцежкай у жыцці, ісці наперадзе, а не ў хвасце:

…Не люблю удагонку імчацца

Па выбітых сцежках ідэй.

Я па-свойму падходжу да шчасця,

Я па-свойму хаджу паміж дрэў.

«Не сядзець мне з хлапцамі…» [10, c. 37].

На аснове самастойнага творчага падыходу да ацэнкі паслярэвалюцыйных падзей у другім зборніку Язэпа Пушчы з'яўляецца канцэпцыя рэчаіснасці, трагедыйная ў аснове, не такая гарманічная і светлая, якой яе прытрымліваліся многія і многія аўтары, асабліва маладнякоўцы. Падобны падыход назіраецца ў лаканічным, афарыстычным, шматзначным вершы «Душа людская халадзее…» (1926). «Ад чаго ж халадзее людская душа?» - задае сам сабе пытанне паэт. I адказвае досыць недвухсэнсоўна і зразумела - таму што «з усмешкамі ліловымі цвісці не хочуць больш надзеі», таму што прыйшлі вякі «ў новым звоне», аднак у «надломленай сугучнасці», а іх магутнасць выпраменьвае «над новым сёння» «сцюдзёны дух». Вось такое адчуванне складанасці і драматызму эпохі, такое праграміраванне трагедыйных высноў жыцця якраз і не прымалася вульгарна-сацыялагічнай крытыкай, бо менавіта ў такой пазіцыі выспявалі асновы супрацьстаяння паэта дагматычным і спушчаным зверху ўяўленням пра новы час.

У вершах Пушчы цяпер фігуруе іншы лірычны герой - не сын вёскі, але сын Зямлі, які клапоціцца пра агульналюдскі лёс. Інтэлігентны чалавек, ён адкідае сваю ранейшую знешнюю неп рычаснасць і ўяўную непадобнасць, звяртаецца да традыцый класічна-суразмернай, выверанай паэзіі. Хоць і сустракаюцца вобразы-дэталі імажынісцкага кшталту («усмешкі ліловыя»), але іх мала, самамэтная вобразнасць дзеля вобразнасці трапляецца не часта, радкі набываюць празрыстасць і пругкасць:

Сяджу у самотнасці адзін, -

Навокал музыка, паўторы:

Лятуць ў прасторы метэоры, -

Дванаццаць блізка ўжо гадзін.

«Лятуць ў прасторы метэоры…» [1, т. 1, c. 362].

Адна з галоўных праблем, якая пачала трывожыць паэта, - праблема вызначэння ў жыцці, вызначэння праз пераадоленне цяжкасцей, пазнанне сутнасці жыця. Невыпадкова першы раздзел кнігі «Vita» называецца абагульнена-абстрактна - «Жыццё» і адкрываецца вершам з такой самай назвай. У першых радках гэтага дынамічнага, надпрадметнага, адцягнена-сімвалічнага твора Пушча акрэслівае глабальную задачу, што перад сабой паставіў: «Душа не хоча быць званком Твайго і рогату, і плачу» [1, т. 1, с. 342]. Значыцца, мастак не павінен быць фіксатарам падзей, даваць іх люстраны адбітак. У наступных радках згадваецца «фальш камертонаў», якіх не пераносіць душа лірычнага героя. Ставіцца пытанне: «шчаслівае жыццё, дзе вясны тваёй наліў?» [1, т. 1, с. 347]. Паэт не прама, не адкрыта тлумачыць сітуацыю - прычыны сваёй трывогі, а праз сістэму вобразаў трагедыйнага гучання завуаліравана выказвае свае крытычныя адносіны да «сонцавейнай сяўбы» (чыста «маладнякоўскі» вобраз), што пачалася ў «надранні эры»:

У сонцавейнае сяўбе

Пачуў актавы радасці,

Пачуў і не паверыў.

З тае пары мой смех паранен,

З тае пары я з ім,

Штодзённа з ім… [1, т. 1, c. 262].

Ноткі расчаравання ў выніках новай, «сонцавейнай» сяўбы тут выразна адчуваюцца. Паэт становіцца на шлях пакутніка за праўду, за глыбіннае адлюстраванне рэчаіснасці. Да таго ж, у канцы верша ён звяртаецца да сумлення іншых людзей, запрашае іх на сябрыну, шукае іх разумення і згоды: «Маёй песні рунь хвалюецца, - яшчэ чыя?» [1, т. 1, с. 167].

Унутранае супрацьстаянне афіцыёзу, утапічнай канцэпцыі хуткай пабудовы самага справядлівага на зямлі жыццяладу праступае і ў зборніку «Дні вясны». У вершы «Каплі вады» (1925) дзень «малады»:

Ён госцем вясёлым прысеў

I ўмывае свой твар.

Нікне ўсё пакрысе,

I ўсё ахутвае твань.

…Бо ніяк, аніяк

Немагчыма жыццю дагадзіць.

Не адзін перад ім ужо змяк… [1, т. 1, c. 563].

Верш прасякнуты пафасам чакання абнаўлення, змен перш за ўсё ў людзях: «Кожны з нас заўтра другі…» Уражвае сваім нейкім містычным трагізмам верш «Стаяў ён нагім на дарозе» (1926). Твор шматзначны па падтэкставаму зместу. На месцы героя мог стаць любы чалавек і перш за ўсё паэт, а таксама кожны пакрыўджаны, адагнаны ад цёплых вокнаў жабрак… Сітуацыя ў творы безвыходная: проста на дарозе стаіць нехта «нагі», акунае «зоры ў роспач». Сведка яго роспачнасці, міжземнай і міжзорнай бяздумнасці - звярушка куна, якая тымчасам пакідае «застылыя сляды» ў вербалозах. Змест твора зашыфраваны і містычнай сітуацыяй, і няпэўнасцю, і сімвалічнай загадкавасцю. Але адчуваецца: паэта нешта сур'ёзна трывожыла, клапаціла, чуйнае сэрца яго ўлоўлівала арытмічнае біццё зямнога жыцця.

Наймацнейшая трагедыйнасць сканцэнтравана, бадай што, у вершах «Душа людская халадзее», «Праплюскочуць гады, бы вада…» (1926) (з пранізліва-балючым вобразам - «пашчапаецца сэрца нашчэнт»), «Вечнае Ранне - Месія…» (1926) (з трагедыйна-змрочнымі абагульненнямі - «Зняты Хрыстос са святынь», «раны зямлі», «чорная думка», «заплямленыя ў кроў пальцы», «косці на руінах»). У гэтым жа шэрагу верш «Узвейся, вецер» (1926). Строгі і празрысты ў моўна-вобразных адносінах, гарманічны па інтанацыі. Філасофская ідэя твора найбольш адкрыта выказана ў другім радку - «Мы жывём без імені святога». Страчаны крыжы хрыстовы, зацвітаюць курганы зёлкамі. Верш заканчваецца радкамі пра наканаванасць беларускаму народу хадзіць прыгожымі, завітымі сцежкамі без святога боскага імя:

Завіліся сцежкі ў пералогах, -

Адцвіла у цернях святасць Бога [1, т. 1, c. 163].

I ўсё ж Язэп Пушча за два гады ўзняўся да прызнання разломнасці і нястройнасці, негарманічнасці жыцця. I гэта быў подзвіг паэта, які ішоў за ўласным адчуваннем свету. Заставаліся ў яго лірыцы і спакусліва-яркія імажынісцкія вобразы: «Зоры паўзорылі свірань»; «Дні загарэлага лета, - сочыцца сонца з суніц»; «прастор аўсяны»; «Няхай сонцам узойдзе сталецце на скрыжалі маёй песні-вясны». Ламалася часта рытміка-інтанацыйная структура (вершы «Надранне», «Непагодай», «Скамячыўшы злосць»), рэальнае злучалася з іррэальным, чароўна-фантастычным. Але адычны настрой год ад году саступаў месца элегічнаму, каб канчатова знікнуць у творах канца 20-х гадоў. Наступаў новы перыяд у творчасці паэта, калі ён змог «Супраць ветру размахнуць крыламі».

Гэты перыяд прыпадае на 1927 (з часу ад'езду на вучобу ў Ленінград) - 1930-я гады, да самага арышту і зняволення. Паэту даводзіцца вытрымліваць напады крытыкі, якая вышуквала ў яго творах апалітызм, рысы нацдэмаўства (з гэтым паняццем побач часта ставілася паняцце «нацыянал-фашызм»). Асабліва стараліся ў сваім імкненні выкрыць «дробнабуржуазныя» настроі паэта Алесь Дудар (выступаў у крытыцы пад псеўданімам Тодар Глыбоцкі), А. Канакоцін ды інш. Часам справа даходзіла да абсурду: пільныя знаўцы і кіраўнікі літаратурнага працэсу крытыкавалі паэта за… сумны настрой, за яскравую, каларытную вобразнасць. Трагедыйнасць перажыванняў аўтара і лірычнага героя яго твораў выдавалася за варожасць, здраду сацыялістычным ідэалам як, напрыклад: «Вось авеяны сімволікай (досыць празрыстай) твор буржуазнага неарамантызму. Тут у кароценькім адрыўку і індывідуалізм звышчалавечы, і «натоўп з душой няўклюднай», і пагарда да савецкай рэчаіснасці, і ніцшэанская бунтарнасць, скіраваная супраць удзелу ў соцбудаўніцтве, і вымаганне абсалютнай волі. Усё як належыць паводле канонаў неабуржуазнай рамантыкі» [4, с. 75]. Прэтэнцыёзнае выказванне Янкі Ліманоўскага прэтэндуе на поўны ахоп і поўную дэскрыдытацыю з'явы ў даваеннай літаратуры - паэзіі Язэпа Пушчы. Тут змешчана, нагрувашчана ў адну кучу і ідэалагічная варожасць, і антыэстэтызм, і імкненне да свабоды творчасці, і так уласцівая бунтоўнасць, без якой мастацтва ўвогуле не ўяўляецца.

Адрыў ад Радзімы таксама паўплываў на настрой аўта ра «Лістоў да сабакі», «Асенніх лістоў» (1927), паэмы «Цень Консула» (1928) і іншых глыбока трагедыйных твораў. Трэба адзначыць, што ў зборніку «Песні на руінах» (1929), паэме «Крывавы плакат» (пазнейшая назва «Крывавы год» - 1930) трагедыйнае пачуццё дамінуе. Светлы настрой канчаткова выцясняецца змрочнымі думамі-мроямі, віруюць і цягнуць у чорную бездань вобразы - сімвалы гора, бяды, няшчасця - «змяіныя вякі», «змрок вячорны», «заплаканы вечар», «нагата зямлі», «дзікі голас», «чорная дарога», «крывавая сляза», «укрыжаваная радзіма». Праўда, у паэме «Сады вятроў» (1930) паэт пастараецца «раскрыць» сваю пазіцыю, глыбінна выказаць сваё канцэптуальнае разуменне жыцця і паэзіі вуснамі паэта-рамантыка Грыміцкага, які з'яўляецца вобразным увасабленнем фігуры самога аўтара. Яго літаратурныя перакананні - гэта і адказ «пільным» крытыкам паэта.

Ён ставіць перад творчасцю глабальныя агульнажыццёвыя задачы, паэтычнае ажыццяўленне якіх павінна раскрыць сутнасць часу і існавання свету:

Люблю сады вятроў увосень:

Яны мне навяваюць спеў.

Шумець мне з імі давялося

Ў кожным вершы нараспеў.

У іхнім шуме вуха ловіць

Гарматны гул і зрух зямны;

У іхнім шуме звоняць словы

На радасць беднае сям'і;

У іхнім шуме - гнеў паўстання,

Імчанне ў полі цягніка,

Агні юнацкага кахання

I помсты чорная рука [1, т. 1, c. 565].

У зборніку «Песні на руінах», паэмах «Песня вайны» і «Цень Консула» з гэтай кнігі і пазнейшай, выдадзенай асобна, - «Крывавы плакат» (1930), як і ў падрыхтаваным да друку і канфіскаваным зборніку «Грэшная кніга», выказваецца пратэст супраць несвабоды як крэда дзейнасці, умовы і спосабу жыцця чалавека, а тым больш - мастака. Таму асноўнымі матывамі паэзіі гэтай пары становяцца матывы пратэсту, зняверанасці ў перспектыве жыцця, што адразу расцэньвалася вульгарна-сацыялагічнай крытыкай як упадніцтва.

Сама назва верша «Лісты да сабакі» ўспрымалася як выклік часу і грамадству і простай прызвычаенасці менавіта з-за таго, што паэт не знайшоў, маўляў, нікога іншага, каму ён мог бы даверыць свае думкі, акрамя сабакі. Нават некаторыя сябры бачылі ў гэтым вершы пэўную «хуліганістасць» яго аўтара. На самай жа справе ў змесце верша нічога зверхсенсацыйнага не было. «Лісты да сабакі» - гэта проста «лісты дадому». I грамадзянская вастрыня матываў звычайная для творчасці Я. Пушчы той пары.

Туга і боль душу пабілі мне на раны…

…Ці я ў тэатры, у рэстаране п'яным,

Дзе радасць распіваюць пад джаз-банд;

Усюды зрок вачэй блакітных вяне,

I ўсюды бачу я жалобны бант.

…Калі паэт галоў на грудзі звесіць,

Няўжо краіне ён тады не сын? [1, т. 1, c. 568].

У Пушчы боль адзінокага мастака арганічна зліваецца з болем Радзімы і народа ў «Асенніх песнях». У вершы «Заплаканы вечар» з гэтага цыкла паўстаюць дзве постаці - постаць распятай на крыжы краіны і постаць самога паэта, цела якога знаходзіць прытулак «на вострым паркане». А сэрца яго скамянела ад болю. Паэт спрабуе настроіцца на хвалю сапраўднага мастацтва, але яго выявы цьмяныя, неакрэсленыя:

Азябла цела ў трагічным уздыме;

Зямлі нагату акрывае лістота.

Хто з крыжа краіну распятую здыме?

Узываю, малюся у грэшнай істоце.

Раскаяннем сэрца ніяк не расчулю, -

Ад болю не рвецца, - сціскаецца ў камень.

Услаўлю народ свой я песняю чулай,

Хоць целам павісну на вострым паркане [1, т. 1, c. 568].

Чацвёрты верш з «узвышанскага» цыкла - «Словы мае, словы - песні агнявыя» ці не самы трагедыйны. Ён сведчыць пра пераемнасць традыцый, іх цеснае перапляценне ў беларускай і іншанацыянальных літаратурах, пра несумненную вучобу аўтара ў сімвалістаў і неасімвалістаў, пра яго знаёмства з літаратурным авангардам першай трэці 20 стагоддзя. Выказаўшы яўна песімістычны і трывожны настрой праз вобразы змрочнай, чорнай афарбоўкі («няўцешныя часіны», «людская гання», «сачылася па кроплі кроў з пісьма»), зноў запачаткаваўшы ідэю адлучанасці ад асноўнай масы песняроў: «Пайшла сям'я да славы лёгкіх слоў, А я спрачаюся з сабой, з людзьмі», паэт не хоча складаць адны толькі оды і гімны пра новы лад. Тым не менш ён у канцы верша адзначыў, што не ўсё яшчэ страчана:

Няўжо так сталася, няўжо?

О, не! Зняверуся й на гэты раз.

У садзе ліст апошні не ажоўк,

А ў песні жар не стлеў, не згас! I яшчэ:

А покуль: б'е жывой вады крыніца

I хваля творчая гарачым пульсам.

Нашто ж мне падхалімам быць, крывіцца

I ў хмары ўрэзвацца чырвоным буслам?

Лепш вольным птахам рэзаць шыр нябёсаў

I супраць ветру размахнуць крыламі [1, т. 1, c. 569].

Усяго ў зборнік «Песні на руінах» уключана каля трох дзесяткаў вершаў. Гучаць яны як цэласная тужлівая мелодыя. Паэту цяжка, цяжка краіне, распятай на крыжы. Цяжасць абумоўлена і сацыяльнымі, і маральнымі фактарамі. Найперш сярод апошніх - здрада сяброў, нават былых аднадумцаў. Матыў здрады ідэалам дабра і праўды і немагчымасці пакарання здраднікаў - цэнтральны ў нізцы. Для даваеннай беларускай літаратуры ў цэлым гэта была нечувана смелая пастаноўка праблемы. Яе баяліся многія. У Язэпа Пушчы эпоха канкрэтызавана, час даволі акрэслены, паэты - апаненты - гэта харысты, а не сольныя спевакі. На першым плане ва ўсіх вершах глыбокі смутак па прычыне раз'яднання бессаромнай дзейнасці чорных сіл, што не даюць вольна развінуць крылы сапраўднаму мастацтву, пра немагчымасць пісаць ва ўмовах несвабоды. У вершы «Сягоння ноч пагоднае…»; «У дзікім чуем голасе: Душу і песню на лядоўню»; «Схіліўся дзень твой над падоннем». Вобразы «лёду» і «прадоння» сталі побач, стварылі эфект невыноснасці таго, што робіцца і з самім паэтам, і з жыццём. У вершы «Не стлеў, не згас» паэт страшэнна адзінокі. Самаадчуванне адзінства перадаецца паказам ледзь не фізіялагічнага, цялеснага болю, які ахоплівае паэта: «Маіх сустаў не ўкурчыў яшчэ корч». Адзіноцтва выклікае адчай, які шырыцца ў часе, распаўсюджваецца на мінулыя стагоддзі, прыводзіць паэта да карыстання некалькі нечаканага вобраза - «змяіныя вякі».

Сабраныя пад загалоўкам «Чорная дарога» творы са зборніка «Песні на руінах» заканчваюцца вершам «Чорныя вораны» - у многім прарочым. Паэт нібы прадчуваў свой наступны трагічны лёс, сваю хуткую пакутную адысею. Верш элегічны, надзвычай эмацыянальна балючы і асабісты. Алегарызм і сімволіка яго лёгка расчытваюцца: бязлісты сад - спустошана радзіма і, магчыма, нашчэнт збяднелая паэзія, чорныя вароны - пісьменнікі-харысты. Але ўсе іх намаганні дарэмныя: людзі абмінаюць варанячую зборню, «каб не чуць іх крыку», бо ён «дзікі» і «прыкры». У творы няма нічога лішняга. Ён надзвычай дынамічны, і гэты дынамізм ствараецца выкарыстаннем дзеясловаў, што абазначаюць дзеянне: «узвіюцца», «асядуць», «ляцець», «узнімаюць», «круцяцца», «мітуслівы лёт».

Такім чынам, паэт ішоў шляхам сінтэзу. Ён не толькі паглыбіў і ўзбагаціў беларускую паэзію, але і надаў ёй філасофскія крылы, адкрыў новы свет яе вобразаў, эмоцый, увасабленняў, асацыяцый.

Велізарная паэтычная спадчына Я. Пушчы Ї не толькі тое, што ён стварыў, але і тое, што спарадзіў сваёй творчасцю. Такі маштабны погляд на творчасць Я. Пушчы дае магчымасць па-сапраўднаму ацаніць яго найбагацейшую спадчыну, вялікае значэнне яе гуманістычных, маральна-філасофскіх, мастацка-эстэтычных каштоўнасцяў у гісторыі нацыянальнай і сусветнай літаратуры.

2. Мастацкія адметнасці літаратурна-крытычных артыкулаў Я. Пушчы

У вялікай ступені метафарычны стыль пісьма быў характэрны для паэтаў дваццатых гадоў мінулага стагоддзя, асабліва для тых, хто ўваходзіў у літаб'яднанні «Маладняк», «Узвышша». Сярод маладнякоўцаў, а пасля ўзвышаўцаў прыкметнае месца займае постаць Язэпа Пушчы. Гэта яшчэ тлумачыцца і тым, што ён, як ніводзін іншы паэт таго часу, цікавіўся тэарэтычнымі праблемамі мастацкай творчасці, з задавальненнем заглыбляўся ў самыя складаныя пытанні літаратурнага працэсу. Такое суладдзе паэтычнага таленту і аналітычных здольнасцей сустракаецца не так і часта. 3 папярэднікаў Пушчы на гэтым шляху можна назваць М. Багдановіча. Гэтае спалучэнне было асабліва каштоўным для першага паслярэвалюцыйнага дзесяцігоддзя, калі беларуская крытычная і тэарэтыка-літаратурная думка знаходзілася, па сутнасці, у працэсе станаўлення. Аднак пэўныя зрухі ў бок тэарэтычна-аналітычнага пранікнення ў асаблівасці літаратурнай творчасці праяўляліся ўжо даволі выразна. М. Мушынскі ў сваёй капітальнай працы «Беларуская крытыка і літаратуразнаўства», пішучы пра літаратурную сітуацыю ў 1920-я гг., адзначае, што ў тагачаснай крытыцы «ацэначны момант дапаўняўся навукова-паглыбленым, канкрэтна-гістарычным, даследчым» [11, с. 255].

Я. Пушча меркаваў, што сучасная яму літаратурная крытыка не ў дастатковай ступені надае ўвагу аналізу зстэтычных уласцівасцей літаратуры, «бадай нічога не гаворыць пра творчыя шляхі нашай паэзіі» [1, т. 1, с. 316]. Больш красамоўнай, «словаахвотлівай» крытыка становіцца, адзначае ён, тады, калі гаворка вядзецца пра пазамастацкія з'явы, яна ахвотней выяўляе сваю актыўнасць «у радзе нелітаратурным» [1, т. 1, с. 317]. Трэба заўважыць, што для таго часу ўзмоцненага ідэалагічнага ціску на літа-ратуру, калі мастацкая спецыфіка літаратурнай творчасці амаль цалкам ігнаравалася, калі якраз ухваляўся сацыялагізатарскі падыход да з'яў мастацтва, такія погляды маладога паэта і крытыка былі досыць смелымі і неардынарнымі.

Многія тэарэтыка-літаратурныя палажэнні і канцэпцыі Я. Пушчы захавалі актуальнасць і да нашага часу. Напрыклад, разгляд кнігі вершаў як цэласнага арганізма, завершанай сістэмы; уключэнне паэтычнай творчасці ў шырокі кантэкст грамадска-палітычнага, сацыяльнага і культурнага жыцця; вызначэнне сувязі мастацкіх ідэй і метадаў з рэальнасцю пэўнага гістарычнага перыяду як стылю эпохі.

Я. Пушча адным з першых у Беларусі 1920-х гг. звярнуў увагу на неабходнасць распрацоўкі агульнай тэорыі мастацтва, даследавання розных відаў мастацтва ў іх спалучанасці і ўзаемадзеянні. Выпрацаваць «адзіны стыль. сугучны эпосе» [1, т. 1, с. 319], на яго думку, можна толькі з улікам узаемаўплываў розных мастацтваў і таго ўздзеяння, якое аказвае ў цэлым культура на развіццё грамадства.

Было таксама выразна заяўлена Пушчам яшчэ ў дваццатыя гады аб тым, што ў «творчасці важную ролю грае не толькі свядомае, але і падсвядомае» [1, т. 1, с. 322]. Уключэнне сферы падсвядомага ў механізмы творчага працэсу сталася яскравым прыкладам пераадолення аднабаковасці пануючых на той час ідэйна-эстэтычных канцэпцый.

Для літаратурна-крытычных артыкулаў Язэпа Пушчы характэрны праграмнасць, маніфестацыя новых поглядаў на мастацтва, шляхі яго далейшага развіцця. Адным з такіх твораў з'яўляецца артыкул «За стыль эпохі», напісаны ў канцы 1920-х гг., у няпросты, пераломны час У гэтым артыкуле сярод іншых вылучаюцца два ключавыя словы, якія можна вызначыць як апорныя пункты пушчаўскай мастацкай канцэпцыі:

а) пульс (пульсацыя);

б) шлях [6, с. 105].

Перапляценне гэтых двух канцэптаў і вызначае адметнасць пушчаўскага бачання прыроды і прызначэння паэзіі, мастацтва ў цэлым, іх ролі ў выяўленні духоўнага зместу эпохі. Першы з гэтых канцэптаў (пульс) з'яўляецца выразнікам, своеасаблівым сімвалічным знакам дынамічнасці рэвалюцыйнага часу, жыццёвасці і ўнутранай неабходнасці змен і руху наперад.

Аднак пульсацыя, згодна канцэпцыі Пушчы, уласціва не толькі жыццю, вонкавай у адносінах да мастацтва рэчаіснасці, якую літаратура ўвасабляе ў мастацкіх вобразах. Яна ўласціва таксама і самому мастацтву, з'яўляецца яго іманентнай якасцю. Я. Пушча піша пра «пульс сучаснага і ўласцівага толькі гэтай эпосе творчага генія» [1, т. 1, с. 317], пра тое, што «ў паэзіі павінен забіць пульс новай творчасці з усёй уласцівай яму рэвалюцыйнасцю» [1, т. 1, с. 320]. Такім чынам, рэвалюцыйнасць таксама ўспрымаецца як паняцце, што ў аднолькавай меры можа быць прыкладзена і да з'яў рэчаіснасці, і да артэфактаў. Трэба заўважыць, што ўнутраная пульсацыя мастацтва, яго рэвалюцыйнасць, якая выражаецца ў пошуку новых, адэкватных новаму часу, форм, у крытыка Я. Пушчы стаяць на першым месцы, з'яўляюцца галоўнымі аб'ектамі для яго аналітычнай думкі.


Подобные документы

  • М. Багдановіч – прадстаўнік паэзіі "чыстай красы", тонкіх і інтымных чалавечых пачуццяў, перажыванняў і адчуванняў. Творчасць Максіма Гарэцкага і наватарскія тэндэнцыі ў літаратуры. Творчасць Быкава ў кантэксце твораў сусветнай літаратуры пра вайну.

    реферат [65,7 K], добавлен 23.03.2011

  • Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ХХ стагоддзя праблемна-тэматычны аспект твораў малой прозы (на прыкладзе творчасці Якуба Коласа, Дзмітрака Бядулі, Цёткі). Філасофскія матывы ў творах. Іх выхаваўчая роля і адраджэнская скіраванасць твораў.

    курсовая работа [104,7 K], добавлен 13.12.2013

  • Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Паходжанне, сям'я, маленства. Гады вайны і акупацыі. Ацэнка і значэнне творчасці. Пасмяротныя выданні. Ушанаванне памяці.

    презентация [2,0 M], добавлен 16.02.2015

  • Экзістэнцыялізм у французскай літаратуры. Жан-Поль Сартр: жыццё і творчасць. Альбер Камю і яго твор "Міф пра Сізіфа" як яскравы прыклад літаратуры экзістэнцыялізма. Жыццёвы і творчы шлях Васіля Быкава. Асаблівасці "быкаўскага" экзістэнцыялізму.

    курсовая работа [55,2 K], добавлен 27.12.2008

  • Агульная характарыстыка эпохі і літаратуры. Паэзія, творчасць Андрэя Рымшы. Жанравыя формы і мастацка-стылістычныя прыёмы беларускай літаратуры. Панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя (рэлігійна-медытатыўныя) паэзія. Проза: парадыйна-сатырычныя творы.

    реферат [34,3 K], добавлен 25.02.2011

  • Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Жаночы характар у творчасці І. Мележа. Вобраз беларускай жанчыны ў апавяданнях і аповесцях І. Мележа. Канцэптуалізацыя вобраза жанчыны ў раманах "Палескай хронікі" І. Мележа.

    дипломная работа [109,9 K], добавлен 16.05.2015

  • Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і творчасць Алеся Разанава ў кантэксце сучасных мастацкіх канцэпцый. Сусветная місія беларускай літаратуры.

    реферат [33,4 K], добавлен 23.03.2011

  • Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "Запіскі з Мёртвага хаты". Ўплыў творчасці Гюго на Дастаеўскага (на прыкладзе вышэйназваных твораў).

    дипломная работа [118,4 K], добавлен 27.04.2012

  • Польскамоўная творчасць Янкі Купалы ў нацыянальным кантэксце. Своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду ў верші "Kobiecie". Асаблівасці перакладаў твораў на беларускую мову. Тэма паэта-прарока ў творчасці Купалы і яе повязь з польскамоўнай традыцыяй.

    курсовая работа [53,4 K], добавлен 06.01.2014

  • Аналіз літаратурнай пародыі як віду мастацтва. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры. Аналіз літаратуразнаўчых крыніц, прысвечаных пародыям і эпіграмы ў беларускай літаратуры. Эвалюцыя іх у творчасці сучасных пісьменнікаў.

    дипломная работа [101,3 K], добавлен 26.06.2013

Работы в архивах красиво оформлены согласно требованиям ВУЗов и содержат рисунки, диаграммы, формулы и т.д.
PPT, PPTX и PDF-файлы представлены только в архивах.
Рекомендуем скачать работу.